• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    — Выдатна. Усё выдатна. Усе ганарацца вамі. Раскажыце ж мне, як усё было. Я ўпэўнены, што вы атрымаеце срэбны. Ну, расказвайце. Расказвайце ўсё па парадку,— Ен памаўчаў у роздуме.— Мо вы яшчэ і англійскі медаль атрымаеце. Там быў адзін англічанін. Я ўбачу яго, спытаю, ці згодзіцца ён пагаварыць пра вас. Што-небудзь ён, напэўна, здолее зрабіць. Баліць моцна? Выпіце. Веставы, прынясіце штопар. Паглядзелі б вы, як я выразаў аднаму пацыенту тры метры тонкіх кішак. Пра гэта варта напісаць у «Ланцэт». Вы зробіце пераклад, і я пашлю ў «Ланцэт». Я ўдасканальваюся з кожным днём. Мой бедны бэбі, а як ваша самаадчуванне? Дзе ж гэты чортаў штопар? Вы гэткі цярплівы і ціхі, што я забываюся на вашу рану— Ён пляснуў пальчаткамі па краі ложка.
    — Вось штопар, signor tenente,— сказаў веставы.
    — Адкаркуйце бутэльку. Прынясіце шклянку. Выпіце, бэбі. Як ваша галава? Я глядзеў гісторыю хваробы. Трэшчыны няма. Гэты доктар з першага паста проста канавал. Я ўсё зрабіў бы так, што вы не адчулі б болю. У мяне ніхто не адчувае болю. Я так працую. 3 кожным днём я працую ўсё лепш і лепш. Вы мне даруйце, бэбі, што я так шмат балбачу. Я перажываю, што ў вас сур’ёзная рана. Ну, піце, добры каньяк.
    1 Выпад, удар (франц.).
    Пятнаццаць лір бутэлька. Мусіць быць добры. Пяць зорачак. Проста адсюль я пайду да гэтага англічаніна, і ён даб’ецца для вас англійскага медаля.
    — Яго не так лёгка атрымаць.
    — Вы занадта сціплы. Я пашлю афіцэра сувязі. Ён умее гаварыць з англічанамі.
    — Вы не бачылі міс Барклі?
    — Я яе прывяду сюды. Я зараз жа пайду і прывяду яе сюды.
    — He хадзіце,— сказаў я — Раскажыце мне пра Гарыцы. Як дзяўчаты?
    — Няма дзяўчат. Ужо два тыдні іх не падмянялі. Болей я туды не хаджу. Проста незразумела! Гэта ўжо не дзяўчаты, гэта старыя баявыя таварышы.
    — Зусім не ходзіце?
    — Толькі часам зазіраю, каб даведацца, што новага. Так, мімаходзь! Яны ўсе пытаюцца пра вас. Проста незразумела! Трымаюць іх так доўга, што мы становімся сябрамі.
    — Мо няма больш ахвотных ехаць на фронт?
    — He можа быць. Дзяўчат многа. Проста дрэнная арганізацыя. Прытрымліваюць іх для тылавых герояў.
    — Бедны Рынальдзі! — сказаў я.— Адзін, зусім адзін на вайне, і няма яму нават новых дзяўчат.
    Рынальдзі наліў і сабе каньяку.
    — Гэта не пашкодзіць вам, бэбі. Ніце.
    Я выпіў каньяк і адчуў, як па ўсім целе разліваецца цеплыня. Рынальдзі наліў яшчэ шклянку. Ен крыху супакоіўся. Ен падняў сваю шклянку.
    — За вашы доблесныя раны! За срэбны медаль! Скажыце, бэбі, увесь час ляжаць у гэткай гарачыні — гэта не дзейнічае вам на нервы?
    — Часам.
    — Я такога не магу нават уявіць. Я звар’яцеў бы.
    — Вы і так вар’ят.
    — Каб хоць вы хутчэй прыехалі. Няма з кім вяртацца дамоў пасля начных прыгод. Няма каго дражніць. Няма ў каго пазычаць грошы. Няма майго пабраціма і калегі. I навошта вам гэтая рана?
    — Вы можаце дражніць святара.
    — Ах, святар! I не дражню я яго зусім. Капітан дражніць. А мне ён падабаецца. Калі вам спатрэбіцца святар, бярыце нашага. Ён збіраецца наведаць вас. Рыхтуецца да гэтага загадзя.
    — Я яго вельмі люблю.
    — Гэта я ведаю. Мне часам нават здаецца, што вы з ім крыху гэта самае. Ну, вы ведаеце.
    — Нічога вам не здаецца.
    — Ды ну вас да д’ябла!
    Ен устаў і надзеў пальчаткі.
    — Ну і люблю я вас дражніць, бэбі. I ўсё-ткі, нягледзячы на вашага святара і вашу англічанку, вы гэткі ж, як і я, у душы.
    — Нічога падобнага.
    — Вядома, гэткі. Вы сапраўдны італьянец. Вы — агонь і дым, а ўнутры нічога няма. Вы толькі прыкідваецеся амерыканцам. Мы з вамі браты і любім адзін аднаго.
    — Ну, будзьце разумным, пакуль мяне няма,— сказаў я.
    — Я прышлю да вас міс Барклі. Без мяне вам з ёй лепей. Вы чысцейшы і ласкавейшы.
    — Ну вас да д’ябла!
    — Я прышлю яе. Вашу цудоўную халодную багіню. Божа, ды што яшчэ рабіць з такой жанчынай, калі не схіляць галаву перад ёй? На што яшчэ здатная англічанка?
    — Вы проста няветлівы брахун.
    — Хто?
    — Неадукаваны макароннік.
    — Макароннік. Самі вы макароннік... з марожанай пысай.
    — Неадукаваны. Тупы.— Я бачыў, што гэта слова ўкалола яго, і працягваў: — Некультурны. Непісьменны. Неадукаваная тупіца.
    — Ах, так? Я вось нештачка скажу пра вашых бязвінных дзяўчат. Пра вашых багіняў. Паміж бязвіннай дзяўчынай і жанчынай розніца толькі адна. Калі бярэш дзяўчыну, ёй балюча. Вось і ўсё,— ён пляснуў пальчаткай па ложку.— I яшчэ з дзяўчынай ніколі не ведаеш, як гэта ёй спадабаецца.
    — He злуйцеся.
    — Я не злуюся. Я проста кажу вам гэта, бэбі, для вашай жа карысці. Каб пазбавіць вас ад лішняга клопату.
    — I толькі ўся розніца?
    — Так. Але мільёны гэткіх дурняў, як вы, гэтага не ведаюць.
    — Вельмі міла з вашага боку, што вы мне сказалі.
    — He варта сварыцца, бэбі. Я вас занадта люблю. Але не будзьце дурнем.
    — He. Я буду гэткім разумным, як вы.
    — He злуйцеся, бэбі. Засмейцеся. Выпіце яшчэ. Мне час ісці.
    — Вы ўсё-ткі слаўны хлапчына.
    — Вось бачыце. У душы вы гэткі ж, як я. Мы — браты па вайне. Пацалуйце мяне на развітанне.
    — Вы размазня.
    — He. Проста я больш чулы.
    Я адчуў яго дыханне ля свайго твару.
    — Да сустрэчы. Я хутка зноў прыйду,— Яго дыханне адсунулася,— He хочаце цалавацца, не трэба. Я прышлю да вас вашу англічанку. Бывайце, бэбі. Каньяк пад ложкам. Хутчэй папраўляйцеся.
    Ен знік.
    РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ
    Ужо цямнела, калі ўвайшоў святар. Прынеслі суп, пасля забралі талеркі, і я ляжаў гледзячы на шэрагі ложкаў і на вершаліну дрэва за акном, якая ледзь хісталася ад лёгкага вечаровага ветру. Вецер пранікаў у акно, і з набліжэннем ночы стала халадней. Цяпер мухі абляпілі столь і павіслыя на шнурах электрычныя лямпачкі. Святло запальвалі, толькі калі ноччу прыносілі параненага альбо што-небудзь рабілі ў палаце. Таму, што адразу пасля змроку наступала цемра і ўжо да раніцы было цёмна, мне здавалася, што я зноў стаў маленькім. Было падобна, што адразу пасля вячэры цябе ўкладваюць спаць. Веставы прайшоў паміж ложкаў і спыніўся. 3 ім быў яшчэ нехта. Гэта быў святар. Ён стаяў перада мной, смуглы, невысокі і збянтэжаны.
    — Як вы пачуваецеся? — спытаў ён. На парозе ля ложка ён паклаў нейкія пакункі.
    — Добра, ойча мой.
    Ён сеў на крэсла, прынесенае для Рынальдзі, і збянтэжана паглядзеў у акно. Я заўважыў, што ён стомлены.
    — Я толькі на хвілінку,— сказаў ён.— Позна ўжо.
    — Яшчэ не позна. Як там у нас?
    Ен усміхнуўся.
    — Насміхаюцца з мяне па-ранейшаму— Ягоны голас таксама гучаў стомлена.— Дзякуй богу, усе здаровы.
    — Я такі рады, што ў вас усё абышлося,— сказаў ён.— Вам не вельмі баліць?
    Ён здаваўся стомленым, а я не прывык бачыць яго стомленым.
    — Цяпер ужо не.
    — Мне вельмі сумна без вас за сталом.
    — Я і сам бы хацеў вярнуцца хутчэй. Мне заўсёды было прыемна гутарыць з вамі.
    — Я тут вам сёе-тое прынёс,— сказаў ён. Ён падняў з падлогі пакункі.— Вось сетка ад маскітаў. Вось бутэлька вермуту. Вы любіце вермут? Вось англійскія газеты.
    — Калі ласка, разгарніце іх.
    Ён узрадаваўся і стаў адкрываць бандэролі. Я ўзяў у рукі сетку ад маскітаў. Вермут ён падняў, каб паказаць мне, пасля зноў паставіў на стол ля ложка. Я ўзяў адну газету. Мне ўдалося прачытаць загаловак, павярнуўшы газету так, каб на яе падала слабае святло з акна. Гэта была «Ньюс оф уорлд».
    — Астатнія — ілюстраваныя лісткі,— сказаў ён.
    — 3 вялікай ахвотай прачытаю іх. Адкуль яны ў вас?
    — Я пасылаў па іх у Местрэ. Я дастану яшчэ.
    — Вы вельмі добры, што наведалі мяне, ойча мой. Вып’еце шклянку вермуту?
    — Дзякуй, не варта. Гэта вам.
    — He, выпіце шкляначку.
    — Ну, добра. Наступным разам я прынясу вам яшчэ.
    Веставы прынёс шклянкі і адкаркаваў бутэльку. Корак раскрышыўся, і давялося прапіхнуць кавалак у бутэльку. Я бачыў, што святару гэта не спадабалася, і ён сказаў:
    — Ну, нічога. Бывае.
    — За ваша здароўе, ойча мой.
    — За ваша здароўе.
    Пасля ён трымаў шклянку ў руцэ, і мы глядзелі адзін на аднаго. Час ад часу мы спрабавалі распачаць сяброўскую гаворку, але сёння гэта не ўдавалася.
    — Што з вамі, ойча мой? Вы вельмі стомлены?
    — Я стаміўся, але я не маю на гэта права.
    — Гэта ад гарачыні.
    — He. Бо яшчэ ж толькі вясна. На душы ў мяне цяжка.
    — Вам надакучыла вайна?
    — He. Але я ненавіджу вайну.
    — Я таксама не знаходжу ў ёй задавальнення,— сказаў я.
    Ён пакруціў галавой і зірнуў у акно.
    — Вам яна не перашкаджае. Вы яе не бачыце. Даруйце. Я ведаю, вы паранены.
    — Гэта выпадковасць.
    — I ўсё адно, нават паранены, вы не бачыце яе. Я перакананы ў гэтым. Я сам не бачу яе, але я крыху адчуваю.
    — Калі мяне параніла, мы якраз гаварылі пра вайну. Пасіні гаварыў.
    Святар паставіў шклянку. Ен думаў пра нешта іншае.
    — Я іх разумею, бо я сам такі ж, як і яны,— сказаў ён.
    — Але вы зусім іншы.
    — А насамрэч я такі ж, як яны.
    — Афіцэры нічога не бачаць.
    — He ўсе. Есць надта чулыя, ім яшчэ горш, чым нам.
    — Такіх нямнога.
    — Тут рэч не ў адукацыі і не ў грашах. Тут нешта іншае. Такія людзі, як Пасіні, нават маючы адукацыю і грошы, не захацелі б быць афіцэрамі. Я не хацеў бы быць афіцэрам.
    — Па чыне вы ўсё адно што афіцэр. I я афіцэр.
    — He, гэта не ўсё адно. А вы нават не італьянец. Вы замежны грамадзянін. Але вы бліжэй да афіцэраў, чым да радавых.
    — У чым жа розніца?
    — Мне цяжка патлумачыць. Ёсць людзі, якія хочуць ваяваць. У нашай краіне шмат такіх. Ёсць іншыя людзі, якія не хочуць ваяваць.
    — Але першыя прымушаюць іх.
    — Ага.
    — А я дапамагаю гэтаму.
    — Вы чужаземец. Вы патрыёт.
    — А тыя, што не хочуць ваяваць? Ці могуць яны перашкодзіць вайне?
    — He ведаю.
    Ен зноў зірнуў у акно. Я назіраў за ягоным тварам.
    — Хіба яны калі-небудзь маглі перашкодзіць?
    — Яны неарганізаваныя і таму не могуць перашкаджаць, a калі яны арганізуюцца, іхнія важакі здраджваюць ім.
    — Значыць, гэта безнадзейна?
    — Няма нічога безнадзейнага. Але здараецца, што я не магу спадзявацца. Я заўсёды стараюся спадзявацца, але здараецца, што не магу.
    — Але ж вайна некалі скончыцца?
    — Спадзяюся.
    — Што вы тады будзеце рабіць?
    — Калі будзе можна, вярнуся ў Абруцы.
    Яго смуглы твар раптам засвяціўся радасцю.
    — Вы любіце Абруцы?
    — Так, вельмі люблю.
    — Вось і паедзьце туды.
    — Гэта было б вялікае шчасце. Жыць там і любіць Бога і служыць яму.
    — I карыстацца павагай,— сказаў я.
    — Так, і карыстацца павагай. А што?
    — Нічога. У вас для гэтага ёсць усе падставы.