• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    — Гэтыя людзі яшчэ нажываюцца на вайне.
    — Многія нават і не нажываюцца,— сказаў Пасіні.— Яны занадта дурныя. Яны робяць гэта проста так. Праз дурноту.
    — Ну, хопіць,— сказаў Маньера,— Мы надта разбалбаталіся, нават для tenente.
    — Яму гэта падабаецца,— сказаў Пасіні.— Мы яго перацягнем у сваю веру.
    — Але пакуль што хопіць,— сказаў Маньера.
    — Дык ці дадуць нам паесці, tenente? — спытаў Гавуцы.
    — Зараз я даведаюся,— сказаў я. Гардзіні ўстаў і выйшаў разам са мной.
    — Мо што-небудзь трэба зрабіць, tenente? Я вам нічым не магу дапамагчы? — Ен быў самы ціхі з усіх чатырох.
    — Калі хочаце, хадзем са мной,— сказаў я,— даведаемся, што там.
    Было ўжо зусім цёмна, і доўгія прамені пражэктараў снавалі над гарамі. На нашым фронце былі вялізныя пражэктары, устаноўленыя на грузавіках, і часам, едучы ноччу ля самых пазіцый, можна было ўбачыць такі грузавік, які спыніўся ўзбоч дарогі, афіцэра, які накіроўваў святло, і перапалоханую каманду. Мы прайшлі па заводскім двары і спыніліся ля галоўнага перавязачнага пункта. Звонку над уваходам быў вялікі навес з зялёных галін, і начны вецер шамацеў у цемры высахлым на сонцы лісцем. Унутры гарэла святло. Галоўны доктар, седзячы на скрынцы, размаўляў праз тэлефон. Адзін з дактароў сказаў, што атака адкладзена на гадзіну. Ён прапанаваў мне каньяку. Я агледзеў доўгія сталы, інструменты, бліскучыя тазы і бутлі з прыцёртымі коркамі. Гардзіні стаяў за маёй спінай. Галоўны доктар адышоўся ад тэлефона.
    — Зараз пачынаецца,— сказаў ён.— Вырашылі не адкладваць.
    Я выглянуў на вуліцу, было цёмна, і прамені аўстрыйскіх пражэктараў снавалі над гарамі ззаду за намі. 3 хвіліну было ціха, затым усе гарматы пачалі агонь.
    — Савоя,— сказаў галоўны доктар.
    — А дзе абед? — спытаў я. Ен не чуў. Я паўтарыў.
    — Яшчэ не падвезлі.
    Вялікі снарад праляцеў і выбухнуў на заводскім двары. Яшчэ адзін разарваўся, і ў шуме выбуху можна было па-
    чуць драбнейшы шум ад асколкаў цэглы і камякоў гразі, якія дажджом сыпаліся ўніз.
    — Што-небудзь знойдзецца перакусіць?
    — Ёсць крыху pasta asciutta1,— сказаў галоўны доктар.
    — Давайце, што ёсць.
    Галоўны доктар нешта сказаў санітару, той знік у глыбіні памяшкання і вынес адтуль металічны таз з халоднай макаронай. Я перадаў яго Гардзіні.
    — А сыру няма?
    Галоўны доктар незадаволена сказаў санітару яшчэ нешта, той зноў збегаў унутр і прынёс чвэртку круглага белага сыру.
    — Дзякуй,— сказаў я.
    — Я не раю вам ісці цяпер.
    Нешта паставілі на зямлю звонку ля ўваходу. Адзін з санітараў, якія гэта прынеслі, зазірнуў унутр.
    — Давайце яго сюды,— сказаў галоўны доктар.— Ну, што там? Загадаеце нам самім выйсці і ўзяць яго?
    Санітары падхапілі параненага пад рукі і за ногі і ўнеслі ў памяшканне.
    — Разрэжце рукаў,— сказаў галоўны доктар.
    Ён трымаў пінцэт з кавалкам марлі. Іншыя два дактары скінулі шынелі.
    — Ідзіце,— сказаў галоўны доктар санітарам.
    — Пайшлі, tenente,— сказаў Гардзіні.
    — Лепш пачакайце, пакуль сціхне агонь,— сказаў галоўны доктар, не паварочваючыся.
    — Людзі галодныя,— сказаў я.
    — Ну, як хочаце.
    Мы выйшлі на заводскі двор і пабеглі. Ля самага берага разарваўся снарад. Другога мы не чулі, пакуль раптам не выбухнула побач з намі. Мы абодва кінуліся ніц на зямлю і ў шуме і грукаце выбуху пачулі гудзенне асколкаў і стук цэглы, якая падала зверху. Гардзіні ўстаў і пабег да бліндажа. Я бег за ім, трымаў у руках сыр, увесь у цагляным пыле, які абляпіў яго гладкую паверхню. У бліндажы тры шафёры па-ранейпіаму сядзелі ля сцяны і курылі.
    — Ну, вось вам, патрыёты,— сказаў я.
    1 Страва з макароны (італ.).
    — Як там машыны? — спытаў Маньера.
    — Нармальна,— сказаў я.
    — Спалохаліся, tenente?
    — Есць грэх,— сказаў я.
    Я дастаў свой сцізорык, адчыніў яго, выцер лязо і здзёр верхні слой сыру. Гавуцы падаў мне таз з макаронай.
    — Пачынайце вы.
    — Не,— сказаў я.— Пастаўце на падлогу. Будзем есці разам.
    — Няма відэльцаў.
    — Ну і д’ябал з імі,— сказаў я па-англійску.
    Я разрэзаў сыр на кавалкі і расклаў яго на макароне.
    — Прашу,— сказаў я. Яны падсунуліся і чакалі. Я запусціў пальцы ў макарону і пачаў цягнуць. Пацягнулася клейкая маса.
    — Падымайце вышэй, tenente.
    Я падняў руку да ўзроўню пляча, і макарона адляпілася. Я апусціў яе ў рот, уцягнуў і злавіў вуснамі канцы, пражаваў, затым узяў кавалак сыру, пражаваў і запіў глытком віна. Віно аддавала ржавым металам. Я перадаў біклагу Пасіні.
    — Дрэнь,— сказаў я.— Надта доўга было ў біклазе. Я вёз яе з сабой у машыне.
    Усе чацвёра елі, схіляючы падбародкі да самага таза, адкідваючы галовы назад, усмоктвалі канцы. Я яшчэ раз набраў поўны рот, і адкусіў сыру, і адпіў віна. Звонку нешта бухнула, і зямля здрыганулася.
    — Чатырохсотдваццаціміліметровая альбо мінамёт,— сказаў Гавуцы.
    — У гарах такога калібру не бывае,— сказаў я.
    — У іх ёсць гарматы Шкода. Я бачыў варонкі.
    — Трохсотпяціміліметровыя.
    Мы елі далей. Пачуўся кашаль, шыпенне, як падчас запуску паравоза, і затым выбух, ад якога зноў задрыжала зямля.
    — Бліндаж не надта глыбокі,— сказаў Пасіні.
    — А вось гэта, відаць, мінамёт.
    — Ага.
    Я адкусіў ад свайго сыру і глынуў віна. Сярод шуму я пачуў кашаль, затым пачулася: чух-чух-чух-чух, пасля нешта бліснула, нібыта адчынілі насцеж ляток домны, і гул, спачатку белы, пасля ўсё больш чырвоны, яшчэ чырванейшы
    ў імклівай віхуры. Я паспрабаваў уздыхнуць, але дыхання не было, і я адчуў, што вырваўся з самога сябе і лячу, і лячу, і лячу, падхоплены віхурай. Я вылецеў хутка ўвесь да дна, і я ведаў, што я мёртвы і што дарэмна думаюць, нібыта паміраеш і ўсё. Затым я паплыў у паветры, але замест таго, каб пасоўвацца наперад, слізгаў назад. Я ўздыхнуў і зразумеў, што вярнуўся ў сябе. Зямля была разрытая, і ля самай маёй галавы ляжала расшчэпленая драўляная бэлька. Галава мая трэслася, і я раптам пачуў нечы плач. Затым нібыта нехта закрычаў. Я хацеў паварушыцца, але я не мог паварушыцца. Я чуў кулямётную і ружэйную стральбу за ракой і па ўсёй рацэ. Пачуўся рэзкі ўсплёск, і я ўбачыў, як узляцелі асвятляльныя снарады, і выбухнулі, і залілі ўсё белым святлом і як узляцелі ракеты, і пачуў разрывы мін, і ўсё гэта за адно імгненне, і затым я пачуў, як зусім побач нехта сказаў: «Mamma mia!1 О, mamma mia!» Я пачаў выцягвацца і выгінацца, і нарэшце вызваліў ногі, і павярнуўся, і дакрануўся да яго. Гэта быў Пасіні, і, калі я да яго дакрануўся, ён закрычаў. Ён ляжаў нагамі да мяне, і ў час кароткіх успышак святла мне было відаць, што абедзве нагі ў яго раструшчаныя вышэй каленяў. Адну адарвала зусім, а другая вісела на сухажыллі і лахмоцці калашыны, і абрубак курчыўся і турзаўся, нібыта сам па сабе. Ен закусіў сваю руку і стагнаў: «Dio te salve, Maria2. Dio te salve, Maria. O Icyc, дай мне памерці! Хрыстос, дай мне памерці, mamma mia, mamma mia! Прачыстая Панна Марыя, дай мне памерці. He магу я. He магу. He магу. О Ісус, Прачыстая Панна, не магу. О-о-о-о!» Пасля, задыхаючыся: «Mamma, mamma mia!» Затым ён сціх, кусаючы сваю руку, а абрубак усё тузаўся.
    — Portaferiti!3 — закрычаў я, склаўшы далоні.— Portaferiti! — Я хацеў падпаўзці да Пасіні, каб накласці на ягоныя ногі турнікет, але я не мог скрануцца з месца. Я паспрабаваў яшчэ раз, і мае ногі крыху зрушыліся. Цяпер я мог падцягвацца на локцях. Пасіні не было чуваць. Я сеў побач з ім, расшпіліў свой фрэнч і паспрабаваў адарваць падол сарочкі. Тканіна не паддавалася, і я надарваў край зубамі. Тут я ўспомніў пра
    1 Мама мая! (італ.)
    2 Уратуй цябе Бог, Марыя (італ.).
    3 Насілкі! (італ.)
    ягоныя абмоткі. На мне былі шкарпэткі з воўны, а Пасіні хадзіў у абмотках. Усе шафёры хадзілі ў абмотках. Але ў Пасіні заставалася толькі адна нага. Я знайшоў канец абмоткі, але, раскручваючы, я ўбачыў, што не варта накладаць турнікет, бо ён ужо мёртвы. Я праверыў і пераканаўся, што ён мёртвы. Трэба было высветліць, што з трыма астатнімі. Я сеў, і ў гэты час нешта хіснулася ў маёй галаве, як гірка ад вачэй лялькі, і ўдарыла мяне знутры па вачах. Нагам стала цёпла і мокра, і чаравікі сталі цёплыя і мокрыя ўнутры. Я зразумеў, што паранены, і нахіліўся, і паклаў руку на калена. Калена не было. Мая рука слізганула далей, і калена было там, вывернутае набок. Я выцер рукі аб сарочку, і аднекуль зноў пачало разлівацца белае святло, і я паглядзеў на сваю нагу, і мне стала вельмі страшна. «Божухна,— сказаў я,— вызвалі мяне адсюль!» Але я ведаў, што павінны быць яшчэ трое. Нехта падхапіў мяне пад пахі, і яшчэ нехта пачаў падымаць мае ногі.
    — Павінны быць яшчэ трое,— сказаў я.— Адзін забіты.
    — Гэта я, Маньера. Мы хадзілі па насілкі, але не знайшлі. Як вы, tenente?
    — Дзе Гардзіні і Гавуцы?
    — Гардзіні на пункце, яму робяць перавязку. Гавуцы трымае вашы ногі. Вазьміце мяне за шыю, tenente. Вы цяжка паранены?
    — У нагу. А што з Гардзіні?
    — Добра яшчэ абышлося. Гэта была міна. Снарад з мінамёта.
    — Пасіні забіты.
    — Так. Забіты.
    Побач разарваўся снарад, і яны абодва ўпалі на зямлю і кінулі мяне.
    — Даруйце, tenente,— сказаў Маньера.— Трымайцеся за маю шыю.
    — Вы мяне зноў кінеце.
    — Гэта з перапалоху.
    — Вы не паранены?
    — Паранены абодва, але лёгка.
    — Гардзіні здолее весці машыну?
    Наўрад.
    Пакуль мы дабраліся да пункта, яны выпусцілі мяне яшчэ раз.
    — Сволачы! — сказаў я.
    — Даруйце, tenente,— сказаў Маньера.— Болып не будзем.
    У цемры ля перавязачнага пункта на зямлі ляжала шмат параненых. Санітары ўваходзілі і выходзілі з насілкамі. Калі яны, ідучы, падымалі занавеску, мне было бачна святло, што гарэла ўнутры. Мёртвыя былі складзеныя збоку. Дактары працавалі з закасанымі рукавамі і былі чырвоныя, як мяснікі. Насілак не хапала. Некаторыя параненыя стагналі, але большасць ляжала ціха. Вецер варушыў лісце галін навесу над уваходам, і ноч станавілася халоднай. Увесь час падыходзілі санітары, ставілі насілкі на зямлю, вызвалялі іх і ішлі зноў. Калі мы дабраліся да пункта, Маньера прывёў фельчара, і ён наклаў мне павязку на абедзве нагі. Ен сказаў, што страта крыві нязначная дзякуючы таму, што шмат гразі набілася ў рану. Як толькі з’явіцца магчымасць, мяне возьмуць на аперацыю. Ен вярнуўся ў памяшканне пункта. Гардзіні весці машыну не можа, сказаў Маньера. У яго раздроблена плячо і разбіта галава. Спачатку ён не адчуваў болю, але цяпер плячо ў яго знямела. Ен сядзіць там ля цаглянай сцяны. Маньера і Гавуцы пагрузілі ў свае машыны параненых і паехалі. Ім раненне не перашкаджала. З’явіліся тры англійскія машыны з двума санітарамі на кожнай. Да мяне падышоў адзін з англійскіх шафёраў, яго прывёў Гардзіні, які быў вельмі бледны і меў надта благі выгляд. Шафёр схіліўся да мяне.