Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
— He ў гэтым справа. Там, на маёй радзіме, лічыцца натуральным, што чалавек можа любіць Бога. Гэта не гнюсная камедыя.
— Разумею.
Ен паглядзеў на мяне і ўсміхнуўся.
— Вы разумееце, але вы не любіце Бога.
He.
— Зусім не любіце? — спытаў ён.
— Часам ноччу я баюся яго.
— Лепей вы любілі б яго.
— Я мала каго люблю.
— Не,— сказаў ён,— Няпраўда. Тыя ночы, пра якія вы мне расказвалі. Гэта не любоў. Гэта толькі пажаднасць і страсць.
5 Зак. 960
Калі любіш, хочацца нешта рабіць у імя любові. Хочацца ахвяраваць сабой. Хочацца служыць.
— Я нікога не люблю.
— Вы палюбіце. Я ведаю, што палюбіце. I тады вы будзеце шчаслівы.
— Я і так шчаслівы. Заўсёды шчаслівы.
— Гэта зусім іншае. Вы не можаце зразумець, што гэта, пакуль не адчуеце.
— Добра,— сказаў я,— калі я гэта некалі зразумею, я скажу вам.
— Я занадта доўга сяджу з вамі і занадта многа балбачу,— Ён шчыра занепакоіўся.
— He. He ідзіце. А каханне да жанчыны? Калі б я насамрэч пакахаў жанчыну, было б тое самае?
— Гэтага я не ведаю. Я не кахаў ніводнай жанчыны.
— А сваю маці?
— Так, маці я, напэўна, любіў.
— Вы заўсёды любілі Бога?
— 3 самага дзяцінства.
— Так,— сказаў я. Я не ведаў, што сказаць,— Вы яшчэ зусім малады.
— Я малады,— сказаў ён.— Але вы называеце мяне айцом.
— Гэта з ветлівасці.
Ён усміхнуўся.
— Праўда, мне трэба ісці,— сказаў ён.— Вам ад мяне нічога не трэба? — спытаў ён з надзеяй.
— He. Толькі размаўляць з вамі.
— Я перадам ад вас прывітанне ўсім нашым.
— Дзякуй за падарункі.
— Няма за што.
— Прыходзьце яшчэ адведаць мяне.
— Прыйду. Да пабачэння,— ён паляпаў па маёй руцэ.
— Бывайце,— сказаў я на дыялекце.
— Сіао,— паўтарыў ён.
У пакоі было цёмна, і веставы, які ўвесь час сядзеў у нагах ложка, устаў і пайшоў правесці яго. Святар мне вельмі падабаўся, і я жадаў яму калі-небудзь вярнуцца ў Абруцы. У афіцэрскай сталоўцы яму псавалі жыццё, і ён вельмі міла трываў гэта, але я думаў пра тое, які ён у сябе на радзіме. У Капракота, расказваў ён, у рацэ ля самага горада водзіцца
стронга. Забаронена ноччу граць на флейце. Моладзь спявае серэнады, і толькі граць на флейце забаронена. Я спытаў — чаму. Бо дзяўчатам шкодна слухаць флейту ноччу. Сяляне называюць вас «дон» і здымаюць падчас сустрэчы капялюш. Яго бацька штодзень займаецца паляваннем і заходзіць паесці ў сялянскія хаціны. Там гэта лічаць за гонар. Чужаземцу, каб атрымаць дазвол на паляванне, трэба прад’явіць пасведчанне, што ён ніколі не быў арыштаваны. На Гран-Сасо д’Італія водзяцца мядзведзі, але гэта вельмі далёка. Аквіла — прыгожы горад. Летнія вечары не гарачыя, а вясна ў Абруцы самая цудоўная ва ўсёй Італіі. Але лепш за ўсё восенню, калі можна паляваць у каштанавых гаях. Дзічына вельмі добрая, бо харчуецца вінаградам. I снедання з сабой ніколі не трэба браць, сяляне лічаць за гонар, калі паясі ў іхняй хаце разам з імі. Неўзабаве я заснуў.
РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ
Палата была доўгая, з вокнамі ў правай сцяне і дзвярыма ў кутку, якія вялі ў перавязачную. Адзін піэраг ложкаў дзе быў і мой, стаяў уздоўж сцяны, насупраць акон, а другі — ля вокнаў, насупраць сцяны. Лежачы на левым баку, я бачыў дзверы перавязачнай. У глыбіні былі яшчэ адны дзверы, у якія часам заходзілі людзі. Калі ў каго-небудзь пачыналася агонія, яго ложак адгароджвалі шырмай так, каб ніхто не бачыў, як ён памірае, і толькі чаравікі і абмоткі дактароў і санітараў былі відны з-пад шырмы, а часам прыканцы чуўся шэпт. Пасля з-за шырмы выходзіў святар, і тады санітары зноў заходзілі за шырму і выносілі адтуль памерлага, з галавой накрытага коўдрай, і неслі яго ўздоўж праходу паміж ложкамі, і хто-небудзь складваў шырму і прымаў яе.
Гэтым ранкам палатны доктар спытаў у мяне, ці хопіць у мяне сілы, каб заўтра паехаць. Я сказаў, што так. Ен сказаў, што ў такім выпадку мяне адправяць раным-рана. Мне лепей, сказаў ён, зрабіць пераезд цяпер, пакуль яшчэ не вельмі горача.
Калі падымалі з ложка, каб несці ў перавязачную, можна было паглядзець у акно і ўбачыць новыя магілы ў садзе. Там, ля дзвярэй, што выходзілі ў сад, сядзеў салдат, які рабіў крыжы і пісаў на іх прозвішчы, чыны і назвы палка тых, хто
быў пахаваны ў садзе. Ён таксама выконваў даручэнні параненых і ў вольны час зрабіў мне запальнічку з пустога патрона ад аўстрыйскай вінтоўкі. Дактары былі вельмі добрыя і здаваліся асабліва вопытнымі. Ім абавязкова хацелася адправіць мяне ў Мілан. Нас спяшаліся ўсіх выпісаць і адправіць у тыл, каб вызваліць ложкі да пачатку наступу.
Вечарам, напярэдадні майго ад’езду з палявога шпіталя, прыйшоў Рынальдзі і з ім наш галоўны доктар. Яны сказалі, што мяне адпраўляюць у Мілан, у амерыканскі шпіталь, які толькі што адкрыўся. Чакалася прыбыццё з Амерыкі некалькіх санітарных атрадаў, і гэты шпіталь павінен быў абслугоўваць іх і ўсіх іншых амерыканцаў у італьянскай арміі. У Чырвоным Крыжы іх было шмат. Злучаныя Штаты абвясцілі вайну Германіі, а не Аўстрыі.
Італьянцы былі перакананыя, што Амерыка абвесціць вайну і Аўстрыі, і таму яны вельмі радаваліся прыезду амерыканцаў, хоць і проста служачых Чырвонага Крыжа.
У мяне спыталі, як я мяркую, ці абвесціць прэзідэнт Вільсан вайну Аўстрыі, і я сказаў, што гэта пытанне блізкага часу. Я не ведаў, што мы маем супраць Аўстрыі, але здавалася лагічным, што, калі абвясцілі вайну Германіі, значыць, абвесцяць і Аўстрыі. У мяне спыталі, ці абвясцілі мы вайну Турцыі. Я сказаў: так, відаць, мы абвясцілі вайну Турцыі. А Балгарыі? Мы ўжо выпілі некалькі шклянак каньяку, і я сказаў: так, чорт вазьмі, і Балгарыі таксама, і Японіі. Як жа так, сказалі яны, Японія ж саюзніца Англіі. Усе адно, гэтым гадам англічанам давяраць нельга. Японцы хочуць Гавайскія астравы, сказаў я. А дзе гэта Гавайскія астравы? У Ціхім акіяне. А чаму японцы хочуць іх? Ды яны іх і не хочуць зусім, сказаў я. Гэта толькі размовы. Японцы цудоўны маленькі народ, любяць танцы і лёгкае віно. Зусім як французы, сказаў маёр. Мы забяром у французаў Ніцу і Савою. I Корсіку забяром, і Адрыятычнае ўзбярэжжа, сказаў Рынальдзі. I Італіі вернецца веліч Рыма, сказаў маёр. Мне не падабаецца Рым, сказаў я. Там горача і шмат блох. Вам не падабаецца Рым? He, я люблю Рым. Рым — маці народаў. Ніколі не забуду, як Ромул ссаў Тыбр. Што? Нічога. Паедзем у Рым усе. Паедзем у Рым сёння вечарам і больш не вернемся. Рым — цудоўны горад, сказаў маёр. Бацька і маці народаў, сказаў я. Roma жаночага роду,
сказаў Рынальдзі. Roma не можа быць бацькам. А хто ж тады бацька? Святы Дух? He блюзнерце. Я не блюзнеру, я прашу тлумачэння. Вы п’яны, бэбі. Хто мяне напаіў? Я вас напаіў, сказаў маёр. Я вас напаіў, бо люблю вас і таму што Амерыка ўступіла ў вайну. Далей няма куды, сказаў я. Вы раніцай ад’язджаеце, бэбі, сказаў Рынальдзі. У Рым, сказаў я. He, у Мілан, сказаў маёр, у «Крышталь-Палас», у «Кова», да Кампары, да Біфі, у Galleria. Шчасліўчык. У «Гран-Італія», сказаў я, дзе я пазычу ў Жоржа. У Ла Скала, сказаў Рынальдзі. Вы будзеце хадзіць у Ла Скала. Штовечар, сказаў я. Вам будзе не па кішэні штовечар, сказаў маёр. Білеты вельмі дарагія. Я выпішу чэк на прад’яўніка, на свайго дзеда, сказаў я. Які чэк? На прад’яўніка? Ен павінен заплаціць, альбо мяне пасадзяць у турму. Містар Кенінгэм у банку зробіць мне гэта. Я жыву чэкамі на прад’яўніка. Няўжо дзед адправіць у турму патрыёта-ўнука, які памірае за выратаванне Італіі? Няхай жыве амерыканскі Гарыбальдзі, сказаў Рынальдзі. Няхай жывуць прад’яўнічыя чэкі, сказаў я. He трэба шумець, сказаў маёр. Нас ужо некалькі разоў прасілі не шумець. Дык вы праўда заўтра едзеце, Федэрыка? Я ўжо казаў вам, ён едзе ў амерыканскі шпіталь, сказаў Рынальдзі. Да прыгажунь сясцёр. He тое што барадатыя сядзелкі палявога шпіталя. Так, я ведаю, што ён едзе ў амерыканскі шпіталь, сказаў маёр. Мне не перашкаджаюць бароды, сказаў я. Калі хто хоча адпусціць бараду — на здароўе. Чаму б вам не адпусціць бараду, signor maggiore? Яна не ўлезе ў процівагаз. Улезе. У процівагаз усё ўлезе. Я аднойчы наванітаваў у процівагаз. He так гучна, бэбі, сказаў Рынальдзі. Усе мы ведаем, што вы былі на фронце. Ах вы, мілы бэбі, што я буду рабіць, калі вы паедзеце? Нам пара, сказаў маёр. A то пачынаюцца сантыменты. Паслухайце, у мяне для вас ёсць сюрпрыз. Ваша англічанка. Ведаеце? Тая, да якой вы штовечар хадзілі ў англійскі шпіталь? Яна таксама едзе ў Мілан. Яна і яшчэ адна сястра едуць на службу ў амерыканскі шпіталь. 3 Амерыкі сёстры яшчэ не прыбылі. Я сёння гаварыў з начальнікам іх riparto1. У іх надта многа жанчын тут, на фронце. Вырашылі частку адправіць у тыл. Як гэта вам падабаецца, бэбі? Нічога? Га? Будзеце жыць у вялікім
1 Атрад (італ.).
горадзе і кахацца са сваёй англічанкай. Чаму я не паранены? Яшчэ паспееце, сказаў я. Нам пара, сказаў маёр. Мы п’ем, і шумім, і турбуем Федэрыка. He адыходзьце. He, нам пара. Да сустрэчы. Шчаслівай дарогі. Усяго добрага. Ciao. Ciao. Сіао. Хутчэй вяртайцеся, бэбі. Рынальдзі пацалаваў мяне. Ад вас пахне лізолам. Да пабачэння, бэбі. Да сустрэчы. Усяго добрага. Маёр паляпаў мяне па плячы. Яны выйшлі на пальчыках. Я адчуваў, што зусім п’яны, але заснуў.
Наступнай раніцай мы выехалі ў Мілан і роўна за двое сутак прыбылі на месца. Ехаць было дрэнна. Мы доўга стаялі на запасным пуці, не даязджаючы Местрэ, і дзеці падыходзілі і зазіралі ў вокны. Я ўгаварыў аднаго хлапчука схадзіць і прынесці бутэльку каньяку, але ён вярнуўся і сказаў, што ёсць толькі грапа. Я загадаў яму ўзяць грапу, і калі ён прынёс бутэльку, я сказаў, каб здачу ён узяў сабе, і мой сусед, і я напіліся і праспалі да самай Вічэнцы, дзе я прачнуўся і мяне званітавала проста на падлогу. Гэта не мела значэння, бо майго суседа некалькі разоў званітавала на падлогу яшчэ раней. Пасля я думаў, што памру ад смагі, і на прыпынку ў Вероне я паклікаў салдата, які хадзіў ля цягніка, і ён прынёс мне вады. Я пабудзіў Жаржэці, суседа, які напіўся разам са мной, і прапанаваў яму вады. Ён сказаў, каб я выліў яе яму на галаву, і зноў заснуў. Салдат не хацеў браць манету, якую я прапанаваў яму, і прынёс мне апельсін. Я смактаў і выплёўваў скурку і глядзеў, як салдат ходзіць сюды-туды ля таварнага вагона на суседнім пуці, і неўзабаве цягнік таргануўся і паехаў.
Кніга другая