• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    — Я не скажу ні слова.
    — Зноў ты хвалішся, мілы. Зусім не трэба хваліцца. Проста, калі табе скажуць дыхаць глыбока, пачні чытаць малітву, ці вершы, ці яшчэ што-небудзь. Тады ўсё будзе добра, і я буду ганарыцца табой. Я наагул ганаруся табой. У цябе такая цудоўная тэмпература, і ты спіш, як маленькі хлопчык, абдымаеш падушку і думаеш, што гэта я. А мо не я, а іншая? Якая-небудзь італьянская прыгажуня?
    — He, ты.
    — Ну, вядома, я. I я цябе вельмі кахаю, і Валенціні прывядзе тваю нагу ў поўны парадак. Як добра, што мне не давядзецца бачыць гэта.
    — А ты будзеш дзяжурыць ноччу?
    — Так. Але табе будзе ўсё роўна.
    — Пабачым.
    — Ну, вось і ўсё, мілы. Цяпер ты зусім чысты, і звонку і знутры. Скажы мне, колькі жанчын ты кахаў за свае жыццё?
    — Ніводнай.
    — I мяне не?
    — Цябе — кахаў.
    — А колькі яшчэ?
    — Ніводнай.
    — А колькі — як гэта гавораць? — колькі ты ведаў?
    — Ніводнай.
    — Ты кажаш няпраўду.
    Праўду.
    — Так і трэба. Ты мне ўвесь час кажы няпраўду. Я так хачу. Яны былі прыгожыя?
    — Я ніводнай не ведаў.
    — Правільна. Яны былі вельмі прывабныя?
    — He ведаю.
    — Ты толькі мой. Гэта праўда, і ніколі нічыім ты не быў. Але мне ўсё роўна, нават калі і не так. Я іх не баюся. Толькі ты мне не расказвай пра іх. А калі жанчына кажа мужчыне пра тое, колькі гэта каштуе?
    — He ведаю.
    — Ну вядома, ты не ведаеш. А яна гаворыць яму, што кахае яго? Скажы мне. Я хачу ведаць.
    — Так. Калі ён гэтага хоча.
    — А ён гаворыць ёй, што кахае яе? Скажы. Гэта вельмі важна.
    — Гаворыць, калі хоча.
    — Але ты ніколі не гаварыў? Праўда?
    He.
    — He, праўда? Скажы мне праўду.
    — Не,— зманіў я.
    — Ты не гаварыў,— сказала яна.— Я так і ведала, што ты не гаварыў. Ты мілы, і я цябе вельмі, вельмі кахаю.
    Сонца высока стаяла над дахамі, і я бачыў шпілі сабора з сонечнымі водбліскамі на іх. Я бьгў чысты звонку і знутры і чакаў прыходу доктара.
    — Значыць, так? — сказала Кэтрын.— Яна гаворыць усё, што яму хочацца?
    — He заўсёды.
    — А я буду заўсёды. Я буду заўсёды гаварыць усё, што ты захочаш, і я буду рабіць усё, што ты захочаш, і ты ніколі не захочаш іншых жанчын, праўда? — Яна паглядзела на мяне радасна,— Я буду рабіць тое, што табе хочацца, і гаварыць тое, што табе хочацца, і тады ўсё будзе цудоўна, праўда?
    — Праўда.
    — Ну, вось ты і гатовы да аперацыі. А цяпер скажы, чаго б табе хацелася цяпер?
    — Хадзі да мяне.
    Добра. Іду.
    — Ты мая вельмі, вельмі, вельмі каханая,— сказаў я.
    — Вось бачыш,— сказала яна.— Я раблю ўсё, што ты хочаш.
    — Ты ў мяне разумніца.
    — Я толькі баюся, што ты яшчэ не зусім мной задаволены.
    — Ты разумніца.
    — Я хачу тое, што хочаш ты. Мяне больш няма. Толькі тое, што хочаш ты.
    — Мілая.
    — Ты задаволены? Праўда, ты задаволены? Ты не хочаш іншых жанчын?
    He.
    — Бачыш, ты задаволены. Я раблю ўсё, што ты хочаш.
    РАЗДЗЕЛ СЯМНАЦЦАТЫ
    Калі я прачнуўся пасля аперацыі, было не падобна, іпто я некуды знікаў. Падчас гэтага не знікаеш. Толькі бярэ ўдушша. Гэта не падобна на смерць, гэта проста ўдушша ад газу, і тады перастаеш усё адчуваць, а пасля такое адчуванне, быццам быў моцна п’яны, а калі пасля моцна ванітуе, то адной жоўцю і не робіцца лепей. У нагах ложка я ўбачыў мяшкі з пяском. Яны прыціскалі стрыжні, што тырчалі з гіпсавай павязкі. Крыху счакаўшы, я ўбачыў міс Гэйдж, і яна спытала:
    — Ну, як?
    — Лепш,— сказаў я.
    — Ён проста цуд зрабіў з вашым каленам.
    — Колькі гэта доўжылася?
    — Дзве з паловай гадзіны.
    — Я гаварыў якія-небудзь глупствы?
    — He, нічога. Маўчыце. Ляжыце спакойна.
    Мяне ванітавала, і Кэтрын мела рацыю. Мне было ўсё роўна, хто дзяжурыць гэтай ноччу.
    У шпіталі апрача мяне было яшчэ трое: худы хлопец з Джорджыі, супрацоўнік Чырвонага Крыжа, хворы на малярыю, добры хлопец з Нью-Ерка, таксама худы на выгляд, хворы на малярыю і жаўтуху, і наймілейшы хлопец, які захацеў адкруціць калпачок ад дыстанцыйнай трубкі аўстрыйскага снарада, каб узяць сабе на памяць. Гэта быў камбінаваны шрапнельна-фугасны снарад, якімі аўстрыйцы карысталіся ў гарах: шрапнель з дыстанцыйнай трубкай двайнога дзеяння.
    Усе сёстры вельмі любілі Кэтрын Барклі за тое, што яна заўсёды была гатовая дзяжурыць ноччу. Малярыкі не патрабавалі шмат клопату, а той, што адкруціў каўпачок узрывальніка, быў з намі ў дружбе і званіў ноччу толькі ў выпадку асаблівай неабходнасці, і ўвесь вольны ад работы час яна праводзіла са мной. Я вельмі кахаў яе, і яна кахала мяне. Удзень я спаў, а калі мы не спалі, то пісалі адно аднаму запіскі і перасылалі іх праз Фергюсон. Фергюсон была слаўная дзяўчына. Я нічога не ведаў пра яе, апрача таго, што ў яе адзін брат у пяцьдзясят другой дывізіі, а другі — у Месапатаміі і што яна вельмі паважае Кэтрын Барклі.
    — Прыйдзеце да нас на вяселле, Ферджы? — спытаў я неяк у яе.
    — Вы ніколі не пажэніцеся.
    — Пажэнімся.
    — He, не пажэніцеся.
    — Чаму?
    — Пасварыцеся да вяселля.
    — Мы ніколі не сварымся.
    — Яшчэ паспееце.
    — Мы ніколі не будзем сварыцца.
    — Значыць, памрэце. Пасварыцеся або памрэце. Так заўсёды бывае. I ніхто не пажэніцца.
    Я выцягнуў да яе руку.
    — He чапайце мяне,— сказала яна.— Я і не думаю плакаць. Мо ў вас усё і абыдзецца. Толькі глядзіце, каб з ёй што-небудзь не здарылася. Калі з ёй здарыцца што-небудзь праз вас, я заб’ю вас.
    — Нічога з ёй не здарыцца.
    — Глядзіце. Спадзяюся, што ў вас усё абыдзецца. Цяпер вам добра.
    — Цяпер нам цудоўна.
    — Дык вось, не сварыцеся і каб з ёй нічога не здарылася.
    — Добра.
    — Глядзіце ж. Я не хачу, каб яна засталася з дзіцем ваеннага часу на руках.
    — Вы слаўная дзяўчына, Ферджы.
    — He слаўная. He падлізвайцеся. Як ваша нага?
    — Цудоўна.
    — А галава? — Яна дакранулася пальцамі да маёй макушкі. Было адчуванне, як ад дотыку да здранцвелай нагі.
    — Галава мяне ніколі не турбуе.
    — Ад такога гузака можна проста застацца крэцінам. Зусім не турбуе?
    He.
    — Ваша шчасце. Запіска гатовая? Я іду ўніз.
    — Вось, вазьміце,— сказаў я.
    — Вы павінны папрасіць яе, каб яна часова адмовілася ад начных дзяжурстваў. Яна вельмі стамляецца.
    — Добра. Я папрашу яе.
    — Я хацела падзяжурыць ноч, але яна мне не дазваляе. Іншыя рады сасіупіць сваю чаргу. Можаце даць ёй крыху адпачыць.
    — Добра.
    — Міс Ван-Кампен ужо гаворыць пра тое, што вы заўсёды спіце да паўдня.
    — Гэтага трэба было чакаць.
    — Вам трэба дамагчыся, каб яна некалькі начэй не дзяжурыла.
    — Я сам хацеў бы гэтага.
    — Няпраўда, вы не хацелі б. Але калі вы яе ўгаворыце, я буду вас паважаць.
    — Я ўгавару яе.
    — Штосьці не верыцца.
    Яна ўзяла запіску і выйшла. Я пазваніў, і вельмі хутка ўвайшла міс Гэйдж.
    — Што здарылася?
    — Я проста хацеў пагаварыць з вамі. Як па-вашаму, ці не пара міс Барклі адпачыць крыху ад начных дзяжурстваў? У яе вельмі стомлены выгляд. Чаму яна так доўга ў начной змене?
    Міс Гэйдж паглядзела на мяне.
    — Я ваш сябар,— сказала яна,— He трэба вам са мной так размаўляць.
    — Што вы хочаце сказаць?
    — He прыкідвайцеся. Гэта ўсё, што вам трэба было?
    — Выпіце са мной вермуту.
    — Добра. Але потым я адразу ж пайду,— Яна дастала з шафы бутэльку і паставіла на столік шклянку.
    — Вы бярыце шклянку,— сказаў я.— Я буду піць з бутэлькі.
    — За ваша здароўе! — сказала міс Гэйдж.
    — Што там Ван-Кампен гаварыла наконт таго, што я доўга сплю раніцай?
    — Проста скрыпела на гэту тэму. Яна называе вас «наш прывілеяваны пацыент».
    — Ну яе да д’ябла!
    — Яна не злосная,— сказала міс Гэйдж,— Проста яна старая і з дзівацтвамі. Вы ёй адразу не спадабаліся.
    — Гэта праўда.
    — А мне вы падабаецеся. I я вам сябар. Помніце гэта.
    — Вы на рэдкасць слаўная дзяўчына.
    — Кіньце. Я ведаю, хто, па-вашаму, слаўны. Як нага?
    Цудоўна.
    — Я прынясу халоднай мінеральнай вады і палью вам крыху. Напэўна, свярбіць пад гіпсам. Сёння горача.
    — Вы слаўная.
    — Моцна свярбіць?
    — He. Усё вельмі добра.
    — Трэба паправіць мяшкі з пяском.— Яна нахілілася.— Я вам сябар.
    — Я гэта ведаю.
    — He, вы не ведаеце, але калі-небудзь даведаецеся.
    Кэтрын Барклі не дзяжурыла тры ночы, але потым яна зноў прыйшла. Было так, быццам кожны з нас ад’язджаў у доўгае падарожжа і цяпер мы сустрэліся зноў.
    РАЗДЗЕЛ ВАСЯМНАЦЦАТЫ
    Нам цудоўна жылося тым летам. Калі мне дазволілі ўставаць, мы сталі ездзіць у парк на прагулкі. Я помню брычку, каня, што марудна пераступаў, спіну вазніцы ўперадзе і яго лакаваны цыліндр, і Кэтрын Барклі побач са мной на сядзенні. Калі нашы рукі датыкаліся, нават калі яе рука крыху дакраналася да маёй, гэта нас хвалявала. Пазней, калі я ўжо мог перасоўвацца на мыліцах, мы хадзілі абедаць да Біфі або ў «Гран-Італія» і выбіралі столік знадворку, ля Galleria. Афіцыянты ўваходзілі і выходзілі, і мінакі ішлі, і на накрытых абрусамі сталах стаялі свечкі з абажурамі, і неўзабаве нашым улюбёным месцам стаў «Гран-Італія», і Жорж, метрдатэль, заўсёды пакідаў нам столік. Ен быў выдатны метрдатэль, і мы дазвалялі яму выбіраць меню, пакуль мы сядзелі, гледзячы на мінакоў, і на Galleria, якая патанала ў прыцемках, і адно на аднаго. Мы пілі сухое белае капры, што стаяла ў вядзерцы з ільдом; дарэчы, мы паспрабавалі шмат інпіага віна: фрэза, барбера і салодкія белыя віны. Праз вайну ў рэстаране не было спецыяльнага афіцыянта для віна, і Жорж збянтэжана ўсміхаўся, калі я пытаўся пра такое віно, як фрэза.
    — Што можна сказаць пра краіну, дзе робяць віно, якое мае смак клубніц,— сказаў ён.
    — А чым дрэнна? — спытала Кэтрын.— Мне нават падабаецца.
    — Пакаштуйце, лэдзі, калі вам хочацца,— сказаў Жорж.— Але дазвольце мне захапіць бутэлечку марго для tenente.
    — Я таксама хачу пакаштаваць, Жорж.
    — Сэр, я вам не раіў бы. Яно і смаку клубніц не мае.
    — А раптам? — сказала Кэтрын.— Гэта было б цудоўна.
    — Я зараз падам яго,— сказаў Жорж,— і, калі жаданне лэдзі будзе задаволена, я яго забяру.
    Віно было не з лепшых. Жорж меў рацыю. У яго не было і смаку клубніц. Мы зноў перайшлі на капры. Аднойчы ў мяне не хапіла грошай, і Жорж пазычыў мне сто лір.
    — Нічога, нічога, tenente,— сказаў ён.— Здараецца з кожным. Я ведаю, як гэта бывае. Калі вам альбо лэдзі спатрэбяцца грошы, у мяне заўсёды знойдуцца.
    Па абедзе мы ішлі па Galleria міма іншых рэстаранаў і міма крамаў са спушчанымі жалезнымі шторамі і спыняліся каля кіёска, дзе прадаваліся сандвічы: сандвічы з вяндлінай і латукам і сандвічы з анчоўсамі на малюсенькіх румяных булачках, не даўжэйшых за ўказальны палец. Мы бралі іх з сабой, каб з’есці, калі прагаладаемся ноччу. Потым мы сядалі ў адкрытую брычку каля выхаду з Galleria насупраць сабора і вярталіся ў шпіталь. Швейцар выходзіў на ганак шпіталя, каб дапамагчы мне даць рады з мыліцамі. Я расплачваўся з вазніцам, і мы ехалі наверх на ліфце. Кэтрын выходзіла на тым паверсе, дзе жылі сёстры, а я падымаўся вышэй і на мыліцах ішоў па калідоры ў свой пакой; часам я распранаўся і клаўся ў ложак, а часам сядзеў на балконе, паклаўшы нагу на крэсла, і сачыў за палётам ластавак над дахамі, і чакаў Кэтрын. Калі яна прыходзіла, было так, быццам яна вярнулася з далёкага падарожжа, і я ішоў на мыліцах па калідоры разам з ёю, і нёс тазікі, і чакаў каля дзвярэй або ўваходзіў разам з ёю — гледзячы на тое, быў хворы нашым сябрам ці не, і калі яна канчала ўсе свае справы, мы сядзелі на балконе майго пакоя. Потым я клаўся ў ложак, і калі ўсе ўжо спалі і яна была ўпэўнена, што ніхто не пакліча, яна прыходзіла да мяне. Я любіў распускаць яе валасы, і яна сядзела на ложку, не варушачыся, толькі зрэдку раптам хутка нахілялася пацалаваць мяне, і я вымаў шпількі і клаў іх на прасціну, і вузел на патыліцы ледзь трымаўся, і я глядзеў, як яна сядзіць, не варушачыся, і потым вымаў дзве апошнія шпількі, і валасы распускаліся зусім, і яна схіляла галаву, і яны затулялі нас абаіх, і здавалася, што мы ў намёце альбо за вадаспадам.