• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    Учацвярых мы ў адкрытым экіпажы паехалі ў Сан-Сіро. Дзень быў цудоўны, і мы ехалі праз парк, потым ехалі ўздоўж трамвайных пуцей і нарэшце выехалі за горад, дзе было шмат пылу. Узбоч дарогі стаялі вілы за жалезнымі агароджамі, і вялікія запушчаныя сады, і канавы з праточнай вадой, і гароды з запыленай зелянінай на градках. Удалечыні на раўніне былі бачны фермерскія дамы і вялізныя зялёныя ўчасткі з каналамі штучнага арашэння, а на поўначы ўздымаліся горы. Па дарозе на іпадром рухалася шмат экіпажаў, і кантралёр каля варот прапусціў нас без білетаў, бо мы былі ў ваеннай форме. Мы выйшлі з экіпажа, купілі праграму, перасеклі круг і па шчыльным дзірване дарожкі пайшлі да паддока. Трыбуны былі драўляныя і старыя, а ніжэй трыбун былі касы, і другі шэраг кас быў каля стайняў. Каля агароджы тоўпіліся
    салдаты. На паддоку было даволі шматлюдна. Пад дрэвамі, за вялікай трыбунай, конюхі вадзілі коней. Мы ўбачылі знаёмых і расстараліся для Фергюсон і Кэтрын крэслы і сталі глядзець на коней.
    Яны хадзілі па крузе, цугам апусціўшы галаву, на повадзе ў конюхаў. Адзін вараны конь быў з лілаватым адценнем, і Кроуэл бажыўся, што ён афарбаваны. Мы прыглядзеліся больш пільна і вырашылі, што, магчыма, ён мае рацыю. TaTara каня вывелі толькі за хвіліну перад тым, як далі сігнал сядлаць. Мы адшукалі яго ў праграме па нумары ў конюха на рукаве, і там значылася: вараны конь, мянушка Япалак. Павінен быць заезд для коней, якія ні разу не бралі прыз больш за тысячу лір. Кэтрын была цвёрда пераканана, што ў каня штучна зменена масць. Фергюсон сказала, што не можа быць. Мне гэта ўсё таксама здавалася падазроным. Мы ўсе вырашылі паставіць на гэтага каня па сто лір. У разліковым лістку было сказана, што прыз за яго будзе ў трыццаць пяць разоў большы. Кроуэл пайшоў купляць білеты, а мы засталіся і глядзелі, як жакеі зрабілі яшчэ адзін круг пад дрэвамі і потым выехалі на дарожку і павольным галопам накіраваліся да павароту, да месца старту.
    Мы падняліся на трыбуну, каб сачыць за скачкай. У той час у Сан-Сіро не было гумовай стужкі, і стартар выраўнаваў усіх коней,— удалечыні на дарожцы яны здаваліся зусім маленькімі,— і пасля, ляснуўшы сваім доўгім бізуном, даў старт. Яны прабеглі міма нас; вараны конь скакаў наперадзе і на павароце пакінуў усіх далёка за сабой. Я глядзеў у бінокль, як яны ішлі па задняй дарожцы, і бачыў, што жакей з усіх сіл стараўся стрымаць яго, але не мог, і калі яны выйшлі з-за павароту на пярэднюю дарожку, вараны ішоў на пятнаццаць корпусаў наперадзе астатніх.
    — Выдатна,— сказала Кэтрын.— Мы атрымаем болып як тры тысячы лір. Цудоўны конь.
    — Спадзяюся, што фарба не аблезе да выдачы.
    — He, праўда, цудоўны конь,— сказала Кэтрын.— Цікава, містар Меерс на яго паставіў?
    — Выйгралі? — крыкнуў я Меерсу. Ен кіўнуў.
    — А я не,— сказала місіс Меерс.— А вы, дзеці, на каго ставілі?
    — На Япалака.
    — За яго трыццаць пяць даюць.
    — Нам спадабалася яго масць.
    — А мне не. Ен здаўся мне нейкім бездапаможным. Гаварылі, што на яго не варта ставіць.
    — Выдача будзе невялікая,— сказаў Меерс.
    — Па падліках трыццаць пяць,— сказаў я.
    — Выдача будзе невялікая,— сказаў Меерс.— Яго загналі ў апошнюю хвіліну.
    — Хто?
    — Кэмптан са сваімі хлопцамі. Вось убачыце. Добра, калі выдадуць удвая.
    — Значыць, мы не атрымаем тры тысячы лір? — сказала Кэтрын.— Мне не падабаюцца гэтыя скачкі. Проста жульніцтва.
    — Мы атрымаем дзвесце лір.
    — Гэта дробязь. Гэта нам не трэба. Я думала, мы атрымаем тры тысячы.
    — Жульніцтва і брыдота,— сказала Фергюсон.
    — ГІраўда, каб тут не было жульніцтва, мы на яго не ставілі б,— сказала Кэтрын.— Але мне падабалася, што мы атрымаем тры тысячы лір.
    — Пойдзем уніз, чаго-небудзь вып’ем і даведаемся, якая выдача,— сказаў Кроуэл.
    Мы спусціліся ўніз да дошкі, дзе вывешвалі нумары пераможцаў, і ў гэты час зазвінеў сігнал да выдачы і насупраць Япалака вывесілі «васямнаццаць пяцьдзясят». Гэта значыла, што выдача меншая, чым удвая.
    Мы зайшлі ў бар пад вялікай трыбунай і выпілі па шклянцы віскі з содавай. Мы сустрэлі там двух знаёмых італьянцаў і Мак Адамса, віцэ-консула, і ўсе яны пайшлі разам з намі наверх. Італьянцы трымалі сябе вельмі цырымонна. Мак Адамс пачаў гаворку з Кэтрын, а мы пайшлі ўніз рабіць стаўкі. Каля адной з кас стаяў містар Меерс.
    — Спытайце ў яго, на якога ён ставіць? — сказаў я Кроуэлу.
    — На якога ставіце, містар Меерс? — спытаў Кроуэл. Меерс дастаў сваю праграму і алоўкам паказаў на нумар пяты.
    — Вы не будзеце супраць, калі мы таксама на яго паставім? — спытаў Кроуэл.
    — Шпарце, шпарце. Толькі не кажыце жонцы, што гэта я вам параіў.
    — Давайце вып’ем чаго-небудзь,— сказаў я.
    — He, дзякуй. Я ніколі не п’ю.
    Мы паставілі на пяты нумар сто лір у ардынары і сто ў двайным і выпілі яшчэ па шклянцы віскі з содавай. Я быў у цудоўным настроі, і мы падчапілі яшчэ двух знаёмых італьянцаў, і выпілі з кожным з іх, і потым вярнуліся наверх. Гэтыя італьянцы таксама былі вельмі цырымонныя і не саступалі ў гэтых адносінах тым дваім, якіх мы сустрэлі раней. Праз іх цырымоннасць нікому не сядзелася на месцы. Я аддаў Кэтрын білеты.
    — Які конь?
    — He ведаю. Гэта на выбар містара Меерса.
    — Вы нават не ведаеце яго мянушкі?
    — He. Можна паглядзець у праграме. Здаецца, пяты нумар.
    — Ваша даверлівасць проста дзіўная,— сказала яна,— Нумар пяты выйграў, але выдача была мізэрная.
    Містар Меерс злаваўся.
    — Патрэбна ставіць дзвесце лір, каб атрымаць дваццаць,— сказаў ён,— Дванаццаць лір за дзесяць. Бязглуздзіца. Мая жонка выйграла дваццаць лір.
    — Я пайду з вамі ўніз,— сказала Кэтрын.
    Усе італьянцы ўсталі. Мы спусціліся ўніз і падышлі да паддока.
    — Табе тут падабаецца? — спытала Кэтрын.
    — Так сабе.
    — Наагул, тут забаўна,— сказала яна.— Але ведаеш, мілы, я не люблю, калі шмат знаёмых.
    — He так ужо і шмат.
    — Праўда. Але гэтыя Меерсы і гэты з банка з жонкай і дочкамі...
    — Ён плаціць па маіх чэках,— сказаў я.
    — He ён, дык хто-небудзь іншы плаціў бы. А гэта апошняя чацвёрка італьянцаў проста жахлівая.
    — Можна застацца тут і адгэтуль глядзець наступны заезд.
    — Вось гэта цудоўна. I ведаеш што, мілы, давай паставім на такога каня, якога мы зусім не ведаем і на якога не ставіць містар Меерс.
    — Давай.
    Мы паставілі на каня з мянушкай Святло вачэй, і ён прыйшоў чацвёртым з пяці. Мы абаперліся на агароджу і глядзелі на коней, якія праносіліся міма нас, стукаючы капытамі, і бачылі ўдалечыні горы і за дрэвамі і палямі Мілан.
    — Я адчуваю сябе тут неяк чысцей,— сказала Кэтрын.
    Коні, мокрыя і дымныя, вярталіся праз вароты. Жакеі супакойвалі іх, пад’язджаючы да дрэў, каб спешыцца.
    — Давай вып’ем чаго-небудзь. Толькі тут, каб бачыць коней.
    — Зараз прынясу,— сказаў я.
    — Хлопчык прынясе,— сказала Кэтрын. Яна падняла руку, і да нас падбег хлопчык з бара «Пагада» каля стайняў. Мы селі за круглы жалезны столік.
    — Праўда, лепш, калі мы адны?
    — Так,— сказаў я.
    — Я сябе адчувала такой адзінокай, калі з намі былі ўсе гэтыя людзі.
    — Тут вельмі добра,— сказаў я.
    — Так. Іпадром цудоўны.
    — Нядрэнны.
    — He дазваляй мне псаваць табе задавальненне, мілы. Мы вернемся наверх, як толькі ты захочаш.
    — Не,— сказаў я.— Мы застанемся тут і будзем піць. А потым паедзем і станем каля рова з вадой на стыпль-чэзе.
    — Ты такі добры да мяне,— сказала яна. Пасля таго, як мы пабылі ўдваіх, нам прыемна было зноў убачыць астатніх. Мы цудоўна правялі дзень.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ
    У верасні пачаліся першыя халодныя ночы, а пасля і дні сталі халодныя, і на дрэвах стала жаўцець лісце, і мы зразумелі, што лета прайшло. На фронце справы ішлі вельмі дрэнна, і ўсё не ўдавалася авалодаць СанТабрыеле. На плато Баінзіца баёў ужо не было, а да сярэдзіны месяца спыніліся баі і ля СанТабрыеле. Узяць яго так і не ўдалося. Эторэ паехаў на фронт. Коней адвезлі ў Рым, і скачак болып не было.
    Кроуэл таксама паехаў у Рым, адкуль павінен быў эвакуіравацца ў Амерыку. У горадзе два разы ўспыхвалі антываенныя бунты, і ў Турыне таксама былі сур’ёзныя беспарадкі. Адзін англійскі маёр сказаў мне ў клубе, што італьянцы страцілі паўтараста тысяч чалавек на плато Баінзіца і ля Сан-Габрыеле. Ён сказаў, што, апрача таго, сорак тысяч яны страцілі на Карсо. Мы выпілі, і ён разгаварыўся. Ен сказаў, што сёлета ўжо не будзе баёў і што італьянцы адкусілі болей, чым маглі праглынуць. Ён сказаў, што наступ у Фландрыі быў дрэнным. Калі і далей не будуць берагчы людзей, як гэтай восенню, то праз год саюзнікі выдыхнуцца. Ён сказаў, што мы ўсе ўжо выдыхнуліся, але гэта не страшна да той пары, пакуль мы самі гэтага не ведаем. Мы ўсе выдыхнуліся. Уся рэч у тым, каб не прызнаваць гэтага. Тая краіна, якая апошняй зразумее, што яна выдыхнулася, выйграе вайну. Мы выпілі яшчэ. Ці не са штаба я? He. А ён — так. Глупства ўсё. Мы сядзелі ўдвух, разваліўшыся на адной з вялікіх скураных канап клуба. Боты ў яго былі з матавай скуры і старанна наваксаваныя. Гэта былі раскошныя боты. Ён сказаў, што ўсё глупства. Ва ўсіх у галаве толькі дывізіі і папаўненне. Грызуцца праз дывізіі, а як атрымаюць іх, дык зараз жа загубяць. Усе выдыхнуліся. Перамога ўвесь час за немцамі. Вось гэта салдаты! Стары гун, вось гэта салдат. Але і яны выдыхнуліся таксама. Мы ўсе выдыхнуліся. Я спытаў пра рускіх. Ён сказаў, што і яны ўжо выдыхнуліся. Я хутка сам убачу, што яны выдыхнуліся. Ды і аўстрыйцы выдыхнуліся таксама. Вось каб ім далі некалькі дывізій гунаў, тады яны справіліся б. Ці мяркуе ён, што яны пяройдуць у наступ гэтай восенню? Вядома. Італьянцы выдыхнуліся. Усе ведаюць, што яны выдыхнуліся. Стары гун пройдзе праз Трэнціна і каля Вічэнцы перарэжа чыгуначны рух,— тады нашы італьянцы і гатовы. Аўстрыйцы ўжо спрабавалі гэта ў шаснаццатым, сказаў я. Але яны наўрад ці пойдуць на гэта, сказаў ён. Гэта вельмі проста. Яны прыдумаюць што-небудзь болып складанае і на гэтым канчаткова выдыхнуцца. Мне пара, сказаў я. Час вяртацца ў шпіталь.
    — Да пабачэння,— сказаў ён. Потым весела: — Усяго найлепшага.— Песімізм яго меркаванняў знаходзіўся ў рэзкай процілегласці з яго вясёлым норавам.
    Я зайшоў у цырульню і пагаліўся, а потым пайшоў у шпіталь. Мая нага паправілася так, што лепш і нельга было чакаць. Тры дні назад я быў на аглядзе. Мне заставалася ўсяго некалькі працэдур, каб скончыць курс лекавання ў Ospedale Maggiore, і я пайшоў па завулку, стараючыся не кульгаць. Пад навесам нейкі стары выразаў сілуэты. Я спыніўся, каб паглядзець. Дзве дзяўчыны стаялі перад ім, і ён выразаў іх сілуэты, паглядаючы на іх, адкінуўшы галаву набок і вельмі хутка рухаючы нажніцамі. Дзяўчаты смяяліся. Ен паказаў мне сілуэты, перш чым наклеіць іх на белую паперу і перадаць дзяўчатам.