• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    — Вядома,— сказаў шпітальны доктар. Удвух яны асцярожна ўзяліся за маю правую нагу і сталі згінаць яе.
    — Баліць,— сказаў я.
    — Так, так. Яшчэ крыху.
    — Хопіць. Далей не ідзе,— сказаў я.
    — Функцыя не поўная,— сказаў барадаты. Ён выпрастаўся,— Дазвольце яшчэ раз зірнуць на здымкі, доктар.— Трэці доктар падаў яму адзін са здымкаў— He. Левую нагу, калі ласка.
    — Гэта левая нага, доктар.
    — Праўда. Я глядзеў не з таго боку.— Ён вярнуў здымак. Другі здымак ён разглядваў некалькі хвілін,— Бачыце, доктар? — Ён паказаў на адно з іншародных цел, якое выразна бачылася на святле. Яны разглядалі здымак яшчэ некалькі хвілін.
    — Я магу сказаць толькі адно,— сказаў барадаты доктар у чыне капітана,— Гэта пытанне часу. Месяцы тры, а мо і паўгода.
    — Безумоўна, бо павінна сабрацца зноў сінавіяльная вадкасць.
    — Вядома. Гэта пытанне часу. Я не магу ўскрыць такі каленны сустаў, перш чым вакол утворыцца капсула.
    — Цалкам падзяляю вашу думку, доктар.
    — Навошта паўгода? — спытаў я.
    — Паўгода, каб вакол асколка ўтварылася капсула і можна было без рызыкі ўскрыць каленны сустаў.
    — Я гэтаму не веру,— сказаў я.
    — Вы хочаце зберагчы нагу, малады чалавек?
    — Не,— сказаў я.
    — Што?
    — Я хачу, каб яе адрэзалі,— сказаў я,— так, каб можна было прытачыць да яе кручок.
    — Што вы хочаце сказаць? Кручок?
    — Ён жартуе,— сказаў шпітальны доктар і вельмі далікатна паляпаў мяне па нлячы.— Ён хоча зберагчы нагу. Гэта вельмі мужны малады чалавек. Ён прадстаўлены да срэбнага медаля за храбрасць.
    — Шчыра віншую,— сказаў доктар у чыне капітана. Ён паціснуў мне руку,— Я магу толькі сказаць, што, каб пазбегнуць рызыкі, трэба пачакаць сама мала паўгода, перш чым ускрываць такое калена. Зразумела, вы вольныя прытрымлівацца іншай думкі.
    — Дзякую вам,— сказаў я.— Ваша думка для мяне вельмі важная.
    Доктар у чыне капітана зірнуў на гадзіннік.
    — Нам пара,— сказаў ён,— Жадаю вам усяго добрага.
    — Вам таксама ўсяго добрага і шчыры дзякуй,— сказаў я.
    Я паціснуў руку трэцяму доктару: «Capitano Varini — tenente Епгу»,— і ўсе трое выйшлі з пакоя.
    — Міс Гэйдж,— паклікаў я. Яна ўвайшла,— Калі ласка, папрасіце шпітальнага доктара яшчэ на хвілінку да мяне.
    Ён прыйшоў, трымаючы кепі ў руцэ, і стаў каля ложка.
    — Вы хацелі мяне бачыць?
    — Так. Я не магу чакаць аперацыі паўгода. Божа, доктар, вам даводзілася калі-небудзь паўгода ляжаць у ложку?
    — Вы не будзеце ўвесь час ляжаць. Спачатку вам трэба будзе пагрэць раны на сонцы. ГІотым вы пачнеце хадзіць на мыліцах.
    — Паўгода, а потым аперацыя?
    — Гэта найменш рызыкоўны шлях. Трэба вычакаць, калі вакол іншародных цел утворыцца капсула і зноў збярэцца сінавіяльная вадкасць. Тады можна без рызыкі ўскрываць каленны сустаў.
    — А вы самі ўпэўнены, што мне трэба так доўга чакаць?
    — Гэта найменш рызыкоўны шлях.
    — Хто гэты доктар у чыне капітана?
    — Гэта вельмі добры міланскі хірург.
    — Ён у чыне капітана, праўда?
    — Так, але ён вельмі добры хірург.
    — Я не хачу, каб у маёй назе корпаўся нейкі капітан. Калі б ён быў нечага варты, то быў бы маёрам. Я ведаю, што такое капітан, доктар.
    — Ён вельмі добры хірург, і я з яго думкай лічуся больш, чым з чыёй-небудзь іншай.
    — Можна паказаць маю нагу іншаму хірургу?
    — Вядома, калі вы захочаце. Але я асабіста паслухаўся б парады доктара Варэла.
    — Вы можаце запрасіць да мяне іншага хірурга?
    — Я запрашу Валенціні.
    — Хто ён такі?
    — Хірург з Ospedale Maggiore.
    — Добра. Я вам буду вельмі ўдзячны. Зразумейце, доктар, не магу я ляжаць на ложку.
    — Вы не будзеце ляжаць на ложку. Спачатку вы будзеце прымаць сонечныя ванны. Потым можна перайсці да лёгкіх практыкаванняў. ІІотым, калі ўтворыцца капсула, мы зробім аперацыю.
    — Але я не магу чакаць паўгода.
    Доктар далікатным рухам пагладзіў кепі, што трымаў у руцэ, і ўсміхнуўся.
    — Вам так хочацца вярнуцца на фронт?
    — А чаму б і не?
    — Як гэта цудоўна! — сказаў ён.— Высакародны малады чалавек,— Ён нахіліўся і вельмі далікатна пацалаваў мяне ў лоб,— Я пашлю па Валенціні. He хвалюйцеся і не нервуйцеся. Будзьце разумнікам.
    — Шклянку віна, доктар? — прапанаваў я.
    — He, дзякую. Я не п’ю.
    — Ну, адну шклянку,— Я пазваніў, каб швейцар прынёс шклянкі.
    — He, дзякую, мяне чакаюць.
    — Да пабачэння,— сказаў я.
    — Да пабачэння.
    Праз дзве гадзіны ў пакой зайшоў доктар Валенціні. Ен вельмі спяшаўся, і кончыкі яго вусоў тырчалі ўверх. Ен быў у чыне маёра, і ў яго быў загарэлы твар, і ён увесь час смяяўся.
    — Як гэта вам собіла? — сказаў ён.— Ну, пакажыце здымкі. Так. Так. Вось яно што. Ды вы, я бачу, здаровы як бык. А хто гэта прыгожанькая дзяўчына? Ваша каханая? Так я і думаў. Вось гэта чортава вайна! Тут баліць? Вы малайчына. Падрамантуем, будзеце як новенькі. Тут баліць? Яшчэ б не балела. Як яны любяць рабіць балюча, гэтыя дактары. А чым вас да гэтага часу лекавалі? Гэта дзяўчына гаворыць па-італьянску? Трэба яе навучыць. Чароўная дзяўчына. Я ўзяўся б даваць ёй урокі. Я сам лягу ў гэты шпіталь. He, лепш я буду бясплатна прымаць у яе ўсе роды. Яна разумее, што я кажу? Яна вам прынясе добрага хлапчука. Светлавалосага, як яна сама. Так, добра. Так, выдатна. Чароўная дзяўчына. Спытайце ў яе, ці згодзіцца яна павячэраць са мной. He, я не хачу адбіваць яе ў вас. Дзякуй. Вялікі дзякуй, міс. Вось і ўсё, што я хацеў ведаць,— Ен паляпаў мяне па плячы.— Павязку накладаць не трэба.
    — ЧІклянку віна, доктар Валенціні?
    — Віна? Ну, вядома... Дзесяць шклянак. Дзе яно ў вас?
    — У шафе. Міс Барклі дастане бутэльку.
    — Ваша здароўе. Ваша здароўе, міс. Чароўная дзяўчына. Я вам прынясу віна лепшага за гэта.— Ен выцер вусы.
    — Калі, па-вашаму, можна рабіць аперацыю?
    — Заўтра раніцай. He раней. Трэба ачысціць кішэчнік. Вычысціць з вас усё. Я зайду да старой унізе і распараджуся. Да пабачэння. Заўтра ўбачымся. Я прынясу вам віна лепшага за гэта. А ў вас тут вельмі хораша. Да пабачэння, да заўтра. Выспіцеся добра. Я прыйду рана.
    Ен памахаў мне з парога, яго вусы тырчалі, карычневы твар усміхаўся. На рукаве ў яго была акаймаваная зорачка, бо ён быў у чыне маёра.
    РАЗДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ
    Той ноччу кажан уляцеў у пакой праз адчыненыя дзверы балкона, у якія нам відаць была ноч над дахамі горада. У пакоі было цёмна, толькі ноч над горадам слаба свяціла ў балконныя дзверы, і кажан не спалохаўся і стаў насіцца па пакоі, як пад адкрытым небам. Мы ляжалі і глядзелі на яго, і, відаць, ён нас не бачыў, бо мы ляжалі вельмі ціха. Калі ён паляцеў, мы ўбачылі прамень пражэктара і глядзелі, як светлая паласа перасоўвалася па небе і потым знікла, і зноў стала цёмна. Сярод ночы падняўся вецер, і мы пачулі галасы артылерыстаў каля зенітнай гарматы на суседнім даху. Было халаднавата, і яны надзявалі плашчы. Сярод ночы я раптам устрывожыўся, каб хто-небудзь не ўвайшоў, але Кэтрын сказала, што ўсе спяць. Адзін раз сярод ночы мы заснулі, і калі я прачнуўся, Кэтрын у пакоі не было, але я пачуў яе крокі ў калідоры, і дзверы адчыніліся, і яна падышла да ложка і сказала, што ўсё ў парадку: яна была ўнізе, і там усе спяць. Яна падыходзіла да дзвярэй міс Ван-Кампен і чула, як тая дыхае ў сне. Яна прынесла сухіх галет, і мы елі іх, запіваючы вермутам. Мы былі вельмі галодныя, але яна сказала, што раніцай усё гэта трэба будзе вычысціць з мяне. Пад раніцу, калі стала світаць, я заснуў зноў, і калі прачнуўся, убачыў, што яе зноў няма ў пакоі. Яна прыйшла, бадзёрая і прыгожая, і села на ложак, і пакуль я ляжаў з градуснікам у роце, узышло сонца, і мы адчулі пах расы на дахах і потым водар кавы, якую варылі артылерысты каля гарматы на суседнім даху.
    — Зараз добра было б пагуляць,— сказала Кэтрын,— Каб тут быў фатэль, я магла б вывезці цябе.
    — А як бы я сеў у той фатэль?
    — Як-небудзь,
    — Добра было б паехаць у парк, паснедаць на паветры,— Я паглядзеў у адчыненыя дзверы.
    — He, зараз мы зоймемся іншай справай,— сказала яна.— Трэба падрыхтаваць цябе да прыходу твайго сябра доктара Валенціні.
    — Праўда, ён цудоўны доктар?
    — Мне ён не так спадабаўся, як табе. Але ён, напэўна, добры доктар.
    — Хадзі да мяне, Кэтрын. Чуеш? — сказаў я.
    — Нельга. А як добра было ноччу!
    — А ты не можаш узяць дзяжурства і гэтай ноччу?
    — Верагодна, і буду дзяжурыць. Але толькі ты мяне не захочаш.
    — Захачу.
    — He захочаш. Табе яшчэ ніколі не рабілі аперацыю. Ты не ведаеш, якое ў цябе будзе самаадчуванне.
    — Ведаю. Вельмі добрае.
    — Цябе будзе нудзіць, і табе будзе не да мяне.
    — Ну, тады хадзі да мяне зараз.
    — Не,— сказала яна.— Мне трэба вычарціць крывую тваёй тэмпературы, мілы, і падрыхтаваць цябе.
    — Значыць, ты мяне не кахаеш, калі не хочаш прыйсці.
    — Які ты неразумны! — Яна пацалавала мяне,— Ну, вось, крывая гатова. Тэмпература ўвесь час нармальная. У цябе такая цудоўная тэмпература.
    — А ты ўся цудоўная.
    — He, не. Вось у цябе тэмпература цудоўная. Я страшэнна ганаруся тваёй тэмпературай.
    — Напэўна, ва ўсіх нашых дзяцей будзе выдатная тэмпература.
    — Баюся, што ў нашых дзяцей будзе агідная тэмпература.
    — А што трэба зрабіць, каб падрыхтаваць мяне для Валенціні?
    — Дробязь, толькі гэта не вельмі прыемна.
    — Мне шкада, што табе даводзіцца з гэтым важдацца.
    — А мне не. Я не хачу, каб хто-небудзь іншы да цябе дакрануўся. Я дурная. Я ашалею, калі хто-небудзь да цябе дакранецца.
    — Нават Фергюсон?
    — Асабліва Фергюсон і Гэйдж, і гэтая, як яе?
    — Уокер?
    — Менавіта. Занадта шмат тут сясцёр. Калі не будзе яшчэ параненых, нас перавядуць адсюль. А так і будзе, калі не прыбавіцца параненых.
    — Я тады таксама паеду.
    — He кажы глупства. Ты яшчэ не можаш нікуды ехаць. Але ты хутчэй папраўляйся, мілы, і тады мы з табою куды-небудзь паедзем.
    — А што пасля?
    — Мо вайна скончыцца. He вечна ж будуць ваяваць?
    — Я папраўлюся,— сказаў я.— Валенціні мяне вылекуе.
    — Ну, вядома, з такімі вусамі! Толькі ведаеш, мілы, калі табе дадуць эфір, думай пра што-небудзь іншае — толькі не пра нас з табой. A то пад наркозам многія балбочуць.
    — Пра што ж мне думаць?
    — Пра што хочаш. Пра што хочаш, толькі не пра нас з табой. Думай пра сваіх родных. Ці пра якую іншую дзяўчыну.
    He.
    — Ну, тады чытай малітву. Гэта зробіць цудоўнае ўражанне.
    — А мо я не буду балбатаць.
    — Магчыма. He ўсе ж балбочуць.
    — Вось і я не буду.
    — He хваліся, мілы. Калі ласка, не хваліся. Ты такі добры, не трэба хваліцца.