• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    — Міс Ван-Кампен загадала падліць сюды крыху херасу,— сказала яна.— He трэба ёй грубіць. Яна ужо не маладая, a загадваць шпіталем — вялікая адказнасць. Місіс Уокер вельмі старая, і ад яе мала карысці.
    — Яна цудоўная жанчына,— сказаў я,— падзякуйце ёй ад мяне.
    — Я зараз прынясу вам вячэру.
    — He варта,— сказаў я.— Я не галодны.
    Калі яна прынесла паднос і паставіла яго на столік каля ложка, я падзякаваў ёй і крыху паеў. Потым стала зусім цёмна, і мне было відаць, як па небе мітусіліся прамені пражэктараў. Нейкі час я сачыў за імі, а потым заснуў. Я спаў моцна, але адзін раз прачнуўся ўвесь спацелы ад страху і пасля зноў заснуў, стараючыся не вяртацца ў толькі што бачаны сон. Я прачнуўся зноў задоўга да світання і чуў, як спявалі пеўні, і ляжаў без сну, пакуль не пачало віднець. Гэта стаміла мяне, і калі зусім развіднела, я зноў заснуў.
    РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
    Сонца ярка свяціла ў пакой, калі я прачнуўся. Мне здалося, што я зноў на фронце, і я выцягнуўся на ложку. Стала балюча нагам, і я паглядзеў на іх і, убачыўшы брудныя бінты, успомніў, дзе я. Я пацягнуўся да званка і націснуў на кнопку. Я пачуў, як у калідоры затрашчаў званок і хтосьці, мякка ступаючы гумовымі падэшвамі, прайшоў па калідоры. Гэта была міс Гэйдж; пры яркім сонечным святле яна здавалася старэйшай і не такой прыгожанькай.
    — Добры дзень,— сказала яна,— Ну, як спалі?
    — Добра, дзякую вам,— сказаў я.— Ці нельга паклікаць да мяне цырульніка?
    — Я заходзіла да вас, і вы спалі вось з гэтым у руках.
    Яна адчыніла шафу і паказала мне бутэльку з чынцана. Бутэлька была амаль пустая.
    — Я і другую бутэльку з-пад ложка таксама паставіла туды,— сказала яна.— Чаму вы не папрасілі ў мяне шклянку?
    — Я баяўся, што вы не дазволіце мне піць.
    — Я і сама выпіла б з вамі.
    — Вось гэта вы малайчына.
    — Вам шкодна піць аднаму,— сказала яна.— Ніколі не рабіце гэтага.
    — Больш не буду.
    — Ваша міс Барклі прыехала,— сказала яна.
    — Праўда?
    — Так. Яна мне не падабаецца.
    — Потым спадабаецца. Яна вельмі слаўная.
    Яна пакруціла галавой.
    — He сумняваюся, што яна цуд. Вы можаце крыху пасунуцца сюды? Вось так, добра. Я вас прывяду ў парадак да снедання.— Яна памыла мяне з дапамогай анучкі, мыла і цёплай вады,— Падніміце руку,— сказала яна,— Вось так, добра.
    — А можна, каб цырульнік прыйшоў да снедання?
    — Зараз скажу швейцару.— Яна выйшла і хутка вярнулася.— Швейцар пайшоў па яго,— сказала яна і апусціла анучку ў таз з вадой.
    Цырульнік прыйшоў разам са швейцарам. Гэта быў чалавек гадоў пяцідзесяці, з падкручанымі ўверх вусамі. Міс Гэйдж скончыла свае справы і выйшла, а цырульнік намыліў мне шчокі і стаў галіць. Ен рабіў усё вельмі ўрачыста і ўстрымліваўся ад размовы.
    — Што ж вы маўчыце? І’асказвайце навіны,— сказаў я.
    — Якія навіны?
    — Усё роўна якія. Што чуваць у горадзе?
    — Цяпер вайна,— сказаў ён.— У ворага ўсюды вушы.— Я аглянуўся на яго.
    — Калі ласка, не круціце галавой,— сказаў ён і працягваў галіць,— Я нічога не скажу.
    — Ды што з вамі? — спытаў я.
    — Я італьянец. Я не размаўляю з ворагам.
    Я настойваў. Калі ён вар’ят, то чым хутчэй ён адыме ад мяне брытву, тым лепш. Адзін раз я паспрабаваў разгледзець яго.
    — Сцеражыцеся,— сказаў ён.— Брытва вострая.
    Калі ён скончыў, я заплаціў што трэба і дадаў паўліры на чай. Ен вярнуў мне грошы.
    — Я не вазьму. Я не на фронце. Але я італьянец.
    — Ідзіце да д’ябла!
    — 3 вашага дазволу,— сказаў ён і загарнуў свае брытвы ў газету. Ен выйшаў, пакінуўшы пяць медных манет на століку каля ложка. Я пазваніў. Увайшла міс Гэйдж.
    — Будзьце ласкавы, паклічце да мяне швейцара.
    — Калі ласка.
    Швейцар прыйшоў. Ен з цяжкасцю стрымліваў смех.
    — Што, гэты цырульнік вар’ят?
    — He, signorino. Ен намыліўся. Ен добра не пачуў, і яму здалося, быццам я сказаў, што вы аўстрыйскі афіцэр.
    — О, Божа,— сказаў я.
    — Ха-ха-ха,— зарагатаў швейцар.— Вось пацеха! «Калі б ён толькі паварушыўся, кажа, я б яму...» — Швейцар правёў пальцам на шыі,— Ха-ха-ха! — Ён ніяк не мог стрымаць смех,— A калі я сказаў яму, што вы не аўстрыец! Ха-ха-ха!
    — Ха-ха-ха,— сказаў я злосна.— Вось была б пацеха, калі б ён перарэзаў мне горла. Ха-ха-ха.
    — Ды не, signorino. He, не. Ён да смерці спалохаўся аўстрыйца. Ха-ха-ха!
    — Ха-ха-ха,— сказаў я — Пайшлі вон.
    Ён пайшоў, і мне было чуваць, як ён рагоча за дзвярыма. Я пачуў чыесьці крокі ў калідоры. Я аглянуўся на дзверы. Гэта была Кэтрын Барклі.
    Яна ўвайшла ў пакой і падышла да ложка.
    — Добры дзень, мілы! — сказала яна,— Твар яе быў свежы і малады і вельмі прыгожы. Я падумаў, што ніколі не бачыў такога прыгожага твару.
    — Добры дзень! — сказаў я. Як толькі я ўбачыў яе, я зразумеў, што закаханы ў яе. Усё ў мяне перавярнулася. Яна паглядзела на дзверы і ўбачыла, што нікога няма. Тады яна прысела на край ложка, нахілілася і пацалавала мяне. Я прыцягнуў яе да сябе і пацалаваў — і адчуў, як б’ецца яе сэрца.
    — Мілая мая,— сказаў я.— Як добра, што вы прыехалі.
    — Гэта было нескладана. Вось застацца, мабыць, будзе цяжэй.
    — Вы павінны застацца,— сказаў я — Вы цуд.— Я быў як вар’ят. Мне не верылася, што яна сапраўды тут, і я моцна прыціскаў яе да сябе.
    — He трэба,— сказала яна,— Вы яшчэ нездаровы.
    — Я здаровы. Хадзі да мяне.
    — He. Вы яшчэ кволы.
    — Ды не, не кволы я. Хадзі.
    — Вы мяне кахаеце?
    — Я цябе вельмі кахаю. Я проста вар’яцею. Ну хадзі ж.
    — Чуеце, як сэрца б’ецца?
    — Што мне сэрца? Я хачу цябе. Я вар’яцею.
    — Вы мяне праўда кахаеце?
    — Перастань гаварыць пра гэта. Хадзі да мяне. Ты чуеш? Хадзі, Кэтрын.
    — Ну, добра, але толькі на хвілінку.
    — Добра,— сказаў я — Зачыні дзверы.
    — Нельга. Цяпер нельга.
    — Хадзі. He кажы нічога. Хадзі да мяне.
    Кэтрын сядзела ў фатэлі каля ложка. Дзверы ў калідор былі адчынены. Вар’яцтва скончылася, і мне было так добра, як ніколі ў жыцці.
    Яна спытала:
    — Цяпер ты верыш, што я цябе кахаю?
    — Ты мая дарагая,— сказаў я.— Ты застанешся тут. Цябе нікуды не перавядуць. Я вар’яцею ад кахання да цябе.
    — Мы павінны быць вельмі асцярожныя. Мы зусім страцілі галаву. Так нельга.
    — Ноччу можна.
    — Мы павінны быць вельмі асцярожныя. Ты павінен быць асцярожным пры чужых.
    — Я буду асцярожны.
    — Ты павінен, абавязкова. Ты добры. Ты мяне кахаеш, праўда?
    — He кажы пра гэта. А то я цябе не адпушчу.
    — Я болып не буду. Ты мусіш мяне адпусціць. Мне пара, мілы, праўда.
    — Вяртайся адразу ж.
    — Я вярнуся, як толькі можна будзе.
    — Да пабачэння.
    — Да пабачэння, мой харошы.
    Яна выйшла. Бачыць Бог, я не хацеў закахацца ў яе. Я ні ў кога не хацеў закахацца. Але, бачыць Бог, я закахаўся і ляжаў на ложку ў міланскім шпіталі, і ўсялякія думкі лезлі мне ў галаву, і мне было вельмі добра, і нарэшце ў пакой увайшла міс Гэйдж.
    — Доктар прыязджае,— сказала яна,— Ен тэлефанаваў з Кома.
    — Калі ён будзе тут?
    — Ён прыедзе вечарам.
    РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ
    Да вечара нічога не адбылося. Доктар быў ціхі, худзенькі чалавечак, якога вайна, здавалася, выбіла з каляіны. 3 далікатнай і вытанчанай агідай ён дастаў з майго сцягна не-
    калькі дробных стальных асколкаў. Ён скарыстаў мясцовую анестэзію, ці, як ён казаў, «замарожванне», ад якога тканкі знямелі і боль не адчуваўся, пакуль зонд, скальпель ці ланцэт не пранікалі глыбей за замарожаны слой. Можна было дакладна вызначыць, дзе гэты слой канчаецца, і хутка далікатнасць доктара скончылася, і ён сказаў, што лепш зрабіць рэнтген. Зандзіраванне нічога не дае, сказаў ён.
    Рэнтгенаўскі кабінет быў у Ospedale Maggiore1, і доктар, які рабіў прасвечванне, быў шумны, спрытна і вясёлы. Пацыента падтрымлівалі за плечы, так што ён сам мог бачыць на экране самыя вялікія іншародныя целы. Здымкі павінны былі прыслаць потым. Доктар запрасіў мяне напісаць у яго нататніку маё імя, полк і што-небудзь на памяць. Ен абвясціў, што ўсё іншароднае — агіднасць, мярзоцце, брыдота. Аўстрыйцы проста сукіны дзеці. Колькі я забіў? Я не забіў ніводнага, але мне вельмі хацелася сказаць яму прыемнае, і я сказаў, што забіў процьму аўстрыйцаў. Са мной была міс Гэйдж, і доктар абняў яе за талію і сказаў, што яна прыгажэйшая за Клеапатру. Ці зразумела яна? Клеапатра — былая егіпецкая царыца. Але, як Бог Святы, яна больш цудоўная.
    Санітарная машына адвезла нас назад у шпіталь, і па нейкім часе, пасля шматлікіх вандровак з насілак на насілкі, я нарэшце апынуўся ўверсе, на сваім ложку. Па абедзе прыбылі здымкі; доктар паабяцаў, што, як Бог Святы, яны будуць гатовыя па абедзе, і стрымаў слова. Кэтрын Барклі паказала мне здымкі. Яны былі ў чырвоных канвертах, і яна дастала іх з канвертаў, і мы разам разглядалі іх на святло.
    — Гэта правая нага,— сказала яна і паклала здымак зноў у канверт,— А гэта левая.
    — Пакладзі іх куды-небудзь,— сказаў я,— а сама хадзі да мяне.
    — Нельга,— сказала яна.— Я прыйшла толькі на хвілінку, паказаць табе здымкі.
    Яна пайшла, і я застаўся адзін. Дзень быў гарачы, і мне вельмі надакучыла ляжаць на ложку. Я папрасіў швейцара купіць мне газеты, усе газеты, якія толькі можна дастаць.
    1 Галоўны шпіталь (італ.).
    Пакуль я чакаў яго, у пакой увайшлі тры доктары. Я даўно заўважыў, што дактары, якім не хапае вопьггу, схільныя прасіць адзін у аднаго дапамогі і парады. Доктар, які не можа як след выразаць вам апендыкс, пашле вас да іншага, які не здолее толкам выдаліць вам гланды. Гэтыя тры доктары былі такія.
    — Вось наш малады чалавек,— сказаў шпітальны доктар, той, у якога былі далікатныя рухі.
    — Добры дзень,— сказаў высокі худы доктар з барадой. Трэці, які трымаў у руках рэнтгенаўскія здымкі ў чырвоных канвертах, нічога не сказаў.
    — Здымем павязкі? — запытальна прамовіў барадаты доктар.
    — Вядома. Здыміце, калі ласка, павязкі, сястра,— звярнуўся шпітальны доктар да міс Гэйдж.
    Міс Гэйдж зняла павязкі. Я паглядзеў на свае ногі. Калі я ляжаў у палявым шпіталі, яны былі падобныя на заветралы мясны фарш. Цяпер яны былі пад скарынкай, і калена распухла і балела, а лытка абмякла, але гною не было.
    — Вельмі чыста,— сказаў шпітальны доктар.— Вельмі чыста і добра.
    — Гм,— сказаў барадаты доктар. Трэці доктар зірнуў цераз плячо шпітальнага доктара.
    — Сагніце, калі ласка, калена,— сказаў барадаты.
    — He магу.
    — ІІраверым сустаў? — запытальна прамовіў барадаты доктар. У яго рукаве, апрача трох зорачак, была яшчэ палоска. Гэта азначала, што ён мае чын капітана медыцынскай службы.