Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
— Не,— сказаў я.— Дзякуй. He трэба.
Ен зноў схаваўся пад навес. Я павярнуўся да Кэтрын. Яе твар быў у цені ад паднятага верху.
— Што ж, развітаемся?
— Я зайду.
— He трэба.
— Бывай, Кэт.
— Скажы яму адрас шпіталя.
— Добра.
Я сказаў вазніцы куды ехаць, ён кіўнуў.
— Да пабачэння,— сказаў я.— Беражы сябе і маленькую Кэтрын.
— Да пабачэння, любы.
— Да пабачэння,— сказаў я.
Я выйшаў пад дождж, і вазніца рушыў. Кэтрын высунулася, і пры святле ліхтара я ўбачыў яе твар. Яна ўсміхалася і махала мне рукой. Экіпаж паехаў па вуліцы. Кэтрын паказвала пальцам у бок навеса. Я азірнуўся: там быў толькі навес і двое карабінераў. Я зразумеў, што яна хоча, каб я схаваўся ад дажджу. Я стаў пад навес і глядзеў, як экіпаж зварочвае за рог. Потым я прайшоў праз будынак вакзала і выйшаў да цягніка.
На пероне мяне чакаў швейцар. Я ўвайшоў за ім у вагон, праціснуўся праз натоўп у праходзе і, адчыніўшы дзверы, уціснуўся ў перапоўненае купэ, дзе ў куточку сядзеў кулямётчык. Мой заплечнік і паходныя торбы ляжалі над яго галавой у сетцы для багажу. Шмат народу стаяла ў калідоры, і тыя, хто сядзеў у купэ, паглядзелі на нас, калі мы ўвайшлі. У цягніку не хапала месцаў, і ўсе былі настроеныя варожа. Кулямётчык устаў, каб саступіць мне месца. Хтосьці ляпнуў мяне па плячы. Я азірнуўся. Гэта быў вельмі высокі і худы артылерыйскі капітан з чырвоным шнарам на шчацэ. Ен бачыў усё праз шкляныя дзверы і ўвайшоў услед за мной.
— У чым справа? — спытаў я. Я павярнуўся да яго тварам. Ён быў вышэйшы за мяне, і яго твар здаваўся вельмі худым у цені ад казырка, і шнар быў свежы і блішчасты. Усе пазіралі на мяне.
— Так не робяць,— сказаў ён.— Нельга пасылаць салдата, каб загадзя заняць месца.
— А я вось зрабіў.
Ён глынуў паветра, і я ўбачыў, як кадык яго падняўся і апусціўся. Кулямётчык стаяў каля пустога месца. Праз шкляную перагародку калідора глядзелі людзі. Усе маўчалі.
— Вы не маеце права. Я прыйшоў сюды на дзве гадзіны раней за вас.
— Што вы хочаце?
— Сядзець.
— Я таксама.
Я глядзеў яму ў твар і адчуваў, што ўсё вакол супраць мяне. Я не асуджаў іх. Ен меў рацыю. Але я хацеў сядзець. Вакол усе як і раней маўчалі. «Ат, д’ябал!» — падумаў я.
— Сядайце, signor kapitano,— сказаў я. Кулямётчык саступіў убок, і высокі капітан сеў. Ен паглядзеў на мяне. У яго поглядзе быў неспакой. Але месца засталося за ім,— Дастаньце мае рэчы,— загадаў я кулямётчыку. Мы выйшлі ў калідор. Цягнік быў перапоўнены, і я ведаў, што на месца нельга разлічваць. Я даў швейцару і кулямётчыку па дзесяць лір. Яны выйшлі з вагона і прайшлі па ўсёй платформе, заглядаючы ў вокны, але месцаў не было.
—	Магчыма, хто-небудзь сыдзе ў Брэшыі,— сказаў швейцар.
—	У Брэшыі яшчэ сядуць,— сказаў кулямётчык. Я развітаўся з імі, і яны паціснулі мне руку і пайшлі. Яны абодва былі засмучаныя. Усе тыя, хто застаўся без месцаў, стаялі ў калідоры, калі цягнік крануўся. Я глядзеў у акно на стрэлкі і ліхтары, міма якіх мы ехалі. Дождж усё яшчэ ішоў, і хутка вокны сталі мокрыя, і нічога нельга было разглядзець. Пазней я лёг спаць на падлозе ў калідоры, засунуўшы спачатку свой гаманец з грашыма і дакументамі пад сарочку і штаны, так што ён трапіў паміж сцягном і штанінай. Я спаў усю ноч і прачынаўся толькі на прыпынках у Брэшыі і Вероне, дзе ў вагон уваходзілі новыя пасажыры, але адразу ж засынаў зноў. Адну паходную торбу я падклаў сабе пад галаву, а другую абхапіў рукамі, і хто не хацеў наступіць на мяне, той мог якраз мяне пераступіць. Па ўсім калідоры на падлозе спалі людзі. Іншыя стаялі, трымаючыся за аконныя парэнчы або прыхінуўшыся да дзвярэй. Гэты цягнік заўсёды быў перапоўнены.
Кніга трэцяя
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЯТЫ
Была восень, і ўсе дрэвы былі голыя, і дарогі ў гразі. 3 Удзіны ў Гарыцыю я ехаў на грузавіку. Па дарозе нам трапляліся іншыя грузавікі, і я пазіраў па баках. Тутавыя дрэвы
былі голыя, і зямля на палях бурая. Мокрае мёртвае лісце ляжала на дарозе паміж шэрагамі голых дрэў, і рабочыя латалі калдобіны на дарозе шчэбенем, які яны бралі з куч, складзеных уздоўж дарогі, пад дрэвамі. Паказаўся горад, але горы за ім былі адрэзаныя туманам. Мы пераехалі раку, і я заўважыў, што вады значна пабольшала. У гарах ішлі дажджы. Мы ўехалі ў горад, мінаючы фабрыкі, а затым дамы і вілы, і я ўбачыў, што за гэты час яшчэ больш дамоў разбурана снарадамі. На вузкай вуліцы мы сустрэлі аўтамабіль англійскага Чырвонага Крыжа. Шафёр быў у кепі, і ў яго быў худы і моцна загарэлы твар. Я яго не ведаў. Я злез з грузавіка на вялікім пляцы перад мэрыяй, шафёр падаў мне мой заплечнік, я закінуў яго за плечы, прышпіліў абедзве торбы і пайшоў да нашай вілы. Гэта не было падобна на вяртанне дамоў.
Я ішоў па мокрым жвіры алеі і глядзеў на вілу, якая бялелася за дрэвамі. Усе вокны былі зачыненыя, але дзверы былі разнасцежаныя. Я ўвайшоў і ўбачыў маёра ў пакоі з голымі сценамі, на якіх віселі толькі карты і надрукаваныя на машынцы паперкі.
— Прывітанне! — сказаў ён,— Ну, як здароўе?
Ен пастарэў і нібыта ссохся.
— Нармальна,— сказаў я,— Як вашы справы?
— Усё ўжо скончылася,— сказаў ён,— Здымайце свой рыштунак і сядайце.
Я паклаў заплечнік і абедзве торбы на падлогу, а кепі — на заплечнік. Затым узяў крэсла, якое стаяла ля сцяны, і сеў ля стала.
— Лета было гадкае,— сказаў маёр.— Вы паправіліся?
— Так.
— Вы атрымалі свае ўзнагароды?
— Атрымаў. Усё як мае быць. Дзякуй вам.
— Пакажыце.
Я расхінуў свой плашч, каб былі бачны дзве стужачкі.
— А самі медалі вы таксама атрымалі?
— He. Толькі дакументы.
— Медалі паступяць пазней. На гэта патрэбна шмат часу.
— Куды вы зараз накіруеце мяне?
— Усе машыны ў раз’ездзе. Шэсць на поўначы, у Капарэта. Вы ведаеце Капарэта?
— Ведаю,— сказаў я. Мне згадаўся маленькі белы гарадок са званіцай у даліне. Гарадок быў чысценькі, і на шіошчы быў прыгожы фантан.
— Яны там. Цяпер шмат хворых. Баі скончыліся.
— А дзе астатнія?
— Дзве ў гарах, а чатыры ўсё яшчэ на Баінзіцы. Два іншыя санітарныя атрады ў Карсо, з трэцяй арміяй.
— Куды вы мяне накіруеце?
— Калі хочаце, вы можаце ўзяць тыя чатыры машыны, што на Баінзіцы. Заменіце Джына, ён ужо даўно там. Усё гэта, здаецца, здарылася пасля вас?
— Так.
— Дрэнь справы былі. Мы страцілі тры машыны.
— Я чуў.
— Так, вам пісаў Рынальдзі.
— Дзе Рынальдзі?
— Ен тут, у шпіталі. Летам і восенню яму было горача.
— Mary ўявіць.
— Так, дрэнна было,— сказаў маёр.— Вы не ўяўляеце, як дрэнна. Я часта думаў, як вам пашанцавала, што вы былі паранены напачатку.
— Я і сам так лічу.
— Сёлета будзе яшчэ горай,— сказаў маёр,— Магчыма, яны ўжо цяпер пачнуць наступ. Так кажуць, але я не веру. Занадта позна. Бачылі раку?
— Бачыў. Вада паднялася.
— He думаю, што наступ пачнецца цяпер, калі ў гарах ужо ідуць дажджы. Хутка пойдзе снег. А што нашы суайчыннікі? Ці ўбачым мы амерыканцаў, апрача вас?
— Рыхтуецца войска з дзесяці мільёнаў.
— Добра, каб хоць частка трапіла да нас. Але ўсіх перахопяць французы. Сюды не даедзе ніводзін чалавек. Ну, добра. Вы сёння пераначуеце тут, а заўтра раніцай выпраўляйцеся на маленькай машыне і змяніце Джына. Я дам вам каго-небудзь, хто ведае дарогу. Джына вам усё раскажа. Там яшчэ крыху страляюць, але наагул усё ўжо скончылася. Вам цікава будзе пабываць на Баінзіцы.
— Ахвотна там пабываю. Я вельмі задаволены, што зноў з вамі.
Ён усміхнуўся.
— Вы вельмі добры. Я стаміўся ад гэтай вайны. Калі б я з’ехаў, не думаю, каб мне захацелася вярнуцца.
— Так усё кепска?
— Ага. Так дрэнна і нават горай. Схадзіце памыйцеся і знайдзіце свайго сябра Рынальдзі.
Я ўзяў свой багаж і панёс па лесвіцы наверх. Рынальдзі ў пакоі не было, але яго рэчы былі на месцы, і я сеў на ложак, зняў абмоткі і сцягнуў з правай нагі чаравік. Пасля я прылёг на ложак Я стаміўся, і правая нага балела. Мне падалося брыдкім ляжаць на ложку ў адным чаравіку, таму я сеў, расшнураваў другі чаравік, скінуў яго на падлогу і зноў лёг на коўдру. Акно было зачынена, таму ў пакоі было душна, але я занадта стаміўся, каб устаць і адчыніць яго. Я ўбачыў, што ўсе мае рэчы складзеныя ў адным кутку пакоя. Цямнела. Я ляжаў на ложку, і думаў пра Кэтрын, і чакаў Рынальдзі. Я вырашыў думаць пра Кэтрын толькі па вечарах, перад сном. Але я стаміўся, і мне не было чаго рабіць, таму я ляжаў і думаў пра яе. Я думаў пра яе, калі ў пакой увайшоў Рынальдзі. Ен быў такі ж, як і раней. Мо хіба трохі схуднеў.
— Ну, бэбі,— сказаў ён.
Я прыўстаў на ложку. Ён падышоў, сеў побач і абняў мяне.
— Добры мой, слаўны бэбі,— Ён ляпнуў па маёй спіне, і я абхапіў яго за плечы.
— Слаўны мой бэбі,— сказаў ён.— Пакажы мне калена.
— Давядзецца скідаць штаны.
— Скідайце штаны, бэбі. Тут усе свае. Я хачу паглядзець, як вас там апрацавалі.
Я ўстаў, спусціў штаны і зняў з калена павязку. Рынальдзі сеў на падлогу і пачаў крыху згінаць і разгінаць мне нагу. Ён правёў рукой па шнары, злучыў вялікія пальцы над каленнай чашачкай, а астатнімі асцярожна страсянуў калена.
— I болып у вас не згінаецца?
He.
— Гэта проста злачынства, што вас выпісалі. Яны павінны былі дабіцца поўнай функцыі сустава.
— Было значна горай. Нага была як палка.
Рынальдзі паспрабаваў яшчэ. Я сачьгў за яго рукамі. У яго былі спрытныя рукі хірурга. Я зірнуў на яго галаву, на яго Ba-
ласы, бліскучыя і гладка зачэсаныя на прабор. Ён сагнуў нагу вельмі моцна.
— Уф! — сказаў я.
— Вам трэба было палячыцца яшчэ механатэрапіяй,— сказаў Рынальдзі.
— Раней было горш.
— Ведаю, бэбі. У такіх рэчах я разбіраюся болып, чым вы Ен устаў і сеў на ложак.— Сама аперацыя зроблена нядрэнна,— Ён пакінуў маё калена,— Расказвайце.
— Няма пра што расказваць,— сказаў я.— Жыў ціха і мірна.
— Можна падумаць, што вы сямейны чалавек,— сказаў ён.— Што з вамі?
— Нічога,— сказаў я.— А вось што з вамі?
— Гэтая вайна мяне даканае,— сказаў Рынальдзі.— Я зусім скіс.— Ён абхапіў сваё калена рукамі.
— Ого! — сказаў я.
— Што такое? Што, у мяне не можа быць чалавечых пачуццяў?
— He. Вы, відаць, правялі вясёлае лета. Раскажыце.
— Усё лета і ўсю восень я займаўся аперацыямі. Я працую без адпачынку. Я адзін працую за ўсіх. Самыя складаныя аперацыі пакідаюць мне. Слова гонару, бэбі, я станаўлюся выдатным хірургам.
— Гэта ўжо лепш.
— Я ніколі не думаю. He, праўда, я не думаю, я проста раблю аперацыі.