• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    — Паездка і так будзе вясёлая,— сказаў я.
    — Паездка будзе сабачая.
    — Я гэта ведаў,— сказаў я. Мы выехалі на алею, якая вяла да нашай вілы.
    — Хацеў бы я быць там, калі гэтыя прыгажуні прыедуць на месца і возьмуцца за справу.
    — Вы лічыце, што яны адразу і распачнуць?
    — Яшчэ б! Хто ў другой арміі не ведае гэтай гаспадыні?
    Мы ўжо былі перад вілай.
    — Яе завуць маці ігумення,— сказаў Банела.— Дзяўчаты новыя, але яе ведае кожны. Іх, відаць, прывезлі перад самым адступленнем.
    — Зараз папрацуюць.
    — Вось і я кажу, што папрацуюць. Хацеў бы я з імі пазабаўляцца на дармаўшчыну. Усё-ткі дзяруць яны там, у дамах. Дзяржава абжульвае нас.
    — Адвядзіце машыну, няхай механік яе паглядзіць,— сказаў я.— Замяніце аліву і праверце дыферэнцыял. Запраўце, a пасля можаце крыху паспаць.
    — Слухаюся.
    Віла была пустая. Рынальдзі з’ехаў са шпіталем. Маёр забраў са штабной машынай медыцынскі персанал. На акне для мяне была пакінута запіска з заданнем пагрузіць на машыны абсталяванне, складзенае ў вестыбюлі, і ехаць на Пардэноне. Механікі паехалі ўжо. Я вярнуўся ў гараж. Астатнія дзве машыны таксама прыехалі, пакуль я хадзіў на вілу, і шафёры стаялі на двары. Зноў пачаўся дождж.
    — Я так хачу спаць, што тройчы заснуў па дарозе ад Плавы,сказаў Піяні.— Што будзем рабіць, tenente?
    — Заменім аліву, змажам, заправімся, пад’едзем да галоўнага ўвахода і пагрузім дабро, якое нам пакінулі.
    — I адразу паедзем?
    — He, гадзіны тры паспім.
    — Во, гэта добра — паспаць,— сказаў Банела,— A то я заснуў бы за стырном.
    — Як ваша машына, Аймо? — спытаў я.
    — Нармальна.
    — Дайце мне кажан, я дапамагу вам.
    — He трэба, tenente,— сказаў Аймо.— Тут не шмат клопату, Вы ідзіце складваць свае рэчы.
    — Mae рэчы складзеныя,— сказаў я,— Я пайду выцягну ўсё гэтае барахло, якое яны пакінулі нам. Давайце машыны, як толькі дасце рады.
    Яны падагналі машыны да галоўнага ўвахода на вілу, і мы нагрузілі іх шпітальнай маёмасцю, якая была складзена ў вестыбюлі. Хутка ўсё было гатова, і аўтамабілі выстраіліся пад дажджом уздоўж абсаджанай дрэвамі алеі. Мы ўвайшлі ў дом.
    — Запаліце на кухні печ і высушыцеся,— сказаў я.
    — Напляваць, буду мокры,— сказаў Піяні.— Я хачу спаць.
    — Я лягу на ложак маёра,— сказаў Банела.— Лягу там, дзе дзядуля сніў сны.
    — А мне ўсё адно, дзе спаць,— сказаў Піяні.
    — Вось тут ёсць два ложкі,— Я адчыніў дзверы.
    — Я ніколі не быў у гэтым пакоі,— сказаў Банела.
    — Гэта быў пакой старой жабы,— сказаў Піяні.
    — Кладзіцеся тут абодва,— сказаў я,— Я вас пабуджу.
    — Калі вы праспіце, tenente, нас пабудзяць аўстрыйцы,— сказаў Банела.
    — He прасплю,— сказаў я,— Дзе Аймо?
    — Пайшоў на кухню.
    — Кладзіцеся спаць,— сказаў я.
    — Я лягу,— сказаў Піяні,— Я цэлы дзень спаў седзячы. У мяне проста лоб налазіць на вочы.
    — Скідай боты,— сказаў Банела,— Гэта ложак жабы.
    — Напляваць мне на жабу!
    Піяні ўлёгся на ложку, выцягнуўшы ногі ў брудных ботах, паклаўшы руку пад галаву. Я пайшоў на кухню. Аймо расклаў у пліце агонь і паставіў кацялок з вадой.
    — Трэба згатаваць крыху спагеці,— сказаў ён,— Калі прачнемся, захочацца есці.
    — А вы не хочаце спаць, Барталамеа?
    — He вельмі. Як закіпіць вада, я пайду. Агонь згасне сам.
    — Вы лепей паспіце,— сказаў я.— Паесці можна сыру і кансерваў.
    — Так будзе лепей,— сказаў ён.— Талерка гарачага падмацуе гэтых двух анархістаў. А вы кладзіцеся спаць.
    — У пакоі маёра ёсць ложак.
    — Вось вы там і кладзіцеся.
    — He, я пайду ў свой стары пакой. Хочаце выпіць, Барталамеа?
    — Калі будзем ад’язджаць, tenente. Цяпер не хачу.
    — Калі праз тры гадзіны вы прачняцеся, а я яшчэ буду спаць, пабудзіце мяне, добра?
    — У мяне няма гадзінніка.
    — У пакоі маёра ёсць насценны гадзіннік.
    — Добра.
    Я прайшоў цераз сталовую і вестыбюль і па мармуровай лесвіцы падняўся ў пакой, дзе жылі мы з Рынальдзі. Ішоў дождж. Я падышоў да акна і выглянуў. У паўзмроку я пазнаў тры машыны, якія стаялі адна за адной пад дрэвамі. 3 дрэў сцякала вада. Было холадна, і кроплі віселі на галінках. Я лёг на ложак Рынальдзі і не змагаўся са сном.
    Перш чым выехаць, мы паелі на кухні. Аймо згатаваў спагеці з цыбуляй і пакрышыў у міску мясных кансерваў. Мы ўселіся за стол і выпілі дзве бутэлькі віна з запасаў, пакінутых у пограбе вілы. Было ўжо зусім цёмна, і дождж усё яшчэ ішоў. Піяні сядзеў за сталом зусім сонны.
    — Мне адступленне падабаецца болып, чым наступ,— сказаў Банела.— Пры адступленні мы п’ем барбера.
    — Гэта мы цяпер п’ем. Заўтра будзем піць дажджавую ваду,— сказаў Аймо.
    — Заўтра мы будзем ва Удзіне. Мы будзем піць шампанскае. Там усе лежабокі жывуць. Прачніся, Піяні! Мы будзем піць шампанскае заўтра ва Удзіне.
    — Я не сплю,— сказаў Піяні. Ен паклаў на сваю талерку спагеці і мяса.— He хапае таматнага соусу, Барто.
    — Нідзе не знайшоў,— сказаў Аймо.
    — Мы будзем піць шампанскае ва Удзіне,— сказаў Банела. Ён наліў у сваю шклянку празрыстага чырвонага барбера.
    — Каб не давялося нам наглытацца дзярма яшчэ да Удзіны,сказаў Піяні.
    — Вы наеліся, tenente? — спытаў Аймо.
    — Наеўся. Перадайце мне бутэльку, Барталамеа.
    — У мяне ёсць яшчэ па бутэльцы на брата, каб узяць з сабой,— сказаў Аймо.
    — Вы зусім не спалі?
    Я не люблю доўга спаць. Я крыху паспаў.
    — Заўтра мы будзем спаць у каралеўскай пасцелі,— сказаў Банела. У яго быў выдатны настрой.
    — Заўтра, можа стацца, мы будзем спаць у дзярме,— сказаў Піяні.
    — Я буду спаць з каралевай,— сказаў Банела. Ён азірнуўся, каб паглядзець, як я паставіўся да яго жарту.
    — Ты будзеш спаць з дзярмом,— сказаў ІІіяні сонным голасам.
    — Гэта дзяржаўная здрада, tenente,— сказаў Банела.— Праўда, гэта дзяржаўная здрада?
    — Змоўкніце,— сказаў я,— Занадта вы разгуляліся ад кроплі віна.
    Дождж ліў усё мацней. Я зірнуў на гадзіннік. Была палова дзясятай.
    — Час выпраўляцца,— сказаў я і ўстаў.
    — 3 кім вы паедзеце, tenente? — спытаў Банела.
    — 3 Аймо. Затым вы. Пасля Піяні. Паедзем па дарозе на Карманс.
    — Баюся, каб я не заснуў,— сказаў Піяні.
    — Добра, я паеду з вамі. Затым Банела. Пасля Аймо.
    — Гэта лепш за ўсё,— сказаў Піяні,— А то я зусім сплю.
    — Я павяду машыну, а вы крыху паспіце.
    — He, я магу ехаць, калі я ведаю, што мяне ёсць каму пабудзіць, калі я засну.
    — Я вас пабуджу. Выключыце святло, Барто.
    — Няхай гарыць,— сказаў Банела,— Нам тут больш не жыць.
    — У мяне там куфэрак у пакоі,— сказаў я,— Вы мне дапаможаце яго вынесці, Піяні?
    — Мы зараз яго возьмем,— сказаў Піяні,— Хадзем, Альда.
    Ен выйшаў разам з Банела. Я чуў, як яны падымаліся па лесвіцы.
    — Добры горад,— сказаў Барталамеа Аймо. Ён паклаў у свой рэчавы мяшок дзве бутэлькі віна і паўкруга сыру,— Другога такога горада нам ужо не знайсці. Куды мы адступаем, tenente?
    — За Тальямента, кажуць. Шпіталь і штаб будуць у Пардэноне.
    — Тут лепш, чым у Пардэноне.
    — Я не быў у Пардэноне,— сказаў я.— Я толькі праязджаў міма.
    — Гарадок не з лепшыхсказаў Аймо.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ
    Калі мы выязджалі з Гарыцыі, горад пад дажджом у цемры быў пусты, толькі калоны войска і гармат праходзілі па галоўнай вуліцы. Яшчэ было шмат грузавікоў і вазоў, усё гэта ехала па іншых вуліцах і злучалася на шашы. Мінуўшы дубільні, мы выехалі на шашу, дзе войска, грузавікі, вазы, запрэжаныя коньмі, і гарматы ішлі адной шырокай марудлівай калонай. Мы паволі, але няўхільна рухаліся пад дажджом; амаль упіраючыся радыятарам у задні борт нагружанага з каптуром грузавіка, накрытага мокрым брызентам. Раптам грузавік спыніўся. Спынілася ўся калона. Затым яна зноў рушыла, мы праехалі яшчэ трохі і зноў спыніліся. Я вылез і пайшоў уперад, манеўруючы паміж грузавікамі і вазамі і пад мокрымі пысамі коней. Затор быў недзе наперадзе. Я збочыў, пералез цераз канаву па кладцы з дошак і пайшоў па полі, якое пачыналася адразу за канавай. Аддаляючыся ад дарогі, я ўвесь час бачыў паміж дрэвамі нерухомую пад дажджом калону. Я прайшоў каля мілі. Калона стаяла на месцы, хоць за нерухомым транспартам мне было бачна, што войска ідзе. Я вярнуўся да машыны. Магло стацца, што затор утварыўся ля самай Удзіны. Піяні спаў за стырном. Я сеў побач з ім і таксама заснуў. Праз некалькі гадзін я пачуў скрыгатанне перадачы на грузавіку спераду. Я пабудзіў Піяні, і мы паехалі, то прасоўваючыся наперад на некалькі ярдаў, то спыняючыся, то зноў рухаючыся. Дождж усё яшчэ ішоў.
    Ноччу калона зноў стала і не краналася з месца. Я вылез і пайшоў назад, праведаць Банела і Аймо. У машыне Банела
    побач з ім сядзелі два сяржанты інжынернай часці. Калі я падышоў, яны выцягнуліся і застылі.
    — Іх пакінулі рамантаваць нейкі мост,— сказаў Банела.— Яны не могуць знайсці сваю часць, я згадзіўся іх падвезці.
    — Калі пан лейтэнант дазволіць.
    — Дазваляю,— сказаў я.
    — Наш лейтэнант амерыканец,— сказаў Банела.— Ён каго хочаш падвязе.
    Адзін з сяржантаў усміхнуўся. Другі спытаўся ў Банела, з якіх я італьянцаў — паўночнаамерыканскіх ці паўднёваамерыканскіх.
    — Ён не італьянец. Ён англічанін з Паўночнай Амерыкі.
    Сяржанты ветліва выслухалі, але не паверылі. Я пакінуў іх і пайшоў да Аймо. Побач з ім у машыне сядзелі дзве дзяўчыны, і ён курыў, адхінуўшыся ў кут.
    — Барто, Барто! — сказаў я. Ён засмяяўся.
    — Паразмаўляйце з імі, tenente,— сказаў ён.— Я іх не разумею. Гэй! — Ён паклаў руку на сцягно адной з дзяўчат і пасяброўску сціснуў яго. Дзяўчына яшчэ больш захінула хустку і адштурхнула яго руку.— Гэй! — сказаў ён.— Скажыце tenente, як ваша імя і што вы тут робіце.
    Дзяўчына злосна зірнула на мяне. Другая сядзела збянтэжаная. Тая, якая пазірала на мяне, нешта сказала на дыялекце, але я не зразумеў ніводнага слова. Яна была смуглая, мела гадоў шаснаццаць.
    — Sorella1? — спытаў я, паказваючы на другую дзяўчыну.
    Яна кіўнула галавой і ўсміхнулася.
    — Так,— сказаў я і паляпаў яе па калене. Я адчуў, як яна напружылася, калі я дакрануўся да яе. Сястра па-ранейшаму не падымала вачэй. Ёй, відаць, было на год менш. Аймо зноў паклаў руку старэйшай на сцягно, і яна адппурхнула яе. Ён засмяяўся.
    — Добры чалавек,— Ён паказаў сам на сябе.— Добры чалавек.— Ён паказаў на мяне.— He трэба баяцца.
    Дзяўчына пазірала на яго злосна. Яны нагадвалі дзвюх дзікіх птушак.
    1 Сястра (італ.).
    — Навошта ж яна са мной паехала, калі я не падабаюся ёй? — спытаў Аймо.— Я толькі прапанаваў ім, а яны адразу залезлі ў машыну.— Ен павярнуўся да дзяўчыны.— He бойся,— сказаў ён,— Ніхто цябе не...— Ен сказаў грубае слова.— Тут няма дзе...— Я бачыў, што яна зразумела слова, але больш нічога. У яе вачах, што глядзелі на яго, быў смяротны страх. Яна яшчэ болып захінулася ў сваю хустку,— Машына поўная,— сказаў Аймо,— Ніхто цябе не... Тут няма дзе...