Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
— Вы бачылі машыну? — спытаў я.
— He. Мы глядзелі на вас.
— Штабная нямецкая машына праехала па верхнім мосце.
— Штабная машына?
— Ага.
— Найсвяцейшая Панна!
Падышлі астатнія, і мы ўсе прыселі ў гразі пад насыпам, гледзячы паўзверх яго на дрэвы, канаву і дарогу.
— Вы думаеце, мы адрэзаныя, tenente?
— He ведаю. Толькі ведаю, што штабная нямецкая машына праехала па гэтай дарозе.
— Вы здаровы, tenente? У вас не кружыцца галава?
— He жартуйце, Банела.
— А мо нам лепш выпіць? — спытаў Піяні.— Калі мы ўжо адрэзаныя, дык хоць вып’емЁн адчапіў сваю біклагу і адкруціў корак.
— Глядзіце! Глядзіце! — сказаўАймо, паказваючы на дарогу.
Над каменным парапетам моста рухаліся нямецкія каскі. Яны былі нахіленыя ўперад і рухаліся мерна, з амаль ненатуральнай хуткасцю. Калі яны з’ехалі на бераг, мы ўбачылі тых, на кім яны былі. Гэта была веласіпедная рота. Я добра разглядзеў двух пярэдніх. У іх былі здаровыя, абветраныя твары. Іхнія каскі апускаліся нізка на лоб і заіулялі частку шчок. Карабіны былі прышпіленыя да рамы веласіпеда. Ручныя гранаты ручкай уніз віселі ў іх на поясе. Іхнія каскі і шэрыя мундзіры былі мокрыя, і яны ехалі няспешна, гледзячы наперад і па баках. Спераду ехалі двое, затым чацвёра, пасля двое, затым адразу дзесяць ці дванаццаць, пасля зноў дзесяць, затым адзін, асобна. Яны маўчалі, але мы іх не пачулі б праз шум ракі. Яны зніклі з вачэй на дарозе.
— Найсвяцейшая Панна! — сказаў Аймо.
— Гэта немцы,— сказаў Піяні,— Гэта не аўстрыйцы.
— Чаму іх няма каму спыніць? — сказаў я.— Чаму гэты мост не ўзарваны? Чаму ўздоўж насыпу няма кулямётаў?
— Гэта вы нам скажыце, tenente,— сказаў Банела.
Я быў злосны як чорт.
— Звар’яцелі ўсе. Там, унізе, узрываюць маленькі масток. Тут, на самай шашы, мост пакідаюць. Дзе ўсе падзеліся? Няўжо іх не паспрабуюць спыніць?
— Гэта вы нам скажыце, tenente,— паўтарыў Банела.
Я змоўк. Мяне гэта не датычыла; мне трэба было дабрацца да Пардэноне. Але я, відаць, не дабяруся нават да Удзіны. Ну і д’ябал з ім! Галоўнае, захаваць спакой і не трапіць пад кулю альбо ў палон.
— Вы, здаецца, адкаркоўвалі біклагу? — спытаў я ў Піяні. Ен падаў яе мне. Я зрабіў добры глыток.— Можна ісці,— сказаў я.— Хоць надта спяшацца няма куды. Хочаце есці?
— Тут не трэба спыняцца,— сказаў Банела.
— Добра. Хадзем.
— Будзем ісці тут, пад прыкрыццём?
— Лепей ісці наверсе. Яны могуць прайсці і па гэтым мосце. Значна горай, калі яны апынуцца ў нас над галавой, перш чым мы ўбачым іх.
Мы пайшлі па чыгунцы. 3 абодвух бакоў ад нас была мокрая раўніна. Спераду за раўнінай быў пагорак, і за ім Удзіна. Стрэхі расступаліся вакол крэпасці на пагорку. Была відна
званіца і гадзіннік на башні. На палях было шмат тутавых дрэў У адным месцы наперадзе чыгунка была разабраная. Шпалы таксама выкапаныя і скінутыя пад адхон.
— Уніз, уніз! — сказаў Аймо.
Мы кінуліся ўніз пад насып. Новы атрад веласіпедыстаў ехаў па дарозе. Я выглянуў з-за насыпу і ўбачыў што яны праехалі міма.
— Яны бачылі нас і не спыніліся,— сказаў Аймо.
— Пераб’юць нас тут, tenente,— сказаў Банела.
— Мы не патрэбныя ім,— сказаў я.— Яны шукаюць некага іншага. Нам горай, калі яны напоруцца на нас нечакана.
— Я лепей ішоў бы тут, пад прыкрыццём,— сказаў Банела.
— Ідзіце. Мы пойдзем па чыгунцы.
— Вы думаеце, нам удасца прайсці? — спытаў Аймо.
— Вядома. Іх яшчэ не надта шмат. Мы пройдзем, калі сцямнее.
— Што гэтая штабная машына рабіла тут?
— Чорт яе ведае,— сказаў я. Мы ішлі па чыгунцы. Банела стаміўся ісці па гразі і далучыўся да нас. Рэйкі адхіліліся на поўдзень, убок ад шашы, і мы не бачылі, што робіцца на дарозе. Масток цераз канал быў узарваны, але мы перабраліся па рэштках паляў. Спераду чуліся стрэлы.
Пасля канала мы зноў выйшлі на рэйкі. Яны вялі проста ў горад. Наперадзе была бачна другая чыгунка. На поўначы ішла шаша, на якой мы бачылі веласіпедыстаў; на поўдзень адгаліноўвалася вузкая дарога, густа абсаджаная дрэвамі. Я вырашыў, што лепей за ўсё нам пайсці на поўдзень, такім чынам мы мінем горад і пойдзем палявой дарогай на Кампаформіё і Тальяменцкую шапіу. Мы маглі пакінуць галоўны шлях адступлення ўбаку, выбіраючы пабочныя дарогі. Мне помнілася, што цераз раўніну праходзіць шмат палявых дарог. Я пачаў спускацца з насыпу.
— Пайшлі,— сказаў я. Я вырашыў выйсці на палявую дарогу і з паўднёвага боку абысці горад. Усе мы спускаліся з насыпу. Насустрач нам з палявой дарогі прагучаў стрэл. Куля ўрэзалася ў гразь насыпу.
— Назад! — крыкнуў я. Я пабег па адхоне ўгару, слізгаючы ў гразі. Цяпер шафёры былі наперадзе мяне. Я залез на насып так хутка, як толькі быў здатны. 3 густога кустоўя выстралілі
яшчэ двойчы, і Аймо, які пераходзіў рэйкі, захістаўся, спатыкнуўся і ўпаў ніц. Мы сцягнулі яго на другі бок і перавярнулі на спіну.— Трэба, каб галава была вышэй за ногі,— сказаў я. Піяні перасунуў яго. Ён ляжаў у гразі на адхоне, нагамі ўніз, і дыханне вырывалася ў яго разам з крывёю. Мы ўтрох сядзелі вакол яго на кукішках. Ішоў дождж. Куля трапіла яму ў патыліцу, прайшла ўверх і выйшла каля правага вока. Ён памёр, пакуль я спрабаваў затампанаваць абедзве адтуліны, Піяні апусціў яго галаву на зямлю, выцер яго твар кавалкам бінту з палявога пакета, затым пакінуў яго.
— Сволачы! — сказаў ён.
— Гэта не немцы,— сказаў я. Немцаў тут не можа быць.
— Італьянцы,— сказаў Піяні такім тонам, нібыта гэта была лаянка,— italiani.
Банела маўчаў. Ён сядзеў каля Аймо, не гледзячы на яго. Піяні падняў кепі Аймо, якое скацілася пад адхон, і накрыў яму твар. Ён дастаў сваю біклагу.
— Хочаш выпіць? — Піяні падаў біклагу Банела.
— Не,— сказаў Банела. Ён павярнуўся да мяне.— Гэта з кожным з нас магло здарыцца на чыгунцы.
— Не,— сказаў я.— Гэта таму, што мы хацелі прайсці па полі.
Банела пакруціў галавой.
— Аймо забіты,— сказаў ён.— Хто наступны, tenente? Куды мы зараз пойдзем?
— Гэта стралялі італьянцы,— сказаў я.— Гэта не немцы.
— Калі б тут былі немцы, яны, напэўна, перастралялі б усіх нас,— сказаў Банела.
— Італьянцы для нас больш небяспечныя, чым немцы,— сказаў я.— Ар’ергард вельмі баіцца. Немцы хоць ведаюць, чаго хочуць.
— Гэта вы правільна разважылі, tenente,— сказаў Банела.
— Куды мы зараз пойдзем? — спытаў Піяні.
— Лепей за ўсё дзе-небудзь пачакаць дацямна. Калі нам удасца прабрацца на поўдзень, усё будзе добра.
— Ім давядзецца перабіць усіх нас як доказ, што яны нездарма забілі аднаго,— сказаў Банела.— Я не хачу рызыкаваць.
— Мы перачакаем дзе-небудзь ля Удзіны і затым пройдзем у цемры.
—	Тады хадзем,— сказаў Банела.
Мы спусціліся па паўночным адхоне насыпу. Я азірнуўся. Аймо ляжаў у гразі пад вуглом да чыгункі. Ен быў зусім маленькі, рукі ў яго былі выцягнутыя па швах, твар накрыты кепі. Ён здаваўся вельмі мёртвым. Ішоў дождж. Я ставіўся да Аймо так добра, як мала да каго ў жыцці. У мяне ў кішэні былі яго паперы, і я ведаў, што павінен буду напісаць ягонай сям’і. Спераду за полем была бачна ферма. Вакол яе раслі дрэвы, і да дома былі прыбудаваныя службовыя памяшканні. Уздоўж другога паверха ішла галерэйка на палях.
—	Нам лепш за ўсё трымацца адзін ад аднаго на адлегласці,— сказаў я.— Я пайду наперад.
Я рушыў да фермы. Цераз поле вяла сцежка.
Ідучы цераз поле, я быў гатовы да таго, што ў нас пачнуць страляць з-за дрэў вакол дома альбо з дома. Я ішоў проста да дома, выразна бачыў яго перад сабой. Галерэя другога паверха злучалася з адрынай, і паміж слупоў тырчала сена. Двор быў выбрукаваны каменем, і з галін дрэў сцякалі кроплі дажджу. Пасярод стаяла вялікая пустая аднаколка, высока задраўшы пад дажджом аглоблі. Я прайшоў цераз двор і пастаяў пад галерэяй. Дзверы былі адчыненыя, і я ўвайшоў. Банела і Піяні ўвайшлі следам за мной. Унутры было цёмна. Я прайшоў на кухню. У вялікім адчыненым ачагу быў попел. Над ачагом віселі гаршкі, але яны былі парожнія. Я пашныпарыў усюды, але нічога з харчу не знайшоў.
—	Тут у адрыне можна перачакаць,— сказаў я,— Піяні, мо вам удасца знайсці што-небудзь паесці, дык нясіце туды.
—	Пайду пашукаю,— сказаў Піяні.
—	I я пайду,— сказаў Банела.
—	Добра,— сказаў я.— Я ж зазірну ў адрыну.
Я знайшоў мураваную лесвіцу, што вяла з хлява наверх. 3 хлява ішоў сухі пах, асабліва прыемны пад дажджом. Жывёлы не было, відаць, яе пагналі, калі пакідалі ферму. Адрына напалову была завалена сенам. У страсе было два акны: адно забіта дошкамі, другое — вузкае дахавае акно на паўночным баку. У кутку быў жолаб, па якім сена скідвалі ўніз, у кармушку. Быў люк, акурат над дваром, куды ў час уборкі пад’язджалі вазы з сенам, і над люкам скрыжоўваліся бэлькі. Я чуў стук дажджу па страсе і адчуваў пах сена і, калі я спусціўся,
ахайны пах сухога гною ў хляве. Можна было адарваць адну дошку і з акна на паўднёвым баку глядзець на двор. Другое акно выходзіла на поўнач, у поле. Калі б лесвіца аказалася адрэзанай, можна было праз любое акно вылезці на страху і адтуль спусціцца ўніз альбо з’ехаць уніз па жолабе. Адрына была вялікая, і, пачуўшы каго-небудзь, можна было схавацца ў сене. Відаць, месца было надзейнае. Я быў упэўнены, што мы прабраліся б на поўдзень, каб у нас не стралялі. He можа быць, каб тут былі немцы. Яны ідуць з поўначы і па дарозе з Чывідале. Яны не маглі прарвацца з поўдня. Італьянцы яшчэ больш небяспечныя і страляюць у кожнага сустрэчнага. Мінулай ноччу ў калоне мы чулі размовы пра тое, што ў адступаючай арміі на поўначы нямала немцаў у італьянскіх мундзірах. Я ў гэта не верыў. Гэткія размовы чуеш заўсёды ў час вайны. I заўсёды гэта вырабляе вораг. Вы ніколі не пачуеце пра тое, што нехта апрануў нямецкі мундзір, каб стварыць неразбярыху ў германскай арміі. Мо гэта і здараецца, але пра гэта не гавораць. Я не верыў, што немцы здатныя на такія жарты. Я меркаваў што ім гэта не патрэбна. Ім няма патрэбы ствараць неразбярыху ў нашай адступаючай арміі. Яе ствараюць колькасць войска і недахоп дарог. Тут і без немцаў не даб’ешся толку. I ўсё ж нас могуць расстраляць як пераапранутых немцаў. Застрэлілі ж Аймо. Сена пахне прыемна, і таму, што ляжыш на сене, знікаюць усе мінулыя гады. Мы ляжалі на сене, і размаўлялі, і стралялі з духавога ружжа па вераб’ях, калі яны сядалі на край трыкутнай адтуліны ля самай страхі адрыны. Сена ў полі ўжо няма, і быў такі год, калі ўсе піхты павысякалі, і там, дзе быў лес, цяпер толькі карчы і сухое сучча. Назад не вернешся. Калі не ісці наперад, што будзе? He трапіш зноў у Мілан. А калі трапіш — што тады? На поўначы, убаку ад Удзіны, чуліся стрэлы. Былі чутны кулямётныя чэргі. Гарматных стрэлаў не чуваць. Гэта нешта ды значыла. Верагодна, што сабралі частку войска ля дарогі. Я паглядзеў уніз і ў паўзмроку двара ўбачыў Піяні. Ен трымаў пад пахай доўгую каўбасу, нейкую банку і дзве бутэлькі віна.