Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
— Пакуль яшчэ не.
— Калі не хочаце гаварыць, не трэба. Хоць цікава было б паслухаць. Я з трэскам праваліўся ў П’ячэнцы.
— Ды што вы!
— Так, так, вельмі дрэнна прайшло. I добра ж спяваў. Я збіраюся паспрабаваць яшчэ раз — тут, у «Лірыка».
— Вельмі шкада, што мне не ўдасца паслухаць.
— Вы вельмі мілы. У вас што, сур’ёзныя непрыемнасці?
— He ведаю.
— Калі не хочаце гаварыць, не трэба. А чаму вы тут, а не на гэтым праклятым фронце?
— Я вырашыў, што з мяне хопіць.
— Малайчына. Я заўсёды ведаў, што вы не пазбаўлены развагі. Я магу вам чым-небудзь дапамагчы?
— Вы вельмі заняты.
— Зусім не, дарагі Генры. Зусім не. Я буду рады чым-небудзь заняцца.
— Вы прыкладна майго ўзросту. Ці не сходзіце купіць мне цывільны касцюм? У мяне ёсць касцюмы, але ўсе яны ў Рыме.
— Так, вы ж там раней жылі. Што за гнюснае месца! Як вы маглі там жыць?
— Я хацеў стаць архітэктарам.
— Самае непадыходзячае для гэтага месца. He купляйце нічога. Я вам дам усё, што трэба. Ідзіце вось туды, у гардэробную. Там ёсць шафа. Бярыце ўсё, што вам спадабаецца. I нічога вам не трэба купляць, дарагі мой.
— Я ўсё-ткі лепш купіў бы, Сім.
— Дарагі мой, мне куды лягчэй аддаць вам усё, што я маю, чым ісці купляць. У вас ёсць пашпарт? Без пашпарта вы далёка не паедзеце.
— Так. Мой стары пашпарт пры мне.
— Тады апранайцеся, дарагі мой, і наперад, у добрую старую Гельвецыю.
— Гэта ўсё не так проста. Мне яшчэ трэба ў Стрэзу.
— Што лепш, дарагі мой! А там у лодачку — і прамым ходам на другі бок. Калі б не маё спяванне, я паехаў бы з вамі. I паеду.
— Вы там можаце перайсці на цірольскі фальцэт.
— I перайду, дарагі мой. Хоць я і ўмею спяваць. У гэтым вось і недарэчнасць.
— Галавой ручаюся, што вы ўмееце спяваць.
Ён адкінуўся назад і зноў закурыў цыгарэту.
— Галавой лепш не ручайцеся. Хоць усё-ткі я ўмею спяваць. Паслухайце,— Ён загалёкаў з «Афрыканкі»; шыя яго напружылася, жылы ўздуліся.— Я ўмею спяваць,— сказаў ён,— A там — як ім хочацца.
Я паглядзеў у акно.
— Я пайду адпушчу экіпаж.
— Вяртайцеся хутчэй, дарагі мой, і сядзем снедаць.
Ён устаў з ложка, выпрастаўся, глыбока ўдыхнуў паветра і стаў рабіць гімнастычныя практыкаванні. Я сышоў уніз і расплаціўся з вазніцам.
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ
У цывільным я адчуваў сябе як на маскарадзе. Я вельмі доўга насіў ваенную форму, і мне цяпер не хапала адчування падцягнутасці ў адзенні. Штаны быццам матляліся. Я ўзяў у Мілане білет да Стрэзы. Я купіў сабе новы капялюш. Капялюш Сіма я не мог надзець, але касцюм быў вельмі добры. Ад яго пахла тытунём, і калі я сядзеў у купэ і глядзеў у акно, у мяне было такое адчуванне, што мой новы капялюш вельмі новы, а касцюм вельмі стары. Настрой у мяне быў сумны, як мокры ламбардскі ландшафт за акном. У купэ сядзелі нейкія лётчыкі, якія ацанілі мяне не вельмі высока. Яны пазбягалі глядзець на мяне і падкрэслівалі сваю пагарду да цывільнага чалавека майго ўзросту. Я не адчуваў сябе зняважаным. Раней я абразіў бы іх і ўчыніў бойку. Яны сышлі ў Галараце, і я быў рады, што застаўся адзін. У мяне была газета, але я не чытаў яе, бо не хацеў чытаць пра вайну. Я вырашыў забыцца на вайну. Я заключыў сепаратны мір. Я адчуваў сябе адчайна адзінокім і быў рады, калі цягнік прыбыў у Стрэзу.
На вакзале я думаў убачыць камісіянераў з гатэляў, але ніводнага не было. Сезон даўно ўжо скончыўся, і цягнік ніхто не сустракаў. Я выйшаў з вагона са сваім чамаданам,— гэта быў чамадан Сіма, вельмі лёгкі, бо ў ім нічога не было, апрача дзвюх сарочак,— і пастаяў на пероне пад дажджом, пакуль цягнік не крануўся. Я спытаў у аднаго з вакзальных служачых, ці не ведае ён, якія гатэлі яшчэ адчыненыя. «ГрандТатэль» быў адчынены, і «Дэз’іль-Барамэ», і некалькі маленькіх гатэляў, якія не зачыняліся цэлы год. Я пайшоў пад дажджом да «Дэз’іль-Барамэ», з чамаданам у руцэ. Я ўбачыў экіпаж, што праязджаў па вуліцы, і зрабіў знак вазніцы. Лепш было прыехаць у экіпажы. Мы падкацілі да пад’езда вялікага гатэля, і парцье выйшаў насустрач з парасонам і быў вельмі ветлівы.
Я выбраў добры нумар. Ён быў вялікі і светлы, з відам на возера. Над возерам нізка навіслі хмары, але я ведаў, што пры сонечным святле яно вельмі прыгожае. Я сказаў, што чакаю сваю жонку. У нумары стаяў вялікі двухспальны ложак, letto matrimoniale1, з атласнай коўдрай. Гэта быў вельмі шыкоўны гатэль. Я прайшоў па доўгім калідоры і гютым па шырокай лесвіцы спусціўся ў бар. Бармен быў мой стары знаёмы, і я сядзеў на высокім табурэце і еў салёны міндаль і хрусткую бульбу. Марціні быў халодны і чысты на смак.
— Што вы тут робіце, in borghese2? — спытаў бармен, змешваючы мне другі марціні.
— Я ў адпачынку. Атрымаў адпачынак для папраўкі здароўя.
— Тут цяпер пуста. He ведаю, чаму яны не зачыняюць гатэль.
— Як ваша рыбалка?
— Я злавіў некалькі цудоўных стронгаў. У гэтую пару года часта трапляюцца цудоўныя стронгі.
— Вы атрымалі тытунь, які я вам паслаў?
— Так. А вы не атрымалі маёй паштоўкі?
Я засмяяўся. Мне не ўдалося дастаць яму гэтай табакі. Гаворка ішла пра амерыканскі тытунь для люлькі, але мае родныя перасталі пасылаць яго, альбо яго дзе-небудзь затрымлівалі. Ва ўсялякім выпадку, я яго больш не атрымліваў.
— Я дастану вам дзе-небудзь,— сказаў я.— Скажыце, вы не сустракалі ў горадзе дзвюх маладых англічанак? Яны прыехалі пазаўчора.
— У нас у гатэлі такіх няма.
— Яны сёстры з ваеннага шпіталя.
— Дзвюх сясцёр міласэрнасці я бачыў. Пачакайце хвіліну, я даведаюся, дзе яны спыніліся.
— Адна з іх — мая жонка. Я прыехаў сюды, каб сустрэцца з ёй.
— А другая — мая жонка.
— Я не жартую.
— Даруйце за недарэчны жарт,— сказаў ён.— Я не зразумеў.
1 Шлюбная пасцель (італ.).
2 У цывільным (італ.).
Ён выйшаў і даволі доўга не вяртаўся. Я еў масліны, салёны міндаль і хрусткую бульбу і ў люстэрку за сабой бачыў сябе ў цывільным. Нарэшце бармен вярнуўся.
— Яны ў маленькім гатэлі каля вакзала,— сказаў ён.
— А што, сандвічы ў вас ёсць?
— Я зараз затэлефаную. Тут, бачыце, нічога няма, бо ў нас няма народу.
— У вас зусім пуста?
— Ну, сёй-той ёсць, вядома.
Прынеслі сандвічы, і я з’еў тры штукі і выпіў яшчэ марціні. Ніколі я не піў нічога больш халоднага і чыстага. Смак марціні вярнуў мне самаадчуванне цывілізаванага чалавека. Я вельмі доўга харчаваўся чырвоным віном, хлебам, сырам, дрэннай кавай і грапай. Я сядзеў на высокім табурэце ў прыемным атачэнні чырвонага дрэва, бронзы і люстэркаў і ні пра што не думаў. Бармен задаў мне нейкае пытанне.
— He трэба гаварыць пра вайну,— сказаў я.
Вайна была дзесьці вельмі далёка. А мо ніякай вайны і не было. Тут не было вайны. Я раптам зразумеў, што для мяне яна скончылася. Але ў мяне не было адчування, што яна сапраўды скончылася. У мяне было такое адчуванне, як у школьніка, які ўцёк з урокаў і думае пра тое, што цяпер адбываецца ў школе.
Кэтрын і Элен Фергюсон абедалі, калі я прыйшоў да іх у гатэль. Яшчэ ў калідоры я ўбачыў іх за сталом. Кэтрын сядзела амаль спінай да мяне, і я бачыў вузел яе валасоў, і частку шчакі, і яе цудоўную шыю і плечы. Фергюсон штосьці расказвала. Яна замоўкла, калі я ўвайшоў.
— Божа! — сказала яна.
— Добры дзень! — сказаў я.
— Гэта вы? — сказала Кэтрын. Яе твар прасвятлеў. Здавалася, яна вельмі шчаслівая, каб паверыць. Я пацалаваў яе. Кэтрын пачырванела, і я сеў за іх стол.
— Вось дык гісторыя! — сказала Фергюсон,— Што вы тут робіце? Вы абедалі?
He.
Увайшла дзяўчына, якая падавала на стол, і я сказаў ёй прынесці мне прыбор. Кэтрын увесь час глядзела на мяне шчаслівымі вачыма.
— 3 якой гэта вы нагоды ў муфці? — спытала Фергюсон.
— Я трапіў у Кабінет.
— Вы трапілі ў якую-небудзь дрэнную гісторыю.
— Развесяліцеся, Ферджы. Развесяліцеся крыху.
— He вельмі весела глядзець на вас. Я ведаю, у якую гісторыю вы ўблыталі гэту дзяўчыну. Вы для мяне зусім не вясёлае відовішча.
Кэтрын усміхнулася мне і кранула мяне нагой пад сталом.
— Ніхто мяне ні ў якую гісторыю не ўблытваў, Ферджы. Я сама ўблыталася.
— Я яго цярпець не магу,— сказала Фергюсон.— Ен толькі загубіў вас сваімі вераломнымі італьянскімі штучкамі. Амерыканцы яшчэ горшыя за італьянцаў.
— Затое шатландцы — маральны народ,— сказала Кэтрын.
— Я зусім не пра гэта кажу. Я кажу пра яго італьянскае вераломства.
— Хіба я не вераломны чалавек, Ферджы?
— Так. Вы яшчэ больш чым вераломны. Вы сапраўдная змяя. Змяя ў італьянскім мундзіры і плашчы.
— Я ўжо зняў італьянскі мундзір.
— Гэта толькі лішні доказ вашага вераломства. Усё лета вы гулялі ў каханне і зрабілі дзяўчыне дзіця, а цяпер, верагодна, збіраецеся ўцячы.
Я ўсміхнуўся Кэтрын, і яна ўсміхнулася мне.
— Мы абое збіраемся ўцячы,— сказала яна.
— Вы вартыя адно аднаго,— сказала Ферджы,— Мне сорамна за вас, Кэтрын Барклі. У вас няма ні сораму, ні гонару, і вы такая ж вераломная, як і ён.
— He трэба, Ферджы,— сказала Кэтрын і пагладзіла яе па руцэ,— He сварыцеся на мяне. Вы ж ведаеце, што мы кахаем адно аднаго.
— Прыміце руку,— сказала Фергюсон. Яе твар быў чырвоны.Калі б вы не страцілі сорам, была б іншая справа. Але вы цяжарная Бог ведае на якім месяцы і думаеце, што гэта ўсё жартачкі, і ўся расплываецеся ад усмешак таму, што ваш спакуснік вярнуўся. У вас няма ні сораму, ні сумлення.
Яна заплакала. Кэтрын падышла і абняла яе адной рукой. Калі яна ўстала, суцяшаючы Фергюсон, я не заўважыў ніякай перамены ў яе фігуры.
— Мне ўсё роўна,— усхліпвала Фергюсон,— Толькі ўсё гэта брыдка.
— Ну, ну, Ферджы,— суцяшала яе Кэтрын.— Я буду саромецца. He плачце, Ферджы. He плачце, добрая мая Ферджы.
— Я не плачу,— усхліпвала Фергюсон,— Я не плачу. Толькі вось як успомню, што з вамі здарылася.— Яна паглядзела на мяне.— Я вас ненавіджу,— сказала яна.— Яна не можа перашкодзіць мне ненавідзець вас. Вы гнюсны каварны амерыканскі італьянец.— Яе нос і вочы пачырванелі ад слёз.
Кэтрын усміхнулася мне.
— He смейце ўсміхацца яму, калі вы мяне абдымаеце.
— Вы неразумная, Ферджы.
— Я сама ведаю,— усхліпвала Ферджы.— He звяртайце на мяне ўвагі. Я так расхвалявалася. Я неразумная. Я сама ведаю. Я хачу, каб вы абое былі шчаслівыя.
— Мы і так шчаслівыя,— сказала Кэтрын.— Вы мая добрая Ферджы.
Фергюсон зноў заплакала.
— Я не хачу, каб вы былі шчаслівыя так, як цяпер. Чаму вы не пажэніцеся? Можа, ён жанаты, чаго добрага?