• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    Я ляжаў пад брызентам разам з гарматамі. Ад іх пахла змазкай і газай. Я ляжаў і слухаў шум дажджу па брызенце і перастук колаў. Звонку пранікала слабае святло, і я ляжаў і глядзеў на гарматы. Яны былі ў брызентавых чахлах. Я падумаў, што, верагодна, яны адпраўленыя з трэцяй арміі. На лбе ў мяне напухла шышка, і я спыніў кроў, лежачы нерухома, каб даць ёй запячыся, і пасля здзёр прысохлую кроў, не зачапіўшы толькі ля самай раны. Гэта не было балюча. У мяне не было насоўкі, але я вобмацкам змыў рэшткі прысохлай крыві дажджавой вадой, якая сцякала з брызента, і выцер рукавом. Я не павінен быў сваім выглядам выклікаць падазронасць. Я ведаў, што мне трэба будзе вылезці да прыбыцця ў Местры, бо хто-небудзь прыйдзе паглядзець на гарматы. Гармат было занадта мала, каб іх губляць альбо забываць. Мяне мучыў шалёны голад.
    РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ДРУГІ
    Я ляжаў на дошках платформы пад брызентам, побач з гарматамі, мокры, змерзлы і вельмі галодны. Урэшце я перавярнуўся і лёг на жывот, паклаў галаву на рукі. Калена маё анямела, але, увогуле, я не мог на яго паскардзіцца. Валянціні выдатна зрабіў сваю справу. Я палову адступлення прайшоў пешкі і праплыў кавалак Тальямента з яго каленам. Гэта і насамрэч было яго калена. Другое калена было маё. Дактары вырабляюць з вашым целам розныя штучкі, і пасля гэтага яно ўжо не ваша. Галава была мая, і ўсё, што ў жываце, таксама. Там было вельмі голадна. Я чуў, як усё там проста выварочвалася. Галава была мая, але не магла ні працаваць, ні думаць; толькі ўспамінаць, і не надта шмат успамінаць.
    Я мог успомніць Кэтрын, але я ведаў, што звар’яцею, калі буду думаць пра яе, не ведаючы, ці давядзецца мне ўбачыць яе, і я стараўся не думаць пра яе, толькі зусім крышку пра яе, толькі пад няспешны перастук колаў пра яе, і святло цераз брызент ледзьве цэдзіцца, і я ляжу з Кэтрын на дошках платформы. Мулка ляжаць на дошках платформы, у мокрым адзенні, і думак няма, толькі пачуцці, і надта доўгім было расстанне, і дошкі ўздрыгваюць раз ад разу, і самота ўнутры, і толькі мокрае адзенне ліпне да цела, і мулкія дошкі замест жонкі.
    Нельга любіць дошкі таварнай платформы, альбо гарматы ў брызентавых чахлах з пахам змазкі і металу, альбо брызент, які прапускае дождж, хоць пад брызентам з гарматамі вельмі прыемна і добра; але ўсё тваё каханне — да некага, каго тут і ўявіць нельга; занадта халодным і ясным позіркам глядзіш цяпер перад сабой; хутчэй нават не халодным, а ясным і пустым. Ляжыш на жываце і глядзіш перад сабой пустым позіркам, пасля таго, што бачыў, як адна армія адыходзіла назад, a другая насоўвалася. Ты даў загінуць сваім машынам і людзям, нібыта службовец універсальнай крамы, які падчас пажару даў загінуць таварам аддзела. Маёмасць, аднак, была не застрахавана. Цяпер ты з гэтым паквітаўся. Ты не маеш цяпер ніякіх абавязацельстваў. Калі пасля пажару ў краме расстрэльваюць службоўцаў за тое, што яны гавораць з акцэнтам, які ў
    іх быў заўсёды, ніхто, вядома, не можа чакаць, што службоўцы вернуцца, як толькі зноў распачнецца гандаль. Яны пашукаюць іншую працу — калі можна разлічваць на іншую працу і калі іх не зловіць паліцыя.
    Гнеў змыла рака разам з пачуццём абавязку. Зрэшты, гэтае пачуццё мінулася яшчэ тады, калі рука карабінера схапіла мяне за каўнер. Мне хацелася зняць з сябе мундзір, хоць я не надаваў асаблівай увагі знешнім атрыбутам справы. Я сарваў зорачкі, але гэта было проста дзеля зручнасці. Гэта не было справай гонару. Я ні да каго не адчуваў злосці. Проста я скончыў з гэтым. Я жадаў ім усялякай удачы. Сярод іх былі і добрыя, і храбрыя, і вытрыманыя, і разумныя, і яны заслугоўвалі ўдачы. Але мяне гэта болып не датычыла, і я хацеў, каб гэты пракляты цягнік прыбыў нарэшце ў Местрэ, і тады я паем і перастану думаць. Я мушу перастаць.
    Піяні скажа, што мяне расстралялі. Яны абшукваюць кішэні расстраляных і забіраюць іхнія дакументы. Маіх дакументаў яны не атрымаюць. Магчыма, мяне палічаць патанулым. Цікава, што паведамяць у Штаты? Памёр ад ран і іншых прычын. Д’ябал, які я галодны. Цікава, а што з нашым святаром? I з Рынальдзі. Напэўна, ён у Пардэноне. Калі яны не адступілі яшчэ далей. Цяпер ужо я яго ніколі не ўбачу. Тое жыццё скончылася. Наўрад ці ў яго сіфіліс. Ва ўсялякім выпадку, гэта, кажуць, не надта сур’ёзная хвароба, калі своечасова спахапіцца. Але ён хвалюецца. Я таксама хваляваўся б. Кожны хваляваўся б.
    Я створаны не для таго, каб думаць. Я створаны для таго, каб есці. Гэта праўда. Есці, і піць, і спаць з Кэтрын. Мо і сёння. He, гэта немагчыма. Але тады заўтра, смачная вячэра, і гірасціна, і ніколі больш не ад’язджаць, хіба толькі разам. Давядзецца, відаць, з’ехаць вельмі хутка. Яна паедзе. Я ведаў, што яна паедзе. Калі мы паедзем? Вось пра гэта варта было падумаць. Цямнела. Я ляжаў і думаў, куды мы паедзем. Шмат было розных мясцін.
    Кніга чацвёртая
    РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ТРЭЦІ
    Я саскочыў з цягніка ў Мілане, як толькі ён запаволіў ход, пад’язджаючы да станцыі на досвітку. Я перасёк палатно, і прайшоў паміж нейкімі збудаваннямі, і спусціўся на вуліцу. Адна закусачная была адчынена, і я ўвайшоў папіць кавы. Там пахла раніцай, змеценым пылам, лыжачкамі ў шклянках з кавай і мокрымі слядамі шклянак з віном. Каля прылаўка стаяў гаспадар. За столікам сядзелі два салдаты. Я падышоў да прылаўка і выпіў шклянку кавы і з’еў кавалак хлеба. Кава была шэрая ад малака, і я хлебнай скарынкай зняў пенку. Гаспадар паглядзеў на мяне.
    — Хочаце шклянку грапы?
    — He, дзякую.
    — За мой кошт,сказаў ён і наліў невялікую шклянку і пасунуў яе да мяне,— Што новага на фронце?
    — He ведаю.
    — Яны п’яныя,— сказаў ён, паказваючы на салдат за столікам. Гэтаму можна было паверыць. Было відаць, што яны п’яныя.
    — Расказвайце,— сказаў ён.— Што новага на фронце?
    — Нічога я пра фронт не ведаю.
    — Я бачыў, як вы спускаліся. Вы саскочылі з цягніка.
    — Ідзе адступленне.
    — Я чытаю газеты. А новага што? Канец хутка?
    — He думаю.
    Ён падліў у шклянку грапы з пузатай бутэлькі.
    — Калі ў вас не ўсё ў парадку,— сказаў ён,— я магу схаваць вас.
    — У мяне ўсё ў парадку.
    — Калі ў вас не ўсё ў парадку, пажывіце тут.
    — Дзе тут?
    — У маім доме. Многія жывуць тут. У каго не ўсё ў парадку, тыя часта жывуць тут.
    — А такіх многа?
    — Гледзячы пра што гаворка. Вы з Паўднёвай Амерыкі?
    He.
    — Па-іспанску гаворыце?
    — Крыху.
    Ен выцер прылавак.
    — Перайсці граніцу цяпер цяжка, але ўсё-ткі магчыма.
    Я не збіраюся пераходзіць.
    — Вы можаце жыць тут, колькі вам захочацца. Вы ўбачыце, што я за чалавек.
    — Зараз мне трэба ісці, але я запомню адрас і вярнуся.
    Ен паківаў галавой.
    — Вы не вернецеся, калі вы так гаворыце. Я думаў, у вас сапраўды не ўсё ў парадку.
    — У мяне ўсё ў парадку. Але заўсёды прыемна мець адрас сябра.
    Я паклаў на прылавак дзесяць лір за каву.
    — Выпіце са мной грапы,— сказаў я.
    — Гэта не абавязкова.
    — Выпіце.
    Ён наліў дзве шклянкі.
    — Памятайце,— сказаў ён,— Прыходзьце сюды. He давярайцеся нікому іншаму. Тут вам будзе добра.
    — Я ў гэтым упэўнены.
    — Вы ўпэўнены?
    — Так.
    Ен уважліва паглядзеў на мяне.
    — Тады дазвольце сказаць вам адну рэч. He разгульвайце ў гэтым мундзіры.
    — Чаму?
    — На рукавах яўна відаць месцы, адкуль паспоратыя зорачкі. Сукно іншага колеру.
    Я прамаўчаў.
    — Калі ў вас няма папер, я магу вам дастаць паперы.
    — Якія паперы?
    — Адпускное пасведчанне.
    — Мне не патрэбныя паперы. У мяне ёсць паперы.
    — Добра,— сказаў ён.— Але калі вам патрэбныя паперы, я магу дастаць вам усё, што трэба.
    — Колькі каштуюць тыя паперы?
    — Гледзячы што. Цана памяркоўная.
    — Цяпер мне нічога не трэба.
    Ён паціснуў плячыма.
    — У мяне ўсё як трэба,— сказаў я.
    Калі я выходзіў, ён сказаў:
    — He забывайце, што я ваш сябар.
    — He забуду.
    — Яшчэ ўбачымся.
    — Абавязкова,— сказаў я.
    Выйшаўшы, я абагнуў вакзал, дзе магла быць ваенная паліцыя, і наняў экіпаж каля агароджы маленькага парку. Я даў вазніцы адрас шпіталя. Прыехаўшы ў шпіталь, я ўвайшоў у каморку швейцара. Яго жонка расцалавала мяне. Ен паціснуў мне руку.
    — Вы вярнуліся! Вы здаровы!
    — Так.
    — Вы снедалі?
    — Так.
    — Як ваша здароўе, tenente? Як здароўе? — пыталася жонка.
    Цудоўна.
    — Мо паснедаеце з намі?
    — He, дзякую. Скажыце, міс Барклі зараз у шпіталі?
    — Міс Барклі?
    — Сястра-англічанка.
    — Яго каханка,— сказала жонка. Яна пагладзіла мяне па плячы і ўсміхнулася.
    — Не,— сказаў швейцар,— Яна паехала.
    У мяне абарвалася сэрца.
    — Вы ўпэўнены? Я кажу пра маладую англічанку — высокая, бландзінка.
    — Я ўпэўнены, яна паехала ў Стрэзу.
    — Калі яна паехала?
    — Два дні таму, разам з другой сястрой-англічанкай.
    — Так,— сказаў я.— Я хачу папрасіць вас аб нечым. Нікому не кажыце, што вы бачылі мяне. Гэта вельмі важна.
    — Я нікому не скажу,— сказаў швейцар.
    Я працягнуў яму дзесяць лір. Ён адпіхнуў руку.
    — Я абяцаў вам, што не скажу нікому,— сказаў ён,— Мне не трэба грошай.
    — Чым мы можам дапамагчы вам, signor tenente? — спытала яго жонка.
    9 Зак. 960
    — Толькі гэтым,— сказаў я.
    — Мы будзем нямыя,— сказаў швейцар,— Вы дайце мне знаць, калі што спатрэбіцца.
    — Добра,— сказаў я.— Да пабачэння. Яшчэ ўбачымся.
    Яны стаялі ў дзвярах, гледзячы мне ўслед.
    Я сеў у экіпаж і даў вазніцы адрас Сіманса, таго майго знаёмага, які вучыўся спяваць.
    Сіманс жыў на другім канцы горада, каля Порта-Маджэнта. Ён ляжаў на ложку і быў яшчэ зусім сонны, калі я прыйшоў да яго.
    — Страшэнна рана вы ўсталі, Генры,— сказаў ён.
    — Я прыехаў раннім цягніком.
    — Што гэта за гісторыя з адступленнем? Вы былі на фронце? Хочаце цыгарэту? Вунь там, на стале.
    Пакой быў вялікі, з ложкам каля сцяны, раялем у процілеглым куце, камодай і сталом. Я сеў на крэсла каля ложка. Сіманс сядзеў, падклаўшы падушкі пад спіну, і курыў.
    — У мяне дрэнныя справы, Сім,— сказаў я.
    — У мяне таксама,— сказаў ён,— У мяне заўсёды дрэнныя справы. Курыць не хочаце?
    — Не,— сказаў я.— Што трэба для таго, каб паехаць у Швейцарыю?
    — Вам? Вас італьянцы не выпусцяць за мяжу.
    — Гэта я ведаю. А швейцарцы? Што зробяць швейцарцы?
    — Яны вас інтэрніруюць.
    — Я ведаю. Але якая механіка гэтай справы?
    — Ніякай. Гэта вельмі проста. Вы можаце ездзіць куды хочаце. Трэба, здаецца, толькі з’яўляцца на праверку ці на нешта падобнае. А што? Вас пераследуе паліцыя?