• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    — Лезьце наверх,— сказаў я.— Вунь там лесвіца.
    Пасля я здагадаўся, што трэба дапамагчы яму, і спусціўся. Ад ляжання на сене ў мяне кружылася галава. Я быў як у дрымоце.
    — Дзе Банела? — спытаў я.
    — Зараз скажу,— сказаў Піяні. Мы падняліся па лесвіцы. Усеўшыся на сене, мы расклалі прыпасы. Піяні дастаў сцізорык са штопарам і пачаў адкаркоўваць адну з бутэлек.
    — Заліта воскам,— сказаў ён.— Відаць, неблагое,— Ён усміхнуўся.
    — Дзе Банела? — спытаў я.
    Піяні зірнуў на мяне.
    — Ён пайшоў, tenente,— сказаў ён,— Ён вырашыў здацца ў палон.
    Я маўчаў.
    — Ён баяўся, што яго заб’юць.
    Я трымаў бутэльку з віном і маўчаў.
    — Ведаеце, tenente, мы наагул не прыхільнікі вайны.
    — Чаму ж вы не пайшлі разам з ім? — спытаў я.
    — Я не хацеў пакідаць вас.
    — Куды ён пайшоў?
    — He ведаю, tenente. Проста пайшоў, і ўсё.
    — Добра,— сказаў я.— Пакройце каўбасу.
    ГІіяні паглядзеў на мяне ў паўзмроку.
    — Я пакроіў ужо, пакуль мы размаўлялі,— сказаў ён.
    Мы сядзелі на сене і елі каўбасу і пілі віно. Гэтае віно, відаць, захоўвалі да вяселля. Яно было такое старое, што страціла колер.
    — Глядзіце ў гэтае акно, Луіджы,— сказаў я.— А я буду глядзець у тое.
    Мы пілі кожны з асобнай бутэлькі, і я ўзяў сваю бутэльку з сабой, і залез вышэй, і лёг на сена, і стаў глядзець у вузкае акенца на мокрую раўніну. He ведаю, што я хацеў убачыць, але я не ўбачыў нічога, апрача палёў, і голых тутавых дрэў, і дажджу. Я піў віно, і яно не бадзёрыла мяне. Яго вытрымлівалі занадта доўга, і яно сапсавалася і страціла свой колер і смак. Я глядзеў, як цямнее за акном; змрок насоўваўся вельмі хутка. Ноч будзе чорная, бо ідзе дождж. Калі зусім сцямнела, ужо не варта было глядзець у акно, і я вярнуўся да Піяні. Ён ляжаў і спаў, і я не пабудзіў яго і моўчкі сеў побач. Ён быў вялікі, і сон у яго быў моцны. Крыху пачакаўшы, я пабудзіў яго, і мы рушылі.
    Гэта была вельмі дзіўная ноч. He ведаю, чаго я чакаў,— мо смерці, і стральбы, і бегу ў цемры, але нічога не здарылася. Мы чакалі, лежачы за канавай ля шашы, пакуль праходзіў нямецкі батальён, затым, калі ён знік з вачэй, мы перасеклі шашу і пайшлі далей на поўнач. Двойчы пад дажджом мы вельмі блізка падыходзілі да немцаў, але яны не бачылі нас. Мы абышлі горад з поўначы, не сустрэўшы ніводнага італьянца, пасля, крыху счакаўшы, выйшлі на галоўны шлях адступлення і цэлую ноч ішлі ў кірунку Тальямента. Я раней не ўяўляў сабе велізарных маштабаў адступлення. Уся краіна рухалася разам з арміяй. Мы ішлі ўсю ноч, абганяючы транспарт. Мая нага балела, і я стаміўся, але мы ішлі вельмі хутка. Такім неразумным здавалася рашэнне Банела здацца ў палон. Ніякай небяспекі не было. Мы прайшлі праз дзве арміі без аніякіх перашкод. Калі б не смерць Аймо, здавалася б, што небяспекі ніколі не было. Ніхто нас не зачапіў, калі мы зусім адкрыта ішлі па чыгунцы. Смерць наступіла нечакана і бессэнсоўна. Я думаў пра тое, дзе цяпер Банела.
    — Як ваша адчуванне, tenente? — спытаў Піяні.
    Мы ішлі па ўзбочыне дарогі, запруджанай транспартам і войскам.
    — Выдатна.
    — Я стаміўся ісці.
    — Наша справа цяпер менавіта ў тым, каб ісці. Няма чаго турбавацца.
    — Банела зрабіў неразумна.
    — Вядома.
    — Як вы з ім паступіце, tenente?
    — He ведаю.
    — Вы не можаце адзначыць яго як узятага ў палон?
    — He ведаю.
    — Калі вайна будзе працягвацца, яго родных могуць пакараць.
    — Вайна не будзе працягвацца,— сказаў нейкі салдат,— Мы ідзем дамоў. Вайна скончана.
    — Усе ідуць дамоў.
    — Шырэй крок, tenente,— сказаў Піяні. Ен хацеў хутчэй прайсці міма.
    — Tenente? Хто тут tenente? A basso gli ufficiali! Далоў афіцэраў!
    Піяні ўзяў мяне пад руку.
    — Я лепей буду зваць вас па імені,— сказаў ён,— Каб не здарылася бяды. Былі выпадкі расправы з афіцэрамі.
    Мы пайшлі шпарчэй і мінулі гэтую групу.
    — Я пастараюся зрабіць так, каб яго родных не пакаралі,— сказаў я, працягваючы размову.
    — Калі вайна скончылася, тады ўсё роўна,— сказаў Піяні.— Але я не веру, што яна скончылася. Занадта добра было б, калі б яна скончылася.
    — Пра гэта мы хутка даведаемся,— сказаў я.
    — Я не веру, што яна скончылася. Тут усе думаюць, што яна скончылася, але я не веру.
    — Viva la Pace!1 — выгукнуў нейкі салдат.— Мы ідзем дамоў.
    — Было б добра, каб мы ўсе пайшлі дамоў,— сказаў Піяні,— Вам хацелася б пайсці дамоў?
    — Так.
    — He будзе гэтага. Я не веру, што вайна скончылася.
    — Andiamo a casa!2 — крыкнуў салдат.
    — Яны кідаюць вінтоўкі,— сказаў ГІіяні.— Здымаюць іх і кідаюць на хаду. А пасля крычаць.
    — Дарэмна яны кідаюць вінтоўкі.
    — Яны думаюць, што, калі кінуць вінтоўкі, іх не прымусяць больш ваяваць.
    У змроку пад дажджом, пракладваючы сабе шлях па ўзбочыне дарогі, я бачыў, што многія салдаты захавалі свае вінтоўкі. Яны тырчалі за спінай.
    — 3 якой брыгады? — гукнуў афіцэр.
    — Brigata di Pace! — крыкнуў нехта.— Брыгады міру.
    Афіцэр прамаўчаў.
    — Што ён гаворыць? Што гаворыць афіцэр?
    — Далоў афіцэра. Viva la Pace!
    — Давайце хутчэй,— сказаў Піяні.
    Мы ўбачылі два англійскія санітарныя аўтамабілі, пакінутыя сярод іншых машын на дарозе.
    1 Няхай жыве мір! (італ.)
    2 Па дамах! (італ.)
    — 3 Гарыцыі,— сказаў Піяні.— Я ведаю гэтыя машыны.
    — Яны апярэдзілі нас.
    — Яны выехалі раней.
    — Дзіўна. Дзе ж шафёры?
    — Недзе спераду.
    — Немцы спыніліся ля Удзіны,— сказаў я.— Мы ўсе пяройдзем раку.
    — Так,— сказаў Піяні.— Вось чаму я і думаю, што вайна будзе працягвацца.
    — Немцы маглі прайсці далей,— сказаў я,— Дзіўна, чаму яны не ідуць далей.
    — He разумею. Я нічога не разумею ў гэтай вайне.
    — Відаць, ім давялося чакаць абозу.
    — He разумею,— сказаў Піяні. Адзін, ён стаў значна далікатнейшы. У кампаніі іншых шафёраў ён быў надта языкаты.
    — Вы жанаты, Луіджы?
    — Вы ж ведаеце, што я жанаты.
    — Ці не таму вы не захацелі здацца ў палон?
    — Часткова і таму. А вы жанаты, tenente?
    He.
    — Банела таксама не.
    — Нельга ўсё тлумачыць толькі тым, што чалавек жанаты альбо нежанаты. Але жанатаму, вядома, хочацца вярнуцца да жонкі,— сказаў я. Мне падабалася гаварыць пра жонак.
    — Вядома.
    — Як вашы ногі?
    — Баляць.
    На світанні мы дабраліся да берага Тальямента і пайшлі ўздоўж набухлай ракі да моста, на якім ішла пераправа.
    — Павінны былі б затрымацца на гэтай рацэ,— сказаў Піяні. У змроку здавалася, што рака вельмі моцна набухла. Вада бурліла, і рэчышча нібыта пашыралася. Драўляны мост быў удаўжыню амаль тры чвэрці мілі, і рака, якая звычайна вузкімі пратокамі бегла ў глыбіні па шырокім камяністым дне, паднялася цяпер амаль да сёмага драўлянага насцілу. Мы прайшлі па беразе і змяшаліся з натоўпам, які пераходзіў раку. Паволі ідучы пад дажджом, за некалькі футаў ад набухлай ракі, моцна заціснуты ў натоўпе, ледзь не спатыкаючыся на зарадную скрынку спераду, я глядзеў на раку. Цяпер,
    калі давялося раўняць свой крок з чужымі, я адчуў моцную стомленасць. Падчас пераходу ракі ажыўлення не было. Я падумаў, што было б, калі б днём сюды скінуў бомбу самалёт.
    — Піяні! — сказаў я.
    — Я тут, tenente.— У натоўпе і мітусні ён крыху адарваўся ад мяне. Ніхто не размаўляў. Кожны імкнуўся перайсці як мага хутчэй, думаў толькі пра гэта. Мы ўжо амаль перайшлі. У канцы моста, з абодвух бакоў, з ліхтарамі стаялі афіцэры і карабінеры. Іх сілуэты чарнелі на фоне неба. Калі мы падышлі бліжэй, я ўбачыў, як адзін афіцэр паказаў на нейкага чалавека ў калоне. Карабінер пайшоў па яго і вярнуўся, трымаючы яго за плячо. Ён павёў яго ад дарогі. Мы амаль параўняліся з афіцэрамі. Яны ўзіраліся ў кожнага, хто ішоў у калоне, часам перагаворваліся адзін з адным, выступаючы наперад, каб асвятліць ліхтаром чый-небудзь твар. Яшчэ аднаго ўзялі якраз перад тым, як мы параўняліся з імі. Гэта быў падпалкоўнік. Я бачыў зорачкі на рукаве, калі яго асвятлілі ліхтаром. У яго былі сівыя валасы, ён быў нізенькі і тоўсты. Карабінеры пацягнулі яго ўбок ад моста. Калі мы параўняліся з афіцэрамі, я ўбачыў, што яны глядзяць на мяне. Пасля адзін паказаў на мяне і нешта сказаў карабінеру. Я ўбачыў, што карабінер кіруецца ў мой бок, штурхаючыся ў крайніх радах калоны, затым я адчуў, што ён схапіў мяне за каўнер.
    — Што такое? — спытаў я і ўдарыў яго ў твар. Я ўбачыў яго твар над капелюшом, падкручаныя ўгару вусы і кроў, якая цякла па шчацэ. Яшчэ адзін нырнуў у натоўп і ціснуўся да нас.— Што такое? — спытаў я. Ён не адказваў. Ён выбіраў момант, рыхтуючыся схапіць мяне. Я сунуў руку за спіну, каб дастаць пісталет,— Ты што, не ведаеш, што не маеш права чапаць афіцэра?
    Другі схапіў мяне ззаду і тузануў маю руку так, што ледзь не вывіхнуў яе. Я павярнуўся да яго, і тут першы абхапіў мяне за шыю. Я біў яго нагамі і левым каленам трапіў яму ў пах.
    — У выпадку супраціўлення страляйце,— сказаў афіцэр.— Адвядзіце яго.
    — Хто вы такія?
    — Палявая жандармерыя,— сказаў другі афіцэр.
    — Чаму ж вы не папрасілі мяне падысці, замест таго, каб напускаць на мяне гэтыя самалёты?
    Яны не адказалі. Яны не абавязаныя былі адказваць. Яны былі — палявая жандармерыя.
    — Адвядзіце яго туды, дзе ўсе іншыя,— сказаў першы афіцэр.— Чуеце, ён гаворыць па-італьянску з акцэнтам.
    — 3 такім жа, як і ты, сволач,— сказаў я.
    — Адвядзіце яго туды, дзе іншыя,— сказаў першы афіцэр.
    Мяне павялі міма афіцэраў на адкрытае месца на беразе ракі, дзе стаяла групка людзей. Калі мы ішлі, у тым баку пачуліся стрэлы. Я бачыў успышкі і чуў залп. Мы падышлі. Чатыры афіцэры стаялі побач, і перад імі, паміж двух карабінераў, нейкі чалавек. Крыху далей група людзей пад аховай карабінераў чакала допыту. Яшчэ чатыры карабінеры стаялі каля афіцэраў, якія вялі допыт. Гэтыя карабінеры былі ў шыракаполых капелюшах. Двое, што прывялі мяне, падштурхнулі мяне да групы, якая чакала допыту. Я паглядзеў на чалавека, якога дапытвалі. Гэта быў маленькі тоўсты сівы чалавек, якога ўзялі ў калоне. Афіцэры вялі допыт з усёй дзелавітасцю, халоднасцю і самавалоданнем італьянцаў, якія страляюць, не баючыся выстралаў у адказ.
    — 3 якой брыгады?
    Ён сказаў.
    — 3 якога палка?
    Ён сказаў.
    — Чаму вы не са сваім палком?
    Ён сказаў.
    — Вам вядома, што афіцэр павінен знаходзіцца ў сваёй часці?
    Яму было вядома.
    Болып пытанняў не было. Загаварыў другі афіцэр.
    — Праз вас і падобных да вас варвары ўварваліся на тэрыторыю свяшчэннай айчыны.
    — Дазвольце,— сказаў падпалкоўнік.