Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
Штораз, калі ён прамаўляў гэтае слова, дзяўчына курчылася. Насля, па-ранейшаму гледзячы на яго, яна заплакала. Я ўбачыў, як у яе затрымцелі вусны і слёзы пакаціліся па яе круглых шчаках. Сястра, не падымаючы вачэй, узяла яе за руку, і такім чынам яны сядзелі побач. Старэйшая, гэткая злосная напачатку, цяпер гучна плакала.
— Відаць, спалохалася,— сказаў Аймо,— Я зусім не хацеў спалохаць яе.
Ен дастаў свой мяшок і адрэзаў два кавалкі сыру.
— Вось табе,— сказаў ён,— He плач.
Старэйшая дзяўчына пакруціла галавой і па-ранейшаму плакала, але малодшая ўзяла сыр і пачала есці. Крыху пазней малодшая дала сястры другі кавалак сыру, і абедзве яны елі моўчкі. Старэйшая ўсё яшчэ часам усхліпвала.
— Нічога, хутка супакоіцца,— сказаў Аймо.
У яго з’явілася новая думка.
— Дзяўчына? — спытаў ён у той, якая сядзела побач з ім. Яна ахвотна заківала галавой.— Таксама дзяўчына? — Ён паказаў на сястру. Абедзве заківалі, і старэйшая нешта сказала на дыялекце.
— Ну, ну, добра,— сказаў Барталамеа.— Добра.
Абедзве нібыта ўзбадзёрыліся.
Я пакінуў іх у машыне з Аймо, які сядзеў, адхінуўшыся ў куток, сам вярнуўся да Піяні. Калона транспарту стаяла нерухома, але міма яе ўвесь час ішлі войскі. Дождж усё яшчэ ліў, і я падумаў, што прыпынкі ў руху калоны часам адбываюцца праз тое, што ў машын намакае праводка. Хутчэй, зрэшты, ад таго, што коні альбо людзі засынаюць на хаду. Але ж здараюцца заторы і ў гарадах, калі ніхто не засынае на хаду. Усё таму, што іут разам і аўтатранспарт і гужавы. Ад такой камбінацыі толку мала. Ад сялянскіх вазоў наагул мала
8 Зак. 960
толку. Добрыя гэтыя дзяўчаты ў Барто. Нявінным дзяўчатам не месца ў арміі, якая адступае. Дзве нявінныя дзяўчыны. Яшчэ і рэлігійныя, відаць. Калі б не было вайны, мы ўсе, напэўна, ляжалі б зараз на ложку. На пасцель сваю кладуся зноў. Кэтрын цяпер на ложку, у яе дзве прасціны, адна пад ёй, другая зверху. На якім баку яна спіць? Мо яна не спіць. Мо яна цяпер ляжыць і думае пра мяне. Вей, заходні вецер, вей. Вось ён і павеяў, і не дожджыкам, а моцным дажджом вылілася хмара. Усю ноч лье дождж. Ты ведаў, што ўсю ноч будзе ліць дождж, якім вылілася хмара. Глядзі, як ён лье. Вось каб мая любая была са мной тут на ложку. Мая мілая Кэтрын. Вось каб мая мілая прыляцела са спадарожнай хмарай. Прынясі да мяне маю Кэтрын, вецер. Ну вось мы і папаліся. Усе на свеце папаліся, і дожджык не згасіць агню.
— Дабранач, Кэтрын,— сказаў я гучна.— Спі моцна. Калі табе вельмі нязручна, дарагая, ляж на другі бок,— сказаў я.— Я прынясу табе халоднай вады. Неўзабаве раніца, і табе будзе лягчэй. Мне непрыемна, што табе праз яго так нязручна. Пастарайся заснуць, мая дарагая.
— Я ўвесь час спала,— сказала яна,— Ты размаўляў у сне. Ты нездаровы?
— Ты праўда тут?
— Вядома, я тут. I нікуды не знікну. Усё гэта для нас з табой не мае значэння.
— Ты такая прыгожая і добрая. Ты ноччу не сыдзеш ад мяне?
— Вядома, не. Я заўсёды тут. Я з табой, калі б ты мяне ні паклікаў.
— Ах ты 	! — сказаў Піяні,— Паехалі!
— Я задрамаў,— сказаў я. Я паглядзеў на гадзіннік. Была трэцяя гадзіна раніцы. Я перагнуўся цераз сядзенне, каб дастаць бутэльку барбера.
— Вы размаўлялі ў сне,— сказаў Піяні.
— Мне сніўся сон па-англійску,— сказаў я.
Дождж крыху сціх, і мы рухаліся наперад. На світанні мы зноў спыніліся, і калі зусім развіднела, выявілася, што мы стаім на невялікім узвышшы, і я ўбачыў увесь шлях адступлення, які прасціраўся далёка наперадзе, шашу, забітую нерухомым транспартам, праз які прасочвалася толькі пяхота.
Мы крануліся зноў, але пры дзённым святле было відаць, з якой хуткасцю мы рухаемся, і я зразумеў, што, калі мы хочам калі-небудзь дабрацца да Удзіны, нам давядзецца збочыць з шашы і ехаць нацянькі.
За ноч да калоны прыстала шмат сялян, і цяпер у калоне ехалі вазы, нагружаныя хатнім скарбам; люстэркі тырчалі паміж матрацаў, да задкоў былі прывязаныя куры і качкі. Швейная машына стаяла пад дажджом на возе, які ехаў спераду. Кожны ратаваў, што ў яго было каштоўнае. Дзе-нідзе жанчыны сядзелі на вазах, захінуўшыся ад дажджу, іншыя ішлі побач, імкнучыся трымацца як мага бліжэй. У калоне былі цяпер і сабакі, яны беглі, хаваючыся пад вазамі. Шаша была накрыта граззю, у канавах да самых берагоў стаяла вада, і зямля на полі за дрэвамі, што раслі ўздоўж дарогі, здавалася занадта мокрай і занадта размяклай, каб можна было адважыцца ехаць нацянькі. Я выйшаў з машыны і прайшоў крыху наперад, шукаючы прыдатнае месца, каб агледзецца і выбраць паварот на палявую дарогу. Іх было шмат, але я баяўся трапіць на такую, якая нікуды не вядзе. Я бачыў іх неаднойчы, калі мы ехалі ў машыне па шашы, але ніводнай не запомніў, бо машына ішла хутка і ўсе яны падобныя адна на адну. Я толькі ведаў, што ад правільнага выбару дарогі будзе залежаць, ці дабяромся мы да месца. Было невядома, дзе цяпер аўстрыйцы і як іхнія справы, але я быў перакананы, што, калі дождж перастане і над калонай з’явяцца самалёты, усё прапала. Няхай хоць некалькі машын застанецца без кіроўцаў альбо загіне некалькі коней,— і рух на дарозе канчаткова спыніцца.
Дождж цяпер ішоў не так моцна, і я падумаў, што хутка можа праясніцца. Я прайшоў яшчэ крыху наперад, і, дайшоўшы да вузкай дарогі з жывой агароджай па баках, якая паміж двух палёў ішла на гюўнач, вырашыў, што па ёй мы і паедзем, і паспяшаўся назад, да машын. Я сказаў Піяні, дзе збочыць, і пайшоў, каб папярэдзіць Аймо і Банела.
— Калі яна нас нікуды не выведзе, мы можам вярнуцца і зноў уліцца ў калону,— сказаў я.
— А што ж мне рабіць з гэтымі? — сказаў Банела. Яго сяржанты па-ранейшаму сядзелі побач з ім. Яны былі няголеныя, але мелі выгляд ваенных нават у такі ранні час.
— Спатрэбяцца, калі трэба будзе папіхаць машыну,— сказаў я. Я падышоў да Аймо і сказаў, што мы паспрабуем праехаць нацянькі.
— А што рабіць мне з маім жаночым вывадкам? — спытаў Аймо. Абедзве дзяўчыны спалі.
— Ад іх мала карысці,— сказаў я.— Лепей узялі б каго-небудзь на дапамогу, каб папіхаць машыну.
— Яны могуць перасесці ў кузаў,— сказаў Аймо.— У кузаве ёсць месца.
— Калі ласка, калі вам так хочацца,— сказаў я,— Але вазьміце каго-небудзь з шырокімі плячыма на дапамогу.
— Берсальера,— усміхнуўся Аймо.— Самыя шырокія плечы ў берсальераў. Ім мераюць плечы. Як вы пачуваецеся, tenente?
— Выдатна. А вы?
— Выдатна. Толькі вельмі есці хочацца.
— Куды-небудзь дабяромся па гэтай дарозе, тады спынімся і паямо.
— Як ваша нага, tenente?
— Выдатна,— сказаў я.
Стоячы на падножцы і пазіраючы наперад, я бачыў, як машына Піяні аддзялілася ад калоны і збочыла на вузкую палявую дарогу, мільгаючы ў прасветах голых галін агароджы. Банела збочыў услед за ім, а затым Аймо зрабіў тое ж, і мы паехалі за дзвюма пярэднімі машынамі па вузкай палявой дарозе з агароджай па баках. Дарога вяла на ферму. Мы дагналі машыны Піяні і Банела ўжо на двары фермы. Хата была нізкая і доўгая, з абвітым вінаградам навесам над дзвярыма. У двары быў калодзеж, і Піяні ўжо даставаў ваду, каб заліць у радыятар. Ад доўгай язды на невялікай хуткасці ўся вада выкіпела. Ферма была пакінута. Я азірнуўся на дарогу. Ферма стаяла на пагорку, і адтуль было бачна далёка навокал, і мы ўбачылі дарогу, агароджу, поле і дрэвы ўздоўж шашы, па якой ішло адступленне. Сяржанты шныпарылі ў хаце. Дзяўчаты прачнуліся і разглядалі хату, калодзеж, два вялікія санітарныя аўтамабілі ля хаты і трох шафёраў ля калодзежа. Адзін з сяржантаў выйшаў з хаты з насценным гадзіннікам у руках.
— Занясіце назад,— сказаў я. Ен паглядзеў на мяне, увайшоў у хату і вярнуўся без гадзінніка.
— Дзе ваш калега? — спытаў я.
— Пайшоў у прыбіральню.— Ен залез на сядзенне. Ен баяўся, што мы не возьмем яго з сабой.
— Як наконт снедання, tenente? — спытаў Банела,— Мо што-небудзь з’ямо? Гэта не зойме шмат часу.
— Як вы думаеце, дарога, якая ідзе ў той бок, прывядзе нас куды-небудзь?
— Вядома, прывядзе.
— Добра, давайце паямо.
Піяні і Банела пайшлі ў хату.
— Пайшлі,— сказаў Аймо дзяўчатам. Ён выцягнуў руку, каб дапамагчы ім вылезці. Старэйшая з сясцёр пакруціла галавой. Яны не будуць заходзіць у пустую пакінуаую хату. Яны пазіралі ўслед нам.
— Упартыя,— сказаў Аймо.
Мы разам увайшлі ў хату. У ёй было цёмна і прасторна і адчувалася пакінутасць. Банела і ІІіяні былі на кухні.
— Есці тут асабліва няма чаго,— сказаў Піяні.— Падабралі падчыстую.
Банела рэзаў вялікі белы сыр на кухонным стале.
— Адкуль сыр?
— 3 пограба. Піяні знайшоў таксама віно і яблыкі.
— Ну вось і снеданне.
Піяні выцягнуў драўляную затычку з вялікай, аплеценай саломай бутэлькі. Ен нахіліў яе і наліў у медны карэц.
— Пахне няблага,— сказаў ён,— Знайдзі які-небудзь посуд, Барто.
Увайшлі абодва сяржанты.
— Вазьміце сыру, сяржанты,— сказаў Банела.
— Пара ехаць,— сказаў адзін з сяржантаў, перажоўваючы сыр і запіваючы віном.
— Паедзем. He хвалюйцеся,— сказаў Банела.
— Чэрава арміі — яе ногі,— сказаў я.
— Што? — спытаў сяржант.
— Трэба паесці.
— Трэба. Але дарагі час.
— Відаць, сукіны дзеці, наеліся ўжо,— сказаў Піяні. Сяржанты паглядзелі на яго. Яны ўсіх нас ненавідзелі.
— Вы ведаеце дарогу? — спытаў у мяне адзін з іх.
—	Не,— сказаў я. Яны зірнулі адзін на аднаго.
—	Лепей, калі мы рушым адразу ж,— сказаў першы.
—	Зараз мы і рушым,— сказаў я.
Я выпіў яшчэ кубак чырвонага віна. Яно выявілася вельмі смачным пасля сыру і яблыкаў.
—	Захапіце сыр,— сказаў я і выйшаў. Банела выйшаў следам за мной з вялікай бутляй віна.
—	Гэта занадта грувастка,— сказаў я. Ен са шкадаваннем паглядзеў на віно.
—	Бадай што так,— сказаў ён,— Дайце мне біклагі.
Ён наліў у біклажкі, і крыху віна вылілася на падлогу. Затым ён падняў бутлю і паставіў яе ля самых дзвярэй.
—	Аўстрыйцам не трэба будзе ламаць дзверы, каб знайсці віно,— сказаў ён.
—	Трэба ехаць,— сказаў я — Мы з Піяні едзем першыя.
Абодва сяржанты ўжо сядзелі побач з Банела. Дзяўчаты елі яблыкі і сыр. Аймо курыў. Мы паехалі па вузкай дарозе. Я азірнуўся на дзве іншыя машыны і на фермерскую хату. Гэта была добрая нізкая моцная хата, і калодзеж быў абнесены прыгожымі жалезнымі парэнчамі. Спераду была дарога, вузкая і гразкая, і па баках яе была высокая агароджа. Ззаду, адзін за адным, ехалі нашы аўтамабілі.