Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
— Сёння чацвер,— сказаў святар.
— Хлусня. Сёння пятніца. Вы ясце цела Збаўцы. Гэта Божае мяса. Я ведаю. Гэта здохлая аўстрыячына. Вось што вы ясце.
— Белае мяса — афіцэрскае,— сказаў я, згадваючы даўні жарт.
Рынальдзі засмяяўся. Ен наліў у сваю шклянку.
— He слухайце мяне,— сказаў ён,— Я крыху звар’яцеў.
— Вам трэба паехаць у адпачынак,— сказаў святар. Маёр дакорліва паківаў галавой. Рынальдзі паглядзеў на святара.
— Вы мяркуеце, мне трэба ў адпачынак?
Маёр дакорліва ківаў галавой, гледзячы на святара. Рынальдзі таксама пазіраў на святара.
— Як хочаце,— сказаў святар.— Калі вам не хочацца, не трэба.
— Ну вас да д’ябла! — сказаў Рынальдзі.— Яны хочуць ад мяне пазбавіцца. Штовечар яны хочуць ад мяне пазбавіцца. Я адбіваюся як магу. Што зробіш, калі ў мяне гэта^ Гэта ва ўсіх. Гэта ва ўсяго свету. Спачатку,— ён працягваў тонам лектара,— гэта толькі маленькі прышчык. Пасля мы заўважаем высыпку на грудзях. Пасля мы ўжо нічога не заўважаем. Мы спадзяемся толькі на ртуць.
— Альбо сальварсан,— спакойна перапыніў яго маёр.
— Ртутны прэпарат,— сказаў Рынальдзі. Ен гаварыў цяпер вельмі патэтычна.— Я ведаю нешта лепшае. Добры, слаўны святар,— сказаў ён,— у вас ніколі не будзе гэтага. А ў бэбі будзе. Гэта хворыя на вытворчасці. Гэта проста аварыя на вытворчасці.
Веставы падаў дэсерт і каву. Салодкае было нешта накшталт хлебнага пудынгу з густой падлівай. Лямпа курыла, чорная сажа асядала на шкле.
— Прынясіце сюды свечкі і забярыце лямпу,— сказаў маёр.
Веставы прынёс дзве запаленыя свечкі, прылепленыя да сподкаў, і ўзяў лямпу, згасіўшы яе па дарозе. Рынальдзі супакоіўся. Ён як быццам зусім працверазеў. Мы ўсе размаўлялі, а пасля кавы выйшлі ў вестыбюль.
— Ну, мне трэба ў горад,— сказаў Рынальдзі.— Дабранач, святар.
— Дабранач, Рынальдзі,— сказаў святар.
— Яшчэ ўбачымся, Фрэдзі,— сказаў Рынальдзі.
— Так,— сказаў я.— Прыходзьце раней.
Ён скрывіў твар і выйшаў. Маёр стаяў побач з намі.
— Ён вельмі стомлены і знерваваны,— сказаў ён.— Апрача таго, ён вырашыў, што ў яго сіфіліс. He думаю, але гэта магчыма. Ён лекуецца ад сіфілісу. Дабранач, Энрыка. Вы паедзеце на світанні?
— Ara.
— Hy, тады да пабачэння,— сказаў ён.— Добрай дарогі! Педуцы пабудзіць вас і паедзе разам з вамі.
— Да пабачэння.
— Да пабачэння. Кажуць, аўстрыйцы збіраюцца наступаць, але я не думаю. He хачу думаць. У кожным разе, гэта будзе не тут. Джына вам усё раскажа. Тэлефонная сувязь цяпер наладжана.
— Я буду тэлефанаваць часта.
— Абавязкова. Дабранач. He давайце Рынальдзі так шмат піць.
— Пастараюся.
— Дабранач, святар.
— Дабранач.
Ен пайшоў у свой кабінет.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ
Я падышоў да дзвярэй і выглянуў на вуліцу. Дождж перастаў, але быў моцны туман.
— Мо пасядзім у маім пакоі? — прапанаваў я святару.
— Толькі я вельмі хутка павінен ісці.
— Усё адно, пайшлі.
Мы падняліся на лесвіцы і ўвайшлі ў мой пакой. Я лёг на ложак Рынальдзі. Святар сеў на ложак, які веставы падрыхтаваў мне. У пакоі было цёмна.
— Як жа ўсё-ткі вы сябе адчуваеце? — спытаў ён.
— Добра. Проста сёння я стаміўся.
— Вось і я стаміўся, хоць, здавалася б, не было падстаў.
— Як справы на вайне?
— Мне здаецца, вайна хутка скончыцца. He ведаю чаму, але ў мяне такое адчуванне.
— Адкуль яно ў вас?
— Вы заўважылі, як змяніўся наш маёр? Нібыта заціх. Многія таксама.
— I я таксама,— сказаў я.
— Лета было страшнее,— сказаў святар. У яго з’явілася ўпэўненасць, якой я раней не ведаў— Вы сабе не ўяўляеце, што гэта было. Толькі той, хто там пабываў, можа гэта сабе ўявіць.
Гэтым летам многія зразумелі, што такое вайна. Афіцэры, якія, здавалася, не здольныя зразумець, цяпер зразумелі.
— Што ж павінна адбыцца? — Я пагладжваў коўдру далонню.
— He ведаю, але мне здаецца, што доўга так працягвацца не можа.
— Што ж адбудзецца?
— Перастануць ваяваць.
— Хто?
— I тыя і другія.
— Будзем спадзявацца,— сказаў я.
— Вы ў гэта верыце?
— Я не веру ў тое, што адразу перастануць ваяваць і тыя і другія.
— Вядома, так. Гэта было б занадта добра. Але калі я бачу, што робіцца з людзьмі, мне здаецца, што доўжыцца гэтак не можа.
— Хто выйграў летнюю кампанію?
— Ніхто.
— Аўстрыйцы выйгралі,— сказаў я.— Яны не здалі італьянцам Сан-Габрыеле. Яны выйгралі. Яны не перастануць ваяваць.
— Калі ў іх гэтакі ж настрой, як у нас, могуць і перастаць. Яны ж таксама прайшлі цераз усё гэта.
— Той, хто выйграе вайну, ніколі не перастане ваяваць.
— Вы мяне здзіўляеце.
— Я кажу, што думаю.
— Значыць, вы думаеце, так яно і будзе доўжыцца? Нічога не адбудзецца?
— He ведаю. Але думаю, што аўстрыйцы не перастануць ваяваць, калі яны атрымалі перамогу. Хрысціянамі нас робіць параза.
— Але ж аўстрыйцы і так хрысціяне — за выключэннем баснякоў.
— Я кажу не пра хрысціянскую рэлігію.
Ен прамаўчаў.
— Мы ўсе прыціхлі, бо пацярпелі паразу. Хто ведае, якім быў бы Хрыстос, калі б Нётр выратаваў яго ў Гефсіманскім садзе?
— Такім жа.
— He ўпэўнены,— сказаў я.
— Вы мяне здзіўляеце,— паўтарыў ён.— Я веру, што павінна было нешта адбыцца, і малюся пра гэта. Я адчуваю, як яно насоўваецца.
— Мо што-небудзь і адбудзецца,— сказаў я.— Але толькі з намі. Калі б у іх быў гэткі ж настрой, як у нас, тады іншая рэч. Але яны пабілі нас. У іх іншы настрой.
— У многіх салдат заўсёды быў такі настрой. I гэта зусім не таму, што іх цяпер пабілі.
— Яны былі пабіты з самага пачатку. Яны былі пабіты тады, калі іх адарвалі ад зямлі і апранулі ў салдацкую форму. Вось чаму селянін мудры — бо ён з самага пачатку пацярпеў паразу. Дайце яму ўладу, і вы ўбачыце, што ён сапраўды мудры.
Ён нічога не адказаў. Ен думаў.
— I ў мяне таксама цяжка на душы,— сказаў я.— Таму я стараюся не думаць пра такія рэчы. Я пра іх не думаю, але варта мне пачаць размову, і гэта само па сабе прыходзіць мне ў галаву.
— А я ж на нешта спадзяваўся.
— На паразу?
— He. На нешта большае.
— Нічога большага няма. Хіба толькі перамога. Але гэта мо яшчэ горай.
— Доўга я спадзяваўся на перамогу.
— Я таксама.
— А цяпер — сам не ведаю.
— Што-небудзь павінна быць, альбо перамога, альбо параза.
— У перамогу я больш не веру.
— I я не веру. Але я не веру і ў паразу. Хоць, бадай, гэта было б лепей.
— У што ж вы верыце?
— У сон,— сказаў я. Ен устаў.
— Даруйце, што я забраў у вас гэтулькі часу. Але я так люблю з вамі гутарыць.
— Мне таксама было прыемна пагутарыць з вамі. Гэта я проста так сказаў наконт сну, жартам.
Я ўстаў, і мы за руку развіталіся ў цемры.
— Я цяпер начую ў трыста сёмым,— сказаў ён.
— Заўтра зранку я еду на пост.
— Мы ўбачымся, калі вы вернецеся.
— Тады пагуляем і пагаворым.— Я правёў яго да дзвярэй.
— He спускайцеся,— сказаў ён,— Як прыемна, што вы зноў тут. Хоць для вас гэта не надта прыемна.— Ен паклаў мне руку на плячо.
— Для мяне гэта няблага,— сказаў я — Дабранач.
— Дабранач, сіао!
— Сіао! — сказаў я. Мне страшэнна хацелася спаць.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ СЁМЫ
Я прачнуўся, калі прыйшоў Рынальдзі, але ён не размаўляў, і я зноў заснуў. Ранкам, яшчэ да світання, я апрануўся і паехаў. Рынальдзі не прачнуўся, калі я выходзіў з пакоя.
Я ніколі раней не бачыў Баінзіцы, і было дзіўна ехаць па тым беразе, дзе я атрымаў сваю рану, і пасля падымацца па схіле, вясной яшчэ занятым аўстрыйцамі. Там была пракладзена новая, крутая дарога, і па ёй ішло шмат грузавікоў. Вышэй схіл станавіўся пакатым, і я ўбачыў лес і крутыя пагоркі ў тумане. Гэты лес узялі хутка, і яго не паспелі знішчыць. Яшчэ далей, там, дзе пагоркі не закрывалі дарогу, яна была замаскавана цыноўкамі зверху і з бакоў. Дарога даходзіла да разбуранай вёсачкі. Тут пачыналіся пазіцыі. Вакол было шмат артылерыі. Хаты былі разбураныя, але ўсё было ўладкавана вельмі добра, і ўсюды віселі дошчачкі з указальнікамі. Мы знайшлі Джына, і ён пачаставаў нас кавай, і пасля я выйшаў разам з ім, і мы крыху агледзелі пасты. Джына сказаў, што англійскія машыны працуюць далей, у Раўне. Ен вельмі захапляўся англічанамі. Яшчэ час ад часу страляюць, сказаў ён, але параненых не вельмі шмат. Цяпер, калі пачаліся дажджы, будзе шмат хворых. Гавораць, што аўстрыйцы збіраюцца наступаць, але ён у гэта не верыць. Гавораць, мы таксама збіраемся наступаць, але ніякіх падмацаванняў не з’явілася, значыць, і гэта малаверагодна. 3 прадуктамі дрэнна, і ён будзе вельмі рады паесці ў Гарыцыі. Што мне ўчора далі на абед? Я расказаў яму, і ён вырашыў, што гэта цудоўна.
Асаблівае ўражанне на яго зрабіла dolce1. Я падрабязна не расказваў, проста сказаў, што было dolce, і, відаць, ён уявіў сабе нешта больш далікатнае, чым хлебны пудынг.
Ці ведаю я, куды яму давядзецца ехаць? Я сказаў, што не ведаю, але што частка машын знаходзіцца ў Капарэта. Туды ён ахвотна паехаў бы. Гэта вельмі слаўны гарадок, і яму падабаюцца высокія горы, якія акружаюць яго. Ён быў слаўны хлапчына, і ўсе яго любілі. Ен сказаў, што калі дзе і было сапраўднае пекла, дык гэта на Сан-Габрыеле і ў час атакі за Ломам, якая дрэнна скончылася. Ен сказаў, што ў лесе па ўсім хрыбце Цярнова, ззаду за намі і вышэй за нас, шмат аўстрыйскай артылерыі і начамі дарогу адчайна абстрэльваюць. У іх ёсць батарэя марскіх гармат, якія дзейнічаюць яму на нервы. Іх проста пазнаць па нізкім палёце снарада. Чуеш залп, і амаль адразу пачынаецца свіст. Звычайна страляюць дзве гарматы адразу, адна за другой, і падчас разрыву коцяць вялізныя асколкі. Ён паказаў мне такі асколак, вышчарблены кавалак металу даўжынёй каля фута. Метал нагадваў бабіт.
— He думаю, што яны паказвалі добрыя вынікі,— сказаў Джына.— Але мне ад іх страшна. У іх такі гук, нібыта яны лятуць проста ў цябе. Спачатку ўдар, пасля адразу ж свіст і выбух. Якая радасць не быць параненым, калі пры гэтым паміраеш ад страху.
Ён сказаў, што насупраць нас стаяць цяпер палкі краатаў і мадзьяраў. Наша войска ўсё яшчэ ў парадку для наступу. Калі аўстрыйцы пяройдуць у наступ, адступаць няма куды. У высокіх гарах адразу ж за плато ёсць выдатныя мясціны для абарончых пазіцый, але нічога не зроблена, каб іх падрыхтаваць. Дарэчы, якое ўражанне на мяне зрабіла Баінзіца?
Я думаў, што тут больш падобна на плато. Я не ведаў, што мясцовасць такая зрэзаная.
— Alto piano2,— сказаў Джына,— але не piano3.
Мы спусціліся ў пограб дома, дзе ён жыў. Я казаў, што, на мой погляд, краж, калі ён пляскаты ля вяршыні і мае пэўную