• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    — I правільна.
    — Але цяпер, бэбі, іншая справа. Цяпер не трэба рабіць аперацыі, і на душы ў мяне пагана. Гэта страшная вайна, бэбі. Паверце мне. Ну, а цяпер трохі падвесяліце мяне. Вы прывезлі пласцінкі?
    — Прывёз.
    Яны ляжалі ў маім заплечніку, у скрынцы, загорнутыя ў паперу. Я занадта стаміўся, каб дастаць іх.
    — А хіба ў вас спакойна на душы, бэбі?
    — Пагана.
    — Гэтая вайна страшная,— сказаў Рынальдзі,— Ну, добра. Вось мы з вамі нап’емся, стане весялей. Разгонім самоіу I ўсё будзе добра.
    — Я хварэў на жаўтуху,— сказаў я.— Мне нельга напівацца.
    — Эх, бэбі, які вы вярнуліся да мяне: разважлівы, з хворай пячонкаю. He, насамрэч, дрэнная рэч вайна. I навошта толькі мы ўлезлі ў яе?
    — Давайце ўсё ж вып’ем. Напівацца я не хачу, але выпіць можна.
    Рынальдзі падышоў да рукамыйніка ля другой сцяны і дастаў дзве шклянкі і бутэльку каньяку.
    — Гэта аўстрыйскі каньяк,— сказаў ён.— Сем зорачак. Усё, што ўдалося захапіць на СанТабрыеле.
    — Вы былі там?
    — He. Я нідзе не быў. Я ўвесь час быў тут і рабіў аперацыі. Глядзіце, бэбі, гэта ваша старая шклянка для паласкання зубоў. Я яе ўвесь час захоўваў, каб яна нагадвала мне пра вас.
    — Альбо пра тое, што трэба чысціць зубы.
    — He. У мяне ёсць свая. Я яе хаваў, каб яна нагадвала мне, як вы раніцай хацелі ачысціцца ад «Віла-Роса», і сварыліся, і глыталі аспірын, і пракліналі дзевак. Штораз, калі я гляджу на гэтую шклянку, я ўспамінаю, як вы імкнуліся ачысціць сваё сумленне зубной шчоткай,— Ен падышоў да ложка,— Ну, пацалуйце мяне і скажыце, што вы ўжо перасталі быць разважлівым.
    — I не падумаю вас цалаваць. Вы — малпа.
    — Ну, ну. Я ведаю, вы добры англасаксонскі цаца-хлопчык. Я ведаю. Вас заела сумленне, я ведаю. Я пачакаю, калі мой англасаксонскі хлопчык зноў пачне ачышчаць з сябе зубной шчоткай публічны дом.
    — Наліце ў шклянку каньяку.
    Мы чаркнуліся і выпілі. Рынальдзі насміхаўся з мяне.
    — Вось падпаю вас, дастану вашу пячонку, устаўлю вам добрую італьянскую пячонку і зноў зраблю з вас чалавека.
    Я падаў яму шклянку, каб ён наліў мне яшчэ. Ужо зусім сцямнела. Са шклянкай у руцэ я падышоў да акна і адчыніў яго. Дажджу ўжо не было. Стала халадней, і ў галінах стаяў густы туман.
    — He вылівайце каньяк у акно,— сказаў Рынальдзі.— Калі вы не можаце выпіць, дайце мне.
    — Ідзіце вы ведаеце куды,— сказаў я. Я быў рады зноў бачыць Рынальдзі. Цэлыя два гады ён займаўся тым, што дражніў мяне, і я заўсёды любіў яго. Мы вельмі добра разумелі адзін аднаго.
    — Вы ажаніліся? — спытаў ён, седзячы на ложку. Я стаяў ля акна, прыхінуўшыся да сцяны.
    — Яшчэ не.
    — Вы закаханы?
    — Так.
    — У тую англічанку?
    — Так.
    — Бедны бэбі! А яна вас таксама кахае?
    — Так.
    — I даказала вам гэта на справе?
    — Заткніцеся.
    — Ахвотна. Вы ўбачыце, што я чалавек выключнай далікатнасці. А што, яна...
    — Рынін! — сказаў я.— Заторкніцеся, калі ласка. Калі вы хочаце, каб мы былі сябрамі, заторкніцеся.
    — Мне няма чаго хацець, каб мы былі сябрамі, бэбі. Мы і так сябры.
    — Вось і заторкніцеся.
    — Слухаюся.
    Я падышоў да ложка і сеў побач з Рынальдзі. Ен трымаў шклянку і пазіраў на падлогу.
    — Цяпер разумееце, Рынін?
    — Так, вядома, так. Усё свае жыццё я натыкаюся на святыя пачуцці. Такіх у вас я яшчэ не заўважаў. Але, вядома, яны і ў вас павінны быць,— Ен пазіраў на падлогу.
    — А ў вас хіба няма?
    He.
    — Ніякіх?
    — Ніякіх.
    — Вы дазволілі б мне абы-што гаварыць пра вашу маці, пра вашу сястру?
    — I нават пра вашу сястру,— жвава адгукнуўся Рынальдзі.
    Мы засмяяліся.
    — Які звышчалавек! — сказаў я.
    — А мо я раўную,— сказаў Рынальдзі.
    — He, не можа быць.
    — He ў гэтым сэнсе. Я хацеў сказаць іншае. У вас ёсць жанатыя сябры?
    — Ёсць,— сказаў я.
    — А ў мяне няма,— сказаў Рынальдзі.— Такіх, якія былі б шчаслівыя са сваімі жонкамі, няма.
    — Чаму?
    — Яны мяне не любяць.
    — Чаму?
    — Я змей. Я змей пазнання.
    — Вы ўсё пераблыталі. Гэта было дрэва пазнання.
    — He, змей.— Ён крыху развесяліўся.
    — Вас псуюць глыбакадумныя развагі,— сказаў я.
    — Я люблю вас, бэбі,— сказаў ён.— Вы мяне перапыняеце, калі я станаўлюся вялікім італьянскім мысляром. Але я ведаю шмат што, чаго не магу патлумачыць. Я ведаю болып за вас.
    — Так. Гэта праўда.
    — Але вам будзе лягчэй выжыць. Хоць з пакутамі сумнення, але лягчэй.
    — He думаю.
    — Так, так. Гэта праўда. Мне ўжо цяпер толькі тады добра, калі я працую,— Ён зноў стаў глядзець на падлогу.
    — Гэта мінецца.
    — He. Ёсць яшчэ толькі дзве рэчы, якія я люблю: адна шкодзіць маёй працы, а другой хапае на паўгадзіны альбо на пятнаццаць хвілін. Часам менш.
    — Часам значна менш.
    — А мо я дабіўся поспеху, бэбі? Вы ж не ведаеце. Але я ведаю гэтыя дзве рэчы і сваю працу.
    — Зведаеце і іншае.
    — He. Мы ніколі нічога не зведаем. Мы нараджаемся з усім тым, што ў нас ёсць, і больш нічому не вучымся. Мы ніколі не зведаем нічога новага. Мы пачынаем шлях ужо скончаным. Ваша шчасце, што вы не лацінянін.
    — Ніякіх лацінян не існуе. Вось гэта меркаванні лаціняніна. Вы ганарыцеся сваімі недахопамі.
    Рынальдзі падняў вочы і засмяяўся.
    — Хопіць, бэбі. Я стаміўся разважаць.— У яго быў стомлены выгляд яшчэ тады, калі ён увайшоў у пакой.— Неўзабаве абед. Я рады, што вы вярнуліся. Вы мой лепшы сябар і мой брат па зброі.
    — Калі браты па зброі абедаюць? — спытаў я.
    — Зараз. Вып’ем яшчэ раз за вашу пячонку.
    — Гэта што, згодна з апосталам Паўлам?
    — Вы не дакладны. Там было віно і страўнік. Адведайце віна дзеля карысці страўніка.
    — Як хочаце,— сказаў я,— Хоць дзеля чаго. Абы дзеля чаго.
    — За вашу каханку,— сказаў Рынальдзі. Ен падняў сваю шклянку.
    — Згодзен.
    — Я больш не скажу пра яе ніякай брыдоты.
    — He прымушайце сябе.
    Ён выпіў увесь каньяк.
    — У мяне чыстая душа,— сказаў ён.— Я такі ж, як вы, бэбі. Я таксама завяду сабе англійскую дзяўчыну. Уласна, я ж першы пазнаёміўся з вашай дзяўчынай, але яна для мяне занадта высокая. I высокую дзяўчыну — у сёстры,— прадэкламаваў ён.
    — Вы сапраўдная чысціня,— сказаў я.
    — Праўда? Таму мяне і завуць Чысцейшы Рынальдзі.
    — Свінейшы Рынальдзі.
    — Ну, добра, бэбі, пайшлі абедаць, пакуль я яшчэ не страціў сваёй чысціні.
    Я памыўся, прыгладзіў валасы, і мы зноў спусціліся ўніз. Рынальдзі быў крыху п’яны. У сталоўцы яшчэ не ўсё было падрыхтавана да абеду.
    — Пайду прынясу каньяк,— сказаў Рынальдзі. Ен пайшоў наверх. Я сеў за стол, і ён вярнуўся з бутэлькай і наліў сабе і мне па паўшклянкі каньяку.
    — Замнога,— сказаў я і падняў шклянку і паглядзеў на яе праз святло лямпы, якая стаяла пасярод стала.
    — На пусты жывот не многа. Выдатная рэч. Цалкам выпальвае нутро. Для вас горай не прыдумаеш.
    — Ну і што.
    — Рэгулярнае самаразбурэнне,— сказаў Рынальдзі.— Псуе страўнік і выклікае дрыготку рук. Самая падыходзячая рэч для хірурга.
    — Вы раіце мне?
    — Ад шчырага сэрца. Іншага сам не ўжываю. Праглыніце гэта, бэбі, і рыхтуйцеся захварэць.
    Я выпіў палову. У калідоры пачуўся голас веставога: «Суп! Зварыўся суп!»
    Увайшоў маёр, кіўнуў нам і сеў. За сталом ён здаваўся вельмі маленькім.
    — Больш нікога? — спытаў ён. Веставы паставіў перад ім міску з супам, і ён адразу наліў поўную талерку.
    — Нікога,— сказаў Рынальдзі.— Хіба толькі прыйдзе святар. Калі б ён ведаў, што Федэрыка тут, ён прыйшоў бы.
    — Дзе ён? — спытаў я.
    — У трыста сёмым,— сказаў маёр. Ен быў заняты сваім супам. Ён выцер рот, старанна выціраючы падкручаныя ўгару сівыя вусы,— Відаць, прыйдзе. Я быў там і пакінуў запіску, што вы прыехалі.
    — Раней у сталовай было больш шумна,— сказаў я.
    — Так, цяпер у нас ціха,— сказаў маёр.
    — Зараз я буду шумець,— сказаў Рынальдзі.
    — Выпіце віна, Энрыка,— сказаў маёр. Ён наліў у маю шклянку. Прынеслі спагеці, і мы ўсе заняліся ядой. Мы даядалі спагеці, калі ўвайшоў святар. Ён быў усё такі ж, маленькі і смуглы і ўвесь падцягнуты. Я ўстаў, і мы паціснулі адзін аднаму рукі. Ён паклаў руку мне на плячо.
    — Я прыйшоў, як толькі даведаўся,— сказаў ён.
    — Сядайце,— сказаў маёр,— Вы спазніліся.
    — Добры вечар, святар,— сказаў Рынальдзі.
    — Добры вечар, Рынальдзі,— сказаў святар. Веставы прынёс яму супу, але ён сказаў, што пачынае са спагеці.
    — Як ваша здароўе? — спытаў ён у мяне.
    — Выдатна,— сказаў я.— Што чуваць у вас?
    — Выпіце віна, святар,— сказаў Рынальдзі.— Пакаштуйце віна дзеля карысці страўніка. Гэта ж апостал Павел, праўда?
    — Праўда,— сказаў святар ветліва. Рынальдзі наліў яму.
    — Ах, гэты апостал ІІавел! — сказаў Рынальдзі.— Ён і вінаваты ва ўсім.
    Святар зірнуў на мяне і ўсміхнуўся. Я бачыў, што кпіны не кранаюць яго.
    — Ну і апостал Павел,— сказаў Рынальдзі.— Сам быў кабель і бабнік, а калі не стала сілы, аб’явіў, што гэта грэх. Сам
    ужо нічога не мог, дык пачаў вучыць тых, хто яшчэ мае сілу. Хіба не так, Федэрыка?
    Маёр усміхнуўся. Мы ў гэты час елі смажаніну.
    — Я ніколі не крытыкую святых пасля захаду сонца,— сказаў я. Святар падняў вочы ад талеркі і ўсміхнуўся мне.
    — Ну вось, цяпер і ён за святара,— сказаў Рынальдзі.— Дзе падзеліся добрыя старыя выскалякі? Дзе Брундзі? Дзе Чазара? Што, мне так і дражніць гэтага няшчаснага святара аднаму, без усялякай падтрымкі?
    — Ен добры святар,— сказаў маёр.
    — Ен добры святар,— сказаў Рынальдзі.— Але ўсё-ткі святар. Я імкнуся, каб у сталовай усё было як раней. Я хачу зрабіць прыемнае для Федэрыка. Ну вас да д’ябла, святар!
    Я заўважыў, што маёр пазірае на яго і бачыць, што ён п’яны. Яго худы твар быў зусім белы. Валасы здаваліся вельмі чорнымі над белым ілбом.
    — Нічога, Рынальдзі,— сказаў святар.— Нічога.
    — Ну вас да д’ябла! — сказаў Рынальдзі.— Наагул, усё да д’ябла! — Ен адхінуўся на спінку крэсла.
    — Ен шмат працаваў і стаміўся,— сказаў маёр, звяртаючыся да мяне. Даеўшы мяса, ён скарынкай сабраў з талеркі соус.
    — Пляваць я хацеў на вас,— сказаў Рынальдзі, звяртаючыся да стала,— I наагул усё і ўсе да д’ябла! — Ён з выклікам азірнуўся, вочы яго былі пагаслыя, твар бледны.
    — Ну, добра,— сказаў я.— Усё і ўсе да д’ябла!
    — He, не,— сказаў Рынальдзі.— Гэтак нельга. Так нельга. Кажуць вам: так нельга. Змрок і пустэча, і больш нічога няма. Больш нічога няма, чуеце? Нічога. Я гэта ведаю, калі не працую.
    Святар пакруціў галавой. Веставы прыняў смажаніну.
    — Чаму вы ясце мяса? — павярнуўся Рынальдзі да святара,— Хіба вы не ведаеце, што сёння пятніца?