• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    — Што, добрыя? — сказаў ён.— А вы не хочаце, tenente?
    Дзяўчаты пайшлі, разглядаючы свае сілуэты і смеючыся. Абедзве былі прыгожыя. Адна з іх працавала ў закусачнай насупраць шпіталя.
    — Давайце,— сказаў я.
    — Зніміце ваша кепі.
    — He. У кепі.
    — Так будзе горай,— сказаў стары.— Зрэшты,— яго твар прасвятлеў,— так будзе больш ваяўніча.
    Ён пачаў выразаць на чорнай паперы, затым аддзяліў абедзве палавінкі ліста, наклеіў два профілі на кардон і падаў мне.
    — Колькі вам?
    — Нічога, нічога.— Ен махнуў рукой,— Я вам проста так зрабіў.
    — Калі ласка,— Я дастаў некалькі медзякоў,— Зрабіце мне прыемнае.
    — He, я зрабіў іх для ўласнага задавальнення. Падаруйце іх сваёй мілай.
    — Дзякуй і да пабачэння.
    — Да хуткай сустрэчы.
    Я вярнуўся ў шпіталь. У канцылярыі для мяне былі лісты, адзін афіцыйны і яшчэ некалькі. Мне даваўся трохтыднёвы адпачынак для папраўкі здароўя, пасля чаго я павінен быў вярнуцца на фронт. Я ўважліва перачытаў яго. Ага, так і ёсць. Адпачынак будзе лічыцца з 4 кастрычніка, калі я скончу курс лекавання. У трох тыднях дваццаць адзін дзень. Гэта выходзіць 25 кастрычніка. Я сказаў, што пагуляю крыху яшчэ, і пайшоў у недалёкі ад шпіталя рэстаран, каб павячэраць і
    прагледзець за сталом лісты і «Corriere della Sera». Адзін ліст быў ад майго дзеда, у ім былі сямейныя навіны, патрыятычныя павучанні, чэк на дзвесце долараў і некалькі газетных выразак. Затым быў нудны ліст нашага святара, ліст аднаго знаёмага лётчыка, які служыў у французскай авіяцыі і трапіў у вясёлую кампанію, пра што і расказваў, і запіска ад Рынальдзі, які пытаўся, ці доўга я яшчэ думаю адседжвацца ў Мілане і наагул якія навіны? Ён прасіў, каб я прывёз яму грамафонныя пласцінкі з прыкладзенага спісу. Я заказаў на вячэру бутэльку к’янці, пасля выпіў кавы з каньяком, дачытаў газету, склаў усе лісты ў кішэню, пакінуў газету на стале разам з чаявымі і выйшаў. У сваім пакоі ў шпіталі я зняў форму, надзеў піжаму і халат, апусціў фіранкі на балконных дзвярах і пачаў чытаць бостанскія газеты, якія прывозіла сваім хлопчыкам місіс Меерс. Каманда «Чыкага Уайт Сокс» узяла прыз Амерыканскай лігі, а ў Нацыянальнай лізе наперадзе ішла каманда «Нью-Ёрк Джайэнтс». Бейб Рут гуляў цяпер за Бостан. Газеты былі сумныя, навіны затхлыя і вузкамясцовыя, звесткі з фронту састарэлыя. У амерыканскіх навінах толькі і гаварылася, што пра вучэбныя лагеры. Я радаваўся, што я не ў вучэбным лагеры. Апрача спартыўных навін, я нічога не мог чытаць, ды і то чытаў без ніякай цікавасці. Калі чытаеш шмат газет адразу, нельга чытаць з цікавасцю. Газеты былі не вельмі новыя, але я ўсё-ткі чытаў іх. Я падумаў, ці закрыюцца спартыўныя саюзы, калі Амерыка па-сапраўднаму ўступіць у вайну. Напэўна, не. У Мілане, як і раней, бываюць скачкі, хоць вайна ў разгары. У Францыі скачак ужо няма. Гэта адтуль прывезлі нашага Япалака. Дзяжурства Кэтрын пачыналася толькі а дзявятай гадзіне. Я чуў яе крокі па калідоры, калі яна з’явілася на дзяжурства, і адзін раз бачыў яе ў адчыненыя дзверы. Яна абышла некалькі палат і нарэшце ўвайшла ў маю.
    — Я сёння позна, мілы,— сказала яна.— Шмат спраў. Ну, а ты?
    Я расказаў ёй пра газеты і пра адпачынак.
    — Цудоўна,— сказала яна,— Куды ж ты думаеш ехаць?
    — Нікуды. Думаю застацца тут.
    — Вельмі неразумна. Падбяры добрае месца, і я таксама паеду з табой.
    — А як ты гэта зробіш?
    — He ведаю. Як-небудзь.
    Ты цуд.
    — Зусім не. Але ў жыцці не так ужо цяжка ўладкоўвацца, калі няма чаго траціць.
    — Што ты маеш на ўвазе?
    — Нічога. Толькі падумала, якія нікчэмныя цяпер перашкоды, што здаваліся раней непераадольнымі.
    — Мне здаецца, гэта будзе зрабіць даволі цяжка.
    — He, мілы. У скрайнім выпадку я проста кіну ўсё і паеду. Але да гэтага не дойдзе.
    — Куды ж нам ехаць?
    — Усё адно. Куды хочаш. Дзе мы нічога не ведаем.
    — А табе ўсё роўна, куды ехаць?
    — Так. Толькі б ехаць.
    Яна была нейкая напружаная і заклапочаная.
    — Што здарылася, Кэтрын?
    — Нічога. Нічога не здарылася.
    — Няпраўда.
    — Нраўда. Зусім нічога.
    — Я ведаю, што няпраўда. Скажы, дарагая. Мне ты можаш сказаць.
    — Нічога не здарылася.
    — Скажы.
    — Я не хачу. Я баюся, што гэта цябе засмуціць або ўстрывожыць.
    — Ды не.
    — Ты ўпэўнены? Мяне гэта не засмучае, але я баюся засмуціць цябе.
    — Калі гэта не засмучае цябе, то і мяне таксама не.
    — Мне не хочацца гаварыць.
    — Скажы.
    — Гэта неабходна?
    Так.
    — У мяне будзе дзіця, мілы. Ужо амаль тры месяцы. Але ты не будзеш засмучацца, праўда? He трэба. He засмучайся.
    — He буду.
    — Праўда не будзеш?
    — Вядома.
    — Я старалася. Я ўсё паспрабавала, але нічога не дапамагло.
    — Я і не думаю засмучацца.
    — Так атрымалася, і я не стала засмучацца, мілы. I ты не засмучайся і не трывожся.
    — Я трывожуся толькі пра цябе.
    — Ну вось! Якраз гэтага і не трэба. Ва ўсіх нараджаюцца дзеці. У іншых увесь час нараджаюцца дзеці. Зусім натуральная рэч.
    — Ты цуд.
    — Зусім не. Але ты не думай пра гэта, мілы. Я пастараюся не хваляваць цябе. Я ведаю, што цяпер я расхвалявала цябе. Але дагэтуль я трымалася малайцом, праўда? Ты і не здагадваўся?
    He.
    — I далей так будзе. Ты зусім не павінен засмучацца. Я бачу, што ты засмучаны. ГІерастань. Хочаш чаго-небудзь выпіць, мілы? Я ведаю, варта табе выпіць — і ты развесялішся.
    — He. Я і так вясёлы. А ты цуд.
    — Зусім не. Але я ўсё ўладжу, і мы будзем разам, а ты толькі выберы месца, куды нам паехаць. Кастрычнік, напэўна, будзе цудоўным. Мы выдатна правядзем гэты час, мілы, а калі ты будзеш на фронце, я буду пісаць табе штодня.
    — А дзе будзеш ты?
    — Я яшчэ не ведаю. Але абавязкова ў самым цудоўным месцы. Я пра ўсё паклапачуся.
    Мы прыціхлі і перасталі размаўляць. Кэтрын сядзела на ложку, і я глядзеў на яе, але мы не дакраналіся адно да аднаго. Кожны з нас быў сам па сабе, як бывае, калі ў пакой заходзіць пабочны і ўсе раптам насцярожваюцца. Яна працягнула руку і паклала яе на маю.
    — Ты не злуешся, мілы, скажы?
    He.
    — I ў цябе няма такога адчування, быццам ты трапіў у пастку?
    — Крыху ёсць. Але не праз цябе.
    — Я і не думаю, што праз мяне. He кажы глупства. Я хачу сказаць — наагул у пастку.
    — Фізіялогія заўсёды пастка.
    Раптам яна аддалілася ад мяне, хоць не варушылася і не адняла рукі.
    — Заўсёды — нядобрае слова.
    — Прабач.
    — He, нічога. Але ты зразумееш, у мяне ніколі не было дзіцяці, і я ніколі нікога не любіла. I я старалася быць такой, як ты хацеў, а ты раптам гаворыш «заўсёды».
    — Ну давай я адрэжу сабе язык,— прапанаваў я.
    — Мілы! — Яна вярнулася да мяне здалёку— He звяртай увагі.— Мы зноў былі разам, і насцярожанасць знікла.— Праўда ж, мы з табой — адно, і не варта чапляцца.
    — He трэба.
    — Здараецца. Людзі кахаюць адно аднаго, і чапляюцца да дробязей, і сварацца, і пасля раптам адразу перастаюць быць — адно.
    — Мы не будзем сварыцца.
    — I не трэба. Бо мы з табой толькі ўдваіх супраць усіх астатніх у свеце. Калі што-небудзь стане паміж намі, мы прапалі, яны нас схопяць.
    — Ім не дастаць нас,— сказаў я.— Бо ты вельмі храбрая. 3 храбрымі не бывае бяды.
    — Усё роўна, і храбрыя паміраюць.
    — Але толькі адзін раз.
    — Хто гэта сказаў?
    — Баязлівец памірае тысячу разоў, а храбры толькі адзін?
    — Вядома. Хто гэта сказаў?
    — He ведаю.
    — Напэўна, сам быў баязліўцам,— сказала яна.— Ен добра разбіраўся ў баязліўцах, але храбрых не разумеў. Храбры мо дзве тысячы разоў памірае, калі ён разумны. Толькі пра гэта ён не расказвае.
    — He ведаю. Храбраму ў душу не зазірнеш.
    — Гэтым ён і моцны.
    — Ты гаворыш з веданнем справы.
    — Ты маеш рацыю, мілы. Гэтым разам ты маеш рацыю.
    — Ты самая храбрая.
    — Не,— сказала яна,— Але я хацела б быць храбрай.
    — А я не храбры,— сказаў я — Я ведаю сабе цану. У мяне было дастаткова часу, каб даведацца. Я як бейсбаліст, які
    выбівае дваццаць два за сезон і ведае, што на большае ён не здатны.
    — Што гэта значыць: «выбівае дваццаць два за сезон»? Гучыць вельмі важна.
    — Зусім не. Гэта азначае — вельмі пасрэдны ігрок нападзення ў бейсбольнай камандзе.
    — Але ўсё-ткі ігрок нападзення,— паддражніла яна мяне.
    — Здаецца, нам адно аднаго не пераспрачаць,— сказаў я.— Але ты храбрая.
    — He. Але спадзяюся калі-небудзь стаць храбрай.
    — Мы абое храбрыя,— сказаў я.— Калі я вып’ю, дык я зусім храбры.
    — Мы выдатныя людзі,— сказала Кэтрын. Яна падышла да шафы і дастала каньяк і шклянку— Выпі, мілы,— сказала яна.— Гэта табе за добрыя паводзіны.
    — Нешта не хочацца.
    — Выпі, выпі.
    — Ну, добра.— Я наліў трэць шклянкі каньяку і выпіў.
    — Я ведаю,— сказала яна,— што каньяк — напітак герояў. Але не трэба захапляцца.
    — Дзе мы будзем жыць пасля вайны?
    — Верагодна, у багадзельні,— сказала яна.— Тры гады я была вельмі наіўная і спадзявалася, што вайна скончыцца да Каляд. Але цяпер я думаю, што яна скончыцца, калі наш сын стане лейтэнантам.
    — А мо ён будзе генералам.
    — Калі гэта стагадовая вайна, ён і да генерала паспее даслужыцца.
    — Ты не хочаш выпіць?
    — He. Ты ад каньяку заўсёды становішся весялейшы, мілы, а ў мяне кружыцца галава.
    — Ты ніколі не піла каньяку?
    — He, мілы. Я страшэнна старамодная жонка.
    Я ўзяў бутэльку і наліў сабе яшчэ.
    — Трэба пайсці паглядзець на тваіх суайчыннікаў,— сказала Кэтрын.— А ты пакуль мо пачытаеш газеты?
    — Табе абавязкова трэба ісці?
    — Калі не цяпер, то пазней.
    — Лепш цяпер.
    —	Я неўзабаве вярнуся.
    — Я паспею дачытаць газеты,— сказаў я.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ
    Ноччу стала холадна, і наступным днём ішоў дождж. Калі я вяртаўся з Ospedale Maggiore, дождж быў вельмі моцны, і я наскрозь прамок. Балкон майго пакоя залівала струменямі дажджу, і вецер гнаў іх у шкло балконных дзвярэй. Я пераапрануўся і выпіў каньяку, але ў яго быў непрыемны смак. Ноччу я адчуў сябе дрэнна, а раніцай пасля снедання мяне званітавала.
    —	Усё зразумела,— сказаў шпітальны доктар.— Паглядзіце на бялкі яго вачэй, міс.
    Міс Гэйдж зірнула. Мне далі люстэрка, каб і я мог паглядзець. Бялкі вачэй былі жоўтыя, гэта была жаўтуха. Я прахварэў два тыдні. Праз гэта сарваўся мой адпачынак, які мы збіраліся правесці разам. Мы хацелі паехаць у Паланцу на Лага-Маджорэ. Там добра восенню, калі пачынае жаўцець лісце. Есць дзе пагуляць, і ў возеры можна лавіць стронгу. Там было б лепш, чым у Стрэзе, бо ў Паланцы менш народу. У Стрэзу так зручна ездзіць з Мілана, што там заўсёды шмат знаёмых. Каля Паланцы ёсць вельмі слаўныя вёсачкі, і на лодцы можна дабірацца да рыбачых астравоў, а на самым вялікім востраве ёсць рэстаран. Але нам не давялося паехаць.