• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    Мы перасеклі вуліцу і пайшлі па другім баку.
    — Мне цяпер лепш,— сказала Кэтрын.— Мне было вельмі дрэнна, калі мы выйшлі.
    — Нам заўсёды добра, калі мы разам.
    — Мы заўсёды будзем разам.
    — Так, калі не лічыць, што сёння ноччу я ад’язджаю.
    — He думай пра гэта, мілы.
    Мы ішлі па вуліцы. У тумане агні былі жоўтымі.
    — Ты не стаміўся? — спытала Кэтрын.
    — А ты?
    — He. Прыемна блукаць.
    — Але толькі не трэба вельмі доўга.
    — Добра.
    Мы дайшлі да рога і павярнулі ў завулак, дзе не было ліхтароў. Я спыніўся і пацалаваў Кэтрын. Цалуючы яе, я адчуваў яе руку на сваім плячы. Яна нацягнула на сябе мой плашч так, што мы накрыліся ім. Мы стаялі на тратуары каля высокай сцяны.
    — Пойдзем куды-небудзь,— сказаў я.
    — Добра,— сказала Кэтрын. Мы ішлі па завулку, пакуль не дайшлі да болын шырокай вуліцы, што выходзіла на канал. На другім баку былі цагляныя дамы. Наперадзе, у канцы вуліцы, я ўбачыў трамвай, які заязджаў на мост.
    — Каля моста мы знойдзем экіпаж,— сказаў я. Мы стаялі на мосце ў тумане, чакаючы экіпаж. Міма прайшлі некалькі трамваяў, набітых людзьмі, якія спяшаліся дадому. ГІотым праехаў экіпаж, але ў ім нехта сядзеў. Стаў капаць дождж.
    — Пойдзем пешшу ці сядзем у трамвай? — спытала Кэтрын.
    — Зараз знойдзем экіпаж,— сказаў я.— Тут іх шмат.
    — Вось якраз пад’язджае,— сказала яна.
    Вазніца спыніў каня і апусціў металічны значок свайго лічыльніка. Верх быў падняты, і на плашчы ў вазніцы былі кроплі дажджу. Яго лакаваны цыліндр блішчаў ад вады. Мы ўселіся разам на заднім сядзенні, ад паднятага верху там было цёмна.
    — Куды ты сказаў яму ехаць?
    — На вакзал. Насупраць вакзала ёсць гатэль, туды мы і зойдзем.
    — А ў гатэль хіба можна так? Без багажу.
    — Можна,— сказаў я.
    Мы доўга ехалі да вакзала завулкамі пад дажджом.
    — А абедаць мы не будзем? — спытала Кэтрын,— Я прагаладалася.
    — Мы паабедаем у сябе ў нумары.
    — Мне няма ў што пераапрануцца. У мяне няма нават начной кашулі.
    — А мы купім,— сказаў я і паклікаў вазніцу: — Едзьце па Віа-Манцоні.
    Ен кіўнуў і на наступным рагу павярнуў направа. На Віа-Манцоні Кэтрын стала шукаць краму.
    — Вось тут,— сказала яна. Я спыніў вазніцу, і Кэтрын злезла, перайшла тратуар і знікла ўнутры. Я сядзеў, адкінуўшыся, у экіпажы і чакаў яе. Ішоў дождж, і я адчуваў пах мокрай вуліцы і запаранага каня пад дажджом. Кэтрын выйшла са скруткам, села, і мы паехалі далей.
    — Я страшэнная транжырка, мілы,— сказала яна,— але кашуля такая прыгожая.
    Каля гатэля я папрасіў Кэтрын пачакаць у экіпажы, a сам увайшоў і перагаварыў з адміністратарам. Нумароў было колькі хочаш. Я вярнуўся да экіпажа, заплаціў вазніцы, і мы з Кэтрын разам увайшлі ў гатэль. Хлопчык з бліскучымі гузікамі панёс скрутак. Адміністратар паклонам запрасіў нас у ліфт. Вакол было шмат чырвонага плюшу і бронзы. Адміністратар падняўся разам з намі.
    — Monsieur і madam будуць абедаць у сябе ў нумары?
    — Так. Прышліце, калі ласка, картачку,— сказаў я.
    — Хочаце што-небудзь па асобным заказе? Дзічыну альбо суфле?
    Ліфт мінуў тры паверхі, пазвоньваючы каля кожнага, потым дзынькнуў і спыніўся.
    — Якая ў вас дзічына?
    — Можна прыгатаваць фазана альбо слонку.
    — Слонку,— сказаў я.
    Мы пайшлі па калідоры. Дыван быў пацёрты. Справа і злева было шмат дзвярэй. Адміністратар спыніўся, адамкнуў адны з іх і адчыніў.
    — Вось, прашу вас. Цудоўны пакой.
    Хлопчык з бліскучымі гузікамі паклаў скрутак на стол пасярод пакоя. Адміністратар рассунуў парцьеры.
    — Сёння туман,— сказаў ён. Пакой быў абстаўлены чырвонай плюшавай мэбляй. Было шмат люстэркаў, два фатэлі і шырокі ложак з атласнай коўдрай. Другія дзверы вялі ў ванны пакой.
    — Я зараз прышлю картачку,— сказаў адміністратар. Ен пакланіўся і выйшаў.
    Я падышоў да акна і паглядзеў на вуліцу, потым пацягнуў за шнур, і тоўстыя плюшавыя парцьеры ссунуліся. Кэтрын сядзела на ложку і глядзела на крыштальны падсвечнік. Яна зняла капялюш, і яе валасы блішчалі на святле. Яна ўбачыла сябе ў адным з люстэркаў і паднесла рукі да валасоў. Я бачыў яе ў трох іншых люстэрках. Яна здавалася невясёлай. Яна скінула свой плашч на ложак.
    — Што з табой, дарагая?
    — Я ніколі яшчэ не адчувала сябе гуляшчай,— сказала яна. Я падышоў да акна і рассунуў парцьеры і паглядзеў на вуліцу. Я не думаў, што будзе так.
    — Ты не гуляшчая.
    — Я ведаю, мілы. Але непрыемна адчуваць, што быццам бы гэта так.— Голас яе быў сухі і невыразны.
    — Гэта самы лепшы гатэль, дзе мы маглі ўладкавацца,— сказаў я.
    Я глядзеў у акно. На другім баку плошчы свяціліся агні вакзала. Міма ехалі экіпажы, і я бачыў дрэвы ў парку. Агні гатэля адбіліся на мокрай маставой. «О, д’ябал! — думаў я.— Няўжо цяпер час спрачацца?»
    — Хадзі сюды,— сказала Кэтрын. Сухасць знікла ў голасе,— Хадзі сюды. Я ўжо цаца-дзяўчынка.
    Я павярнуўся да ложка. Кэтрын усміхалася.
    Я падышоў і сеў на ложак побач з ёй і пацалаваў яе.
    — Ты мая цаца-дзяўчынка.
    — Вядома, твая,— сказала яна.
    Па абедзе нам стала лягчэй, а потым зрабілася зусім добра, і хутка мы адчулі, што гэты пакой наш дом. Раней нашым домам быў мой пакой у шпіталі, а цяпер гэты нумар гатэля стаў нашым домам.
    Кэтрын села, накінуўшы на плечы мой фрэнч. Мы вельмі прагаладаліся, а абед быў добры, і мы выпілі бутэльку капры і бутэльку сент-эстэфа. Болыпую частку выпіў я, але і Кэтрын крыху выпіла, і ёй стала зусім добра. Нам падалі слонку з бульбай, суфле, пюрэ з каштанаў, салат і сабаён на салодкае.
    — Добры пакой,— сказала Кэтрын,— Цудоўны пакой. Як шкада, што мы раней не здагадаліся тут пасяліцца.
    — Смешны пакой. Але слаўны.
    — Цудоўная рэч распуста,— сказала Кэтрын,— Людзі, якія ёй займаюцца, відаць, робяць гэта са смакам. Гэты чырвоны плюш проста непаўторны. Якраз тое, што трэба. А люстэркі, хіба не цуд?
    — Ты прыгожая.
    — He ведаю, як прачнуцца ў такім пакоі заўтра. Але наагул гэта цудоўны пакой.
    Я наліў яшчэ шклянку сент-эстэфа.
    — Мне хацелася б саграшыць па-сапраўднаму,— сказала Кэтрын,— Усё, што мы робім, так цнатліва і проста. Я не веру, што мы робім нешта дрэннае.
    — Ты дзівосная.
    — Толькі я галодная. Я вельмі галодная.
    — Ты простая, ты цудоўная.
    — Я простая. Ніхто не разумеў гэтага да цябе.
    — Аднойчы, калі мы пазнаёміліся, я цэлы дзень думаў пра тое, як мы з табой паедзем у гатэль «Кавур» і як усё будзе.
    — Гэта было нахабства з твайго боку. Але ж гэта не «Кавур», праўда?
    — He. Туды нас не пусцілі б.
    — Калі-небудзь пусцяць. Вось бачыш, мілы, у гэтым якраз розніца паміж намі. Я ніколі ні пра што не думала.
    — Зусім ніколі?
    — Ну, крышачку,— сказала яна.
    — Ах ты, мілая!
    Я наліў яшчэ шклянку віна.
    — Я зусім простая,— сказала Кэтрын.
    — Спачатку я думаў інакш. Мне здалося, што ты вар’ятка.
    — Я і была крыху вар’ятка. Я цябе не збянтэжыла тады, мілы?
    — Цудоўнае віно,— сказаў я.— Забываешся на ўсё дрэннае.
    — Цудоўнае,— сказала Кэтрын.— Але ў майго бацькі ад яго вельмі моцная падагра.
    — У цябе ёсць бацька?
    — Так,— сказала Кэтрын,— У яго падагра. Але табе зусім не трэба будзе з ім сустракацца. А ў цябе хіба няма бацькі?
    — Не,— сказаў я.— У мяне айчым.
    — А ён мне спадабаецца?
    — Табе не трэба будзе з ім сустракацца.
    — Нам з табой так добра,— сказала Кэтрын.— Мяне болып нічога не цікавіць. Я такая шчаслівая жонка.
    Прыйшоў афіцыянт і сабраў посуд. Неўзабаве мы прыціхлі, і было чуваць, як ідзе дождж. Унізе, на плошчы, прагудзеў аўтамабіль.
    — Выразна чую я імклівы
    Бег часу коней легкакрылых,— сказаў я.
    — Я ведаю гэтыя вершы,— сказала Кэтрын,— Гэта Марвел. Толькі ж гэта пра дзяўчыну, якая не хацела жыць з мужчынам.
    Галава ў мяне была вельмі ясная і свежая, і мне хацелася гаварыць пра звычайнае.
    7 Зак. 960
    — Дзе ты будзеш нараджаць?
    — He ведаю. У самым лепшым месцы.
    — Як ты ўсё ўладкуеш?
    — Самым лепшым чынам. He турбуйся, мілы. Да сканчэння вайны ў нас можа быць яшчэ шмат дзяцей.
    — Нам хутка трэба ісці.
    — Я ведаю. Калі хочаш, лічы, што ўжо трэба ісці.
    — Яшчэ не.
    — Тады не нервуйся, мілы. Ты ўвесь час быў зусім добры, а цяпер пачынаеш нервавацца.
    — He буду. Ты мне будзеш часта пісаць?
    — Штодня. Вашы лісты чытаюць?
    — Там так дрэнна ведаюць англійскую мову, што гэта не мае значэння.
    — Я буду пісаць вельмі блытана,— сказала Кэтрын.
    — Але не зусім блытана.
    — He, толькі крыху.
    — Відаць, трэба ісці.
    — Добра, мілы.
    — Мне не хочацца ісці з нашага дамка.
    — I мне таксама.
    — Але трэба ісці.
    — Добра. Мы ж ніколі яшчэ доўга не жылі дома.
    — Яшчэ пажывем.
    — Я табе падрыхтую цудоўны дамок да твайго вяртання.
    — Мо я вярнуся вельмі хутка.
    — А раптам цябе параняць у нагу.
    — Альбо ў мочку вуха.
    — He, я хачу, каб твае вушы засталіся такімі ж.
    — А ногі не?
    — У ногі ты ўжо быў паранены.
    — Трэба ісці, дарагая.
    — Добра. Ты ідзі першы.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ
    Мы не выклікалі ліфт, а спусціліся па лесвіцы. Дыван на лесвіцы быў выцерты. Я заплаціў за абед, і афіцыянт, які яго прынёс, сядзеў каля дзвярэй. Ён ускочыў і пакланіўся, і
    я пайшоў з ім у кантору і заплаціў за нумар. Адміністратар прыняў мяне як сябра і адмовіўся атрымаць наперад, але, расстаўшыся са мной, ён паклапаціўся пасадзіць каля дзвярэй афіцыянта, каб я не збег не заплаціўшы. Верагодна, такія выпадкі ў яго здараліся, нават з сябрамі. За час вайны бывае столькі сяброў.
    Я папрасіў афіцыянта схадзіць па экіпаж, і ён узяў у мяне з рук скрутак Кэтрын і, раскрыўшы парасон, выйшаў. 3 акна мы бачылі, як ён пераходзіў вуліцу пад дажджом. Мы стаялі ў канторы і глядзелі ў акно.
    — Як ты сябе адчуваеш, Кэт?
    — Хочацца спаць.
    — А мне тужліва і хочацца есці.
    — У цябе ёсць што-небудзь з сабой?
    — Так, у паходнай торбе.
    Я ўбачыў экіпаж. Ен спыніўся, конь стаяў, апусціўшы галаву пад дажджом, афіцыянт вылез, разгарнуў парасон і пайшоў да гатэля. Мы сустрэлі яго ў дзвярах і пад парасонам пайшлі па мокрым тратуары ў экіпаж. Па сцёкавай канаве бегла вада.
    — Ваш скрутак на сядзенні,— сказаў афіцыянт. Ён стаяў з парасонам, пакуль мы сядалі, і я даў яму на чай.
    — Дзякуй. Шчаслівай дарогі,— сказаў ён. Вазніца падабраў лейцы, і конь рушыў. Афіцыянт павярнуўся са сваім парасонам і накіраваўся да гатэля. Мы паехалі ўздоўж тратуара, потым звярнулі налева і выехалі на вакзал з правага боку. Два карабінеры стаялі каля ліхтара, куды амаль не трапляў дождж. Іх капелюшы блішчалі пад ліхтаром. Пры святле вакзальных агнёў дождж быў празрысты і чысты. 3-пад навесу выйшаў насільшчык, хаваючы ад дажджу галаву ў каўнер.