Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
73.14 МБ
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДЗЯВЯТЫ
Апоўдні мы загразлі на размяклай дарозе, згодна з нашымі разлікамі, кіламетраў за дзесяць ад Удзіны. Дождж перастаў яшчэ раніцай, і ўжо тройчы мы чулі набліжэнне самалётаў, бачылі, як яны праляталі ў небе над намі, сачылі, як яны бралі далёка ўлева, і чулі выбухі бомбаў на галоўнай шашы. Мы блыталіся ў сетцы палявых дарог і не раз траплялі на такія, якія канчаліся тупіком, але нязменна, вяртаючыся назад і знаходзячы іншыя дарогі, набліжаліся да Удзіны. Але вось машына Аймо, даючы задні ход, каб выбрацца з тупіка, засела ў рыхлай зямлі ўзбочыны, і колы, буксуючы, залазілі ўсё глыбей і глыбей да той пары, пакуль машына не ўперлася ў зямлю дыферэнцыялам. Цяпер трэба было падкапацца пад колы спераду, падкласці галінак, каб маглі працаваць ланцу-
ri, i пхаць ззаду да таго часу, пакуль машына не выберацца на дарогу. Усе мы стаялі на дарозе вакол машыны. Абодва сяржанты падышлі да машыны і паглядзелі на колы. Затым яны павярнуліся і пайшлі па дарозе, не кажучы ні слова. Я пайшоў за імі.
— Гэй, вы! — сказаў я.— Наламіце галінак.
— Нам трэба ісці,— сказаў адзін.
— Ну, хутка,— сказаў я.— Наламіце галінак.
— Нам трэба ісці,— сказаў адзін. Другі не гаварыў нічога. Яны спяшаліся ісці. Яны не глядзелі на мяне.
— Я загадваю вам вярнуцца да машыны і наламаць галінак,— сказаў я. Першы сяржант павярнуўся.
— Нам трэба ісці. Праз гадзіну вы будзеце адрэзаныя. Вы не маеце права загадваць нам. Вы для нас не начальства.
— Я загадваю вам наламаць галінак,— сказаў я. Яны павярнуліся і пайшлі па дарозе.
— Стой,— сказаў я. Яны працягвалі ісці па гразкай дарозе з агароджай па баках.— Стой, кажу! — крыкнуў я. Яны пайшлі хутчэй. Я расшпіліў кабуру, дастаў пісталет, прыцэліўся ў таго, які больш размаўляў, і спусціў курок. Я прамахнуўся, і яны абодва пабеглі. Я выстраліў яшчэ тройчы, і адзін упаў. Другі пералез цераз агароджу і знік з вачэй. Я стрэліў у яго цераз агароджу, калі ён пабег па полі. Пісталет даў асечку, і я ўставіў новую абойму. Я ўбачыў, што другі сяржант ужо так далёка, што страляць у яго не мае сэнсу. Ен быў на процілеглым канцы поля і бег, нізка нахіліўшы галаву. Я пачаў набіваць пустую абойму. Падышоў Банела.
— Дайце я прыкончу яго,— сказаў ён. Я перадаў яму пісталет, і ён пайшоў туды, дзе ўпоперак дарогі ляжаў ніц сяржант інжынернай часці. Банела нахіліўся, прыставіў дула да BroHaft галавы і націснуў спуск. Выстралу не было.
— Трэба адцягнуць затвор,— сказаў я. Ён адцягнуў затвор і двойчы стрэліў. Ен узяў сяржанта за ногі і перацягнуў яго на ўзбочыну, цяпер ён ляжаў ля самай агароджы. Ён вярнуўся і аддаў мне пісталет.
— Сволач! — сказаў ён. Ён паглядзеў на сяржанта,— Вы бачылі, як я яго застрэліў, tenente?
— Трэба хутчэй наламаць галінак,— сказаў я.— А што, у другога я так і не патрапіў?
— Відаць, не,— сказаў Аймо.— Так далёка з пісталета не патрапіш.
— Скаціна! — сказаў Піяні. Мы ламалі галінкі. 3 машыны ўсё выгрузілі. Банела капаў перад коламі. Калі ўсё было гатова, Аймо завёў матор і ўключыў перадачу. Колы сталі буксаваць, раскідваючы гразь і галінкі. Банела і я пхалі з усёй сілы, пакуль у нас не затрашчалі суставы. Машына не краналася з месца.
— Раскачайце яе, Барто,— сказаў я.
Ён даў задні ход, затым зноў пярэдні. Колы толькі закапваліся глыбей. Ііасля машына зноў уперлася дыферэнцыялам, і колы свабодна круціліся ў вырытых імі ямах. Я выпрастаўся.
— Давайце паспрабуем вяроўкай,— сказаў я.
— Я думаю, нічога не атрымаецца, tenente. Тут нельга стаць на адной лініі.
— Трэба паспрабаваць,— сказаў я— Інакш яе не зацягнеш.
Машыны Піяні і Банела маглі стаць у адну лінію толькі па даўжыні вузкай дарогі. Мы прывязалі адну машыну да другой і пачалі цягнуць. Колы толькі круціліся на месцы ў каляіне.
— Нічога не атрымліваецца,— крыкнуў я.— Перастаньце.
Піяні і Банела выйшлі са сваіх машын і вярнуліся да нас. Аймо вылез. Дзяўчаты сядзелі на камені ярдаў за дваццаць ад нас.
— Што вы скажаце, tenente? — спытаў Банела.
— Паспрабуем яшчэ раз з галінкамі,— сказаў я.
Я глядзеў на дарогу. Віна была мая. Я павёз іх сюды. Сонца амаль цалкам выйшла з-за хмар, і цела сяржанта ляжала ля агароджы.
— Пасцелем яго фрэнч і плашч,— сказаў я. Банела пайшоў па іх. Я ламаў галінкі, а Піяні і Аймо капалі спераду і паміж коламі. Я надрэзаў плашч, пасля разарваў яго папалам і паклаў у гразь пад колы, затым накідаў галінак. Мы падрыхтаваліся, і Аймо залез на сядзенне і ўключыў матор. Колы буксавалі, мы пхалі з усёй моцы. Але дарэмна.
— Ну яго да...! — сказаў я.— Тут што-небудзь патрэбнае ёсць, Барто?
Аймо залез у машыну да Банела, захапіўшы з сабой сыр, дзве бутэлькі віна і плашч. Банела, седзячы за стырном, аглядваў кішэні фрэнча сяржанта.
— Выкінь ты гэты фрэнч,— сказаў я.— А што будзе з вывадкам Барто?
— Няхай сядаюць у кузаў,— сказаў Піяні,— Наўрад ці мы ад’едзем далёка.
Я адчыніў заднія дзверы машыны.
— Сядайце,— сказаў я.
Абедзве дзяўчыны залезлі ўнутр і ўселіся ў кутку. Яны нібыта і не чулі выстралаў. Я азірнуўся назад. Сяржант ляжаў на дарозе ў бруднай фуфайцы з доўгімі рукавамі. Я сеў no634 з Піяні, і мы паехалі. Мы хацелі праехаць па полі. Калі машыны з’ехалі на поле, я злез і пайшоў спераду. Калі б нам удалося праехаць цераз поле, мы выехалі б на дарогу. Нам не ўдалося праехаць. Зямля была занадта рыхлая і гразкая. Калі машыны заселі канчаткова і безнадзейна, напалову залезшы коламі ў гразь, мы кінулі іх пасярод поля і пайшлі да Удзіны пешкі.
Калі мы выйшлі на дарогу, якая вяла назад, да галоўнай шашы, я паказаў на яе дзяўчатам.
— Ідзіце туды,— сказаў я — Там людзі.
Яны глядзелі на мяне. Я дастаў гаманец і даў кожнай па дзесяць лір.
— Ідзіце туды,— сказаў я, паказваючы пальцам,— Там сябры! Родныя!
Яны не зразумелі, але моцна заціснулі ў руцэ грошы і пайшлі па дарозе. Яны азіраліся, нібыта баяліся, што я адбяру ў іх грошы. Я глядзеў, як яны ішлі па дарозе, захутаўшыся ў хусткі, баязліва азіраючыся на нас. Усе трое шафёраў смяяліся.
— Колькі вы дасце мне, калі я пайду ў той бок, tenente? — спытаў Банела.
— Калі ўжо яны пападуцца, то лепш няхай у натоўпе, чым адны,— сказаў я.
— Дайце мне дзве сотні лір, і я пайду назад, проста ў Аўстрыю,— сказаў Банела.
— Там іх у цябе адбяруць,— сказаў Піяні.
— Мо вайна скончыцца,— сказаў Аймо. Мы ішлі па дарозе так хутка, як толькі маглі. Сонца прабівалася праз хмары.
Уздоўж дарогі раслі тутавыя дрэвы. Праз дрэвы мне былі відны нашы машыны, нібыта два вялікія мэблевыя фургоны, што тырчалі пасярод поля. Піяні таксама азірнуўся.
— Давядзецца пабудаваць дарогу, каб выцягнуць іх адтуль,— сказаў ён.
— Вось каб у нас былі веласіпеды! — сказаў Банела.
— У Амерыцы ездзяць на веласіпедах? — спытаў Аймо.
— Раней ездзілі.
— Добрая рэч,— сказаў Аймо.— Выдатная рэч веласіпед.
— Вось каб у нас былі веласіпеды! — сказаў Банела.— Я дрэнны хадок.
— Што гэта, страляюць? — спытаў я. Мне здалося, што я чую стрэлы дзесьці далёка.
— He ведаю,— сказаў Аймо. Ен прыслухаўся.
— Здаецца, страляюць,— сказаў я.
— Раней за ўсё мы ўбачым кавалерыю,— сказаў Піяні.
— Здаецца, у іх няма кавалерыі.
— Тым лепш, халера на яго,— сказаў Банела.— Я зусім не хачу, каб нейкая там кавалерыйская сволач пранізала мяне пікай.
— Спрытна вы таго сяржанта прыхлопнулі, tenente,— сказаў Піяні. Мы ішлі вельмі хутка.
— Яго застрэліў я,— сказаў Банела,— Я за гэтую вайну яшчэ нікога не застрэліў, і я ўсё жыццё марыў застрэліць сяржанта.
— Застрэліў курыцу на седале,— сказаў Піяні,— He надта хутка ён ляцеў, калі ты страляў у яго.
— Усё адно. Я цяпер заўсёды буду памятаць пра гэта. Я забіў гэтую сволач, сяржанта.
— А што ты скажаш на споведзі? — спытаў Аймо.
— Скажу так: дабраславіце мяне, ойча мой, я забіў сяржанта.
Усе ўтрох засмяяліся.
— Ён анархіст,— сказаў Піяні.— Ен не ходзіць у царкву.
— Піяні таксама анархіст,— сказаў Банела.
— Вы сапраўды анархісты? — спытаў я.
— He, tenente. Мы сацыялісты. Мы ўсе з Імолы.
— Вы там ніколі не былі?
He.
— Гэх, слаўнае гэта месцейка, tenente. ІІрыязджайце да нас пасля вайны, там ёсць што паглядзець.
— I там усе сацыялісты?
— Усе да аднаго.
— Гэта добры горад?
— Вядома. Вы такога і не бачылі.
— Як вы сталі сацыялістамі?
— Мы ўсе сацыялісты. Там усе да аднаго — сацыялісты. Мы ўсе былі сацыялістамі.
— Прыязджайце, tenente. Мы з вас таксама зробім сацыяліста.
Наперадзе дарога зварочвала налева і ўзбіралася на невысокі пагорак міма фруктовага саду, абнесенага каменнай сцяной. Кала дарога пайшла ўгару, яны сціхлі. Мы ішлі ўчатырох адзін за адным, стараліся не збаўляць крок.
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАТЫ
Пазней мы выйшлі на дарогу, якая вяла да ракі. Доўгая чарада кінутых грузавікоў і вазоў расцягнулася на дарозе да самага моста. Нічога не было відаць. Вады ў рацэ было шмат, і мост быў узарваны пасярэдзіне; каменны пралёт праваліўся ў раку, і бурая вада цякла над ім. Мы пайшлі па беразе, шукаючы месца для пераправы. Я ведаў, што крыху далей ёсць чыгуначны мост, і я думаў, што мо нам удасца пераправіцца там. Сцяжынка была мокрая і гразкая. Людзей не было, толькі кінуты рыштунак і машыны. На самім беразе не было нікога і нічога, апрача мокрага кустоўя і гразкай зямлі. Мы ішлі ўздоўж берага і нарэшце ўбачылі чыгуначны мост.
— Які прыгожы мост! — сказаў Аймо. Гэта быў доўгі жалезны мост цераз раку, якая звычайна высыхала да дна.
— Давайце хутчэй пераходзіць на той бок, пакуль яго не ўзарвалі,— сказаў я.
— Няма каму ўзрываць,— сказаў Піяні.— Усе сышлі.
— Ен, відаць, замініраваны,— сказаў Банела.— Вы ідзіце першы, tenente.
— Бачыце, які анархіст, га? — сказаў Аймо,— Няхай ён сам ідзе першы.
— Пайду я,— сказаў я.— Наўрад ці ён замініраваны так, каб узарвацца ад крокаў аднаго чалавека.
— Бачыш,— сказаў Піяні,— Во што значыць разумны чалавек. He тое што ты, анархіст.
— Калі б я быў разумны, я не быў бы тут,— сказаў Банела.
— А нядрэнна сказаў, праўда, tenente? — сказаў Аймо.
— Нядрэнна,— сказаў я і ступіў на мост. Я аглядваў шпалы і рэйкі, шукаючы драцяныя петлі альбо прыкметы міны, але нічога не мог заўважыць. Унізе, у прасветах між шпаламі, была відна рака, брудная і хуткая. Наперадзе, за мокрымі палямі, можна было ўбачыць пад дажджом Удзіну. Перайшоўшы мост, я агледзеўся. Крыху вышэй па цячэнні на рацэ быў яшчэ адзін мост. Пакуль я стаяў і глядзеў, на гэтым мосце праехала жоўтая, запырсканая граззю легкавая машына. Парапет быў высокі, і кузаў машыны, як толькі яна заехала на мост, схаваўся. Але я бачыў галовы шафёра, чалавека, які сядзеў побач з ім, і яшчэ двух на заднім сядзенні. Усе яны былі ў нямецкіх касках. Машына з’ехала на бераг і знікла за дрэвамі і транспартам, кінутым на дарозе. Я азірнуўся на Аймо, які ў гэты час пераходзіў, і даў яму і іншым знак рухацца хутчэй. Я спусціўся ўніз і прысеў пад чыгуначным насыпам. Аймо спусціўся следам за мной.