• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    Я праехаў па вузкай дарозе ўніз да ракі, пакінуў машыну на перавязачным пункце пад выступам пагорка, пераправіўся цераз пантонны мост, захінуты рогам гары, і абышоў акопы на месцы разбуранага гарадка і ля падножжа схіла. Усе былі ў бліндажах. Я ўбачыў складзеныя напагатове ракеты, якімі карысталіся для выкліку агнявой падтрымкі артылерыі альбо для сігналізацыі, калі была перарвана сувязь. Было ціха, горача і брудна. Я паглядзеў цераз драцяныя загароды на аўстрыйскія пазіцыі. Нікога не было відаць. Я выпіў са зна-
    1 Да пабачэння, лейтэнант (італ.).
    ёмым капітанам у адным з бліндажоў і цераз мост вярнуўся назад.
    Дабудоўвалася новая шырокая дарога, якая перавальвала праз гару і зігзагамі спускалася да моста. Наступ павінен быў пачацца, як толькі гэтая дарога будзе дабудавана. Яна ішла па лесе, крута выгінаючыся. План быў такі: усё падвозіць па новай дарозе, а пасля грузавікі і вазы, санітарныя машыны з параненымі і ўвесь зваротны транспарт накіроўваць па старой вузкай дарозе. Перавязачны пункт знаходзіўся на аўстрыйскім беразе пад выступам пагорка, і параненых павінны былі на насілках несці цераз пантонны мост. Меркавалася захаваць гэты парадак і пасля пачатку наступу. Як я сабе ўяўляў, апошняя міля з лішнім новай дарогі там, дзе заканчваўся схіл, павінна была прастрэльвацца аўстрыйскай артылерыяй. Справа магла скончыцца кепска. Але я знайшоў месца, дзе можна было схаваць машыны пасля таго, як яны пройдуць гэты апошні небяспечны перагон, і дзе яны маглі чакаць, пакуль параненых перанясуць цераз пантонны мост. Мне хацелася праехаць па новай дарозе, але яна не была яшчэ закончана. Яна была шырокая, з добра разлічаным профілем, і яе выгібы выглядалі вельмі прывабна ў прасветах на лясістым схіле гары. Для машын з іхнімі моцнымі тармазамі спуск не будзе цяжкі, бо, ва ўсялякім выпадку, уніз яны пойдуць парожнія. Я паехаў па вузкай дарозе назад.
    Двое карабінераў затрымалі машыну. Наперадзе на дарозе разарваўся снарад, і пакуль мы стаялі, разарвалася яшчэ тры. Гэта былі 77-міліметроўкі, і калі яны ляцелі, быў чуваць пранізлівы шэлест, а пасля рэзкі, кароткі выбух, успышка, і шэры дым засцілаў дарогу. Карабінеры далі нам знак ехаць далей. Калі параўняліся з месцамі выбухаў, я аб’ехаў невялікія варонкі і адчуў пах узрыўчаткі і пах разварочанай гліны, і каменя, і свежараструшчанага крэменю. Я вярнуўся ў Гарыцыю, на нашу вілу, і, як я ўжо казаў, пайшоў да міс Барклі, якая была на дзяжурстве.
    У час абеду я еў вельмі хутка і адразу ж зноў выправіўся на вілу, дзе быў англійскі шпіталь. Віла была вельмі вялікая і прыгожая, і ля дома раслі цудоўныя дрэвы. Міс Барклі сядзела на лаўцы ў садзе. 3 ёй была міс Фергюсон. Яны, здавалася,
    узрадаваліся мне, і па нейкім часе міс Фергюсон папрасіла прабачэння і ўстала.
    — Я пакіну вас,— сказала яна,— Вы выдатна абыходзіцеся без мяне.
    — He ідзіце, Элен,— сказала міс Барклі.
    — He, я пайду ўжо. Мне трэба пісаць лісты.
    — Дабранач,— сказаў я.
    — Дабранач, містар Генры.
    — He пішыце нічога такога, што занепакоіла б цэнзара.
    — He хвалюйцеся. Я пішу толькі пра тое, у якім прыгожым месцы мы жывём і якія храбрыя ўсе італьянцы.
    — Нрацягвайце гэтак жа, і вы атрымаеце ордэн.
    — Буду вельмі радая. Дабранач, Кэтрын.
    — Я неўзабаве зайду да вас,— сказала міс Барклі. Міс Фергюсон знікла ў цемры.
    — Яна добрая,— сказаў я.
    — Гэта праўда. Яна вельмі добрая. Яна сястра.
    — А вы хіба не сястра?
    — О не. Я тое, што называецца VAD1. Мы працуем вельмі шмат, але нам не давяраюць.
    — А чаму?
    — He давяраюць тады, калі няма справы. Калі працы шмат, тады давяраюць.
    — А ў чым розніца?
    — Сястра — гэта накшталт доктара. Трэба доўга вучыцца.
    A VAD заканчваюць толькі кароткатэрміновыя курсы.
    — Разумею.
    — Італьянцы не хацелі дапускаць жанчын так блізка да фронту. Такім чынам, у нас тут асаблівы рэжым. Мы нікуды не выходзім.
    — Але я магу прыходзіць сюды?
    — Ну вядома. Тут не манастыр.
    — Давайце забудземся на вайну.
    — Гэта не так проста. У такім месцы цяжка забыцца на вайну.
    — I ўсё ж забудзем.
    1 Voluntary Aid Departament (англ.) — аддзяленне добраахвотнай дапамогі.
    — Добра.
    Мы паглядзелі адно на аднаго ў цемры. Яна здалася мне вельмі прыгожай, і я ўзяў яе за руку. Яна не адняла рукі, і я пацягнуўся, і я абняў яе.
    — He трэба,— сказала яна. Я не адпускаў яе.
    — Чаму?
    — He трэба.
    — Трэба,— сказаў я.— Так добра.
    Я нахіліўся ў цемры, каб пацалаваць яе, і нешта апякло мяне коратка і востра. Яна моцна пляснула мне па твары. Удар выпаў на пераноссе і вочы, і ў мяне высіупілі слёзы.
    — Даруйце мне,— сказала яна.
    Я адчуў сябе ў крыху выгодным становішчы.
    — Вы зрабілі правільна.
    — He, вы, калі ласка, даруйце мне,— сказала яна.— Але гэта так непрыгожа атрымалася — сястра з афіцэрам у выхадны вечар. Я не хацела зрабіць вам балюча. Вам балюча?
    Яна глядзела на мяне ў цемры. Я быў злосны і адначасна адчуваў упэўненасць, ведаючы ўсё загадзя, як хады ў шахматнай партыі.
    — Вы зрабілі абсалютна правільна,— сказаў я.— Я не сярдую.
    — Бедненькі!
    — Ведаеце, я жыву нейкім нялюдскім жыццём. Мне нават не выпадае размаўляць па-англійску. I пасля, вы гэткая прыгожая.
    Я пазіраў на яе.
    — Навошта вы ўсё гэта гаворыце? Я ж папрасіла ў вас прабачэння. Мы памірыліся ўжо.
    — Так,— сказаў я.— I мы перасталі гаварыць пра вайну.
    Яна засмяялася. Я ўпершыню пачуў, як яна смяецца. Я сачыў за яе тварам.
    — Вы слаўны,— сказала яна.
    — Зусім не.
    — Праўда, вы добры. Хочаце, я сама вас пацалую?
    Я паглядзеў ёй у вочы і зноў абняў яе за талію і пацалаваў. Я пацалаваў яе моцна, і моцна прыціснуў да сябе, і імкнуўся растуліць яе вусны; яны былі моцна сціснуты. Я ўсё яшчэ быў злосны, і калі я прыціснуў яе да сябе, яна раптам
    здрыганулася. Я моцна прыціскаў яе і адчуваў, як стукае яе сэрца, і яе вусны растуліліся, і галава адхінулася на маю руку, і я адчуў, што яна плача на маім плячы.
    — Мілы! — сказала яна,— Вы заўсёды будзеце ласкавы да мяне, праўда?
    «Да д’ябла»,— падумаў я. Я пагладзіў яе па валасах, паляпаў па плячы. Яна плакала.
    — Праўда, будзеце? — Яна падняла на мяне свае вочы.— Бо ў нас будзе вельмі дзіўнае жыццё.
    Крыху счакаўшы я правёў яе да дзвярэй вілы, і яна ўвайшла, а я накіраваўся дамоў. Калі прыйшоў дамоў, падняўся ў свой пакой. Рынальдзі ляжаў на ложку. Ен паглядзеў на мяне.
    — Значыць, у вас з міс Барклі ўсё нармальна?
    — Мы з ёй сябры.
    — Цяпер вы нагадваеце сабаку на паляванні.
    Я не зразумеў.
    — Каго?
    Ен патлумачыў.
    — Гэта вы,сказаў я,— нагадваеце сабаку, які...
    — Спыніцеся,— сказаў ён.— Яшчэ крыху, і мы нагаворым адзін аднаму шмат крыўднага.— Ен засмяяўся.
    — Дабранач,— сказаў я.
    — Дабранач.
    Падушкай я збіў яго свечку і лёг у цемры. Рынальдзі падняў свечку, запаліў і працягваў чытаць.
    РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
    Два дні я аб’язджаў пасты. Калі я вярнуўся дамоў, было ўжо вельмі позна, і толькі наступным вечарам я ўбачыўся з міс Барклі. У садзе яе не было, і мне давялося чакаць у канцылярыі шпіталя, калі яна спусціцца ўніз. Ля сцен пакоя, занятага пад канцылярыю, стаяла шмат мармуровых бюстаў на пастаментах з расфарбаванага дрэва. Вестыбюль перад канцылярыяй таксама быў застаўлены імі. Згодна з агульнай уласцівасцю мармуровых статуй яны ўсе здаваліся падобнымі адна на адну. На мяне скульптура заўсёды ўздзейнічала адмоўна; бронза яшчэ куды не ішло, але мармуровыя бюсты нязменна нагадваюць могілкі. Ёсць, зрэшты, адны
    надта прыгожыя могілкі — у Пізе. А дрэнных мармуровых статуй больш за ўсё ў Генуі. Гэтая віла раней належала нейкаму нямецкаму багацею, і бюсты, напэўна, каштавалі яму шмат грошай. Цікава, чыя гэта работа, колькі за іх заплацілі. Я спрабаваў высветліць, ці продкі гэта, ці яшчэ хто-небудзь; але ўсе яны мелі аднастайна-класічны выгляд. Гледзячы на іх, нічога нельга было распазнаць.
    Я сядзеў на крэсле, трымаючы ў руках кепі. Нам належала нават у Гарыцыі насіць стальныя каскі, але яны былі нязручнымі і здаваліся брыдка бутафорскімі ў горадзе, дзе цывільнае насельніцтва не было эвакуіравана. Я сваю адзяваў, калі выязджаў на пасты, і, апрача таго, я меў з сабой англійскі процівагаз — процівагазавую маску, як іх тады называлі. Мы толькі-толькі пачалі атрымліваць іх. Яны і насамрэч нагадвалі маскі. Усе мы таксама абавязаныя былі насіць аўтаматычныя пісталеты, нават дактары і афіцэры ў санітарных часцях. Я адчуваў свой пісталет, калі адкідваўся на спінку крэсла. Кожны заўважаны без пісталета мусіў быць арыштаваны. Рынальдзі замест пісталета набіваў кабуру туалетнай паперай. Я насіў свой без падману і адчуваў сябе ўзброеным да таго часу, пакуль мне не даводзілася страляць з яго. Гэта быў пісталет сістэмы «астра», калібра 7,65, з кароткім ствалом, які так падскокваў падчас спуску курка, што патрапіць у цэль было цалкам неверагодна. Калі трэніраваўся страляць, я браў прыцэл ніжэй мішэні і стараўся стрымаць трымценне ствала, і нарэшце я навучыўся з дваццаці крокаў трапляць не болей ярда ад вызначанай цэлі, і тады раптам мне стала зразумела, як недарэчна наагул насіць пісталет, і хутка я зусім забыўся на яго, і ён матляўся ў мяне ззаду на папрузе, не выклікаючы ніякіх эмоцый, апрача хіба што невялікага сораму падчас сустрэчы з англічанамі альбо амерыканцамі. I вось цяпер я сядзеў на крэсле, і дзяжурны канцылярыст неадабральна пазіраў на мяне з-за канторкі, а я разглядваў мармуровую падлогу, пастаменты з мармуровымі бюстамі і фрэскі на сценах у чаканні міс Барклі. Фрэскі былі неблагія. Фрэскі заўсёды добрыя, калі фарба на іх пачынае лушчыцца і абсыпацца.
    Я ўбачыў, што Кэтрын Барклі ўвайшла ў вестыбюль, і ўстаў. Яна не здавалася высокай, калі ішла мне насустрач, але яна была вельмі прыгожая.
    — Добры вечар, містар Генры,— сказала яна.
    — Добры вечар,— сказаў я. Канцылярыст за канторкай прыслухоўваўся.
    — Пасядзім тут ці выйдзем у сад?
    — Давайце выйдзем. У садзе халадней.
    Я пайшоў за ёй да дзвярэй, канцылярыст пазіраў нам услед. Калі мы ішлі ўжо па высыпанай гравіем сцежцы, яна сказала:
    — Дзе вы былі?
    — Я выязджаў на пасты.
    — I вы не маглі папярэдзіць мяне хоць запіскай?
    — Не,— сказаў я.— He атрымалася. Я думаў, што вярнуся тым жа днём.
    — I ўсё-ткі трэба было паведаміць мне, мілы.
    Мы збочылі з алеі і ішлі па сцежцы пад дрэвамі. Я ўзяў яе за руку, затым спыніўся і пацалаваў яе.