• Газеты, часопісы і г.д.
  • Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах  Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах

    Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 2024
    73.14 МБ
    — Гэта брыдкая і дурная кніга,— сказаў святар.— He можа быць, каб яна вам насамрэч спадабалася.
    — Вельмі карысная кніга,— сказаў лейтэнант,— Там усё сказана пра святароў. Вам спадабаецца,— сказаў ён мне.
    Я ўсміхнуўся святару, і ён усміхнуўся мне ў адказ праз полымя свечкі.
    — He чытайце гэтага,— сказаў ён.
    — Я вам дастану,— сказаў лейтэнант.
    — Усе разважлівыя людзі атэісты,— сказаў маёр,— Зрэшты, я і масонства не прызнаю.
    — А я прызнаю масонства,— сказаў лейтэнант.— Гэта высакародная арганізацыя.
    Нехта ўвайшоў, і ў адчыненыя дзверы я ўбачыў, як падае снег.
    — Цяпер ужо наступлення не будзе, калі выпаў снег,— сказаў я.
    — Вядома, не,— сказаў маёр.— Пайсці б вам зараз у адпачынак. Паехаць у Рым, у Неапаль, у Сіцылію...
    — Няхай ён едзе ў Амальфі,— сказаў лейтэнант,— Я дам вам ліст да маіх родзічаў у Амальфі. Яны вас палюбяць, як сына.
    — Няхай ён едзе ў Палерма.
    — А яшчэ лепей на Капры.
    — Мне хацелася б, каб вы пабывалі ў Абруцах і пагасцявалі ў маіх родзічаў у Капракота,— сказаў святар.
    — Вельмі яму трэба ехаць у Абруцы. Там снегу больш, чым тут. Яму што, любавацца сялянамі? Няхай едзе ў цэнтр культуры і цывілізацыі.
    — Туды, дзе ёсць прыгожыя паненкі. Я дам вам адрасы ў Неапалі. Цудоўнай прыгажосці маладыя дзяўчаты — і ўсе ля мамаў. Ха-ха-ха!
    Капітан разагнуў пальцы з кулака, падняў вялікі палец і растапырыў астатнія, як робяць, калі паказваюць кітайскія цені. На сцяне быў цень ад ягонай рукі. Ен зноў пачаў гаварыць на няправільнай мове:
    — Вы ад’ехаць вось такі,— ён паказаў на вялікі палец,— a вярнуцца вось такі,— ён дакрануўся да мезенца. Усе засмяяліся.
    — Глядзіце,— сказаў капітан. Ён зноў растапырыў пальцы. Зноў полымя свечкі адбіла на сцяну іхні цень. Ён пачаў з вялікага і назваў усе пяць пальцаў: sotto-tenente1 (вялікі), tenente2 (указальны), capitano3 (сярэдні), maggiore4 (безыменны) і tenente-colonello5 (мезенец).— Вы ад’язджаеце sottotenente! Вы вяртаецеся tenente-colonello!
    Усе засмяяліся. Кітайскія цені капітана мелі вялікі поспех. Ён зірнуў на святара і выгукнуў:
    — Святар кожную ноч сам па сабе! — Усе засмяяліся.
    — Едзьце ў адпачынак зараз жа,— сказаў маёр.
    — Шкада, што я не магу паехаць разам з вамі, усё вам паказаць,— сказаў лейтэнант.
    — Калі вы будзеце вяртацца, прывязіце грамафон.
    — Прывязіце добрыя оперныя пласцінкі.
    — Прывязіце Каруза.
    — Каруза не прывозьце. Ён вые.
    — Паспрабуйце вы гэтак завыць!
    — Ён вые. Кажу вам, ён вые.
    — Мне хацелася б, каб вы наведалі Абруцы,— сказаў святар. Усе астатнія шумелі.— Там добрае паляванне. Народ у нас слаўны, і зіма сухая і ясная, хоць і марозная. Вы маглі б пажыць у маіх родзічаў. Мой бацька апантаны паляўнічы.
    — Ну, пайшлі,— сказаў капітан,— Мы ісці ў бардэль, a то зачыняць.
    — Дабранач,— сказаў я святару.
    — Дабранач,— сказаў ён.
    РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
    Калі я вярнуўся з адпачынку, мы ўсё яшчэ стаялі ў тым жа гарадку. У ваколіцах было значна болып артылерыі, і пачалася вясна. Палі былі зялёныя, а на лазе з’явіліся маленькія зялёныя парасткі; на дрэвах ля дарогі выплылі маленькія лісцікі, і з мора чуўся ветрык. Я ўбачыў горад,
    1 Малодшы лейтэнант (італ.).
    2 Лейтэнант (італ.).
    3 Капітан (італ.).
    4 Маёр (італ.).
    5 Падпалкоўнік (італ.).
    і пагорак, і стары замак на выступе пагорка, а далей горы, бурыя горы, крыху афарбаваныя зелянінай на схілах. У гарадку пабольшала гармат, адкрылася некалькі новых шпіталяў, на вуліцах сустракаліся англічане, часам англічанкі, і ад абстрэлу пацярпелі яшчэ некалькі дамоў. Было цёпла, і пахла вясной, і я прайшоў па абсаджанай дрэвамі вуліцы, цёплай ад сонца, прамені якога падалі на сцяну, і ўбачыў, што мы займаем усё той жа дом і што як быццам нічога не змянілася за гэты час. Дзверы былі адчыненыя, на лаўцы ля сцяны сядзеў на сонцы салдат, санітарная машына чакала ля бакавога ўваходу, а за дзвярыма мяне сустрэў пах каменнай падлогі і бальніцы. Нічога не змянілася, толькі цяпер была вясна. Я зазірнуў у дзверы вялікага пакоя і ўбачыў, што маёр сядзіць за сталом, акно адчынена і сонца свеціць у пакой. Ён не бачыў мяне, і я не ведаў, ці з’явіцца мне з рапартам ці спачатку пайсці ўверх і пачысціцца. Я вырашыў пайсці наверх.
    Пакой, які я дзяліў з лейтэнантам Рынальдзі, выходзіў у двор. Акно было адчынена, мой ложак засланы коўдрай, і на сцяне віселі мае рэчы, процівагаз у прадаўгаватым бляшаным футарале, стальная каска на тым жа кручку. Ля ложка стаяў мой куфэрак, а на ім мае зімовыя боты, бліскучыя ад тлушчу. Мая вінтоўка аўстрыйскага ўзору з васьмігранным варанёным ствалом і зручным прыгожым, з цёмнага арэху прыкладам вісела паміж ложкаў. Я згадаў, што тэлескапічны прыцэл да яе схаваны ў куфэрку. Рынальдзі, лейтэнант, ляжаў на іншым ложку і спаў. Ён прачнуўся, калі пачуў мае крокі, і ўзняў галаву з падушкі.
    — Сіао!1 — сказаў ён.— Ну, як бавілі час?
    — Выдатна.
    Мы паціснулі адзін аднаму рукі, а затым ён абняў мяне за шыю і пацалаваў.
    — Уф! — сказаў я.
    — Вы брудны,— сказаў ён.— Вам трэба памыцца. Дзе вы былі, што рабілі? Расказвайце пра ўсё адразу.
    — Я быў усюды. У Мілане, Фларэнцыі, Рыме, Неапалі, Віла-Сан-Джавані, Месіне, Таарміне...
    1 Прывітанне (італ.).
    — Проста чыгуначны даведнік. Ну, а цікавыя прыгоды былі?
    — Былі.
    Дзе?
    — Milano, Firenze, Roma, Napoli...
    — ДосыцьСкажыце, а дзе было сама лепей?
    — У Мілане.
    — Бо гэта была першая прыгода. Дзе вы яе сустрэлі? У «Нова»? Куды вы пайшлі? Як усё было? Расказвайце адразу. Засталіся нанач?
    — Так.
    — Ну і што. Цяпер і ў нас тут цудоўныя дзяўчаткі. Новенькія, першы раз на фронце.
    Ды ну?
    — He верыце? Вось пойдзем сёння, самі ўбачыце. А ў горад з’явіліся прыгожанькія маладыя англічанкі. Я цяпер закаханы ў міс Барклі. Я вас пазнаёмлю. Я, відаць, ажанюся з міс Барклі.
    — Мне трэба памыцца і з’явіцца з рапартам. А хіба работы цяпер няма?
    — Пасля вашага ад’езду мы толькі і ведаем, што адмарожаныя рукі і ногі, жаўтуху, трыпер, знарочыстае членашкоджанне, запаленне лёгкіх, цвёрдыя і мяккія шанкеры. Раз за тыдзень каго-небудзь прыбівае асколкам скалы. Есць некалькі сапраўды параненых. На будучым тыдні вайна зноў пачнецца. Верагодна, што пачнецца. Так гавораць. Як вы лічыце, варта мне жаніцца з міс Барклі, вядома, пасля вайны?
    — Безумоўна,— сказаў я і наліў поўны таз вады.
    — Вечарам вы мне пра ўсё раскажаце,— сказаў Рынальдзі,— А зараз я мушу яшчэ паспаць, каб заявіцца да міс Барклі прыгожым і дужым.
    Я зняў фрэнч і сарочку і памыўся халоднай вадой з таза. Расціраўся ручніком і пазіраў па баках, у акно, на Рынальдзі, які ляжаў на ложку з заплюшчанымі вачыма. Ён быў прыгожы, мой аднагодак, родам з Амальфі. Ен любіў сваю працу хірурга, і мы былі добрымі сябрамі. Адчуўшы мой погляд, ён расплюшчыў вочы.
    — У вас грошы ёсць?
    — Есць.
    —	Пазычце мне пяцьдзясят лір.
    Я выцер рукі і дастаў гаманец з унутранай кішэні фрэнча, які вісеў на сцяне. Рынальдзі ўзяў паперку, склаў яе, не ўстаючы з ложка, і засунуў у кішэню штаноў. Ен усміхнуўся.
    —	Мне трэба зрабіць на міс Барклі ўражанне чалавека з грашыма. Вы мой добры, верны сябар і фінансавы апякун.
    —	Ну вас да д’ябла,— сказаў я.
    Вечарам я сядзеў у афіцэрскай сталовай побач са святаром, і яго пакрыўдзіла і нечакана абразіла, што я не паехаў у Абруцы. Ён пісаў пра мяне бацьку, і да майго прыезду рыхтаваліся. Я сам шкадаваў пра гэта не менш, чым ён, і мне было незразумела, чаму я не паехаў. Мне вельмі хацелася паехаць, і я спрабаваў патлумачыць, як тут адно чаплялася за другое, і ўрэшце ён зразумеў і паверыў, што мне сапраўды хацелася паехаць, і ўсё амаль уладзілася. Я выпіў шмат віна, а пасля кавы, п’янеючы, разважаў пра тое, як гэта атрымліваецца, што чалавеку не ўдаецца зрабіць тое, што хочацца; ніколі не ўдаецца.
    Мы з ім размаўлялі, пакуль іншыя шумелі і спрачаліся. Мне хацелася паехаць у Абруцы. Але я не паехаў у мясціны, дзе дарогі заледзянелыя і цвёрдыя, як жалеза, дзе ў холад ясна і суха, і снег сухі і рассыпчаты, і сляды зайца на снезе, і сяляне здымаюць шапку і завуць вас «дон», і дзе добрае паляванне. Я не паехаў у такія мясціны, а паехаў туды, дзе дымныя кавярні і ночы, калі пакой кружыцца, і трэба пазіраць у сцяну, каб ён спыніўся, п’яныя ночы ў ложку, калі ведаеш, што болып нічога няма, апрача гэтага, і так дзіўна прачынацца пасля, не ведаючы, хто з табой побач, і свет у цемры здаецца нерэальным і гэткім востра хвалюючым, што трэба ўсё пачынаць спачатку, не ведаючы і не разважаючы ноччу, дакладна ведаючы, што больш нічога няма, і няма, і няма, і не разважаючы. I раптам задумаешся вельмі глыбока і заснеш і часам раніцай прачнешся, і таго, што было, ужо няма, і ўсё гэтак выразна, і ясна, і дакладна, і часам спрэчкі пра аплату. Часам усё-ткі яшчэ добра, і цёпла, і ўтульна, і сняданак, і абед. Часам прыемнага не засталося нічога, і рады хутчэй выбрацца на вуліцу, але наступным днём зноў тое самае, і наступнай ноччу таксама. Я спрабаваў расказаць пра ночы, і пра тое, якая розніца паміж днём і ноччу, і чаму ноч лепшая,
    хіба што толькі дзень вельмі халодны і ясны, але я не мог выказаць гэтага, як не магу і цяпер. Калі з вамі такое здаралася, вы зразумееце. 3 ім такога не здаралася, але ён зразумеў, што я сапраўды хацеў паехаць у Абруцы, але не паехаў, і мы засталіся сябрамі, у многім падобныя і ўсё ж вельмі розныя. Ён заўсёды ведаў тое, чаго не ведаў я, пра што, даведаўшыся, заўсёды быў гатовы забыцца. Але гэта я зразумеў толькі пазней, а тады не разумеў. Між іншым мы ўсё яшчэ сядзелі ў сталовай. Усе паелі, але працягвалі спрачацца. Мы са святаром замоўклі, і капітан выгукнуў:
    — Святару сумна. Святару сумна без дзяўчат.
    — Мне не сумна,— сказаў святар.
    — Святару сумна. Святар хоча, каб вайну выйгралі аўстрыйцы,— сказаў капітан. Іншыя прыслухаліся. Святар пакруціў галавой.
    — Не,— сказаў ён.
    — Святар не хоча, каб мы наступалі. Праўда, вы не хочаце, каб мы наступалі?
    — He. Калі ідзе вайна, мне здаецца, мы павінны наступаць.
    — Павінны наступаць. Будзем наступаць.
    Святар кіўнуў.
    — Пакіньце яго,— сказаў маёр,— Ен добры хлопец.
    — У кожным разе, ён тут нічога не можа зрабіць,— сказаў капітан. Мы ўсе ўсталі і выйшлі з-за стала.
    РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
    Раніцай мяне пабудзіла батарэя ў суседнім садзе, і я ўбачыў, што ў акно свеціць сонца, і ўстаў з ложка. Я падышоў да акна і выглянуў. Жвір на сцежках быў мокры і трава вільготная ад расы. Батарэя дала два залпы, і штораз дрыжала паветра, як падчас выбуху, і ад гэтага трымцела акно і хлопалі полы маёй піжамы. Гармат не было відаць, але снарады ляцелі проста над намі. Было непрыемна, што батарэя так блізка, але даводзілася здавальняцца тым, што гарматы не самыя цяжкія. Гледзячы ў акно, я пачуў шум грузавіка, які выязджаў на дарогу. Я апрануўся, спусціўся ўніз, выпіў кавы на кухні і пайшоў у гараж.