Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах
Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
Ен любіў зялёных чарапах і ястрабіныя дзюбы3 за іх элегантнасць і спрыт, і за тое, што яны былі вельмі каштоўныя, а з лагоднай пагардай ставіўся да вялізных тупых калодагаловых4 у жоўтых латах, з іхнімі дзівацкімі любошчамі, шчасліва-задаволеных, калі яны, заплюшчыўшы вочы, цярэбяць «паріугальскія караблі».
Чарапахі не выклікалі ў яго містычных пачуццяў, хоць ён не адзін год выходзіў у мора з рыбацкім гуртом лавіць іх. Ен шкадаваў іх усіх, нават гіганцкіх, падобных на велізарныя куфры чарапах5, гэткіх доўгіх, як ягоная лодка, а вагою — з тону.
Бальшыня людзей як бы пабойваецца чарапах, бо чарапашае сэрца гадзінамі б’ецца пасля таго, як яе парэжуць на
1 Злая вада (ісп.)— народная назва сіфанафоры.
2 Ліянападобны сумах ядавіты і кусцісты сумах ядавіты.
3 Від чарапах.
4 Карэтавыя чарапахі (з атрада марскіх).
3 Луты, скурыстыя чарапахі.
кавалкі ды разбяруць. Але стары чалавек думаў: у мяне гэткае ж сэрца, ногі і рукі мае таксама падобныя на іхнія. Ён еў чарапашыя белыя яйкі, каб набрацца моцы. Ён еў іх увесь травень, каб быць дужым у верасні і кастрычніку ды агораць сапраўды вялікую рыбу.
Ён таксама зачэрпваў штодня кубак акулавага тлушчу з вялікай жалезнай бочкі ў халупе, дзе шмат якія рыбакі хавалі снасці. Бочка стаяла тут для ўсіх жадаючых. Бальшыня рыбакоў не пераносіла смаку тлушчу. Але наўрад ці той быў горшы за ўспорванне на додніцы, калі яны ўставалі, і, апроч таго, тлушч быў вельмі добрым ад прастуд і грыпаў і надта карысны для зроку.
Ён зірнуў угару і ўбачыў, што птах кружляе зноў.
— Ён знайшоў рыбу,— услых вымавіў стары чалавек. Ніводная лятучая рыба не разрэзала паверхні вады, і не разбягаліся ва ўсе бакі дробныя, якраз для прынады, рыбкі. Але пакуль стары чалавек назіраў, невялікі тунец узняўся ў паветра, перавярнуўся і ўпаў галавой уніз у ваду. Тунец, бліснуўшы срэбрам на сонцы, упаў у мора, але за ім узняўся яшчэ адзін, і яшчэ, і яны мільгалі скрозь, узбоўтваючы ваду і доўгімі скачкамі пераследуючы дробную рыбу. Яны кружылі над ёю і гналі яе.
«Калі б яны не шыбалі гэтак хутка, я іх не ўпусціў бы»,— думаў стары чалавек, назіраючы, як чарада запеньвае ваду, a птушка падае каменем уніз, акунаючыся і хапаючы дробную рыбу, што выплыла ў паніцы на паверхню.
— Птах — добры памочнік,— сказаў стары чалавек. Якраз тады шнур, што быў злучаны пятлёю з колцам ніта ў карме, напяўся пад яго нагой, якою ён прыціскаў пятлю, ён выпусціў вёслы і, моцна ўзяўшыся за шнур і адчуўшы вагу невялікага тунца, што тузаўся ды торгаўся, стаў выбіраць той у лодку. Рыба торгалася з усё болыпай зацятасцю, калі ён выцягваў шнур, і стары чалавек мог бачыць у вадзе блакітную спіну тунца і золата бакоў, перш як ён рыўком падцягнуў яго да борта і шпурнуў у лодку. Тунец ляжаў на карме на сонцы, тугі ды ашчадна-зграбны, як адлітая куля, вырачыўшы вялікія неразумныя вочы, выбіваючы з сябе жыццё хуткімі дрыготкімі ўдарамі аб лодку акуратнага гожага хваста-бліскаўкі. Стукнуўшы яго па галаве палкай, каб не мучыўся, стары чалавек нагою пхнуў тунца, што ўсё яшчэ ўздрыгваў, у цень пад карму.
— Альбакор1,— услых вымавіў ён.— 3 яго будзе цудоўная прынада. Ён заважыць дзесяць фунтаў.
Стары чалавек не памятаў, калі ўпершыню пачаў думаць уголас, як быў сам-насам з сабою. Ен спяваў на адзіноце, a часам напяваў уночы, у самоце несучы вахту на смэках2 або на «чарапашых лодках».
Відаць, ён пачаў размаўляць услых адзін, як хлопчык пайшоў ад яго. Але дакладна ён не памятаў. Ловячы рыбу разам, яны перамаўляліся з хлопчыкам звычайна толькі наконт сама неабходнага. Гутарылі ж яны ўночы альбо калі дрэннае надвор’е затрымлівала іх на беразе. Уважалася за вартасць не размаўляць у моры без патрэбы, і стары чалавек заўжды лічыў якраз так і шанаваў гэты закон. Але цяпер ён выказваў свае думкі ўголас шмат разоў, бо не было побач ніводнае жывое душы, каб яны маглі каго раздражняць.
— Калі б хто пачуў, як я вось так гучна размаўляю, залічыў бы мяне ў вар’яты,— вымавіў ён услых.— Але ж я не вар’ят, і таму гэта мяне зусім не турбуе. I апрача таго, багацейшыя маюць радыёпрыймачы, якія гутараць з імі ў іхніх лодках і расказваюць ім пра бейсбол.
«Цяпер не час займаць галаву бейсболам,— падумаў ён,— Цяпер трэба рупіцца пра адну-адзіную рэч. Тую, дзеля якой я нарадзіўся. Магчыма, акурат паблізу гэтай чарады ёсць вялікая рыбіна. Я падабраў усяго толькі блудніка, што адбіўся ад альбакораў, якія тут кормяцца. Але яны, жывячыся, рухаюцца далёка і хутка. Усё, што паказваецца сёння на паверхні, шыбуе вельмі хутка і на паўночны ўсход. Можа, цяпер гэткая пара дня? А магчыма, гэта нейкая прыкмета, звязаная з надвор’ем, якой я не ведаю?»
Ен не мог цяпер бачыць зеляніны берага, адно толькі вяршыні блакітных узгоркаў, што выглядалі цяпер белымі, як быццам былі пакрытыя снегам, ды аблокі, нібы высокія снежныя горы над імі. Мора было вельмі цёмнае, і сонечнае праменне праламлялася ў вадзе, як у прызме. Мірыяды плямак планктону былі раптоўна знішчаны высокім сонцам,
1 Даўгапёры тунец.
2 Смэк — невялікае аднамачтавае рыбалоўнае судна, звычайна шлюп або тэндар.
і толькі вялізныя глыбокія прызмы ў сіняй вадзе бачыў стары чалавек, пільнуючы шнуры, што беззаганна проста ішлі ў ваду глыбінёю ў мілю.
Тунцы, а рыбакі ўсіх гэткіх рыб звалі тунцамі і толькі тады прыгадвалі іхнія назовы, калі даходзіла да продажу або калі абменьвалі тых на прынады, зноў сышлі ў глыбіню. Сонца было гарачае, старому чалавеку моцна грэла ў патыліцу, і той адчуваў, вяслуючы, што па спіне ў яго сочыцца пот. «Я мог бы проста дазволіць плыні несці мяне,— падумаў ён,— ды спаць, накінуўшы пятлю шнура на палец нагі, каб абудзіцца. Але сёння мінае восемдзесят пяць дзён, і я павінен рыбачыць кожны дзень як след».
Якраз у гэты момант, паглядзеўшы на шнуры, ён убачыў: адзін са свежавыразаных прутоў рэзка пацягнула ўніз.
— Але,— сказаў ён.— Але,— і нячутна склаў вёслы ў лодку. Ён пацягнуўся па шнур і вось ужо лагодна трымаў яго паміж вялікім і ўказальным пальцамі правай рукі. Ен не адчуваў ні напругі, ні вагі, трымаў шнур без высілку. ІІотым рыба пацягнула зноў. Цяпер торганне было як бы пробнае, не моцнае і не цяжкое, і ён ведаў дакладна, што гэта. На глыбіні ста сажняў марлін1 церабіў сардзіны, што пакрывалі вастрыё і стрыжань кручка там, дзе кручок ручной коўкі вытыркаўся з галавы малога тунца.
Стары чалавек, далікатна трымаючы шнур, мякка, левай рукой адвязаў яго ад прута. Цяпер ён мог дазволіць яму бегчы паміж пальцаў гэтак, што рыба не адчувала ніякай напругі.
«Так далёка ад берага ён павінен быць вялізны ў гэтым месяцы,— падумаў стары чалавек,— Еш іх, рыба. Еш іх. Прашу цябе, еш іх. Якія свяжуткія яны! А ты, там, унізе, на глыбіні шасцісот футаў у гэтай халоднай вадзе, у цемрадзі. Павярніся яшчэ раз у гэтай цемрадзі ды зноў за іх бярыся».
Ен адчуў лёгкае асцярожнае тузанне, а пасля мацнейшае, гэта калі патрэбны быў пэўны высілак, каб сарваць галаву сардзіны з кручка. Потым не было нічога.
— Давай, давай,— услых сказаў стары чалавек.— Павярніся яшчэ раз. Толькі панюхай іх. Праўда, цудоўныя? ГІаеш іх на-
1 Марлін — уласна марлін, рыба, роднасная меч-рыбе; меч-рыба.
поўніцу цяпер, а тады возьмешся за тунца. Цвёрды, халодны, прыемны на смак. Будзь смялейшая, рыба. Еш іх.
Ён чакаў са шнуром паміж вялікім і ўказальным пальцамі, назіраючы за ім, а таксама, адначасна, і за іншымі шнурамі, бо рыба магла шуснуць угару або ўніз. Потым паўтарылася тое асцярожнае тузанне.
— Ён возьме яго,— уголас вымавіў стары чалавек.— Божа, дапамажы яму ўзяць яго.
Але ён не ўзяў. Ён знік, стары чалавек не адчуў болып анічога.
— Ён не мог пайсці. Ён паварочваецца. Магчыма, ён ужо трапляў на кручок і штосьці памятае пра гэта.
Раптам ён адчуў лагодны дотык да шнура і моцна ўсцешыўся.
— Ён проста паварочваўся. Ён возьме яго.
Стары чалавек узрадаваўся, адчуўшы мяккае тузанне, a пасля — штосьці моцнае і неверагодна цяжкае. Гэта быў цяжар рыбы, і ён усё вызваляў і вызваляў шнур, адмотваючы першы з рэзервовых скруткаў. Той спаўзаў уніз, лёгка слізгаў паміж пальцамі старога чалавека, і ён услед адчуваў, які ў рыбы вялізны цяжар, хоць ледзь прытрымліваў шнур вялікім і ўказальным пальцамі.
— Вось дык рыбіна,— сказаў ён.— Схапіла тунца, кручок якраз збоку ў ейным роце, ды імкнецца з гэтым уцячы.
«Але марлін павернецца і праглыне тунца»,— падумаў ён. Ён не вымавіў гэтага, бо ведаў, што калі скажаш пра нешта добрае, яно можа не здарыцца. Ён разумеў, якая гэта вялізная рыбіна, і нібыта бачыў, як яна імкне ў цемры з тунцом упоперак рота. У гэты міг ён адзначыў, што марлін спыніўся, але, як і раней, стары чалавек адчуваў ягоную вагу. Пасля цяжар павялічыўся, і ён папусціў шнур. На нейкі момант ён мацней сціснуў яго вялікім і ўказальным пальцамі, і цяжар яшчэ пабольшаў ды пацягнуў шнур уніз.
— Ён узяў тунца,— сказаў стары чалавек.— Цяпер я дам яму як след наесціся.
Шнур, выслабаняючыся, слізгаў паміж ягонымі пальцамі, а тым часам ён, працягнуўшы ўніз левую руку, прымацаваў вольны канец двух запасных маткоў да пятлі пары маткоў наступнага шнура. Цяпер ён быў гатовы. Ён меў у запасе тры
маткі шнура па сорак сажняў даўжынёю апроч таго, які ён выкарыстоўваў.
— З’еш трохі больш,— сказаў ён,— Паеш напоўніцу. Паеш гэтак, каб вастрыё кручка трапіла табе ў сэрца і забіла цябе. Усплыві добранька на паверхню, каб я ўсадзіў у цябе гарпун. Так. Ты гатовы? Ты дастаткова доўга быў ля стала? Пара! — гучна вымавіў ён ды, моцна тузануўшы абедзвюма рукамі за шнур, падоўжыў яго на ярд, а тады падсякаў яшчэ і яшчэ раз, тузаючы шнур напераменку кожнай рукой з усёй сілаю рук і цела з ягонаю вагою.
Нічога не адбылося. Рыба спавольна плыла сабе, і стары чалавек ні на цалю не мог яе ўзняць. Ён цягнуў цераз плечы моцны, прызначаны для цяжкой рыбіны шнур, ажно той напяўся гэтак, што пацеркі вады адскоквалі ад яго. Потым шнур стаў паціху як бы сычэць у вадзе, а ён па-ранейшаму трымаў яго, упіраючыся ў лаўку, не нахіляючыся назад. Лодка пачала паволі ісці ў кірунку паўночнага захаду.
Рыба плыла далей, як і дагэтуль, і ён плыў разам з ёю па ціхай вадзе. Іншыя прынады былі па-ранейшаму ў вадзе, але ён не мог нічога зрабіць.
— Як шкада, што са мной няма хлопчыка,— услых сказаў стары чалавек.— Рыба цягне мяне на буксіры, і я ж як той бітэнг1. Можна было б прывязаць шнур да лодкі. Але ж марлін мог бы парваць яго. Я з усіх сіл мушу ўтрымліваць рыбіну і адпускаць шнур, калі гэта неабходна. Дзякуй богу, што ён вандруе, а не шукае схову на глыбіні. Што я буду рабіць, калі ён усё ж надумае рушыць углыб, я не ведаю. Што я буду рабіць, калі ён дасць нырца ды спусціць дух, я не ведаю. Але зраблю нешта. Ёсць мноства рэчаў, якія я магу зрабіць.