Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах
Эрнэст Хемінгуэй, Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 2024
Зрэдку хтосьці абзываўся ў лодцы, аднак болыпасць з іх маўчала, калі не лічыць гуку ад апускання вёслаў у ваду. Яны разбрыліся паасабоку пасля таго, як выйшлі з вусця гавані, і кожная скіравалася ў тую частку акіяна, дзе гаспадар спадзяваўся знайсці рыбу. Стары чалавек ведаў, што маецца плысці вельмі далёка, і ён пакінуў пах зямлі за сабой, вяслуючы ў чысты ранішні водар акіяна. Ен убачыў свячэнне Затоцкіх водарасцей1 у вадзе, калі апынуўся ў той частцы акіяна, якую рыбакі завуць вялікім калодзежам праз раптоўную глыбіню ў семсот марскіх сажняў.
У ім збіралася ўсялякая рыба, бо тут, сустрэўшы стромкія сцены акіянскага дна, плынь утварала вір. Тут была плойма шрымпаў2 ды рознае драбязы для прынады, часам яны і касякі галаваногіх малюскаў з сама глыбокіх сховаў усплывалі на паверхню, і ўся вандроўная рыба кармілася імі.
Вяслуючы ў змроку, стары чалавек адчуваў набліжэнне раніцы і чуў дрыготкі гук, калі лятучыя рыбы пакідалі ваду, і сычэнне ад іх нягнуткага моцна зладжанага крылля, калі яны ўзмывалі ў паветра ў цемрадзі. Ён вельмі любіў лятучых
1 Род трапічных водарасцей у Атлантычным акіяне.
2 Дробныя крэветкі.
рыб, бо тыя былі яго найбольшымі сябрамі ў акіяне. Ён шкадаваў птушак, асабліва маленькіх, кволых, цёмных марскіх ластавак, якія заўсёды былі ў лёце, у пошуку і амаль нязменна без здабычы, і ён думаў: «Жыццё птушак, апроч драпежнікаў і магутных дужых птахаў, цяжэйшае за наша. Чаму птушак стварылі гэткімі кволымі і прыгожымі, як гэтыя марскія хвалі? Яна добрая і вельмі прыгожая, але можа быць раз’юшана-жорсткая, і гэтак знянацку, і птушачкі, што лётаюць над вадой і абмакаюцца, каб ухапіць рыбу, жаласліва ціўкаючы, створаны занадта нетрывалымі для мора».
Ён і ў думках называў мора la mar, як па-іспанску кажуць улюбёныя ў яго людзі. Бывае, яны гавораць пра яго і благія рэчы, але заўсёды як пра жанчыну. Некаторыя маладыя рыбакі,— з тых, што выкарыстоўваюць буі ў якасці паплаўкоў для сваіх шнуроў і займелі маторныя лодкі, калі акулава печань прыносіла багата грошай, казалі el mar. Яны гаварылі пра яго як пра суперніка, альбо нават як пра непрыяцеля, альбо проста як пра месца, дзе яны ловяць рыбу. Але стары чалавек заўсёды думаў пра мора як пра жанчыну і нешта гэткае, што надзяляе або не надзяляе вялікай ласкай, і калі яно здзяйсняе дзікія ці злыя ўчынкі, дык толькі з тае прычыны, што не можа саўладаць з сабой. Месяц уздзейнічае на мора, як і на кабету, меркаваў ён.
Стары чалавек веславаў раўнамерна, без асаблівых высілкаў, бо захоўваў звычайную сваю хуткасць, і паверхня акіяна была гладкая, толькі зрэдку плынь закручвала віры. Ён дазваляў плыні рабіць траціну работы, і ўбачыў, калі пачало днець, што ён ужо далей, як спадзяваўся быць у гэты час.
«Я рыбачыў там, дзе глыбока, тыдзень і не злавіў нічога,— думаў ён.— Тут ходзяць касякі баніта і альбакораў, можа, сярод іх ёсць вялікая рыбіна і сёння мне ўдасца яе здабыць».
Яшчэ як след не развіднела, а ён ужо закінуў шнуры з прынадамі, плынь несла яго з сабой. Адна прынада была на глыбіні сарака марскіх сажняў, другая — сямідзесяці пяці, a трэцяя і чацвёртая апусціліся ў блакітную ваду ажно на сто і сто дваццаць пяць сажняў. Кожная прынада вісела галавою ўніз, стрыжань кручка быў усярэдзіне рыбы, цалкам абвязаны і абшыты, а ўсю тую частку кручка, што была звонку, выгін і вастрыё пакрывалі свежыя сардзіны. Кожная сардзіна
была нанізана на кручок праз абодва вокі, разам яны ўтваралі паўвянок на прыхаванай гэтак сталі. He было ніводнай даступнай рыбіне часткі кручка, якая не мела б прыемнага паху ды смаку.
Хлопчык даў яму двух свежых тунцоў, або альбакораў, што звісалі з двух найдаўжэйшых шнуроў, быццам грузілы, а на іншых ён меў блакітнага бегуна1 і жоўтага марскога шчупачка, і хоць тыя ўжо выкарыстоўваліся, але былі ў добрым стане, выдатныя сардзіны надавалі ім прыемны пах і прыцягальнасць.
Шнур, тоўсты, як ладны аловак, быў прымацаваны пятлёю да толькі што выразанага прута, і варта было пацягнуць або крануць прынаду, як і той прут цягнула ў ваду. Кожны шнур меў два маткі даўжынёю па сорак марскіх сажняў, да іх у выпадку патрэбы можна было прыладзіць яшчэ запасныя маткі. Калі было неабходна, рыба магла павалачы за сабою болып за трыста сажняў шнура.
Цяпер ён сачыў, як злёгку апускаюцца ў ваду тры пруты за бортам лодкі, і няспешна веславаў, каб утрымаць шнуры простымі і на адпаведных глыбінях. Было зусім светла, сонца магло вызірнуць у любы момант.
Сонца асцярожна ўзнімалася з мора, і стары чалавек змог убачыць іншыя лодкі: нізка на вадзе, не вельмі далёка ад берага, шырока раскіданыя ўпоперак плыні. Потым сонца набралася яскравасці, бляск упаў на ваду, потым узнялося на поўную моц і, адлюстраваўшыся на гладкай паверхні мора, рэзнула старога чалавека па вачах, і ён павеславаў, не пазіраючы на сонца. Ён глядзеў уніз у ваду, ці проста ідуць шнуры ў ейную цемру. Стары чалавек утрымліваў іх больш простымі, як хто-кольвек, гэтак, каб кожная прынада была ў цемрадзі плыні якраз там, на той глыбіні, дзе ён жадаў, каб яна была і чакала рыбу. Іншыя пакідалі шнуры на волю плыні, і часам тыя былі на глыбіні шасцідзесяці сажняў, а не ста, як меркавалі рыбакі.
«Але ў мяне,— думаў ён,— усё дакладна. Проста мне болып не шанцуе. Але хто ведае? Мажліва, сёння. Кожны дзень — новы дзень. Шанцаванне гэта няблага. Але дакладнасць не
1 Від рыбы ў цёплых морах.
пашкодзіць. Калі завітае ўдача, ты будзеш гатовы яе сустрэць».
Мінула дзве гадзіны, сонца ўзнялося вышэй і не біла па вачах гэтак моцна, калі ён глядзеў на ўсход. У полі яго зроку засталіся толькі тры лодкі, і здавалася, што яны вельмі нізкія і паблізу берага.
«Усё жыццё маім вачам бывала кепска ад ранняга сонца,— падумаў ён.— Але яны, як і раней, добрыя. Увечары я магу пазіраць на сонца проста, і ў вачах не робіцца цёмна. Сонца ўвечары мацнейшае, але ўранні глядзець на яго балюча». Якраз тады ён убачыў фрэгата1 з яго даўгімі чорнымі крыламі, той кружляў у небе наперадзе яго.
Раптам птах зрэзаў наўскасяк уніз, выпрастаўшы ззаду крылы, а потым закружыў зноў.
— На нешта ён натрапіў,— вымавіў услых стары чалавек,— He проста шукае.
Павольна і мерна ён павеславаў туды, дзе птушка кружыла. Ен не спяшаўся, і яго шнуры былі гэткія ж прамыя, як напачатку. Праўда, цяпер ён трохі больш дапамагаў плыні вёсламі, і хоць рыбачыў гэткім жа дакладным чынам, але хутчэй, як раней, бо імкнуўся выкарыстаць птушку.
ГІтах узняўся ў неба вышэй і закружляў зноўку, пры гэтым крылле яго было нерухомае. Раптам ён даў нырца ў ваду, і стары чалавек убачыў як з вады рванула лятучая рыба і адчайна памкнула над паверхняй мора.
— Дэльфін2 — вымавіў услых стары чалавек.— Буйны дэльфін.
Ён паклаў вёслы ў лодку і дастаў маленькі шнур, што ляжаў на носе лодкі. Той быў з драцяным павадком, на канцы якога меўся невялікі кручок, на які ён насадзіў адну з сардзін. Стары чалавек апусціў шнур за борт, а пасля злучыў яго з кармой, прымацаваўшы да ніта з колцам. Тады ён прыладзіў прынаду да другога шнура і пакінуў яго, скручаным у маток, у цяні на носе лодкі. Ен зноў узяўся веславаць, назіраючы пры
1 Марская птушка.
2 Стары чалавек называе дэльфінам адну з некалькіх акіянічных рыб, адметных пералівістасцю афарбоўкі, з востраканцовымі плаўнікамі.
гэтым за даўгакрылым чорным птахам, што віснуў над вадой, палюючы на рыбу.
Ен бачыў, як птушка абмакнулася ў ваду зноў, адкінуўшы крылы назад, каб нырнуць, а пасля заматляла імі шалёна, але марна, пераследуючы лятучую рыбу. Стары чалавек не мог не заўважыць пэўнай пукатасці марской паверхні, гэта буйныя дэльфіны ўзнімалі ваду, гонячыся за рыбай. Дэльфіны ўзрэзвалі ваду пад чарадой лятучых рыб і, рухаючыся хутка, не змусілі б чакаць сябе, калі б тыя апусціліся ў ваду. «Гэта вялікая чарада дэльфінаў,— падумаў ён,— Яны раскіданы адзін ад аднаго, і таму ў лятучых рыбаў мала шанцаў. А ў птушкі іх няма ўвогуле. Лятучыя рыбы занадта буйныя ды шпаркія для іх».
Ен назіраў за тым, як лятучыя рыбы зноў і зноў выстрэльвалі з вады і як бясплённа высільвалася птушка. «Гэтая чарада дэльфінаў для мяне страчана,— падумаў ён.— Занадта хутка і далёка шыбуюць яны. Але, мажліва, я падбяру якога блудніка, а можа, мая вялікая рыба недзе паблізу іх. Дзесьці ж павінна быць мая вялікая рыба».
Воблакі над зямлёю паўсталі як горы, бераг здаваўся ўсяго толькі доўгай зялёнай лініяй з шэра-сінімі ўзгоркамі за ёю. Вада ў моры сталася цёмна-сіняя, амаль фіялетавая. Зірнуўшы ў яе, ён убачыў чырвонае сяйво планктону ў цёмных глыбінях і нязвыклае дзіўнае святло сонца. Ен назіраў, каб яго шнуры, знікаючы з поля зроку, ішлі ў ваду проста, і цешыўся, што бачыў процьму планктону, бо гэта азначала рыбу. Дзіўнае святло ў вадзе, цяпер, калі сонца было вышэй, абяцала добрае надвор’е, як і форма воблакаў там, над зямлёю. Але птах цяпер амаль не паказваўся, і на паверхні вады нічога не віднелася, апроч некалькіх лапін жоўтых выцвілых на сонцы саргасавых водарасцей і фіялетава-вясёлкавага застыгла-дрыгністага пузыра — «партугальскага вайсковага карабля»1, што плаваў каля самай лодкі.
Ен перавярнуўся на бок, потым выпрастаўся. Ен плаваў весела, усё адно як бурбалка, са сваімі доўгімі смяртэльна-фіялетавымі валокнамі, што добры ярд2 цягнуліся за ім у вадзе.
1 Адна з сіфанафор (род фізалія).
2 Адзін ярд — 0,914 м.
— Agua mala1,— вымавіў стары чалавек.— Ты, сука.
Злёгку вяслуючы, ён глянуў у ваду і ўбачыў драбнюткіх рыбак, бадай, гэткай жа афарбоўкі, як і шлейфы-валокны, яны сноўдалі паміж тымі, ахінутыя невялікім ценем, што кідала бурбалка, плывучы ўслед за плынню. Яны мелі імунітэт да ейнага яду. Але ў людзей яго не было, і калі хоць трохі слізкіх фіялетавых валокнаў чаплялася і прыставала да шнура, пакуль стары чалавек важдаўся з рыбінай, на ягоных руках з’яўляліся шрамы і раскеліны, усё роўна як ён апёкся лісцем ядавітага плюшча або ядавітага дуба2.
Але ейная атрута дзеіла імгненна-хутка, нібы сцебануўшы бізуном.
Вясёлкавыя бурбалкі былі прыгожыя. Але яны сама падманлівая рэч у моры, і стары чалавек любіў глядзець, як вялікія марскія чарапахі спажываюць іх. Угледзеўшы свае ахвяры, чарапахі падбіраліся да іх спераду, потым заплюшчвалі вочы гэтак, што і яны цалкам хаваліся пад панцыр, ды ўміналі тыя валокны і ўсё астатняе. Стары чалавек ахвотна пазіраў, як чарапахі елі іх, і яшчэ ён любіў хадзіць па ўзбярэжжы пасля шторму і чуць, як тыя з трэскам пукаюцца, калі ён ступае на іх сваімі цвёрдымі грубымі пятамі.