У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1988
вШЙ» У ФОКУСЕ
КАНКРЭТНАГАОДКТА
ПМўфА < MAHA <м ап'ямльмн*
наттк^
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
С^^п у ФОКУСЕ КАНКР9ТНШ ^ША ддд^^ттпжтт™*^^^»^^^ । ішш цЖ>
праўдл I лмна чро. лп'янялыш? напіткл
ББК 87.717.71
Ц99
На основе пнсьменных памятннков VI—XII вв., архнвных матерналов XVI—XIX вв., научных трудов дореволюцпонных п советскнх нсторнков раскрывается проблема употреблення хмельных напнтков, развенчнвается теорня буржуазных ндеологов о якобы нзвечной склонностн восточных славян к пьянству.
Рассчнтана на шнрокнй круг чнтателей.
Рэдактар
членкарэспандэнт АН БССР В. К. Бандарчык .
Рэцэнзенты:
кандыдат філалагічных навук В. Д. Ліцвінка, кандыдаты гістарычных навук Л. М. Лыч, С. А. Мілючэнкаў
Цярохін С. Ф.
Ц 99 У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі.— Мн.: Навука і тэхніка, 1988,— 160 с.: іл.
ISBN 5343003281
На падставе пісьмовых помнікаў VI—XII стст., архіўных матэрыялаў XVI—XIX стст., навуковых прац дарэвалюцыйных і савецкіх гісторыкаў раскрываецца праблема ўжывання хмельных напіткаў, развенчваецца тэорыя буржуазных ідэолагаў аб быццам бы спрадвечнай схільнасці ўсходніх славян да п’янства.
Разлічана на шырокае кола чытачоў.
0302050000022
Ц15788 ББК 87.717.71
М316(03)88
© Выдавецтва ISBN 5343003281 «Навука і тэхніка», 1988.
Цар бічоў
Сабраліся бічы чалавецтва (чума, халера, чахотка, вайна, пажар, павадак, навальніца, засуха, голад, гарэлка і іній.) на свой чарговы шабаш для выбараў цара.
Што там рабілася — аднаму толькі богу вядома. Кожны біч пахваляўся, як многа прьшосіць ён людзям гора і слёз.
Адна гарэлка моўчкі сядзела ў кутку і пасміхалася.
Калі заціх гармідар і ўзважылі ўсё гора і ліха, дык першае месца аднадушна прысудзілі гарэлцы. Аказалася, што яна адна косіць і губіць людзей у многа разоў больш, чым усе бічы, разам узятыя. У заслугу ёй было пастаўлена і тое, што ўсё гэта яна робіць ціха, без шуму і пахвальбы.
Так гарэлкЛ стала царом бічоў чалавечага роду.
Беларуская народная легенда
падачні
ci god даукіны
Алкаголь — вялікі забойца. Лічбы, аб’ектыўныя сведкі ісціны, паказваюць, што ад алкаголю гіне больш людзей, чым ад рукі сапраўдных забойцаў, чым ад атруты.
I. А. сікорскі
Колькі гора прынесла чалавецтву знаёмства з алкаголем, які ў народзе вобразна празвалі «зялёным цмокам», нават цяжка ўявіць: беззваротна страчаныя надзеі, перакрэсленыя планы, няздзейсненыя мары, растаптанае каханне, загубленае здароўе, няўцешныя слёзы матак і жонак, неапраўданыя надзеі бацькоў, псіхічна пакалечаныя дзеці, ранняя бездапаможная і самотная старасць, цяжкія хваробы, мільёны заўчасна адышоўшых у цемру вечнага небыцця... А колькі светлых галоў, патэнцыяльных Ныотанаў і Эдысонаў недалічылася грамадства зза бяссэнсавай страты таленавітых людзей, што ў росквіце творчых сіл марна захлынуліся ў змрочным прадонні сівухі.
Там, дзе прапаўзе «зялёны цмок», застаюцца маральна спустошаныя і фізічна знясіленыя людзі — без волі, сумлення, без адчування прыгажосці жыцця, людзі, пазбаўленыя здольнасці кахаць, спачуваць чужому ropy, без мінулага і будучага. He людзі, а іх прывіды, што бязмэтна бадзяюцца па зямлі. Як толькі ўчэпістыя лапы згубнай звычкі аплятуць душу, чалавек знікае, замест яго з’яўляецца няшчасная істота, якая адначасова выклікае і жаль, і агіду.
Адкуль жа ўзяўся гэты спакуслівазманлі
5
вы і да жудасці ненажэрны «зялёны цмок»? 3 падваротні якога некла выпаўзла гэта зваблівая пачвара на згубу легкадумных і даверлівых людзей? Дзе і калі з’явілася ўпершыню на белым свеце ап’яняльнае пітво? 1 навошта?
Кажуць, што «зялёны цмок» нарадзіўся ў каламутнай пене пераброджанага ягаднага соку. I адбылося гэта быццам бы тады, калі чалавек пачаў вырабляць керамічны посуд, гэта значыць у раннім неаліце, які на Беларусі працягваўся з 6га да канца 3га тысячагоддзя да н. э.
Магчыма, так яно і было. Але катэгарычна звязваць пачатак вырабу віна са з'яўленнем глінянага посуду, на наш погляд, не варта, бо яшчэ задоўга да гэтага людзі паспяхова захоўвалі розныя вадкасці, у тым ліку пладоваягадныя і дрэўныя сокі, у іншых ёмістасцях, напрыклад доўбанках і бурдзюках, тым больш што тэхніка іх вырабу не вызначалася складанасцю і не патрабавала адмысловых прылад працы. Бурдзюкі выраблялі не толькі з авечых, але і з казіных, буйвалавых, конскіх, валовых і іншых скур. I працэс браджэння адбываўся ў іх ніколькі не горш, чым у керамічным посудзе.
Зулусы яшчэ ў XIX ст. карысталіся ў сваім штодзённым побыце бурдзюкамі з каровіных скур. Пашыты бурдзюк яны размочвалі ў вадзе, старанна разміналі і праз невялікую адтуліну, прыкладна такую, як гарлавіна аўтамабільнай каністры, набівалі яго сумессю з зямлі і гною свойскай жывёлы, затым сушылі. Бурдзюк — універсальная ёмістасць, партатыўная, зручная пры перавозцы і пераносцы. Праслужыўшы чалавеку некалькі тысячагод
6
дзяў, ён і цяпер бытуе ў краінах Усходу. У ім, між іншым, вырабляюць кумыс, хоць і спажыўны, але ўсё ж хмельны напітак.
I яшчэ адна дэталь. Агульнавядома, што без агню выраб трывалага керамічнага посуду немагчымы. А вось папуасы Новай Гвінеі, па аўтарытэтнаму сведчанню М. М. МіклухіМаклая, дасканала валодаючы тэхналогіяй прыгатавання спіртнога, здабываць агонь самі не маглі. Дарэчы, агонь для вырабу шмат якіх ап’яняльных напіткаў наогул не патрэбньт. Несумненна толькі адно: з працэсам браджэння, у выніку якога атрымоўваецца віно, чалавек §аёміўся даўно і хутчэй за ўсё выпадкова.
як жа ўсётакі?
дсутнасць дакладных звестак не дазваляе _ ль што адказаць на гэта пытанне адназн^чна і канкрэтна. Таму давайце крыху паджйсазіруем і паспрабуем уявіць, як і пры якіх акаАчнасцях магло адбыцца гэта незайздросш& ^Гтрагічнае па сваіх будучых выніках знаёшва.
' Невялікае селішча першабытнага чалавека на стромкім беразе перасохлай ад спёкі ракі. Усё жывое пахавалася ад нясцерпна пякучага сонца. Нават ад ракі патыхала непрахалодай, як звычайна, а нейкім задушлівьім непрыемным пахам перапрэлых водарасцей і твані.
3 крайняга ад схілу будана, адхіліўшы трысняговую заслону, што прыкрывала ўваход, вылез стары, але яшчэ, калі меркаваць па мышцах, што пругкімі жаўлакамі перакатваліся пад скурай, дужа моцны мужчына з трыма вяпрынымі ікламі на шырокіх грудзях. Абапіраючыся на кап’ё і прыкульгваючы на
левую нагу з вузлаватым шрамам на сухой лытцы, ён нетаропка і, па ўсяму відаць, без асаблівай ахвоты падаўся да таўшчэзнага дуба, магутная крона якога самотна ўзвышалася над пляскатай вяршыняй пагорка.
Стары прыхіліў кап’ё да парэпанага ствала і _млява пацягнуўся, соладка пазяхнуў і прылёг у цяньку каля гліняных карчаг з чарнічным сокам, нарыхтаваным жанчынамі некалькі дзён назад. Кожная была накрыта падобнай на патэльню керамічнай накрыўкай і па краі старанна абмазана глінай. Зверху карчагі былі накрыж абвязаны скручанымі з размочанай лазовай кары шнурамі.
Стары з асалодай заплюшчыў вочы, але не паспеў задрамаць: нейкі перарывісты гук, ледзь чутны і падобны на мышынае скрабанне, прыцягнуў яго ўвагу. Вартаўнік насцярожана’ азірнуўся і акінуў вачыма наваколле. «Мо яшчарка прабегла»,— падумаў ён, павярнуўся на другі бок, падклаў пад шчаку вялікую, бы добры праснак, далонь і прыціх у чуйнай дрымоце.
^Але тут нешта заскраблося зноў, пачулася ненкае глухаватае бульканне. Стары прыслухаўся, і яму здалося, што загадкавы гук ідзе'з сярэдзшы крайняй карчагі. Прыклаўшы вуха да шурпатага і крышачку халаднаватага боку пукатай пасудзіны, ён ад здзіўлення вытрашчыу вочы — там, у сярэдзіне, нешта варочалася і, быццам захлынаючыся, цяжка сапло. Стары жвава падхапіуся і, разпораз азіраючьіся, пашыбаваў у селішча. Але праз некалькі крокаў спыніўся, збянтэжана пачухаў патыліцу. Ці то цікаўнасць пераадолела страх, ці то пабаяўся, каб яго, вопытнага і смелага
8
паляўнічага, супляменнікі не ўзнялі на смех. Напалохаўся, скажуць, невядома чаго і людзей турбуе дарэмна...
Шэпчучы на ўсякі выпадак замову ад нячысцікаў, стары вярнуўся назад. Доўга ўглядаўся ў карчагу, прыслухоўваўся, разважаў. Затым крамянёвым нажом рашуча перарэзаў лыкавы шнур і толькі наважыўся падкалупнуць кончыкам ляза накрыўку, як яна сама, быццам кімсьці падштурхнутая, падскочыла ўгору, дзінькнула аб закруглены венчык горла і з рыпучым шоргатам спаўзла пальцы на тры ўбок.
Старога ад нечаканасці аж скаланула. Паміж лапатак выступіў халодны пот і казытлівым струменьчыкам пабег па спіне. Патыхнула нейкім раней ніколі не чутым і дужа непрыемным пахам, затым з карчагі шуганула падобная на ржавую балотную твань пена. Перад вачыма паплылі каляровыя кругі. Стары як праз туман убачыў сярод бурбалак шумавіння нешта доўгае і звілістае з рудаватаіржавымі плямамі на зеленкаватай скуры вадзяністага тулава. Пачвара варухнулася і ўзняла пляскатую галаву. 3 шырока разяўленай пашчы паміж жаўтлявымі ікламі звісаў чырвоны язык. Сталёвы бляск пранізлівых вачэй наскрозь працяў старога. Ён з усяе моцы ■шыбануў кап’ё ў ашчэраную пашчу страшылішча і з дзікім лямантам: «Цмок! Зялёны цмок!» — кінуўся ў селішча.
Неўзабаве вакол таямнічай карчагі сабралася ўсё племя. Ніякага цмока, зразумела, ніхто не ўбачыў. Толькі пасярод вільготнай плямы, што засталася ад вылітай пены, тарчала ўвагнанае ў зямлю кап’ё. Але ў пасудзі
9
не замест чарнічнага соку нейкім незразумелым чынам апынулася нікому не вядомая вадкасць. Таму ніхто не сумняваўся, што тут не абышлося без духаў. Але якіх? Добрых ці злых? Вырашэннем гэтага важнага пытання і заняліся паважаныя людзі племені — старцы і правадыр.
Старцы па чарзе, старанна і шырока раздзімаючы ноздры, абнюхалі карчагу, затым адзін з іх, з сівою да пояса барадой, аберуч абхапіў карчагу і асцярожна зрабіў першы глыток таямнічай вадкасці.
Навісла трывожная цішыня. Было чуваць, як сярод галля марна б’ецца ў павуцінні рыжы авадзень. Некалькі дзесяткаў насцярожаных вачэй утаропіліся ў адважнага дзядка. Мінула пяць, дзесяць, а мо цэлых дваццаць хвілін, а з ім нічога дрэннага не рабілася. Наадварот, на запалых і пажоўклых шчоках выступіла лёгкая чырвань, а даўно пабляклыя і выцвілыя вочы засвяціліся маладым зухаватым агеньчыкам. Звычайна стрыманы ў рухах і маўклівы, старац раптам зарагатаў і пачаў ляпаць далонямі па жываце, затым Hernia сказаў правадыру і саступіў яму месца каля карчагі.