У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1988
Амаль для ўсіх народаў была характэрна
40
стрыманасць у спажыванні віна. Перавага аддавалася слабым напіткам. Па звестках нямецкага этнографа Ю. Ліпса, піва «шмат у якіх мясцовасцях зямнога шара адыгрывае даволі значную ролю. У прыватнасці, у Афрыцы яго ўжываюць у некалькі разоў болей, чым віна». У ацтэкаў піць пульке мелі права толькі мужчыны і жанчыны паважнага веку. Астатнім мужчынам дазвалялася паспытаць пульке толькі ў час вялікага свята Тэкуілуітонтлі. Англійскі даследчык A. Т. Брайнт адзначае аналагічнае становішча і ў зулусаў. Яны забаранялі хлопцам і дзяўчатам да 20гадовага ўзросту піць нават піва. «Выключэнне,— піша ён,— не рабілася і для замужніх жанчын. I гэтага трымаліся вельмі строга». А ў некаторых плямён ніхто, акрамя знахара, не ведаў тэхналогіі прыгатавання алкагольных напіткаў.
Адмоўныя адносіны да п’яніц, нават да празмернага захаплення півам, назіраліся ў высокакультурных народаў старажытнасці. У Старажытным Егіпце на масіўнай каменнай пліце іерогліфамі было выбіта папярэджаннезварот да маладых: «Ніколі не пі надта многа піва, ты валішся і ламаеш косткі, і ніхто не працягне табе руку, твае ж сябры будуць піць далей і скажуць: «Выкіньце прэч гэтага п’яніцу!» У гэтым надпісе акрамя маральнага павучання ўтрымліваецца ўскосная інфармацыя аб стаўленні старажытных егіпцян да п’янства і п’яніц, аб клапатлівых адносінах старэйшых да здароўя маладых, прадыктаваных свядомым разуменнем шкоднага ўздзеяння алкаголю на яшчэ канчаткова не сфарміраваны малады арганізм. Егіпцяне лічылі сваім святым
41
абавязкам засцерагчы моладзь ад згубнай звычкі і выкарыстоўвалі кожную нагоду для раскрыцця амаральнасці і агіднасці п’янства. «Да мяне дайшлі чуткі, што ты закінуў кнігі,— пісаў адзін егіпецкі настаўнік свайму шалапутнаму студэнту,— і аддаешся ўцехам. Па вечарах ты бадзяешся па вуліцах, і пах піва прымушае людзей абыходзіць цябе здалёку і наносіць шкоду тваёй душы. Бачылі нават, як ты пералазіў цераз сцены і ўрываўся ў чужыя дамы. Ты выклікаеш у людзей агіднасць і робіш ім зло».
Старажытныя жыхары Элады, пра якіх пад уплывам міфаў аб Дыянісу склалася памылковае ўяўленне як аб непрабудных п’яніцах, амаль ніколі не ўжывалі моцных напіткаў. Нават лёгкія гатункі віна яны разводзілі вадой.
Віно слушна ўспрымалася як ліхое насланне на чалавека. Па сведчанню старажытнарымскага гісторыка Плінія Старэйшага (23— 79 гг.), рымскі імператар Даміцыян (51 — 96 гг.) «дзеля карысці Італіі» і ўздыму баяздольнасці войска загадаў высекчы палавіну вінаграднікаў у Галіі. 3 мэтай стрымлівання вытворчасці віна перыядычна выкарчоўвалася «божая лаза» да нашай эры і ў Кітаі. У Японіі наогул да 1880 г. з вінаграду віно не выраблялі.
Дусуны, жыхары вострава Барнео, яшчэ ў 30я гады XX ст. спявалі песнюпапярэджанне, калі бачылі чалавека, які з празмернай увішнасцю завіхаўся каля келіха:
Там знадворку многа вадкасці, Ад якой у нас не баліць галава,— А ад маленькага гладышыка з вадкасцю, што знаходзіцца ў хіжыне, Галава ў нас трашчыць...
42
Агульныя для многіх народаў свету прынцыпы падыходу да праблемы п’янства, якія выразна выяўляюцца пры супастаўленні матэрыяльных культур, тлумачацца псіхасаматычнай тоеснасцю ўсіх людзей і падабенствам эмацыянальных перажыванняў, аднолькавай рэакцыяй арганізма на ўздзеянне алкаголю. Гэтыя прынцыпы, паўсюдна распаўсюджаныя сярод аддаленых на тысячы кіламетраў адзін ад другога народаў розных кантынентаў, выпрацаваліся на аснове абагульнення вопыту шматвяковай практыкі і «залежалі не столькі ад традыцый, колькі ад існуючых грамадскагістарычных умоў».
Зразумела, што ў рамках універсальных законаў эвалюцыі развіваліся і ўсходнія славяне. Ў нашым мінулым нямала прыкладаў гэтаму. Каб не быць галаслоўным, звернемся да гістарычных крыніц. I не толькі да тых, што напісаны самімі ўсходнімі славянамі, але і нашымі гістарычнымі суседзямі, адносіны з якімі не заўсёды былі прыязнымі.
Нашы прашчуры сапраўды не былі святошамі і зрэдку прымалі хмельнае, але ў такой колькасці, што ні адзін пісьмовы помнік не абвінавачвае іх у паталагічнай схільнасці да п’янства. Ды адно толькі тое, што мы жывём духоўна і фізічна здаровымі, якраз і сведчыць пра цвярозасць нашых далёкіх і шмат у чым таямнічых продкаў. Візантыйскія пісьменнікі VI ст. Пракоп у творы «Пра войны», Маўрыкій v «Стратэгіі», апісваючы палітычнасацыяльны лад, звычаі і вераванні склавінаў і антаў, ніводным словам не папракнулі іх у злоўжыванні ап’япяльнымі напіткамі. Гаворачы пра славян, Пракоп выказаў высокую ацэнку
43
іх знешняга выгляду: «Усё гэта людзі вялікага росту і надзвычайнай сілы». Высокую фізічНУЮ падрыхтоўку славян адзначае, быццам змовіўшыся з Пракопам, і Маўрыкій: «Яны... трывалыя, лёгка пераносяць спёку, холад, дождж, недахоп ежы».
Хіба маглі б яны быць такімі, калі б самі пілі бязмерна і мелі ў некалькіх пакаленнях продкаўалкаголікаў? Адказ на гэта пытанне можна даць толькі адмоўны.
А.як было пазней, скажам, у VII ст.?
Hi Ісідор Севільскі, ні Феафілакт Сімакат, ні Феафан, ні іншыя храністы VII ст., якія даволі часта згадвалі ў сваіх працах славян, не называюць іх п’яніпамі. Ісідор Севільскі і Феафан пісалі і пра п’янства, але і адзін і другі звязвалі яго з варварамі. Магчыма, яны як прадстаўнікі больш цывілізаванай дзяржавы так называлі тагачасных славян? Аднак Феафан у сваім «Летапісе» даволі выразна адрознівае гэтыя этнічныя супольнасці. Расказваючы пра адну з бітваў, ён піша: «Варвары былі разбіты... з імі загінула многа славян». П’янства, асабліва сістэматычнае, не магло не звярнуць увагу гэтых і іншых аўтараў. Калі рымляне пасля паспяховай вылазкі загулялі і «ўвесь час п’янствавалі», Феафілакт Сімакат не абмінуў гэты факт, зрабіў здабыткам гісторыі. I добрым урокам для наступных пакаленняў.
He знойдзем мы звестак аб празмернай схільнасці славян да «зялёнага цмока» і ў гістарычных помніках IX—XII стст. Няма ’іх і ў творах (дарожных нататках. мемуарах, геаграфічных і этнаграфічных апісаннях) арабскіх аўтараў Ібн Хардадбе (IX ст)' Ібн Даста,
44
Ібн Раста, Ібрагіма Ібн Якуба (X ст.), у працах рамееў гэтага перыяду Льва Дзіякана і Канстанціна Парфірароднага, унука візантыйскага імператара Васіля (X ст.).
Тое ж самае мы можам сказаць і пра нямецкіх храністаў Адама Брэменскага (XI ст.) і Гельмальда, аўтара двухтомнай «Хронікі славян» (XII ст.). Хтохто, а апошні пры сваім стаўленні да славян не ўтрымаўся б, каб не адзначыць чагонебудзь адмоўнага. Менавіта таму ён крыху зрушыў акцэнты, калі пісаў: «Есць у славян цікавая памылка: на пірах і папойках сваіх яны абносяць чару і над ёю вымаўляюць словы (не скажу благаславенне, а хутчэй праклён) у імя багоў...» Ці то Гельмальд пакрывіў душой, ці не разабраўся ў сутнасці справы. Па ўсяму відаць, што ён прысутнічаў не на папойцы, а на нейкім абрадзе, бо на звычайных пірах не прамаўляюць заклінанняў у імя багоў. Між іншым, ён і сам называе тое, што бачыў, не п’янствам, a «цікавай памылкай».
Адзін толькі замежны аўтар, араб Ібн Фадлан (X ст.), папракнуў славян п’янствам. На беразе Ітыля (старажытная назва Волгі)' ён назіраў пахаванне знатнага руса, падчас якога памёр «адзін з іх з кубкам у руцэ». На падставе толькі аднаго факта ён безапеляцыйна канстатуе літаральна наступнае: «Яны ж адданы віну, п’юць яго днём і ноччу». Разам з тым тут жа прыходзіць у захапленне ад фР зічнага аблічча гэтых людзей: «Я не бачыў больш дасканалых складам цела, чым яны, як быццам яны пальмавыя дрэвы». Племя закарапелых прапойцаў — і раптам зграбныя, жвавыя і спрытныя людзі. Як гаворыцца, адно
45
да другога па ўсіх параметрах не стасуецца. Памерці ў час трызны чалавек мог не абавязкова ад перапою. Хвароба можа зваліць кожнага ў самы неспадзяваны момант. Магчыма, той небарака, пра якога гаворыць Ібн Фадлан, толькі ўзяў у рукі кубак і не паспеў зрабіць ніводнага глытка. А затым: ці было на трызнс столькі віна, каб кожны мог піць колькі захоча? Сам жа аўтар піша, што віно куплялі толькі за адну трэцюю частку грошай, якія выручалі ад продажу маёмасці пакойніка. Супярэчыць ён сам сабе і тады, калі ў адным месцы гаворыць: «яны п’юць у час трызны толькі адзін дзень», а ў другім — «п’юць... днём і ноччу».
Ды і віна тады на далёкай Волзе не было, нават v стольным Кіеве яго можна было знайсці хіба толькі ў харомах вялікага князя. I каштавала яно вельмі дорага, каб ім паіць усё племя. Усходнія славяне пілі ў X ст. медавуху, моц якой вагалася ад 5 да 10°. і, каб напіцца ёю да смяротнага стану, трэба было выпіць гэтага пітва цэлае вядро. А «дасканаламу складам цела» і яго будзе мала.
Да таго ж незразумела, пра якое племя пісаў Ібн Фадлан. У сваіх нататках ён як быццам адразу акрэслівае этнічную прыналежнасць гэтых людзей: «Я бачыў русаў...», але «зялёныя выявы дрэў і іншых прадметаў», якімі, па яго сцвярджэнню, ад пазногцяў кожнага пальца да шыі былі пакрыты рукі мужчын, выклікаюць сумненне. Славяне, як вядома, не ўпрыгожвалі сябе такім чынам.
Поа п’янства славян не пісаў ні адзін з названых аўтараў, але некаторыя з іх згадвалі аб знаёмстве нашьтх далёкіх продкаў з хмель
46
нымі напіткамі. Так, Ібн Даста, гаворачы пра пчалярства і спосабы захоўвання мёду, адзначаў, што яны ўмелі варыць медавуху, але ўжывалі яе толькі на хаўтурах. Наўрад ці Ібн Даста, прававерны мусульманін, змаўчаў бы пра павальнае п’янства, каб яго назіраў. Наадварот, ён, як некалі ў VI ст. Пракоп, палічыў мэтазгодным падкрэсліць фізічнае здароўе славян: «Яны высакарослыя, маюць добры выгляд».
Ну, а што пісалі наконт хмельнага і п’янства самі славяне?
Возьмем першы летапіс усходніх славян «Аповесць мінулых гадоў» (пачатак XII ст.), які насычаны шматлікімі народнымі паданнямі, легендамі, успамінамі і, самае галоўнае для нас, этнаграфічнымі замалёўкамі. Ва ўступнай частцы, у якой выкладзены падзеі, што адбыліся да 852 г., летапісец Нестар, характарызуючы з пазіцый хрысціянства славянскія плямёны, у прыватнасці радзімічаў, дрыгавічоў, драўлян, вяцічаў і севяран, надзвычай рэзка супрацьстаўляе іх «мудрым», «лагодным», «сарамлівым» палянам і дае ім адмоўную ацэнку: «жывуць пазвярынаму, жывуць, як жывёлы», «забіваюць адзін аднаго, ядуць усё нячыста», «маюць па дзве і па тры жонкі», «збіраюцца на ігрышчы, на скокі... і тут выкрадаюць жонак сабе» і г. д.