У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1988
Хутка карчага пайшла па кругу. Пілі ўсе — і малыя, і старыя. I чым больш пілі, тым больш хацелася. Неўзабаве прыкончылі апошнюю карчагу. А крыху пазней пачалося нешта неверагоднае. Сціплыя пачалі пахваляцца паляўнічымі і амурнымі прыгодамі, спакойныя— сварыцца, шчырыя сябры — спрачацца і нават біцца. Аднаму кап’ём праткнулі бок, другому пераламалі рабро і выбілі зуб, а трэцяму наогул адкусілі вуха.
10
I толькі далёка за поўнач п’янае племя нарэшце ўтаймавалася. Пагорак і селішча нагадвалі поле зацятай бітвы. Аглушаныя алкаголем людзі валяліся ў самых разнастайных позах там, дзе іх зваліў цяжкі бяспамятны сон.
Назаўтра старцы зразумелі, што страшнае пітво паслалі ім не добрыя, а злыя духі. Яны доўга раіліся і толькі апоўдні правадыр аб’явіў супляменнікам рашэнне рады старцаў. Вялікі дух зямлі, вады і неба за штосьці разгневаўся на іх і наслаў крывадушнага і зманлівага цмока, які адбірае ўлюдзей разважлівасць і розум, ператварае іх у дурных кацянят, якія прымаюць заячы хвост на матузку за мыш і як угарэлыя носяцца за ім. Каб пазбегнуць бядьт, трэба прынесці ўсёмагутнаму Вялікаму гаспадару ўсяго існага патройную ахвяру — тура, зубра і вепра, змяшаць іх кроў разам, апырскаць на усходзе сонца апаганенае месца і назаўжды пакінуць яго.
Але, на вялікі жаль. гэтага не здарылася. Паспытаўшы ўпершыню чортава зелле, чалавек не пракляў, а, наадварот, упадабаў і спажываў яго час ад часу.
Неалітычныя людзі жылі, па сутнасці, сённяшнім днём і не маглі прадбачыць усяго Taro. чым можа абярнуцца захапленне алкаголем у будучым. Неабходна было назапасіць і абагўліць горкі вопыт некалькіх пакаленняў роду чалавечага. Патрэбны быў час, і jie малы. А напачатку новы напітак прыйшоўся даспадобы і ўспрымаўся як дзівосны сродак добрага настрою і бадзсрасці. як шчодры дарунак таямнічых нябёс.
Паступова вырабам ап’яняльных напіткаў авалодалі на ўсіх кантынентах свету. У знач
11
нам ступені гэтаму спрыяла надзвычай простая яго тэхналогія. Дастаткова было напоўніць якуюнебудзь ёмістасць ягадным, пладовым ці дрэўным сокам, каб пад уздзеяннем Дражджавых грыбкоў пачалося браджэнне, у выніку якога цукар расшчапляўся на спірт і вуглякіслы газ. Некалькі дзён — і віно набывала здольнасць ап’яняць чалавека.
Пры пэўных тэмпературных умовах працзс браджэння адбываўся надзвычай хутка. Жаўтаватае віно «пангве», якое яшчэ і цяпер вырабляюць некаторыя афрыканскія плямёны, утваралася літаральна за адну трапічную ноч. Зліты ў калебасы нарыхтаваны надвячоркам пальмавы сок да раніцы наступнага дня ператвараўся ў віно.
He было недахопу і ў сыравіне. Індзейцы рабілі віно нават з кактусаў, а старажытнае віно «пульке», якое пад назвай «октлі» ведалі яшчэ ацтэкі, атрымоўвалі з агавьг, бушмены і нгуні коса — з мёду дзікіх пчол. Багаты і разнастапны раслінны свет дазваляў вырабляць віно амаль ва ўсіх месцах рассялення чалавека, і пры гэтым практычна ў неабмежаванай колькасці. Так, кхонды, што жывуць у Індыі, з адной толькі пальмы Салёпагакса (Salopogaxo) штодзень нарыхтоўвалі ў час цвіпення да 25 літраў дрэунага соку.
Паступова ў справу пайшлі салбдкая бульба, мандзіба, цукровы трыснёг, а з пераходам да земляробства — маіс, жыта, пшаніца, ячмень, авёс, проса і г. д. Жывёлагадоўчыя плямёны, якім даводзілася ў пошуках пашы качаваць з месца на месца, авалодалі сакрэтам прыгатавання ап’яняльных напіткаў з зслінага, вярблюджага і кабылінага малака. Kam
12
тоўныя харчы марна зводзіліся на тое, што шкодзіла здароўю.
Калі меркаваць па віне зулусаў, якое яны яшчэ ў XIX ст. рабілі з соку пладоў дрэва Склеракакарыя кафра і пальмавага соку, дык ап’яняльныя напіткі гэтага тыпу былі слабымі. Па сведчанню еўрапейцаў, зулускае віно нагадвала сідр і было менш моцным, чым нават кукурузкае піва, а па смаку мала чым адрознівалася ад імбірнага ліманаду.
Далейшым крокам у развіцці вытворчасці ап’яняльных напіткаў расліннага паходжання стала вінаграднае віно. Яму прысвечана незлічоная колькасць вершаў, пра яго існуе шмат паданняў, многія народы прыпісвалі яму нават «боскае» паходжанне. Вядомы біблейскі міф пра патоп і праведніка Ноя аддае лаўрьі першаадкрывальніка вырабу вінаграднага віна менавіта яму: «Бавячыся працай на раллі, Ной знайшоў вінныя ягады... выціснуўшы віно, каштаваў напітак гэты». Ен не ўстаяў супраць «зялёнага цмока» і так прыахвоціўся да віна, што занядбаў працу і, страціўшы сорам, напіваўся да бяспамяцтва і «валяўся голым у шатры сваім». Як бачым, нават такі «бездакорны» чалавек, як Ной, не пазбег спакусы.
Дзе і калі ўпершыню пачалі вырабляць з вінаграду віно, дакладна невядома. Найбольш распаўсюджана думка, што вінаробства ўзнікла ў 'адной з семітычных краін на поўдні ад Каспійскага мора. Адтуль яно быццам бы распаўсюдзілася па ўсяму Ніжняму Еўфрату і іншых усходніх краінах. 3 Сірыі вінаград трапіў у Малую Азію, а затым — на Балканскі паўвостраў. Згодна іншай версіі, вінаград
13
завезлі ў Грэцыю дзесьці каля X ст. да п. э. фінікійскія купцы.
У часы Гамера і Гесіёда вінаградная лаза ўжо лічылася натуральным дарункам зямлі, які Зеўс перадаў людзям праз свайго віначэрпа Ганімеда ці то Дыяніса (Бахус, Вакх, у містэрыях Іякх) — бога вінаградарства і вінаробства. Міфалагічная радзіма вінаграду знаходзілася. па ўяўленню элінаў, на гары" Ніса (Ніза) у Індыі, па іншых крыніцах — у Грэцыі. Існуе неверагодная колькасць міфаў і іх варыянтаў пра вандроўніцтва Дыяніса са сваімі спадарожнікамі, і вось менавіта тут заўважана адна цікавая дэталь: ва ўсіх іх шляхі з Індыі амаль дакладна супадаюць з сучаснай канцэпцыяй распаўсюджання вінаграднай лазы з яе радзімы на Балканскі паўвостраў.
У Старажытным Егіпце вінаград разводзілі ўжо v часы пірамід (3—2е тысячагоддзі да н. э.). 3 Грэцыі вінаробства перакінулася ў Рым і падуладную яму Галію. а ў XV— XVIII стст. шырока распаўсюдзілася ў такіх еўрапейскіх краінах, як Іспанія, Францыя, Партугалія, Венгрыя. На Каўказ і v Крым вінаградная гронка хутчэй за vc? завезена грэчаскімі каланістамі, якія яшчэ напачатку элінскай гістопыі заснавалі на Паўночннм і Захолні™ Прычарнамор’і свае калоніі, такія, напрыклал. як Херсон, Ольвія. Баспор.
На тэрыторыі рассялення йсходніх славян першымі пачалі займацца вінаробствам, відаць, украінпы Закарпацця. V Кіеўскай дзяржаве вінаграцнае віно не мела шырокага паспаўсюджання. Прывозілася яно з Візантыі, трывалыя дыпламатычныя і гандлёвыя зносі
14
ны з якой, згодна «Аповесці мінулых часоў», завязаны ў 907 г. кіеўскім князем Алегам і паглыблены неўзабаве Ігарам і Вольган.
Узамен на рабоў, футравіну, скуру, мёд і воск на ўнутраны рынак Кіеўскай ^дзяржавы, галоўным чынам у гарады Кіеў, Ноўгарад, Полацк, Смаленск, Тураў, свае і іншаземныя гандляры прывозілі разам з іншымі таварамі і віно. Але імпартавалася яно ў невялікай колькасці для княжацкіх двароў, «баляраў», старэйшай дружыны.
3 прыняццем хрысціянства ў 988 г. буйным спажыўцом віна на землях усходніх славян, у тым ліку і на тэрыторыі сучаснай Беларусі, стала праваслаўная царква. Віно як сімвалічная кроў Ісуса Хрыста ўжывалася ў аорадавых мэтах падчас прычашчэння. Багасловы сцвярджаюць, што таінства прычашчэння мае «боскае» паходжанне. Сапраўды, віно ў абодвух запаветах Бібліі згадваецца даволі часта, у адной толькі «Песні песняў» ажно дваццаць разоў: «Вусны твае, як цудоўнае віно», «Мы ўслаўляем ласкі твае, яны лепшыя за віно» і г. д. . . „
У адным з евангельскіх міфаў расказваецца пра тое, як Хрыстос паказаў свой першьі Цуд — ператварыў на вяселлі ў Кане Галілейскай звычайную пітную ваду ў віно. Аднак абрад прычашчэння віном быў вядомы задоўга да Хрыста і запазычаны хрысціянскан царквой у прыхільнікаў культу Дыяніса. Уяуленне старажытных грэкаў аб перагварэнні віна ў плоць і кроў боства зафіксавана ў_ адным з даўніх папірусаў: «Ты ёсць віно і не віно, а галава Афіны. Ты ёсць віно і не віно, a вантробы Асірыса».
15
Адно з ранніх упамінанняў пра віно на тэрыюрыі Беларусі мы знаходзім у актавых матэрыялах XV ст.: «Могуць быць чатыры яткі суконныя, а іншыя чатыры каля сябе пастаўлены для продажу і захавання віна, мёду і піва». У гэты час віно як прадукт гандлю завозілася на Беларусь з Заходняй Еўропы і называлася па імпартуючых краінах і мясцовасцях: . малмазыя, лакгонскае, венгерскае і Г.Д Р*лўя{° выключна феадалы і зрэдку, толькі «ў дні ўрачыстыя», заможная шляхта. Пераважная большасць «рыцарскага» саслоўя, якім лічыла сябе ўся шляхта, перабівалася «півам і хатнім мёдам». Сяляне і рамеснікі пра заморскае віно не маглі нават марыць. Яно каштавала надзвычай дорага. Найбольш распаўсюджаная і самая танная малмазыя прадавалася па 50 талерау за бочку. За гэтыя грошы ў 1507 г. на мінскім рынку можна было купіць 50 добра адкормленых валоў, а ў 1592 г.— 44 т жыта першага гатунку.
Просты люд мог паспрабаваць вінаграднае в'но П„РЫ прычасці ў касцёле ці царкве — па чайнай лыжачцы некалькі разоў у год. Затое магнаты літаральна купаліся ў ім. Толькі за напіткі з іхніх паграбоў можна было купіць некалькі вёсак разам з сялянамі. На баляхмаскарадах і званых абедах віно лілося ракою: «Самае сціплае свята... абыходзілася не менш трох тысяч чырвонцаў».
Распаўсюджанне заморскага віна як адно з праяўленняў засілля краю чужынцамі, іншаземнай модай і звычаямі выклікала ў пэўнай часткі шляхты, асабліва службовай, незадавальненне і нараканні. Мясцовы патрыятызм, выказаны ў форме прыхільнасці да старыны,’
16
знайшоў сваё адлюстраванне ў тагачаснай літаратуры. У вядомым беларускім творы палі тычнай сатыры 1й палавіны XVII ст. «Прамова Мялешкі» аўтар зласліва пацяшаецца над бяздумным перайманнем усяго чужога, у тым ліку і прывазных з Заходняй Еўропы ап яняльных напіткаў.
Адна з першых спроб развядзення вінаграду ў Беларусі была зроблена ў XVII ст. У інвентары Берастовіцкага ўладання ад 23 студзеня 1604 г. упамінаецца вінаграднік каля шпіталя на рыначным пляцы. Але як ні біўся прывезены майстравінароб, атрымаць віно, якое хоць у нейкай меры магло б параўнацца з імпартным, не ўдалося. He прыстасаваныя да мясцовых кліматычных умоў гатункі вінаграду зза недахопу сонца на Беларусі не даспявалі да неабходнай кандыцыі.
Па звестках нямецкага вучонагаэнцыклапедыста, аўтара шырокавядомай кніжкі «Апісанне падарожжа ў Масковію і праз Масковію ў Персію і назад» Адама Алеарыя, першы вінаграднік у Расійскай дзяржаве закладзены ў 1613 г. у Астрахані. Прывезеная персідскімі купцамі лаза добра прыжылася, і неўзабаве многія гараджане пачалі вырошчваць вінаград каля сваіх дамоў. Вінаградныя гронкі і 50—60 вялікіх бочак віна штогод «пасылаюцца вялікаму князю ў Маскву, а часткова прадаюцца ў краіне ваяводам і баярам».