• Газеты, часопісы і г.д.
  • У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі

    У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 160с.
    Мінск 1988
    69.27 МБ
    68
    прлЫілЯ аспекты, nwmfo
    Нмяху бо обычай свой, й законй отец ceouxz й преданья, каждо свой прав'ь.
    ЛАУРЭНЦЬЕУСКІ ЛЕТАПІС
    Вытокі права як сістэма ўстаноўленых агульнаабавязковых норм і правіл паводзін узыходзяць сваімі карэннямі ў дакласавае грамадства і цесна звязаны са звычаем. У аснове звычаю, як правіла, першапачаткова ляжала «табу»— розныя па характару забароны і абмежаванні, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне без усякага абмеркавання і абгрунтавання.
    Нарматыўныя звычаі, выпрацаваныя ў працэсе развіцця грамадства і адшліфаваныя шматвяковым вытворчым і бытавым вопытам, рэгулявалі паводзіны асобы і вызначалі характар узаемаадносін людзей паміж сабой. Канчатковай мэтай звычаю было стварэнне аптымальных умоў для існавання чалавека і захавання цэльнасці супольнасці — роду, племені і г. д.
    Выкананне прававых норм і правіл забяспечвалася бясспрэчным аўтарытэтам грамадскай думкі і адчуваннем арганічнай сувязі чалавека з калектывам. Значную ролю ў фарміраванні пазітыўнага стаўлення да норм і правіл нлемені адыгрывала выхаванне станоўчым прыкладам старэйшых і прымусам, бо на ўсіх ступенях існавання чалавека «права ёсць ніш
    70
    то без апарату, здольнага прымушаць да захоўвання норм права» '.
    Спачатку функцыі апарату прымусу выконвалі ўмудроныя багатым жыццёвым вопытам старэйшыя і паважаныя прадстаўнікі супольнасці, затым рада старцаў і абшчынных абраннікаў, з падзелам грамадства на класы гэтыя функцыі пераняла дзяржава.
    Няма ніякага сумнення, што з усведамленнем біялагічнай і сацыяльнай шкоднасці алкаголю чалавецтва выпрацавала пэўную стратэгію і тактыку сваіх узаемаадносін з хмельным — устанавіла шэраг абмежаванняў, здольных стрымліваць бескантрольнае ўжыванне віна і лакалізоўваць п’янства ў зародку. На прыкладзе многіх плямён Афрыкі, Аўстраліі і Амерыкі нам вядома, што гэтыя меры строга рэгламентавалі час вырабу ап’яняльных напіткаў, а іх ўжыванне звязвалі з канкрэтнымі святамі, абрадамі і племяннымі падзеямі.
    Абмежавальныя санкцыі былі накіраваны на захаванне здароўя патомства. Пра тое, што гэта рабілася свядома, сведчыць распаўсюджаная шмат у якіх плямён забарона піць жанчынам, юнакам і дзяўчатам, дзецям. У кожнага племені ўзроставыя крытэрыі мелі свае асаблівасці. У ацтэкаў, напрыклад, не дазвалялася піць мужчынам нават у росквіце сіл. Ужывалі пульке толькі старыя мужчыны і жанчыны, гэта значыць тыя, хто ўжо не мог фізіялагічна ўплываць на працэс узнаўлення патомства. У зулусаў піва пілі толькі дарослыя мужчыны.
    1 Леннн В. II. Полн. собр. соч. Т. 25. С. 442.
    71
    У выніку склаліся своеасаблівыя адносіны да віна. Яно ўспрымалася не як узбуджальны напітак, а як рытуальны аксесуар культавых дзеянняў і абрадаў, іншы раз выкарыстоўвалася ў якасці заахвочвальнага сродку і нават узнагароды.
    Воінам, якія вызначыліся ў баях з ворагам, скіфскі военачальнік падносіў раз у год па чашы піва. Астатнім нічога не давалі, ім нават забаранялася ў час гэтай працэдуры садзіцца побач з адзначанымі воінамі. Ужывалі скіфы віно і ў рытуальных мэтах, напрыклад пры выкананні абраду пабрацімства і заключэння клятвенных дагавораў. У віно дадавалі некалькі кропель крыві і абмаквалі зброю, на якой прыносілі клятву. Звесткі Герадота (паміж 490 і 480—425 гг. да н. э.) і Лукіяна (каля 120—190 гг.) цалкам пацвярджаюцца археалагічнымі матэрыяламі, у прыватнасці кульобскімі знаходкамі каля Керчы. У буднія дні скіфы пілі толькі кумыс.
    На аснове племянных звычаяў, якія рэгулявалі паводзіны людзей, паступова склалася звычаёвае права — сукупнасць вусных норм і правіл, а з узнікненнем дзяржавы — палітычнай арганізацыі эканамічна пануючага класа — упарадкаванне і рэгуляванне адносін у класавым грамадстве ажыццяўлялася на падставе дзяржаўнага права — сістэмы ўстаноўленых і санкцыяніраваных агульнаабавязковых норм, або законаў. У праве рабаўладальніцкіх і феадальных дзяржаў першапачатковае значэнне надавалася застрашванню. Адзін з самых першых вядомых нам старажытных законаў, які быў накіраваны супраць п’яніц,— эдыкт кітайскаца імператара By Вонга, выда
    72
    дзены ў 1220 г. да н. э. Згодна яму, п’яніцы падлягалі смяротнаму пакаранню.
    Барацьба з празмерным захапленнем алкаголем і асабліва з бытавым п’янствам прадугледжвалася заканадаўчымі актамі многіх краін. Але, як паказвае гісторыя, яно ніколі не было выкаранена да канца. Больш таго, выбухі п’янства час ад часу ўскалыхвалі і памяркоўныя па спажыванню алкаголю краіны. Гэтым, відаць, і можна вытлумачыць факт перыядычнага ўзнаўлення і нават увядзення новых і больш жорсткіх антыалкагольных законаў і пастаноў. Ад рэцыдываў ужывання віна не былі пазбаўлены і такія высокаарганізаваныя і развітыя дзяржавы, як Грэцыя і Рым, літаратурай і мастацтвам якіх мы захапляемся і цяпер. Асноўную прычыну гэтай з’явы трэба шукаць у сацыяльнаэканамічных умовах тагачаснага грамадства. Пэўную ролю адыгрывала і дваістая палітыка пануючых колаў. У той час як асноўная маса грэкаў піла разбаўленае вадою віно, знаць спажывала больш моцныя гатункі і ў колькасці, нічым не абмежаванай. «Той жа самы Аляксандр Македонскі,— пісаў Сенека Луцый Аней,— які перанёс столькі паходаў, бітваў, сцюдзёных зім, пераадолеў нязручнасць пераходаў, пераплыў столькі мораў, абавязаны ранняй смерцю сваёй нястрыманасці — п’янству».
    Афінскія заканадэўцы, у прыватнасці Дракон, імя якога не зусім справядліва, на думку многіх гісторыкаў, стала сінонімам бесчалавечнай жорсткасці, і Салон, які імкнуўся ліквідаваць прорву паміж знаццю і народам, успрымалі п’яніц як вырадкаў чалавечага роду. Законы абодвух прадугледжвалі смярот
    73
    нае пакаранне з той розніцай, што першы патрабаваў знішчаць «ахвяр рытона» як шалёных сабак, неадкладна, з першага прыцягнення да суда, другі даваў п’яніцам магчымасць для выпраўлення: у першы раз празмернага прыхільніка Бахуса каралі вялікім штрафам, у другі — смерцю. Да дзяржаўных служачых Салон ужываў больш строгія меры пакарання. Вядомы выпадак, калі па яго загаду пазбавілі жыцця архаіта толькі за тое, што ён прыйшоў на працу злёгку пад хмяльком.
    Асаблівасцю антыалкагольнага заканадаўства Старажытнай Грэцыі з’яўляецца сацыяльная градацыя санкцыяніраваных дзяржавай мер пакарання: чым вышэйшае становішча займаў у грамадстве чалавек, тым больш цяжкай была кара. Раб атрымліваў за п’янства адпаведную порцыю бізуноў, вольны гараджанін станавіўся рабом, прадстаўнік знаці развітваўся з жыццём. Легендарны спартанскі заканадаўца Лікург (9—8 стст. да н. э.) наогул забараніў знаці піць віно, а рабоў, каб трымаць у паслухмянасці, раіў паволі спойваць.
    Акрамя чыста крымінальных мер уздзеяння грэкі надавалі належную ўвагу прафілактыцы п’янства, выхаванню і фарміраванню высокіх маральных уяўленняў. У Спарце можна было ўбачыць чалавека, звычайна раба, які ў брудным зашмальцаваным адзенні, зарослы ніколі не чэсанымі пасмамі зліпшых ад поту валасоў і апухльім тварам бадзяўся заўсёды на добрым падпітку па вуліцах або, напіўшыся да бяспамяцтва, валяўся ў прыдарожным пыле. Яго ўтрымлівалі, у тым ліку і паілі, га
    74
    радскія ўлады дзеля таго, каб ён сваім абліччам выклікаў у юнакоў гідлівасць да віна.
    Прафілактычныя меры супрань п’янства ў Старажытнай Грэцыі закраналі і такі інтымны бок жыцця людзей, як палавыя адносіны паміж мужам і жонкай. Заканадаўча забаранялася на вяселлі піць маладым, а п’янаму мужу нават набліжацца да жонкі. _
    Падобныя законы дзейнічалі і ў Старажытным Рыме. Тут строга забаранялася мужчынам, жанчынам, у тым ліку і рабам, піць віно да трыццацігадовага ўзросту. Як і грэкі, рымляне пілі толькі разбаўленае вадою віно;
    Шмат у якіх краінах у старажьітнасці асабліва жорсткія патрабаванні прад’яўляліся да маральнай чысціні служак розных культаў, тагачасных пастыраў простага народа. Лічылася, што чалавек з заплямленай рэпутацыяй не можа быць выхавальнікам. У Старажытным Егіпце гэта палажэнне распаўсюджвалася і на цароў. Ім дазвалялася піць віно ў вельмі малой, амаль сімвалічнай колькасці. У Індыі прадстаўнікам вышэйшай касты наогул забаранялася ўжываць трункі. А брамінаў, выкрытых у п’янстве, прымушалі піць гарачае віно да скону. Каралі і іх жонак за паблажлівасць, якая расцэньвалася як патуранне п’янству. Ім захоўвалі жыццё, але выпальвалі на лбе кляймо — выяву бутэлькі.
    Маральныя і крымінальныя меры ўздзеяння на п’яніц прымяняліся і ў еўрапейскіх краінах. Іх саджалі ў турмы, адсякалі вушы, а ў Англіі закаранелых выпівак з ярмом на шыі і дошкай з надпісам «п’яніца» вадзілі па вуліцах і прымушалі рабіць работу, якую ва ўсе вякі імкнуліся выконваць у начны час.
    75
    Ва ўсходніх славян, як і ў шмат якіх іншых народаў, усе гаспадарчаэканамічныя, маёмасныя і маральнаэтычныя адносіны складаліся на падставе мясцовага права і рэгуляваліся звычаёвымі нормамі і правіламі. Ужыванне ўзбуджальных напіткаў таксама рэгулявалася звычаем і ажыццяўлялася ў рамках каляндарнага цыкла свят і абрадаў, якія вызначалі рытм і тэмп жыцця на працягу ўсяго года.
    Бытавога п’янства як з’явы ў сённяшнім нашым разуменні, па сутнасці, наогул не было, калі не лічыць княжацкага падвор’я, дзе ўжо ў X ст. прыкладваліся да чаркі і ў будзённыя дні. Ды і то напачатку гэта парушэнне норм грамадзянскай маралі асабліва не афішыравалася.
    Спажыванне не толькі ап’яняльных напіткаў, а і некаторых іншых прадуктаў суадносілася з канкрэтнымі падзеямі і часам. Так, напрыклад, мёд забаранялася есці да мядовага спаса (1 жніўня), яблыкі — да яблычнага спаса (6 жніўня), новы хлеб — да трэцяга спаса (15 жніўня).
    Да ўсяго нельга было напіцца да страты прытомнасці. Славянскі спосаб піцця «па кругу» не даваў магчымасці аднаму выпіць больш за другога. Пілі з аднаго келіха, які ў напрамКУ Руху сонца перадаваўся ад суседа да суседа, і назад ён вяртаўся не так хутка, як каму, магчыма, і хацелася. Жанчынам наогул не дазвалялася спажываць алкагольныя напіткі, нават такі слабы, як медавуха.
    Старажытная традыцыя пратрымалася на Беларусі да нядаўняга часу. Яшчэ многія памятаюць, што нават пасля вайны на вяселлях
    76
    пілі па кругу з адной чаркі. Такі звычай бытаваў паўсюдна. Жанчыны задавальняліся рознымі падсалоджанымі напіткамі — сокамі, сытой —калі быў мёд, узварамі з яблык, груш, сліў. . . .