У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1988
Памяркоўнае спажыванне медавухі і шва нашымі далёкімі продкамі пацвярджаецца першым пісаным зборам законаў усходніх славян «Соудь Ярославль Володнмнрнца Правда Роуськая» (XI ст.), больш вядомым пад скарочанай назвай «Праўда Яраслава» — самая старажытная частка «Рускай праўды». Складальнікі гэтага славутага юрыдычнага помніка прадугледзелі, здаецца, усе існуючыя тады правапарушэнні маёмаснага і этычнага характару, а таксама злачынствы, звязаныя з замахам 'на асобу, яе абразай і г. д. He абыдзены ўвагай нават такія, якія сёння лічацца Дробнымі і не вартымі ўвагі. Як асобны дзелікт разглядалася пашкоджанне аблічча: «А хто парве бараду... то 12 грывен штрафу» або «Калі выб’юць зуб і кроў у роце будзе... 12 грывен штрафу, а за зуб грыўна». Карным правапарушэннем лічылася і пагроза мячом: «Калі выйме, а не ўткне, то грыўну кун».
Усё, здаецца, прадугледжана, а вось пра п’янства ў дачыненні да простага люду шводнага слова. Ва ўсім тэксце «Рускай праўды» п’янства згадваецца толькі двончы, і ў абодвух выпадках у якасці суб’ектаў злачынства выступаюць не пасадскія людзі, а прадстаўнікі прывілеяваных колаў тагачаснага грамадства. Гэта акалічнасць цікавая тым, што ўскосна пацвярджае тэзіс аб узнікненні бытавога п янства ў асяроддзі людзей заможных — княжацкага акружэння і купцоў. У першым выпадку
77
гэта чалавек, які займае высокае становішча, бо называецца «гаспадзіпам» і мас рабоў: «Калі гаспадзін б’е закупа за справу, ён за гэта не адказвае; калі ж ён б’е яго п’яны, сам не ведаючы за што, дык павінен плаціць за абразу, як за абіду вольнага чалавека». Санкцыі наступнага артыкула закона накіраваны супраць купца: калі ён «прап’ецца, прагуляе, у п’яным вар’яцтве чужы тавар сапсуе», дык той, хто даверыў яму тавар, мае права рабіць з п яніцай, што яму ўздумаецца, нават прадаць у рабства — «свая на гэта воля».
Працытаваныя артыкулы «Рускай праўды» акрамя вызначэння меры пакарання ўтрымліваюць надзвычай істотную і цікавую для нас інфармацыю аб маральным стаўленні тагачаснага грамадства да п’янства. Адмоўны характар яго відавочны і ў агульнай накіраванасці думкі заканадаўцаў, і ў эмацыянальнай афарбоўцы мовы. Чаго варта адно параўнапне п’янства з вар’яцтвам?!
I яшчэ адна не менш цікавая дэталь. Як і ў сучасным заканадаўстве, у «Рускай праўдзе», Кароткая рэдакцыя якой утрымлівае нормы звычаёвага права IX—X стст., ап’яненне разглядалася як абцяжарваючы злачынства фактар. Яно не толькі не вызваляла ад пакарання і не змякчала віну, а, наадварот, вяло да больш суровай кары.
Устойлівасць больш як тысячагадовай пераемнасці прававых традыцый можна вытлумачыць толькі тым, што маральнавартасная ацэнка п янства і адносіны да яго заставаліся нязменнымі на працягу ўсіх грамадскаэканамічных фармацый і заўсёды ўспрымаліся народам як пачварная і зняважлівая з’ява —
78
сацыяльна шкодная, фізіялагічна небяспечная.
Усходнія славяне, якія арганічна і рашуча асуджалі п’янства, не маглі быць п’яніцамі, тым больш традыцыйнаспадчыннымі. Гэта з неабвержнай дакладнасцю гістарычных фактаў паказаў яшчэ ў XIX ст. вядомы рускі гісторык М. I. Кастамараў. Да гэтай высновьі, прааналізаваўшы спажыванне алкаголю ў гістарычнай рэтраспектыве, прыйшлі і савецкія даследчыкі. Гісторык В. I. Буганаў на падставе аналізу старажытных пісьмовых помнікаў усходніх славян пераканаўся, што да татарамангольскага нашэсця (канец першай трэці XIII ст.) ні ў адным з іх «няма не толькі скаргаў на празмернае ўжыванне алкаголю, але нават упамінання аб п’янстве нашага народа». Спецыяліст па гісторыі сацыялогіі I. А. Галасенка даследаваў працэс вывучэння рускімі вучонымі XIX ст. п’янства і яго вынікаў і прыйшоў да вываду, што «папулярная легенда аб асаблівай схільнасці рускага чалавека да гарэлкі» з’яўляецца не чым іншым, як прадузятасцю і зламысным домыслам.
Замацаваных у звычаёвым праве маральнаэтычных прынцыпаў народ трымаўся ў пераважнай сваёй большасці і у XV—XVII стст. Умацаванню і паглыбленню іх садзейнічала ў значнай меры актыўная праца на ніве народнага асветніцтва гуманіста Ф. Скарыны. Ен карыстаўся кожнай нагодай для сцвярджэння вьтсокіх ідэалаў чалавечай маралі, у тым ліку і цвярозасці: «Муж ці жонка, калі ўчыняць шлюб ...няхай устрымаюцца ад віна і ад усякага піцця». В. Валан, С. Будньт, М. Літвін і іншыя беларускія мысліцелі і асветнікі
79
XVI ст. не абыходзілі ў сваіх працах разнастайных пытанняў маралі. He заставалася ўбаку ад гэтай праблемы і тагачасная літараіура, якая прама ці ўскосна асуджала ўжыванне алкагольных напіткаў і паказвала адмоўны ўплыў віна на здароўе патомства: «Атыла... на вяселлі ... больш звычаю жраў віно ... гэта не толькі старым, але і маладым пры празмерным ужыванні з’яўляецца шкодным». Такія пазбаўленыя надакучлівага і прамалінейнага дыдактызму і як бы кінутыя мімаходзь адмоўныя ўпамінанні пра віно падсвядома ўспрымаліся чуйным да друкаванага слова чытачом і слухачом XVI—XVII стст. Сіла эмацыянальнага ўздзеяння ўзмацнялася падборам экспрэсіўнай лексікі, у якой адначасова выказвалася і аўтарская пазіцыя. ^ісьменнік свядома замест нейтральйага слова «піў» ужыў знешне грубаваты, але больш уражлівы дзеяслоў «жраў».
Прапаганда цвярозага вобраза жыцця набывае ў XVI ст. пэўную актуальнасць, бо якраз у гэты час не толькі завозіцца віно і гарэлка зза мяжы, але і пачынаецца мясцовая вытворчасць моцных ап яняльных напіткаў; корчмы густой сеткай, бы павуціннем, пачынаюць аплятаць край. Адначасова ўзрастае і колькасць антыалкагольнай літаратуры, у асноўным рукапіснай. Павучанні такога роду перапісваліся і хадзілі па руках. Вось, напрыклад, як у адным з іх паказваецца шкоднасць алкаголю: «Блуд, віно і п’янства адбіраюць розум, і такі (чалавек,— С. Ц.) ні да чаго не здольны».
Падобная атмасфера, зразумела, не магла не ўплываць на найбольш актыўных і адукаваных членау рэдакцыйнай камісіі Статута
80
Вялікага княства Літоўскага 1588 г. — канцлера А. Б. Валовіча і падканцлера Л. I. Сапегу. Статут, які па свайму зместу быў першым у Еўропе сістэматызаваным зборам законаў і дзейнічаў на Беларусі з 1529 да 1840 г., разглядаў п’янства як амаральную з’яву, а п’яніц —■ як паразітычны элемент. Супадзенне афіцыйнаюрыдычнай і народнай ацэнак алкагалізму не выпадковае. Справа ў тым, што ў аснову Статута разам з палажэннямі «Рускай праўды», прававымі актамі (агульназемскія прывілеі, гаспадарскія лісты і граматы, сеймавыя пастановы) ляглі і нормы мясцовага звычаёвага права. Артыкул 24 прадпісваў п’яніц «кожнага стану» як распуснікаў і дармаедаў, «якія без службы жывучы і ўсякаю работаю не бавяцца», пасля двухразовага папярэджання і ўшчування «дубцамі б’ючы прэч з гарадоў і мястэчак выганяці». Усіх тых, хто пакрываў п’яніц і даваў ім прытулак, пасля папярэджвання мясцовых улад штрафавалі на дзве капы грошай.
Заканадаўцы ўлічвалі п’янства і пры вызначэнні меры пакарання. Артыкул 35, напрыклад, сцвярджаў: калі «шляхціц ці кожнага стану чалавек» пасля пабояў «ездзіў ці хадзіў па гасцях, па таргах і па корчмах піў» 24 дні, а затым ад тых пабояў паміраў, дык той, хто яго пабіў, не плаціў галаўшчызны (штраф за забойства), а толькі сыціў мёд на памінкі.
Статут забараняў падпольны гандаль спіртнымі напіткамі, матывуючы гэта тым, што покутныя, тайныя, корчмы з’яўляюцца рассаднікам розных злачынстваў—забойстваў, разбою, зладзейства, у іх «і іншыя збыткі дзеюцца». Артыкул 33 катэгарычна прадпісваў закры
6. Зак. 1875
81
ваць покутныя корчмы, забіраць напіткі, абсталяванне і начынне для вырабу пітва. Пасля рэалізацыі ўсяго канфіскаванага выручамая сума размяркоўвалася наступным чынам: «паловіца на шпіталь, а другая на вряд (урад. — С. Ц.) гродскі».
Падрабязна рэгламентаваўся прбдаж усіх без выключэння ап’яняльных напіткаў: «Тым жа звычаем... каля мер і цэны продажу піцця прывазнога мушкатэлы, віна яко і мёду, піва, гарэлкі... пастанавення і ўставу подле часу і дарагосці чыніці маюць». У 1557 г. прыгатаванне піва сялянамі велікакняжацкіх уладанняў на Беларусі дадаткова было забаронена «Уставай на валокі»: «Піва абы ніхто з падданых нашых на сёлах варыці не смеў, пад пакараннем капой грошай на нас». Аднак былі і некаторыя выключэнні. Каб заахвоціць людзей сяліцца на пустых, часцей нераспрацаваных землях, «на сырым карню», ім у ліку іншых ільгот прадастаўлялася права «год пятнаццаць... піва варыць». Аналагічныя дазволы, але ўжо ў якасці прывілеяў, атрымоўвалі некаторыя беларускія гарады або толькі якаянебудзь адна катэгорыя гарадскога насельніцтва: «вольна мяшчанам полацкім піва на ўласную патрэбу сваю мець». Грамата 1561 г. дазваляла мяшчанам сыціць мёд на два рублі грошай і гнаць гарэлку пяць разоў у год, у тым ліку на каляды, масленіцу і асенняга Міколу, але не больш як з чэцверці соладу за адзін раз. Магілёўскія кушняры пасля стварэння брацтва атрымалі ў 1589 г. грамату з дазволам «паводле звычаяў сваіх мёд, уласным коштам купляючы, на святы ўрачыстыя сыціць».
82
У 1596 г. у час вялікага пажару ўсе ранейшыя прывілеі згарэлі. У наступным годзе магілёўскія мяшчане атрымалі новую грамату з правам у «брацкім доме мець два склады мядовыя вольныя... а на кожны склад сыціць мёду на 15 пудоў вагі магілёўскай... у чым ім арандатары корчмаў магілёўскіх не павінны перашкаджаць».
Стэфан Баторый у 1579 г. наказаў «панам старостам», каб у Мсціславе «складоў мядовых не забаранялі». Аналагічныя склады ^з правам сыціць мёд у 1592 г. атрымалі крычаўскія, аршанскія мяшчане. Астатняму насельніцтву Рэчы Паспалітай дазвалялася варыць піва толькі на хрэсьбіны, вяселле і хаўтуры, ды і то пры ўмове сплаты 5 злотых за бочку піва і тры злоты за бочку соладу.
Забарона не распаўсюджвалася на шляхту. Кожны шляхціц на сваёй сядзібе быў роўны ваяводзе, як казалі тады. Абмежаванне ў якіхнебудзь правах «рыцарскага» саслоўя ўспрымалася як нахабны замах на «спрадвечныя» шляхецкія вольнасці. Няхай сабе гэты «рыцар» хадзіў у лапцях і шарачковых пагавіцах, але ён заўсёды быў пры шаблі, якую, едучы на поле, утыкаў у гной, каб не замінала працаваць.
У іншага шляхціца, акрамя правоў, нават хлеба свайго пе было, і ён, каб пракарміцца, вымушаны быў служыць у другіх шляхціцаў— князёў, паноў радных, паноў харугоўных, вядомых пад абагульненай назвай «магнаты», якіх за багатае адзенне з заморскіх дарагіх тканіп пазывалі «кармазынавай» шляхтай. Што магло быць агульнага, напрыклад, у князя Радзівіла з шарачком зпад Слуцка Ян