У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1988
Густая сетка корчмаў густымі цянётамі апляла ўсю Беларусь. 3 кожным годам іх коль
7*
99
касць павялічвалася, адпаведна ўзрастала вытворчасць гарэлкі. Калі ўзнікла карчма, гэты змрочны сімвал п’янства, дакладна невядома. Адно з першых упамінанняў пра яе знаходзіцца ў хроніцы Гала Ананіма ў апісанні смерці Баляслава Храбрага ў 1025 г.: «Ані гоману, ані гуку цытры не чуваць было ў корчмах». Як вынікае з тэксту польскіх крыніц, знаходзіліся яны пераважна ў гандлёвых пасяленнях, каля рачных перавозаў, на скрыжаваннях гандлёвых шляхоў. У XIII ст. корчмы былі ўжо і ў вёсках. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яны ўзніклі ў старажытнаславянскі перыяд і першапачаткова з’яўляліся грамадскім будынкам, дзе людзі елі, размаўлялі за келіхам лёгкага пітва пра свае справы, адзначалі святы з музыкай і песнямі. Наколькі гэта дакладна, цяпер цяжка меркаваць, але нешта падобнае было на Беларусі. Яшчэ ў
Беларуская карчма
100
XIX ст., асабліва ў першай яго папавіне, карчма адыгрывала ў беларускай вёсцы пэўныя грамадскія функцыі. Тут заключаліся розныя гаспадарчыя здзелкі, наймаліся работнікі, пастухі, абгаворваліся вясковыя навіны, «тут ігрышчы адбывалісь перад святамі зімой».
Агульнаславянскае паходжанне карчмы пацвярджаецца і лінгвістычнымі данымі. У шэрагу славянскіх моў назва гэтага старажытнага клуба мае агульны корань, які ўзыходзіць да слова «корм». У XVI ст. у корчмах пачалі прадаваць моцныя ап’яняльныя напіткі, у прыватнасці гарэлку, і яны паступова набываюць злавесную славу месцаў спойвання і адурманьвання народа. Менавіта з гэтага часу ў вуснай народнай творчасці, а пазней і ў мастацкай літаратуры корчмы і асабліва карчмары сталі аб’ектамі вострай сацыяльнай крытыкі. Даволі падрабязнае апісанне карчмы канца XIX—пачатку XX ст. з уласцівай яму схільнасцю да бытавой дэталі прыводзіць Якуб Колас у паэме «Сымонмузыка»:
А зза дрэў страха зірнула I два коміны на ёй.
Падышоў Сымон — карчомка Са стадолай і дваром.
I са страхам азірае Гэта логавабяолог. Уздоўж сцен стаялі лавы; За сталом — гурткі людцоў, На сталах — сляды патравы: Хлеб, агрызкі селядцоў. Пры бутэльках гомян япкі. Там і цесць, і сват. і kvm: 3 рук у рукі ходзяць чаокі. А ў галовах бродзіць шум. Пах гаоэлкі, дым махоркі Звіс пад столлю, як туман.
101
Іўоласава апісанне карчмы пераклікаецца з аналагічнай сцэнкай паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Параўнанне паказвае, што карчма і яе атмасфера за час паміж напісаннем паэм не змянілася. Калі і ёсць розніца, дык толькі ў дэталях, да якіх часта звяртаўся Міцкевіч:
Знутры ўсе корчмы дзеляцца, як сінагогі, На дзве паловы — дзве ўжытковыя бярлогі: Адна — на доўгія і вузкія пакоі, Другая зборная, дзе вечна шум, размовы, Ля кожнае сцяны стаіць там стол дубовы, Вакол сталоў, нібы пры бацьку кругам дзеткі, Перамяшчэнцы — зэдлікі і табурэткі.
На мэблі той сядзеў цяпер запанібрата I шляхціц, і халоп з халопкай, сын і тата, 1 толькі аканом асобна ўсеўся ў зале. Імшу набожна ўсе ў капліцы адстаялі, А там, пакуль ізноў за лямачкухазарку, Да Янкеля ўваліліся ў карчму на чарку. А чарка перад кожным госцем стала ціха. I тут жа завіхалася і карчмарыха, Ахвотна наліваючы сівуху з пляшкі.
Для аднаго і другога характэрна рэалістычнае ўзнаўленне карчомнага быту, аднолькавае ў паэтаў і стаўленне да яго. Абодва ўспрымаюць корчмы як з’яву адмоўную і, што цікава, параўноўваюць іх са звярыным бярлогам.
Дзе толькі не было корчмаў — у гарадах, вёсках, у некаторых аж па дзве, туліліся яны як спарахнелыя грыбы на скрыжаваннях дарог, ля рачных перавозаў і нават на рэках падпільноўвалі чалавека, каб выцягнуць апошні грош. Пахілыя карчомкі на палях стаялі прама ў вадзе сярод чароту і лазняку, да іх «дзвярэй з вады вяло некалькі прысту
102
пак». Едучы з Пінска ўніз па Прыпяці, этнограф і фалькларыст О. Кольберг на адлегласці каля сямі міль сустрэў некалькі такіх «вадзяных» корчмаў.
Асабліва многа аўстэрый і шынкоў, пітных дамоў гарадскога тыпу было ў павятовых цэнтрах і мястэчках. У XVIII ст., напрыклад, у Паставах было 27, а ў Лепелі ў 1805 г. 30 шынкоў. Чалавеку літаральна нельга было іх абысці, і людзі заходзілі, а раз зайшоў, дык і выпіў, як піша Я. Колас:
Карчма рэдка пуставала: Чуць развідніцца — сюды Хоць чыя душа вітала, Шоў стары і малады.
Плыў народ, як у касцёл, Шоў і свой і незнаёмы, 3 хутароў ішлі і з сёл. Тут пасэсар, арандатар, Дробны шляхціц, важны пан, Хто папіць, гульнуць аматар, Кожны міл быў і жадан.
У XIX ст. карчма канчаткова страчвае сваю традыцыйную ролю грамадскага месца вырашэння штодзённых спраў і адпачынку і становіцца, па сутнасці, месцам збору п’яніц і спойвання народа. Польскі пісьменнік і гісторык Юзаф Ігнацы Крашэўскі добра ведаў Беларусь. Тут ён вучыўся ў гімназіі, многа падарожнічаў, даследаваў мінулае беларускай зямлі, у сваіх раманах і аповесцях пісаў пра цяжкую долю беларускіх сялян, пра маральную дэградацыю шляхецкай арыстакратыі. He абмінуў ён і п’янства і карчмы. У яго інтэрпрэтацыі роля карчмы заключалася v наступным: «Дзе ёсць вёска без карчмы? Было б гэта
103
стварэнне без галавы. Бо карчма з’яўляецца месцам сустрэч, рады і весялосці, у ёй усё звязваецца і завязваецца, у ёй смутак выказваюць адзін другому, у ёй сварацца і б’юцца, і спрачаюцца, і дамаўляюцца — і любяцца! Карчма — гэта сэрца вёскі». Але ўжо сэрца хворае, разбітае сацыяльным інфарктам, атручанае алкаголем.
Усю віну і адказнасць за спойванне народа ў мінулым, як правіла, цалкам ускладаюць на карчмароў: маўляў, каб не было корчмаў і карчмароў—не было б і п’янства. Безумоўна, карчмары адыгрывалі адмоўную ролю, хоць бы таму, што давалі выпіць напавер і пад рэчавы залог. Пра гэта пісаў^Г. Р. Дзяржавін у канцы XVIII ст. падчас свайго наведвання Беларусі: «Гэтыя корчмы ёсць не што іншае, як моцная спакуса для простага народа. У іх сяляне разбэшчваюць свае норавы, робяцца гулякамі і нядбайнымі да работы. Там выдурваюць у іх не толькі хлеб надзённы, але і ў зямлі пасеяны, хлебаробчыя прылады, маёмасць, час, здароўе і само жыццё...» Усё гэта сапраўды так, але ж справа была не ў карчмарах. Яны толькі глыбей развярэджвалі сацыяльную язву і з’яўляліся пасрэднікамі тых, на чыім сумленні ляжала ўся маральная і нават крымінальная адказнасць за спойванне народа. А імі выключна былі прадстаўнікі пануючага класа, пачынаючы ад дробных абшарнікаў і канчаючы вялікім князем, з канца XVIII ст.— царом. Менавіта ім належалі корчмы, у іх KimaHi плыла львіная доля прыбыткаў ад продажу гарэлкі.
Возьмем, да прыкладу, магнацкі род Радзівілаў. Аднаму з іх, закаранеламу, якіх свет не
104
бачыў, п’яніцы, больш вядомаму па мянушцы «Пане Каханку», належала ў Беларусі без малога тысяча гарадоў і мястэчак, і ў кожным былі корчмы і шынкі, ды не па аднаму. У Нясвіжы, горадзерэзідэнцыі князя, колькасць корчмаў за 107 гадоў павялічылася амаль у тры разы: 1654 г. — 17, 1679 г. — 25, 1761 г. — 47. Продаж спіртнога прыносіў яму каля палавіны ўсіх прыбыткаў. Род Радзівілаў, у параўнанні з якім кароль Рэчы Паспалітай быў бяднейшы за царкоўнага пацука, на працягу стагоддзяў не толькі жорстка эксплуатаваў беларускі народ, але, падобна іншым магнатам і драбнейшым панкам, спойваў яго ў літаральным сэнсе гэтага слова.
У гістарычнай літаратуры часам сустракаем сцвярджэнне, што некаторыя манархі былі заклапочаны распаўсюджваннем п’янства і рабілі пэўныя заходы для яго ўтаймавання. Пры гэтым звычайна спасылаюцца на Жыгімонта II Аўгуста і Пятра I. Ідэалізацыя таго і другога не мае пад сабой ніякай гістарычнай асновы і грунтуецца на аднабаковай ацэнцы паасобных фактаў. Пётр I узведзены ў ранг барацьбіта з п’янствам на той падставе, што пры ім закаранелым п’яніцам вешалі на шыю цяжкі чыгунны медаль з надпісам «За п’янства»,,забываючы пры гэтым, што падтэкст гэтай «узнагароды» не выходзіў за рамкі ўлюбёнай п’яніцамі сентэнцыі: «Пі, але розум не прапівай». Да ўсяго медаль вешалі толькі ідрыштантам у турме за злачынствы, зробленыя ў выніку п’янства.
Пры Пятры I ужыванне гарэлкі, якую ён сам любіў і «патрабаваў, каб яе пілі і госці, не выключаючы дам», распаўсюджвалася і
10E
нават культывавалася. Сваім «непрыстойным да цынізму» папойкам і разгулу цар імкнуўся надаць «канцылярскія формы, зрабіць яго сталай установай». Так узнікла калегія п’янства, або «сумасброднейшнй, всешутейшнй н всепьянейшнй собор». Па сцвярджэнню сучаснікаў, п’янства дасягнула такога ўзроўню, «што немагчыма апісаць, і шмат каму даводзілася ад яго паміраць». Гэтыя звесткі знаходзім мы ў творах гісторыка В. В. Ключэўскага.
He заслужыў лаўраў ахоўніка нораву і маралі °таксама і гаспадар Вялікага княства Літоўскага і кароль Польшчы Жыгімонт II Аўгуст. Артыкул 13ы «Уставы на валокі» 1557 г., зацверджанай і падпісанай гэтай каранаванай асобай, прадпісваў: «Корчмы покутныя па сёлах каб не былі». Аднак гэта мера была выклікана не клопатамі аб сялянах, а тым, што з покутных корчмаў не паступала капшчызна — акцызны падатак на гарэлку і піва. Дарэчы, ва «Уставе...» пра сапраўдны намер Жыгімонта II Аўгуста гаворыцца адкрыта: «Каб капшчызна наша не гінула». Таму і загадвалася ва ўсіх уладаннях вялікага князя на Беларусі корчмы ставіць ля дарог і ў валасных цэнтрах, дзе рэвізорам было б лягчэй ажыццяўляць за імі нагляд і своечасова і спаўна спаганяць падаткі. Праз паўгода 6ы артыкул першага дадатку да «Уставы...» забараніў трымаць корчмы на зямлі вялікага князя іншым панам — магнатам і шляхце. Звярніце ўвагу —панам не забаранялася мець корчмы, а значыцца, гандляваць гарэлкай на тэрыторыі сваіх уладанняў. Дзе ж тут, спытаемся, клопаты аб народным здароўі?
106
Забарона зроблена не ў інтарэсах працоўнага люду, а выключна толькі з асабістых эканамічных інтарэсаў. Выціснуўшы канкурэнтаў са сваіх уладанняў, Жыгімонт II Аўгуст знач: на павялічыў уласныя даходы, якія паступалі ў выглядзе акцызнага падатку з корчмаў.
Але і феадалы не засталіся ў пройгрышы, дакладней, мала што страцілі, бо «Устава...» не закранала прыватнаўласніцкіх уладанняў і вёсак. А іх толькі ў аднаго Кароля Радзівіла было больш як пяць тысяч, і ў кожнай былі корчмы, а ў вялікіх па дзве. Каб хоць прыблізна ўявіць, якія прыбыткі прыносілі яны князю, неабходна ведаць тагачасныя ўмовы арэнды. Такую магчымасць даюць архіўныя матэрыялы. У пачатку XVI ст. «Ян Ілько, мешчанін, наняў карчму вінную ў князя яго міласці за пяцьдзесят коп грошай на год». Па мінскіх цэнах 1507 г. за гэтыя грошы можна было купіць 100 валоў або 250 вепраў ці 1500 бараноў.