У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1988
Па меры развіцця і пранікнення капіталістычных адносін у сельскую гаспадарку Беларусі і пашырэння рыначных сувязей прыгоннай вёскі, аграрнага перанасялення і адыходніцтва ўзрастае спажыванне моцных спіртных напіткаў. Неадменным спадарожнікам капіталізму з’яўляецца п’янства. Спойванне народа памешчыкамі ў канцы XVIII —XIX ст. набывае характар сацыяльнай эпідэміі, асабліва сярод насельніцтва гарадоў і вясковай беднаты.
Летам 1800 г. на ўсходзе Беларусі пачаўся голад. Але гэта быў дзіўны голад: памешчыцкія свірны літаральна трашчалі ад зерня, жытняя мука сотнямі тысяч пудоў вывозілася па Дзвіне за мяжу, шэсць тысяч бровараў
114
пераганялі хлеб у спірт, выпрацоўваючы штогод 14 млн. вёдзер гарэлкі, а сяляне тых памешчыкаў, каму ўсё гэта належала, галадалі, давіліся лебядой з карою, пухлі дзеці. Хлеба не было, а гарэлкі хоць захлыніся. Адна толькі вінакурня ў Лёзне выдаткоўвала на гарэлку каля васьмідзесяці асьмін жыта. Ці не пра гэты голад і адчай пісаў ананімны паэт:
Вяснаголад перапала, Ані солі, ані круп: I скаціне корму мала, I самому ані ў зуб. На палацях дохнуць дзеці, Жонка тры дні з дуру п’ець, I даўно парожна ў клеці...
Пачалі паміраць людзі. Царскі ўрад замест тэрміновай дапамогі даручыў Г. Р. Дзяржавіну разабрацца ў прычынах голаду. Азнаёміўшыся на месцы са становішчам, паэт быў літаральна аглушаны ўбачаным і тое, што рабілі мясцовыя памешчыкі, назваў «немнлосердным сднрством». У вёсках князя Агінскага, памешчыкаў Заранкі і Гурко, у вёсцы Гарбачы, якая належала дубровенскім ксяндзам, людзі елі шчаўе, лебяду, сныць, карэнні рознага зелля. Па загаду Г. Р. Дзяржавіна маёнткі некаторых буйных землеўласнікаў, у тым ліку Агінскага, Гурко і Заранкі, узялі пад дзяржаўную апеку, а хлеб у неабходнай для падтрымання жыцця колькасці размеркавалі паміж галадаючымі сялянамі. Да абурэння ўзрушыла Г. Р. Дзяржавіна спойванне народа ў галодны год. Ен апячатаў вінакурню ў Лёзне, а збожжа раздаў мяшчанам і сялянам навакольных вёсак, якія ледзьве цягалі ногі з голаду.
8* 115
Пасля ўз’яднання Беларусі з Расіяй указам 1772 г. за шляхтай было захавана права вольнай вытворчасці і продажу спіртных напіткаў. У 1782 г. гэта права пацверджана другім указам. Выраб гарэлкі, мёду, піва быў дазволены толькі памешчыкам. Згодна ўказам, усе шляхецкія корчмы заставаліся на ранейшых месцах, новыя можна было ставіць з дазволу губернатара і толькі «на вялікіх дарогах і каля цэркваў». У гарадах была ўведзена адкупная сістэма, паводле якой казна павінна была атрымліваць 1 р. 50 к. з кожнага чалавека. Цана ап’яняльных напіткаў і ўмовы продажу вызначаліся магістратамі.
Усе прыбыткі ад рэалізацыі гарэлкіі ў сельскай мясцовасці, як і ў часы Рэчы Паспалітай, ішлі ў карысць уладальнікаў бровараў. Але дзяржава не магла доўга мірыцца з такім становішчам і ў 1783 г. права продажу спіртных напіткаў памешчыкамі абмежавала прыватнаўласніцкімі вёскамі і сёламі, у дзяржаўных гандаль хмельным пітвом перайшоў у рукі казны. Але зробленае ўрадам змяненне мала закранула інтарэсы памешчыкаў, бо пераважная колькасць корчмаў з часоў рэформы 1557 г. знаходзілася на тэрыторыі іх уласных зямель. Рускі акадэмік В. Севяргін, які ў 1802 г. двойчы наведаў Беларусь, пісаў, што «віно гоняць усе памешчыкі на сваіх заводах, якія завуцца тут броварамі, і прадаюць яго ў корчмах па свабоднай цане... Адбярыце ад тутэйшых памешчыкаў права на свабоду вінакурэння — і яны пазбавяцца большай часткі сваіх прыбыткаў».
Урад коса паглядаў на фантастычныя прыбыткі беларускіх памешчыкаў і вышукваў
116
спосаб урваць сваю долю спакуслівага пірага. 29 верасня 1810 г. уводзіцца падатак у памеры 60 кап. асігнацыямі з кожнага вядра гарэлкі, адначасова выдадзены маніфест запэўніваў памешчыкаў аб захаванні за імі права прапінацыі. Памешчыкі зразумелі «намёк» і пераклалі падатак на плечы сялян. На практыцы яго спаганялі падушна, зыходзячы з Taro, што кожны селянін спажывае ў год адно вядро гарэлкі. Самае цікавае ў маніфесце тое, што падатак распаўсюджваўся і на тых уладальнікаў прыгонных, якія не мелі бровараў. Казна як бы падштурхоўвала памешчыкаў да вінакурэння. У 1821 г. падатак узрос да 2 руб. асігнацыямі з душы.
Але і гэтага аказалася мала. Указам ад 23 лістапада 1849 г. замест падушнага падатку ўводзіўся з 1 студзеня 1851 г. акцыз. У гарадах і мястэчках паранейшаму застаўся адкупны гандаль спіртным. Адкупшчьікі неміласэрна абдзіралі народ і, па сутнасці, рабілі што хацелі, бо за іх кошт карміліся мясцовыя ўлады. Адных чыноўнікаў адкупшчык задобрываў падачкамі і багатымі абедамі з віном, другіх, у тым ліку амаль усю паліцыю, утрымліваў на пастаянным жалаванні.
Вінная адкупная сістэма, пра якую станоўча адзывалася Кацярына II, грунтавалася на перадачы права спагнання падаткаў за продаж спіртных напіткаў за пэўную суму грошай і на пэўны тэрмін прыватнай асобе. Працэдура набыцця вінных водкупаў адбывалася кожныя чатыры гады ў Пецярбургу і нагадвала аўкцыённыя таргі. Водкуп набываў той, хто ўносіў большы пачатковы заклад. Адкупшчыкі граблі грошы літаральна лапа
117
тай. Мяркуйце самі: у сярэдзіне XIX ст. гадавая сума казённага прыбытку з вінных водкупаў склала 128 млн. руб., а адкупшчыкі за гэты ж час сабралі 220 млн. руб. серабром. Дзеля асабістага ўзбагачэння яны шырока выкарыстоўвалі падман наведвальнікаў пітных дамоў. Найбольш распаўсюджаным спосабам ашуканства было разбаўленне гарэлкі вадою і фальсіфікацыя віна. Для захавання натуральнага колеру, паху і моцы ў напіткі дадавалі розныя хімічныя рэчывы, нярэдка шкодныя для здароўя. Выпадкі атручвання, a іх было нямала, падкупленыя мясцовыя ўлады канстатавалі як смерць з перапою, а ў народзе казалі «згарэў ад гарэлкі». Кантроль за кабакамі і спраўным паступленнем падаткаў адкупшчыкі ажыццяўлялі праз сваіх штатных работнікаў. Пад кіраўніцтвам «дзяржаўцы акцызных збораў» сярдобскага 2й гільдыі купца А. Вясніна і галоўнаўпраўляючага акцызным водкупам севастопальскага Ій гільдыі купца А. Траццякова, якія трымалі ў сваіх руках водкуп па Гродзенскай губерні, працавала ажно 300 служачых.
Увядзенне акцызу не пашкодзіла інтарэсам памешчыкаў. Адвольныя цэны дазвалялі ўзваліць яго на плечы народа. Механізм абдзірання добра раскрыты ў ананімнай гутарцы «Дзядзька Антон», што хадзіла па руках вясковага і местачковага люду ў XIX ст.: «Што толькі ні возьмеш, што толькі ні купіш, што толькі табе трэба ці з’есці, ці выпіць... за ўсё возьмуць з цябе і цану, і падатак, і возьмуць яго, здаецца, не сілай, а, здаецца, зусім справядліва, бо ніхто, здаецца, не гоніць цябе заплаціць: маеш ахвоту і грошы — купляй, не
118
маеш — не трэба. I заплаціш, браце, той падатак так, што і сам таго ведаць не будзеш, а здаецца табе, што ўсе тыя грошы ты за сам тавар аддаў... яны тое ведаюць, што купіць мусіш, і налажылі падатак у такі хітры спосаб».
У выніку ўцягнення памешчыцкай гаспадаркі ў таварнаграшовыя адносіны ў пачатку XIX ст. назіраецца даволі інтэнсіўнае развіццё вотчыннай прамысловасці. Першае месца сярод яе займаюць бровары, агульная колькасць якіх у першым дзесяцігоддзі XIX ст. дасягнула ажно 6 тысяч. Вядучае месца вінакурства ў прамысловай вытворчасці забяспечвалася высокай прыбытковасцю гарэлкі, абумоўленай у сваю чаргу поўнай свабодай вінакурства і няўхільным ростам попыту на спіртныя напіткі.
Згодна афіцыйным даным за 1841 г., у Віленскай губерні кожны шляхціц, які меў 15 душ прыгонных, займаўся вырабам гарэлкі. 3 увядзеннем акцызу колькасць бровараў скарацілася, бо ўрадавы ўказ 1849 г. з мэтай павелічэння грашовых паступленняў у казну забараніў дробнамаёнткавай шляхце, якая мела менш 50 прыгонных душ, трымаць старыя і будаваць новыя вінакурні.
У сярэдзіне XIX ст. вытворчасць гарэлкі апынулася ў руках буйных землеўласнікаў: Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гогенлоэ, О’Руркаў, Храптовічаў, Пуслоўскіх, Гарватаў, Гарціно, ЯксБыкоўскіх, Чапскіх, Бохвіцаў, Вайніловічаў, Жукоў, Ажэшкаў, Багушэўскіх, Багдановічаў, Славінскіх, Бялінскіх, Красніцкіх і інш. Спіс, як бачым, карануюць асобы тытулаваныя. Князі, графы, бароны...
119
Закрыццё дробных, пераважна старых і напаўсаматужных бровараў прывяло не да скарачэння, як гэта, здаецца, павінна было адбыцца, а да павелічэння вытворчасці гарэлкі. Справа ў тым, што якраз у гэты час праходзіла даволі інтэнсіўная рэканструкцыя прадпрьіемстваў вінакурнай прамысловасці, устанаўлівалася больш дасканалае імпартнае абсталяванне (калонны апарат Пісторыуса, перыядычна дзейнічаючы апарат Галя, апараты ^э™ана> Дорна, Сіменса і асабліва прадуктыўны апарат Ільгеса). Вінакурні пераходзяць на паравы спосаб вытворчасці алкагольных напіткаў. У пачатку 2й палавіны XIX ст. агнявое вінакурэнне ўжо амаль не ўпамінаецца ў тагачасных дакументах. Пераабсталяваныя бровары атрымоўваюць больш рэспектабельную і больш адпаведную капіталістычнаму спосабу вытворчасці назву «вінакурныя заводы». Мадэрнізацыя абсталявання і тэхналагічнага працэсу павялічыла не толькі сутачную перапрацоўку збожжа, а і выхад прадукцыі з аднолькавай колькасці сыравіны на„3°—40%. у 40X гадах XIX ст. 1840 бровараў Мінскай і Гродзенскай губерняў давалі каля 4100 тысяч вёдзер гарэлкі ў год. У 50х гадах у абедзвюх губернях засталося толькі каля 700 вінакурных заводаў, але яны выраблялі штогод 5 млн. 156 тыс. вёдзер гарэлкі.
Але тэхнічны прагрэс, акрамя росту спажывання моцных спіртных напіткаў і пашырэння п’янства, нічога не прынёс простаму люду. Спойванне сялян памешчыкамі праводзілася самымі рознымі спосабамі: стварэннем разгалінаванай сеткі корчмаў, продажам гарэлкі ў крэдыт і ў абмен на сельскагаспа
120
дарчыя прадукты, аплатай работы сялян на гаспадарцы памешчыкаў не грашыма, а гарэлкай. Як і ў мінулыя стагоддзі, памешчыкі пільна сачылі, каб сяляне пілі гарэлку толькі ў свайго пана. У многіх маёнтках нават была створана спецыяльная варта, якая назірала за выкананнем гэтага парадку. За піццё «чужой» гарэлкі неслі адказнасць і карчмары. Цікавае ў гэтых адносінах пагадненне паміж князем Вітгенштэйнам і карчмараміарандатарамі, якія павінны былі сачыць за тым, каб у карчме не пілі невядома дзе набытую гарэлку. За парушэнне забароны за кожную выпітую кварту «парушальнік» уносіў у касу маёнтка 30 кап. серабром і адпрацоўваў адзін дзень паншчыны. Развіццё капіталізму ў Расіі суправаджалася небывалым дагэтуль распаўсюджаннем п’янства. Справа дайшла да таго, што пачалі піць адэкалон. У 1844 г. у Ковенскай губерні вымушаны былі нават распрацаваць правілы продажу адэкалону, але мясцовыя ўлады клапаціліся не аб здароўі працоўных, а аб тым, каб ужыванне гэтага сродку гігіены не пашкодзіла тым, «каму права продажу і вырабу гарачых напіткаў належала». Каментарый, як кажуць, не патрэбны.