У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1988
10. Зак. 1875
145
моўчвалася, што «культурнае піццё» — гэта прамая дарога да бытавога п’янства і дэградацыі чалавека як асобы. Абыходзілі маўчаннем і шэраг пытанняў гісторыі паходжання хмельных напіткаў і п’янства. Таму нават той факт, гістарычна дакладны і праўдзівы, што Расія па колькасці спажывання алкаголю на душу насельніцтва займала да рэвалюцыі сярод краін Еўропы і Амерыкі дзесятае, перадапошняе месца, успрымаецца сёння з недаверам і выклікае іранічную ўсмешку. Аналагічная рэакцыя і на сучасную інфармацыю ў краіне.
Ну, а як жа ўсётакі мы выглядаем у гэтых адносінах сёння?
Звернемся да замежнай статыстыкі. He да той, якой розныя радыёгаласы засмечваюць эфір і галовы даверлівых слухачоў, а да той, якой замежныя даследчыкі карыстаюцца ў сябе дома. Люк Біль, аўтар шырока вядомага ў Францыі юрыдычнага даведніка «Кодэкс піцейнай установы», так ацэньвае сучасную алкагольную сітуацыю: «Сёння сусветны рэкорд спажывання алкагольных напіткаў належыць — не паверыце — Люксембургу: кожны жыхар гэтай маленькай краіны, калі верыць статыстыцы, спажывае штогод 18 л... Следам ідзе Францыя— 13,5 л у год, Партугалія — 12,8 л і ў бок памяншэння — Італія, Венгрыя, Іспанія, Швейцарыя, ФРГ, Бельгія, ГДР, Данія, Нарвегія, СССР».
У Савецкім Саюзе нават у 1984 г., калі спажыванне алкаголю дасягнула самага высокага ўзроўню за апошняе дзесяцігоддзе, сумарнае спажыванне спіртных напіткаў не перавышала 8,4 л на чалавека. Але і гэта выклікала
146
сур’ёзную трывогу грамадскасці, і п’янству была абвешчана ўсенародная барацьба.
Мінула два гады, як у краіне дзейнічае пастанова ЦК КПСС «Аб мерах па пераадоленні п’янства і алкагалізму» (7 мая 1985 г.).Мы зрабілі толькі першыя крокі па дарозе да цвярозасці, але ўжо цяпер адчуваецца дабратворнае ўздзеянне зробленых захадаў: спажыванне алкаголю скарацілася да 4,4 л, прыкметна пайшла на спад смяротнасць ад няшчасных выпадкаў, атручвання і траўматызму, амаль на чвэрць панізілася злачыннасць, зменшылася колькасць прагулаў і аварый з прычыны п’янства. Але біць у літаўры яшчэ рана. Па сутнасці, толькі пастаўлена заслона паміж алкаголем і моладдзю. Наўрад ці зменшылася колькасць закаранелых п’яніц, але ўжо добра тое, што іх не становіцца больш.
Для выхавання трывалай псіхалагічнай устойлівасці супраць зла перш за ўсё неабходна вызваліць нашу свядомасць ад шкодных «піцейных» традыцьтй штодзённага побыту. А гэта справа не аднаго дня. Менавіта таму Цэнтральны Камітэт КПСС папярэджвае, што барацьба з п’янствам патрабуе настойлівасці і часу. На сходзе актьтву Ленінградскай партыйнай аоганізацыі Генеральньт сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў адзначыў: «Поспех будзе дасягнуты толькі ў выпадку, калі навалімся на гэту работу ўсім гуртам. Калі весці яе будзем неаслабна, рашуча, не ідучы ні на якія кампрамісы» ’.
1 Горбачев М. С. Настойчнво двнгаться вперед. М„ 1985. С. 29.
Ю*
147
СЛОУНІК УСТАРЭЛЫХ I МАЛАЗРАЗУМЕЛЫХ СЛОУ, ЯКІЯ СУСТРАКАЮЦЦА У ТЭКСЦЕ
АКЦЬІЗ — ускосны падатак у капіталістычных краінах на тавары шырокага спажывання (спіртныя напіткі, соль, табака, запалкі і г. д.). У царскай Расіі таксама ўстанова па збору акцызнага падатку
АНТЫ — візантыйская назва славянскіх плямён, якія ў IV—VII стст. засялялі лесастэп ад Карпат да Северскага Данца
АРХАІТ — служачы дзяржаўнай установы ў Старажытнай Грэцыі
АРХІДЫЯКАН — духоўны тытул першага дыякана і намесніка епіскапа па кіраўніцтву царкоўнымі маёнткамі і судаводстве. Пазней узначальвалі архідыяканствы
АСЬМІНА —даўняя адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў, роўная 104 956 л, у народзе — 48 кг
АУСТЭРЬІЯ — вялікая карчма са стайняй і вазоўняй, заезны дом
БРАТЧЫК — гарадскі жыхар, які ўваходзіў у адно з брацтваў свайго горада
БРАЦТВА — прафесійнарэлігійная арганізацыя праваслаўнага насельніцтва беларускіх гарадоў
БРОВАР — вінакурня, вінакурны завод
БУРМІСТР — кіраўнік панскага маёнтка або стараста, прызначаны феадалам. У гарадах з магдэбургскім правам — кіраўнік гарадскога самакіраўніцтва
БУДА — лясное прадпрыемства, дзе выраблялі з драўніны паташ, ордаш, смальчугу, смалу, дзёгаць, драўняны вугаль, а таксама пасяленне буднікаў
БЯРКОВЕЦ —даўняя адзінка вагі, роўная 10 пудам (160 кг)
ВАНТУХ, лантух — мяшок, а таксама адзінка вымярэння хмелю
148
ВІКАРЫЙпамочнік пробашча (парафіяльнага ксяндза) або епіскапа
ВІРА —грашовы штраф за забойства ці цяжкае калецтва вольнага чалавека ў Кіеўскай Русі
ВРЯД, уряд — выканаўчая ці распарадчая ўлада
ГАЙНЫ СУД — гл. копны суд
ГАЛАУШЧЬІЗНА — грашовы штраф за забойства ў Вялікім княстве Літоўскім
ГАРНЕЦ — адзінка вымярэння сыпкіх і вадш рэчываў, а таксама плата за памол у млыне і настаўніку за навучанне. Гарнец малы, або шынковы,— 2,8237 л, гарнец цэхавы — 5,6474 л
ГШІКА — вальтыжыроўка
ГРАМАТА — гл. прывілей
ГРОДСКІ СУД —замкавы суд, праводзіў свае пасяджэнні ў замку, або, патагачаснаму, у гродзе. Разглядаў крымінальныя справы
ГРОШ — грашовая адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім. 60 грошаў складалі капу, 100 грошаў—1 рубель. Грош утрымліваў 10 пенязей
ГУСАК — катавальнае прыстасаванне, якім скручвалі чалавека ў нязручным і пакутлівабалючым становішчы
ГУТА — прадпрыемства па вырабу шкла і шклянога посуду
ГРЫУНА — злітак серабра, які служыў у Кіеўскай Русі грашовай і вагавай адзінкай, а таксама старажытная манета, роўная 20 дзеньгам, або 10 капейкам
ДВОР — маёнтак або адзін з маёнткаў панскага ўладання, у якім размяшчалася дваровая адміністрацыя; сялянская сядзіба, а таксама ўчастак яе паміж хатай, гаспадарчымі пабудовамі і агародам
ДЗЕЛІКТ — усякае правапарушэнне, незаконнае дзеянне, злачынства
ДЗЕСЯЦІНА— мера зямельнай плошчы, роўная 1,09 га ДЗІЯЦЭЗ — адміністратыўнатэрытарыяльная адзінка каталіцкай царквы (епархія), складалася з некалькіх дэканатаў, у кожны ўваходзіла некалькі прыходаў
ДЗЯКЛА — прадуктовы падатак, які плацілі сяляне пану са сваёй гаспадаркі
ДЗЯРЖАВА — маёнтак або частка яго ў часовым карыстанні якойнебудзь асобы
149
ДЗЯРЖАУЦА — асоба, у дзяржанні якой знаходзілася дзяржава
ЗАКУП — вольны чалавек, які за купу (пазыку) трапляе ў поўную залежнасць ад феадала і працуе на яго, пакуль не выплаціць доўг. Калі пазыка не пагашалася на працягу 10 гадоў, закуп станавіўся рабом на ўсё жыццё
ЗАСЦЕНАК — невялічкае пасяленне дробнай шляхты, якая часта мела аднодва прозвішчы
КАЛОДА— катавальнае прыстасаванне, у якое зашчамлялі рукі, ногі або рукі і галаву злачынцы. Шырока выкарыстоўвалася панамі для пакарання непаслухмяных сялян
КАМЕНЬ— даўняя адзінка вагі, эквівалент якой у розных мясцовасцях быў неаднолькавы. У 1760 г. велічыня каменя зацверджана сеймам з 40 фунтаў (каля 1 пуда)
КАПА—урашовая адзінка з 60 грошаў, а таксама адзінка лічэння разнастайных прадметаў: снапоў, бярвенняў, гонты, сыроў, шапак і г. д.; скарочаная назва копнага суда
КАПІТУЛА — калегія духоўных асоб пры епіскапскай кафедры ў каталіцкай і англіканскай цэрквах; агульны сход членаў манаскага ці духоўнарыцарскага ордэна
КАПШЧЬІЗНА — падатак з продажу ап’яняльных напіткаў у Вялікім княстве Літоўскім
КАРЧАГА —вялікі гліняны посуд для захоўвання сыпкіх і вадкіх прадуктаў
КЛІР — агульнае найменне духавенства якойнебудзь парквы
КОПНЫ C^ Д. капа, гайны суд — суд сялянскай абшчьтны. Дзейнічаў на Беларусі з часоў язычніцтва да XVIII ст.
КЛЯШТАР — каталіцкі манастыр
КУФА —адзінка вымяоэння вадкасці, у старажытнаспі роўная 12, у XIX ст.— 80 вёдрам
ЛІСТ — гл. прывілей
МАГДЭБУРГСКАЕ ПРАВА — гарадское права, пры якім жыццё гараджан (мяшчан) рэгулявалася уласнай сістэмай юрыдычных норм. Жыхары гара
150
nov з магдэбургскім правам пазбаўляліся залежнасш ад феадалаў і падпарадкоўваліся магістрату МАГІСТРАТ выбарны орган гарадскога самакіраўніцтва. Пасля судован рэформы 1864 г. мапстрат МЕСТАВ—^орад, агульнае найменне гарадскіх пасялен
няў на Беларусі ў XVXVIII стст., адсюль мястэчка — гарадок
* —Гдзе спаганяліся вагавы і іншыя зборы з купцоў
ПАНШЧЫНА — прыгоннае права; дармавая прымусовая праца сялян на пана некалькі дзён у тыдзень ПАРАФІЯ — абшчына веруючых, якія наведваюць адну царкву .
ПАРАФІЯНЕверуючыя аднон парафіі зяпнігтяга ПАТАШ — рэчыва ў выглядзе белага зярністага парашку, якое атрымлівалі з драўнянага попелу. Разнавіднасці паташу — ордаш, смальчуга
ПЕНЯЗІ — грашовая адзінка Вялікага княства Літоу скага, роўная 1/10 гроша
ПОКУТНЫЯ КОРЧМЫ — тайныя, падпольныя корчмы ПРАПІНАЦЫЯ (лац. propinatio — гандаль віном) — манапольнае права паноў вырабляць 1 прадаваць па адвольных цэнах спіртныя напіткі _
ПРОБАШЧ, плябан — парафіяльны ксендз
ПРЫВІЛЕЙ (лац. privus — прыватны, асобны і іех закон)—дзяржаўны акт, што надаваў якіянебудзь ільготы як цэламу саслоўю, пэўнай катэгорыі насельніцтва, так і аднаму чалавеку
ПРЫЁР — настаяцель (ігумен) мужчынскага кляштара
РАДЦА, райца, радны, раднік, ратман — выбарная службовая асоба гарадскога самакірауніцтва (рады) у XV—XVIII стст.
РОТА — прысяга
РЫТОН — чаша ў выглядзе рога
СКЛАВІНЫ — адна са старажытных назваў славян СОЛАД — прадукт браджэння з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня. Выкарыстоўваецца для вырабу спірту, піва, квасу .
СТАРАСТА—абраны сялянамі ці прызначаны панам кіраўнік абшчыны, вёскі, сяла
151
СТАРОСТА службовая асоба, якая ўзначальвала адЛ • ДСТВа; пажыццёвае
званне у Вялікш княстве Літоўскім; намеснік вялікага князя або караля
СУСЛА — адвар крухмалістых і цукрыстых рэчываў у ’ стане браджэння, які ідзе на выраб піва і квасу ТАМГА (татарск. кляймо, таўро)—у Маскоўскім Вялікім княстве дазвол прыватным асобам устанаўліваць у сваіх маёнтках таргі і спаганяць у сваю карысць пошліну
ФАСКА, фаса — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасці, роўная 1 пуду (16 кг), а таксама драўляная дзежачка з вушкамі
ФАЛЬВАРАК — панскі маёнтак з комплексам гаспадарчых забудоў і панскай запашкай, а таксама тып сялення на Беларусі
па
ХЛОСТА — пакаранне дубцамі або бізуном
ЦЭХ —прафесійная арганізацыя рамеснікаў адной або ларуф^ бл13кіх спеЧыяльнасцей у гарадах Бе
ЦЭ^^5Т,Р ВЬ'браНЫ на агУльнай сходцы рамеснікау кіраунік цэха
ЧАЦВЯРЫК — даўняя мера сыпкіх рэчываў (26 25 л) 1 вадкасці (3,08 л) ' ;
ЧЫНШ — грашовы падатак, які прыгонныя сяляне ўносілі замест адбыцця паншчыны