• Газеты, часопісы і г.д.
  • У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі

    У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 160с.
    Мінск 1988
    69.27 МБ
    Штурхала працоўны люд у карчму і галеча, цяжкая марная праца і здзекі. Неўраджаі і ўзмацненне эксплуатацыі вялі да заняпаду сялянскіх гаспадарак. Канчаткова страціушы надзею выбрацца з бяды, чалавек у адчаі нёс у карчму апошнюю кашулю, толькі б забыцца, толькі б, хоць у п’яным угары, адчуць на сэрцы палёгку.
    He змянілася становішча і пасля адмены
    121
    nPujr0HJiara права. Згодна афіцыйным даным /?0сое\оооІ'ЧКай імпеРЬІІ толькі за 20 гадоў ( ооо Іооо) больш як 2 млн. сялян прапілі свае гаспадаркі, 100 тыс. сялянскіх сямей, у большасці шматдзетных, штогод надзявалі жабрацкія торбы.
    Свядомае і сістэматычнае спойванне сялян дасягнула такіх памераў, што пра гэта вымушана была загаварыць нават кансерватыўная прэса. Вось, напрыклад, што пісалі ў 1890 г «Церковные ведомостн спнода»: «Жывучы ў цэнтры сялянскага насельніцтва на зямлі памешчыкаў, карчмары паставілі сябе ў незалежнае ад мясцовых жыхароў становішча і, выкарыстоўваючы заступніцтва памешчыкаў^ вялі і цяпер у большасці выпадкаў вядуць гандаль віном, спойваюць народ і канчаткова разбэшчваюць яго».
    Такіх выказванняў у архіўных, публіцыстычных і літаратурных крыніцах тысячы. I за кожным з іх чорным прывідам узвышаецца злавесная постаць памешчыка. Псрагортваючы пажоўклыя ад часу старонкі, пераконваешся, што больш страшнага, вераломнага і бязлітаснага ворага, чым памешчыкі, у беларускага народа не было. Пачынаеш глыбей адчуваць і разумець гнеў і абурэнне Якуба Коласа:
    Нашто зямля іх, катаў, носіць?
    Ой, хто ж ад іх не загалосіць? А дзе ж на іх шукаць управы, Бо суд «праўдзівы», суд «ласкавы» Паноў за здзекі не карае?
    Пасля адмены прыгоннага права ўрад прыступіў да распрацоўкі новага «пнтейного устава». Папаўзлі чуткі, што адначасова бу122
    дзе скасавана ў заходніх губернях права прапінацыі. Памешчыкі не на жарт перапалохаліся і пачалі бамбардзіраваць урадавыя ўстановы калектыўнымі зваротамі, пасланнямі, петыцыямі. Адстаўны палкоўнік Златніцкі ў сакавіку 1861 г. пісаў, што права прапінацыі ў Заходнім краі прыносіць уладальнікам маёнткаў да 1 млн. руб. прыбытку штогод. Без яго памешчыкі не будуць мець сродкаў для існавання. Далей ён сцвярджаў, што гэты прыбытак «заснаваны на роднай спадчыннай уласнасці». Інакш кажучы, ён, спасылаючыся на нейкую эфемерную спадчыннасць, абараняў правы памешчыкаў спойваць народ і жыць за яго кошт. На Беларусі кампанію за захаванне прапінацыі ўзначальвалі прадвадзіцелі дваранства Віленскай і Мінскай губерняў граф Э. Чапскі і Д. Лапа. Аднак дарэмна непакоілася яснавяльможнае^панства, усё засталося паранейшаму. Новы ўстаў перакрэсліў надзею парода вырвацца з панскіх пут: «У тых уласніцкіх гарадах і мястэчках, у якіх права продажу піцця належала выключна іх уладальнікам, права сіе захоўваецца за імі».	.	.
    Неўзабаве права прапінацыі было усетакі скасавана. Але ад таго, што залаты струменьчык прыбыткаў замест кішэні памешчыкаў пацёк у дзяржаўную казну, спойванне народу не спынілася. He зменшылася яно і пасля ўвядзення віннай манаполіі, калі галоўным кабатчыкам краіны стаў сам царбацюхна. Наадварот, самадзяржаўная ўлада, пакрываючы хранічны дэфіцыт бюджэту за кошт продажу гарэлкі, спрыяла распаўсюджванню п’янства ў маштабах усёй краіны. Толькі
    123
    пасля уступлення ў сілу манаполіі яно, як зауважвіу У паэме «Казанскі універсітэт» Ьутушэнка, азарылася арэолам «царственнага дома»:
    Нынче водка на Русн, Как нмператрнца!
    Н сургучный венец На головке царственной, а соленый огурец — скнпетр государственный.
    „ Спойванне народа, якому «пера.'іікаджалі У яго шкненні да выцвярэжвання вышэйшыя класы», дасягнула ў канцы XIX ст. нябачаных дагэтуль памераў. Асваенне вінакурнай прамысловасцю бульбы зрабіла гарэлку практычна агульнадаступнай. «Дзяшоўка», як ахрыстў народ таннае пітво, прадавалася на кожным вугле. Беларускі паэт К. Вераніцын, які жыу у гэты час, пісаў у паэме «Два д’яблы»:
    «Кварта стоіць цяпер злоты, Во раздолле нам, Дзямян.
    3 панядзелка да суботы Ад дзяшовай будзеш п’ян».
    Хто гарэлкі перш і ў губу Адрадзясь яшчэ не браў — Той сцябаў цяпер, аж люба: Па паўгарца іншы жраў.
    ашьткагольнм ^укш
    Такі агульны і раптоўны рух не мог быць вынікам аднаго красамоўства, a • павінен быў мець прычыны ў самілі жыцці.
    м. А. ДАБРАЛЮБАЎ
    Уступленне Расіі на шлях капіталістычнага развіцця суправаджалася не толькі інтэнсіўным ростам прамысловасці, але і ўзмацненнем эксплуатацыі працоўных. Адпой з замаскіраваных і наіібольш актыўных форм прысвонвання вынікаў чужой працы з’яўлялася спойванне народа. Спажыванне моцных алкагольных напіткаў узрастала прама прапарцыянальна колькасці рэалізаванай гарэлкі на ўнутраным рынку. Нават улічваючы паніжэнне рэальнага кошту грошай, прыбыткі казны ад продажу гарэлкі няўхільна ўзрасталі з году у год з фантастычнай хуткасцю. Па ьрэсцкаму павету, напрыклад, за 1860 г. яны перавысілі 58% ад усіх паступленняў у казну.
    Адпаведна пашыралася і п’янства Аб дынаміцы распаўсюджвання гэтай сацыяльнай хваробы можна меркаваць па сухіх, але красамоуных па сваёй антычалавечай сутнасці афіцьшных лічбах. У пачатку XVIII ст гарэлка прынесла казне больш як 1 млн. руб„ v па™ТКУшХ ст — 12>6> У сярэдзіне— 128, уканцы 300 млн. руб. Забягаючы за храналапчныя межы нашай тэмы, адзначым, што насельніцтва Расіі ў 1907 г. выпіла алкагольных напіткау на 900 млн. руб.
    Чорная хмара татальнага алкагалізму на
    126
    соўвалася на краіну. Па статыстычных звестках канца XIX ст., п’янства займала першае месца ў спісе смяротных выпадкаў ад няшчасных здарэнняў. Штогод у сярэднім гінула:
    ад маланкі...................... 550	чалавек
    згарала ......................... 900	—»—
    атручвалася........................1000	—»—
    замярзала..........................1230	—»
    канчала жыццё самагубствам .	. 2000	—»—
    гінула ад злачынцаў............... 2840	—»—
    памірала ад алкаголю .... 4678 —»—
    Калі ўлічыць 26,3% самазабойцп’яніц і 59% забітых п’янымі злачынцамі, дык атрымаецца, што ад гарэлкі штогод гінула 6879 чалавек.
    У рэшцс рэшт пад націскам прагрэсіўнай грамадскасці ўрад вымушаны быў увесці некаторыя абмежаванні ў продажы спіртнога. Артыкул 45ы закона ад 14 мая 1885 г. «найвысачэйша дараваў правы» мясцовым папячыцельствам садзейнічаць уладам у барацьбе з п’янствам. Выходзіць, папячыцельствы да гэтага не толькі не маглі змагацца, але нават садзейнічаць камунебудзь у барацьбе з п’янствам. Урад і не думаў прымаць ніякіх рашучых мер, бо гэта прывяло б да катастрафічнага дэфіцыту бюджэту, які складаўся амаль на 50% з выручаных за гарэлку грошай.
    Але гэты, як і шмат якія законы царскай Расіі, застаўся на паперы як помнік злачыннай крывадушнасці. Згодна «Царкоўным ведамасцям сінода», члены папячыцельстваў «у болыпасні выпадкаў эканамічна залежалі ад гандляроў віном». Бездапаможнымі аказаліся і мясцовыя выканаўчыя ўлады, бо «ў
    127
    існаванні корчмаў зацікаўлены былі не толькі шынкары... але і памешчыкі».
    „Аднак і ў гэтай сітуацыі народ у пераважнан большасці здолеў захаваць чысціню сваіх нораваў і чалавечую годнасць і здалёк абыходзіў корчмы, якія, бы тыя воўчыя капканы, падпільноўвалі чалавека літаральна на кожным кроку. Былі і такія, што не вытрымлівалі, з адчаю залівалі гора гарэлкай і співаліся. Колькасць гэтых небарак з кожным годам павялічвалася, але яны ўсё ж складалі 3Hvrvyi° менш“ць народа. Як гэта ні дзіўна, у XIX ст., калі ў Расіі крывая п’янства дасягнула самай высокай ў сваёй гісторыі адзнакі, усходнія^славяне былі самым цвярозым народам у Еўропе. Аднак гэтага чамусьці не заўважаюць. некаторыя заходнія аўтары. Па колькасці спажытага алкаголю на душу насельніцтва Расія ў канцы XIX ст. знаходзілася на дзесятым месцы. Лідэрства доўгі час трывала захоўвала Францыя. Французы за год выпівалі ў 8 разоў больш алкаголю, чым усе народы Расійскай імперыі, разам узятыя Аднак у Расп ад перапою штогод памірала 00,2 чалавека на 1 млн. жыхароў, a v Фоанцыі ўсяго П,5 чалавека.	У Р
    Справа ў тым, што француз выпіваў сваю гадавую норму раўнамерна на працягу ўсяго года, а наш мужык сваю значна меншую долю спіртнога асільваў за 2030 святочных дзен і, зразумела, напіваўся, хаця практычна амаль увесь год не спажываў гарэлкі.
    Аналагічнае становішча, як сведчаць даследаванні польскіх вучоных, назіралася і ў Рэчы Паспалітай. Багдан Бараноўскі ў сваёй кнізе «Польская карчма» прыводзіць перака
    128
    наўчыя матэрыялы аб перабольшванні п’янства славян.
    У канцы першай палавіны XIX ст. п’янства набывае на Беларусі пагражальныя памеры. Народ бачыў, што гарэлка не толькі падрывае гаспадарку, але і калечыць людзей. Паступова выспявала ўсведамленне неабходнасці энергічнай барацьбьт з сівушнай пошасцю. I працоўны люд пачынае бараніцца сам ад надыходзячай бяды.
    У сярэдзіне XIX ст. на Беларусі знізу, у самай народнай гушчы, зараджаецца масавы антыалкагольны рух, які «знайшоў паміж сялянамі найбольшую колькасць паслядоўнікаў». У вёсках адно за другім ствараюцца таварыствы (брацтвы) цвярозасці. Падобна ланцуговай рэакцыі, яны ў параўнаўча кароткі тэрмін ахапілі ўсе беларускія губерні. Сяляне цэлай грамадой адмаўляліся купляць і піць спіртныя напіткі. Рух цвярозасці застаў адкупшчыкаў, мясцовыя ўлады і ўрад знянацку, як маланка сярод яснага неба. Нават усёведны шэф жандараў вымушаны быў прызнацца імператару Аляксандру II, што «здарылася ў нас падзея, зусім нечаканая».
    Да нядаўняга часу лічылася, што антыалкагольны рух зарадзіўся ўпершыню ў жніўні 1858 г. у Літве, у асяроддзі ковенскіх шаўцоў, краўцоў і сталяроў. Да канца 1858 г. прыклад гарадскіх рамеснікаў пераняла ўся Ковенская губерня, затым беларускія паветы Віленскай, а ў лютым 1859 г. і Гродзенская губерня. Беларускія даследчыкі М. М. Зайцаў і Б. С. Клейн выявілі ў архівах дакументы, з якіх відаць, што месцам узнікнення арганізаванага супраціўлення п’янству была
    9. Зак. 1875
    129
    Гродзеншчына, дзе масавае адмаўленне ад алкаголю пачалося на некалькі месяцаў paHeft, чым у Коўна. У пачатку мая 1858 г. у канцылярыю гродзенскага губернатара паступіла дакладная запіска з просьбай спыніць уступленне сялян у таварыствы цвярозасці. Больш таго, аўтар запіскі, давераны ад дзяржаўцаў Кобрынскага чарачнага водкупу і казённых корчмаў па Гродзенскай губерні дэрпцкі біргер Карл Клуге, хадайнічаў аб спагнанні з віноўных панесеных адкупшчыкамі страт. Выходзіць, што рух цвярозасці ў Гродзенскай губерні не толькі распачаўся ў маі 1858 г., але ўжо пашырыўся так, што адчувальна зменшыліся прыбыткі ад продажу ап’яняльных напіткаў, і гэта прымусіла адкупшчыкаў біць трывогу.