У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1988
Сапраўднай сацыяльнаэканамічнай прычынай правядзення рэформы 1557 г. было імкнепне інтэнсіфікаваць выкарыстанне прыродньтх рэсурсаў і павялічыць эксплуатацыю сялянства з мэтай атрымання з зямлі і з тых, хто яе апрацоўваў, болыных прыбыткаў. У выніку ўзмацнілася прыгонніцтва, паскорыўся працэс распаду сялянскай абшчыны і яе гістарычных інстытутаў самакіраўніцтва.
Пры фальварках побач з традыцыйнымі галінамі гаспадаркі ствараюцца прамысловыя прадпрыемствы: цагельні, паперні, млыны, гуты (выплаўка крычнага жалеза з балотнай руды) , буды (выраб поташу і ордашу) і бровары, на якіх з жыта, пшаніцы, ячменю і аўса
107
гналі гарэлку. Фальварак быў прыбытковай сельскагаспадарчай і саматужнапрамысловай формай арганізацыі гаспадаркі. Яе асаблівасцю была самаабарачальнасць: зямлю, што давала сыравіну, апрацоўвалі прыгонныя сяляне бясплатна. На выраб гарэлкі таксама нічога не затрачвалася. Частка яе рэалізоўвалася тут жа на месцы па адвольна вызначаных феадалам цэнах.
У выніку правядзення рэформы прыбыткі феадалаў узраслі амаль удвая. У Бабруйскай воласці, напрыклад, на 40%: з 402 коп грошай да 776 коп. Сюды ўваходзіла і выручка ад продажу алкагольных напіткаў.
Павелічэнне вытворчасці гарэлкі спрыяла распаўсюджванню п’янства не толькі прамым шляхам — праз густую сетку корчмаў, але і ўскосным — скарачэннем вырабу традыцыйных слабых напіткаў — медавухі і піва. У сярэдзіне XIX ст. прыгатаванне сялянамі гэтых напіткаў ужо амаль не практыкавалася. Па сведчанню Е. Раманава, у Віцебскай і Магілёўскай губернях толькі некаторыя пчаляры, ды і то зрэдку, гатавалі медавуху — надзвычай смачнае і спажыўнае пітво, якое пенілася і мела невялікую моц. (
Каб выціснуць з сялян як мага больш грошай, паны прымушалі сваіх прыгонных купляць гарэлку толькі ў фальварачных корчмах. Наведванне «чужой» карчмы трактавалася як цяжкае злачынства. Выпіў чарку за межамі панскага маёнтка — плаці штраф, выпіў другі раз — заставайая на зіму без дроў. У грашовых справах паны не любілі жартаваць. Адны з іх за аналагічныя злачынствы каралі сялян бізуном, другія закоўвалі ў калоду або ў гусак.
108
Вядомы і бодьш жорсткія пакаранні, калі людзей апускалі ў палонку або трымалі закутых у гусак у адной бялізне на траскучым марозе. Здараліся выпадкі, што людзей забівалі да смерці.
Значная частка корчмаў належала ксяндзам і размяшчалася побач з касцёламі. Парафіяне адразу ж пасля імшы траплялі прама ў карчму. Звычайна святыя айцы аддавалі корчмы ў арэнду, але, як сведчаць архіўныя матэрыялы, нярэдка самі прадавалі «чортава зелле», закуску і нават, падаткнуўшы падол сутаны, абслугоўвалі кліентаў за сталамі.
Святыя карчмары не горш паноў дралі з мужыка скуру і не менш жорстка каралі за наведванне «чужых» корчмаў. 3 нябачаным цынізмам яны ўнушалі сваім парафіянам, што піццё ў свецкіх корчмах не толькі цяжкая правіннасць, але і абраза бога. Захаваўся цікавы запіс у судовай кнізе вёскі Касіна, якая з 1748 г. стала ўласнасцю кляштара: айцецэканом «скардзіўся на свавольных касінцаў, што яны купляюць гарэлку дзе ім уздумаецца, таму зніжаюцца прыбыткі і абраза божая робіцца... Айцец прыёр прысудзіў усіх на такую кару: каб кожны з іх заплаціў 8 злотых штрафу і атрымаў 15 бізуноў. Акрамя таго, усёй грамадзе загадаў... не піць нідзе (у свецкіх корчмах.— С. Ц.) пад пагрозай фізічнага пакарання і грашовага штрафу».
А жыхары вёскі Мышынец у Зялёнай пушчы наогул трапілі зза гарэлкі паміж кавадлам і молатам. Пойдуць у езуіцкую карчму — староставы чыноўнікі караюць штрафам і бізунамі тых, хто «з абразай для яснавяльможнага пана старосты грэбавалі дваровым ві
109
ном», пачнуць хадзіць у староставу карчму_ езуіты адмаўлялі ў споведзі і ў святым прычасці ды да ўсяго папракалі са злосцю, што замест «прававернага» спажываюць піва меншай «духоўнай» вартасці. Барацьба за «п яныя» грошы паміж свецкай уладай і духавенствам цягнулася на працягу 2й палавіны XVII — 1й палавіны XVIII ст., і ўвесь гэты час у мужыкоў трашчалі ілбы.
Прага да нажывы штурхнула паноў на нябачаны ў гісторыі ганебны акт. Яны пачалі літаральна сілай прымушаць сялян піць. Кожны абавязаны быў на працягу года выпіць вызначаную панам колькасць гарэлкі. 3 тых, хто яе ў рот ніколі не браў, спаганялі кошт гэтай нормы грашыма. Сялян спойвалі рознымі спосабамі: давалі гарэлку ў крэдыт, нанятым работнікам аплачвалі працу не грашыма, a квіткамі ў карчму.
Спойванню^ народа спрыяла перанятая ў польскіх паноў так званая прапінацыя — выключнае права шляхты на вольную ад усякіх падаткаў вытворчасць і продаж ап’яняльных напіткаў у межах сваіх уладанняў. Адмоўны ўплыў павялічваўся яшчэ і таму, што разам з аддачай зямлі ў арэнду пан мог перадаваць і права прапінацыі, а арандатары, як вядома, былі больш жорсткімі прыгнятальнікамі. Ка’ рысталіся правам прапінацыі і асобы духоўнага звання, калі атрымоўвалі зямлю па завяшчанню або як дар багатых веруючых. Так што спойваць народ было каму.
Сацыяльная шкоднасць алкаголю мела яшчэ адзіп адмоўны аспект, менш прыкметны на першы погляд, але не менш згубны для простага люду. Выраб гарэлкі паглынаў вя110 ^
лікую колькасць зерня. На брэсцкім рынку толькі ў 1624 г. было прададзена больш як 1400 бочак соладу, на прыгатаванне якога пайшло не менш 1100 бочак ячменю. 1 гэта ў тым жа годзе, калі ў Брэсце з голаду пухлі людзі і паміралі прама на гарадскіх вуліцах. «Многія памерлі...» — удакладняе адзін з запісаў магістрацкай кнігі. А хлеб тым часам спакойна пераводзіўся на гарэлку. Адны пакутавалі ад хранічнага недаядання, другія задаволена падлічвалі барышы, якія прыносілі бровары і корчмы: «Князю Міхайлу Жаслаўскаму 15 коп з корчмаў... a 4 рублі з віна». Толькі за 15 коп грошай можна бьіло купіць каля дзесяці тон жыта або 30 валоў, адкормленых да тоны вагою кожны. У Гальшанах у XVI ст. за 1 капу і 3 грошы можна было купіць добрага каня.
Імкненне да нажывы не ведала літасці. У пэўных умовах сацыяльнаэканамічнага развіцця грамадства эксплуататарская сутнасць пануючага класа заўсёды праяўляецца амаль што ў тоесных формах. Ужо на першым этапе маёмаснага падзелу грамадства, канцэнтрацыі багацця і ўлады ў колькасна меншай часткі супляменнікаў выразна выяўляецца сацыяльная няроўнасць у размеркаванні і спажыванні грамадскіх здабыткаў. Нават на племянным узроўні, як сведчыць прымаўка хайя «Голыя вараць піва, добра апранутыя яго п’юць», адбываецца прысвойванне вынікаў працы голых добра апранутымі. Спачатку багатыя п’юць самі, як гэта назіралася еўрапейскімі этнографамі на востраве Барнео ў тубыльцаў племені мегінакан, затым прыходзіць разуменне, што хмелыіыя напіткі з яў
111
ляюцца дзейсным сродкам эксплуатацыі народа і асабістага ўзбагачэння.
Так пачалося злачыннае спойванне працоўнага люду, і яно не абмінула ў той ці іншай меры ніводнага народа, ніводнай краіны. Усюды, дзе б ні ўспыхнула алкагольная гарачка, прычына яе была адна і тая ж: нажыва і абрабаванне шырокіх народных мас пануючым класам. У народзе здаўна казалі: «Усё ліха ад паноў». Гэта ў першую чаргу і Ў поўнай меры датычыцца п’янства. Гэтак было і ў Маскоўскім Вялікім княстве, з той толькі розніцай, што ініцыятарам спойвання народа тут выступіла дзяржава.
Першы кабак у Маскве быў адкрыты ў сярэдзіне XVI ст. па загаду Івана Грознага для апрычнікаў — адборнага і прывілеяванага накшталт гвардыі фарміравання, на якое цар абапіраўся ў барацьбе з баярскакняжацкай апазіцыяй і выкарыстоўваў для ўмацавання самаўладства. Гэты кабак знаходзіўся на Балчузе, месцы, якое так называлася яшчэ ў 60х гадах XIX ст. і знаходзілася паміж маскварэцкім і ланцуговым мастамі. Неўзабаве кабакі як прыбытачныя ўстановы былі адкрыты паўсюдна і атрымалі ў народзе назву «царевы кабакн» — месцы, дзе вёўся казённы ці водкупны гандаль разнастайнымі моцнымі алкагольнымі напіткамі. Паступова пачалі гнаць гарэлку і баяры. Кабакі яны ставілі самі або атрымоўвалі ў кармленне ад цара, бо хутка ўзнік звычай «дараваць баяр тамгою і кабаком». Завяло свае кабакі і духавенства.
Кабак меў істотнае адрозненне ад карчмы — у ім чалавек хутчэй співаўся, бо тут было «можна толькі піць, а есці нельга». Лю
112
дзі, якія загадвалі кабакамі, зваліся цалавальнікамі, бо давалі клятву не ўтойваць грошай і цалавалі крыж і Евангелле. Такі парадак вымушаў цалавальнікаў прадаваць гарэлкі як мага больш, бо, калі яны не выконвалі даведзены план, іх секлі бізунамі, a грашовы дэфіцыт пакрывалі за кошт маёмасці. Калі не дапамагала і гэта, грошы спаганялі з сялян навакольных вёсак. Іх ставілі на так званы правёж — біццё па голых лытках і сцёгнах кіямі даўжынёю ў паўтара локця. Такім чынам выбівалі грошы нават з тых, хто ніколі не заходзіў у кабак. У кабакі заганялі літаральна бізуном — хочаш не хочаш, а пі. Пражэрлівая казна патрабавала з кожным годам усё больш і больш грошай. Чым мацней свістаў бізун, тым больш співаўся працоўны народ. Вось як у сапраўднасці выглядала так званая прыродная схільнасць рускіх да п’янства.
Надышоў час, калі неабходнасць у прынуцы адпала: нястрыманая цяга да алкаголю ўжо сама штурхала многіх, часта супраць іх розуму і волі, у царскі кабак. У 1598 г. Барыс Гадуноў катэгарычна забараніў усім прыватным асобам вытворчасць і продаж гарэлкі. Дзяржава не хацела ні з кім дзяліцца барышамі і ўсё цалкам прыбрала да сваіх рук. Праз нейкі час выйшаў новы закон, і зноў, нібы грыбы пасля цёплага дажджу, пачалі адкрывацца прыватныя кабакі. У сярэдзіне XVII ст. цар Аляксей Міхайлавіч перадаў права гандлю гарэлкай казне.
Злавесны саюз цара з «зялёным цмокам» неўзабаве зрабіў сваю ганебную справу. П’янства зайшло так далёка, што пачало трыво
8. Зак. 1875
113
жыць урад. У выніку ў 1652 г., роўна праз сто гадоў пасля адкрыцця першага кабака ў Маскве, выйшаў указ: «Прадаваць гарэлку па адной чарцы чалавеку, а болып той указанай чаркі аднаму чалавеку не прадаваць». Адначасова забаранялася адпускаць гарэлку п’яніцам. Па хадайніцтву духавенства, занепакоенага тым, што кабак узяў верх над царквой, бьіло забаронена прадаваць алкагольныя напіткі ў нядзелю, сераду, пятніцу і ў посны« дні. Аднак «дзяржаўныя» меркаванні прымусілі ўрад хутка пайсці на скасаванне некаторых абмежаванняў. Матывы новага распараджэння ніхто не захоўваў у тайне: «Каб вялікага гасудара казне ўчыніць прыбытак, пітухоў з кружачнага двара не адганяць». Ды і на другія меры стрымлівання п’янства пачалі глядзець скрозь пальцы. Так узнік інстытут дзяржаўных кабакоў. У сярэдзіне XIX ст. іх было ўжо больш як паўмільёна.