У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1988
6»
83
кам Станкевічам, жонка якога басанож хадзіла ў горад на кірмаш? Аднак юрыдычна яны належалі да аднаго саслоўя і фармальна мелі аднолькавыя правы. Кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, пацвярджаючы правы шляхты ў 1576 г., гаварыў, што ўсе шляхецкія ўладанні «заўжды вольныя з усімі прыбыткамі, атрыманымі на гэтых землях». У разрад гэтых прыбыткаў падпадала і гарэлка, паколькі яе выраблялі з прадуктаў, што выраслі на шляхецкай зямлі. Менавіта таму заможная шляхта, і ў першую чаргу буйныя землеўласнікі, стала не толькі асноўным спажыўцом, але і вытворцам спіртных напіткаў. Толькі шляхта, як мы пераканаемся далей, у сваіх карыслівых інтарэсах пачала спойваць народ. Служылая і дробная, так званая шарачковая, або засцянковая, шляхта, што сваімі рукамі апрацоўвала зямлю, у гэтым гістарычным злачынстве не вінавата. Яна сама ў пэўнай меры нароўні з сялянамі і мяшчанамі стала ахвярай сваіх «старэйшых братоў» па саслоўі.
На Беларусі п’янства як сацыяльная і амаральная з’ява бярэ, па сутнасці, пачатак у XVI ст. і не пад саламянай страхой сялянскай хаты, а ў замку магната і ў шляхецкім засценку. Сярод простага насельніцтва п’янства было яшчэ не так пашырана, але сам факт узнікнення і распаўсюджання згубнай звычкі ўжо пачаў_ трывожыць найбольш празорлівых людзей, і з ім пачалася барацьба.
Актыўную пазіцыю супраць п’янства займала гарадская рада. Брэсцкія раднікі, напрыклад, у 1624 г. паведамілі Максіму Алісіевічу, што яго сын пасаджаны за п’янства ў гарадскую вязніцу. У мястэчку Друя за анала
84
гічны грэх вучня рамесніка пакаралі 15 ударамі бізуна.
Цікавы звычай існаваў у гарадах. Адчуушы, што над галавой збіраюцца хмары, некаторыя п’яніцы, каб пазбегнуць пакарання, самаходзь шыбавалі ў магістрат з пакаяннем. У кнізе магілёўскай ратушы ёсць запісы за апошнюю чвэрць XVI ст. з абяцаннямі аматараў гарэлкі назаўжды кінуць піць. Адзін з іх, напрыклад, слёзна кляўся, што ў будучым ніколі «не будзе піць... і па корчмах хадзіць». Зарок мог давацца і на канкрэтны тэрмін. Жыхар Магілёва Сянко Савініч у 1616 г. прысягаў «на кнізе», што кіне піць на тры гады. Такія ж заявы ёсць і ў магістрацкіх паперах другіх гарадоў, напрыклад у Полацку.
Пісьмовая рота (прысяга) весці цвярозы вобраз жыцця звычайна падмацоўвалася стэрэатыпнай формулай, у якой выказвалася гатоўнасць панесці любое пакаранне ў выпадку парушэння клятвы: «Маюць мянедаслупа прывязаць, без усякай літасці мяне караць». Прывязванне да слупа на гарадской плошчы практыкавалася не толькі як мера пакарання, але і як прафілактычны сродак, як дзейснае папярэджанне патэнцыяльным п’яніцам.
Гульня ў косці і карты, якая, як правіла, суправаджалася п’янкай, таксама падвяргалася праследаванню. Магілёўскі рэзнік . Рыгор Гаўрылавіч Янчура і двое яго хаўруснікау па гульні ў карты былі аштрафаваны за гэта як за парушэнне магдэбургскага права.
He менш актыўна супраць п’янства вьтступалі прафесійныя арганізацыі мяшчан—брацтвы і рамесніцкія цэхі. Кожны новы цэхмістр прысягаў падтрымліваць рэпутацыю цэха, каб
85
«дурпая слава, асабліва зза людзей да п’янства і гультайства схільных», не нанесла яму шкоды.
Аднак прыхільнасць да «зялёнага цмока» праяўлялася і сярод членаў магістрата — бурмістраў і ратманаў. Таму да кандыдатур ПРЫ выбары гарадскога самакіраўніцтва ў ліку шшых станоўчых якасцей прад’яўлялася патрабаваннб памяркоунасці і цвярозасці. Лічылася, што распуста, падлог і хабарніцтва крочаць у абдымку з бутэлькай. Уключэнне п янства ў лік заган, якія павінны былі перакрываць дарогу да ўлады аматарам выпіць, сведчыць пра тое, што нямала прыхільнікаў Бахуса было сярод гарадскіх вярхоў, прадстаўнікі^якіх у большасці і займалі выбарныя пасады ў гарадскім самакіраўніцтве.
У XVI—XVII стст. словы «п’янства» і «п’яніцы» ўсё часцей і часцей сустракаюцца ў актавых матэрыялах. Але, нягледзячы на відавочнае распаўсюджванне п’янства і быццам бы даволі рашучыя меры барацьбы з ім, яно не ўспрымалася «бацькамі» горада як надзвычайная з’ява. 3 аднаго боку, п’янства, як мы бачылі, асуджалася і нават каралася, з другога — увесь час паступова, але няўхільна расла^вытворчасць і спажыванне моцных напіткаў. Ствараецца ўражанне, што гарадскія ўлады, падобна ідальгу Дон Кіхоту з Ламанчы, змагаліся з ветракамі. Сакрэт гэтай дваістасці просты. 3 атрыманнем магдэбургскага права беларускія гарады — адны раней, другія пазней — дамагліся паступлення ў даход магістрата шэрагу пабораў, у тым ліку падаткаў ад продажу мёду, піва, віна і гарэлкі. Урэшце, усё вырашала экапоміка, а даклад
86
ней грошы, прыбыткі і барышы. I асядалі яны зноў жа ў бяздонных кішэнях гарадскіх багацеяў. .
Іх сквапнасць не ведала меры і набывала ўсё больш пачварныя формьі і на фоне гаротнага становішча пераважнай часткі гарадскога насельніцтва выглядала як абраза і здзек над працоўным людам. Багацце вяло да страты сумлення і чалавечага аблічча. Якая тут магла быць барацьба з п’янствам, калі залаты цялец спапяліў усё святое ў іх скамянелых душах. За аднудругую капу грошан не толькі брата роднага — маці сваю гатовы былі са свету зжыць. У 1644 г. бурмістр Камянца Мікалай Кашубовіч зза бацькавай спадчыны брата «за горла ціснуў, душыў», а матцы «ледзь косткі... не паламаў і душу не выбіў, выцягнуў з ратушы і кінуў у вязніцу на тры дні і на тры ночы». Так скардзілася маці ў Брэсцкую магдэбургію на роднага сына. Няцяжка ўявіць, што вытваралі падобныя ўра доўцы з простым людам, які яны, самі ў недалекім мінулым сяляне, пагардліва называлі «людзьмі лезнымі, гультаямі неасельімі».
Найбольш устойлівым супраць п’янства. у гэты перыяд аказалася сялянства. Яго доугі час даволі надзейна баранілі традыцыі грамады. Аматараў бутэлькі ўшчувалі старцы, кіраўнікі сялянскіх абшчын, а калі ўшчуванні не дапамагалі, на пярэдні край абароны высоўвалі цяжкую артылерыю грамады — капу. Копны, або гайны, суд збіраўся звьічайна дзенебудзь на ўскраіне лесу, пад вялікім самотным дубам, на скрыжаванні дарог або на беразе ракі і тут жа ў прысутнасці парода разглядаў усе справы. Прысуд капы не падлягаў
87
апеляцыі і выконваўся, у тым ліку і смяротнае пакаранне, адразу ж пасля разгляду справы. Н яшц звычайна прыгаворвалі да пакаяння, прыкоўвання да ганебнага слупа, да хлосты (біцця дубцамі) або вадзілі па сёлах з бутэлькай на шыі. J
Звычаёвае права рэгулявала і сямейнашлюбныя адносіны. Разводы як адна з форм вырашэння канфліктаў паміж мужам і жонкай былі у фармальных адносінах справай не вельмі складанай. Разыходзіліся па розных прычынах. Адной з іх было п’янства мужа. У горадзе запіс аб ануляванні шлюбу рабілі ў мапстрацкай кнізе, у вёсцы жонка проста пакідала мужап’яніцу, а затым пры дапамозе оацькоў ці брата забірала сваю частку маёмасці. J
Грамадская думка і моцны сацыяльны кантроль адчувальна стрымлівалі распаўгшЖВу™Ў сельскай мясцовасці п’янства ў ЛУШ стст. Пераступіць мяжу выпрацаванага на працягу стагоддзяў няпісанага звычаевага кодэкса, нормы якога ўспрымаліся з дзяцінства, адважваўся не кожны. Злоўжыванне,гарэлкай высмейвалася і асуджалася. Уплыу грамады быў яшчэ даволі значны і ў 1А ст., калі злачыннасць і п’янства ў горадзе былі амаль у два разы большымі; намнога радзен сярод сялян назіраліся і разводы.
3 паглыбленнем феадальных адносін і запрыгоньваннем сялян, узмацненнем эксплуатацьп J пралетарызацыі гарадскога насельніцтва у XVI— XVIII стст. адбываюцца сацыяльнаэканамічныя змены, адным з адмоўных вынікаў якіх было рэзкае павелічэнне вытворчасці гарэлкі і як заканамерны вынік гэтага_
88
пашырэнне бытавога п’янства. Паступова ўзнікаюць новыя бытавыя звычаі, у якіх у якасці абавязковага атрыбута выступае выпіўка. I чым больш было выпіта, тым больш шыкоўным лічыўся пачастунак. Спакваля змяняюцца адносіны да п’яніц. На змену непрыязні і непрымірымасці прыходзіць паблажлівасць і спачуванне да падпітых людзей.
Распаўсюджванню п’янства садзейнічала скарачэнне вытворчасці і спажывання слабых традыцыйных напіткаў. Яны паступова выцясняюцца з ужытку моцнымі напіткамі і ў першую чаргу таннай гарэлкай, якую пазней у народзе празвалі «дзяшоўкай». Гарэлка ішла ў наступ.
сааыяльныя каракі п'янспЛ
Гісторыкмарксіст імкнецца не толькі да разумення мінулага як прадгісторыі сучаснасці, але і да раскрыцця мінулага як процілегласці сучаснасці.
Б. м. МІРОНАУ
Hi да чаго так ёмка не стасуецца народная прымаўка «Рыба псуецца з галавы», як да п’янства, а дакладнен кажучы, да прычыны яго ўзнікнення і распаўсюджання. Адным з бясспрэчных фактараў пашырэння спажывання алкаголю быў негатыўны ўплыў распуснага жыцця буйных землеўласнікаў і заможнай шляхты. Што вытварала «эліта» тагачаснага грамадства, сёння цяжка ўявіць нават з дапамогай самай смелай фантазіі. Таму звернемся да сведкаў, якія ўсё бачанае занатавалі са скрупулёзнай дакладпасцю мемуарыстаў XVI—XVIII стст. Усе крыніцы, да якіх бы мы ні звярнуліся, сведчаць аб адным: напівалася шляхта да непрытомнасці, да страты чалавечага аблічча. «Захмялеўшы, валяліся долу і засыпалі там, дзе падалі: пад сталом, пад сходамі, пад плотам, пасярод вуліцы, у канаве, у балоце, там, куды заносілі непаслухмяныя ногі». Калі госці пакідалі шляхціца цвярозымі, яго лічылі скнарай і называлі не інакш як «французам» або «вэнджанай кішкай». Таму гаспадары імкнуліся «пачаставаць» госця як мага лепш. У справу ішло ўсё: уяўнае абурэнне, абраза, прымус. Нават тых, хто нешў нзпампоўвалі да бяспамяцтва і выносілі асвяжыцца ў каморы і гумны.
91
Адмовіцца ад чарговага келіха было амаль немагчыма. Калі хто хацеў схітраваць і адводзіў руку 3 чаркай за спіну, яе адразу ж з верхам наліваў спецыяльна прыстаўлены хлопец, што стаяў ззаду і па загаду гаспадара пільна сачыў за гасцямі. Іншы хаваў чарку гіад стол, але і такі манеўр быў прадугледжань( гфадбачлівым гаспадаром — там з бутэлькай сядзеў другі чаляднік...
Адсутнасць элементарнага выхавання, скажонае разуменне гасціннасці, спалучаючыся з маральнай распустай і беспакараным свавольствам’ часта прыводзілі да трагічных выпадкаў. Агульнапрызнаны яшчэ пры жыцці першьім п яніцай у краі Кароль Радзівіл вылучаўся яшчэ і чорным гумарам. Неяк падчас чарговай папойкі ён надумаў пажартаваць над сваім сабутэльнікам пісарам Вялікага княства Літоўскага Пацам і заадно пацешыць гасцей відовішчам смяротнага пакарання. Князь прыкінуўся абражаным і ўголас загадаў адсекчы Пацу галаву. На перапалоханага пісара нацягнулі смяротную кашулю і, як ён ні брыкаўся, вывелі на падворак, дзе стаяла шыбеніца. Паклікалі ксяндза і ката. I толькі пасля таго як халоднае лязо цяжкага цесака дакранулася да шыі ахвяры княжацкага жарту, яснавяльможны пан спыніў жудасную інсцэніроўку. Ад перажытага шоку Пац так напіўся што на трэці дзень сканаў.