У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1988
оДру! і п яніца, каронны краўчы Адам Малахоўскі, ганарыўся тым, што яго ніхто не можа перапіць, і кожнага госця прымушаў выпіць адным махам паўгарцовы келіх (1,64 л) віна. Пры адным успаміне аб гэтым келіху, на пукатым баку якога былі выразаны тры сэрцы і 92
надпіс «Corda fidelium» («сэрца сябра»), многіх пачынала трэсці, бо «вельмі многа людзен захлынулася віном, некаторыя нават у яго доме».
Пілі і вялікія князі. На розных балях, званых абедах, на паляванні. А Жыгімонт I Стары ўжываў штодзень піва як звычайную ежу. Ен з маладых гадоў упадабаў і кожнай раніцы замест снедання спажываў так званую граматку — піўную поліўку са спражанымі грэнкамі, а абед запіваў некалькімі ^куфлямі дыстага піва. Зразумела, што ён заусёды быў на падпітку. Магнаты замест ранішняй кавы ці гарбаты пілі поліуку з падагрэтага і змешанага з курынымі жаўткамі піва.
Драбнейшым панам, так званай службован шляхце, што зарабляла хлеб на розных пасадах дзяржаўных і выбарных устаноў, таксама хацелася выпіць, а на адзін заробак, як вядома, не вельмі разгуляешся, і яны ўсякімі спосабамі вымагалі падачкі ад сваіх кліентаў. У выніку татальнага хабарніцтва склалася такая атмасфера, калі «немагчыма б.ыло нічога зрабіць без п’янства». Трэба напісаць якую паперу — частуй дадаткова да афіцыйнай платы гарэлкай, трэба аформіць якую маёмасную згоду ці куплюпродаж — зноў жа без гарэлкі не абыдзешся, і ўсюды, куды ні ступіш,—гарэлка, гарэлка і гарэлка...
Каламутная хваля алкаголю літаральна захліснула Рэч Паспалітую, у якую на федэратыўных пачатках уваходзіла ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Беларусь. У часы панавання караля Аўгуста II Дужага, якое з невялікім перапынкам працягвалася з 1697 да 1733 г., у краіне наогул рабілася неш
93
та неверагоднае. Невядомы польскі храніст шсаў: «У праўленне Аўгуста III яшчэ не працвярозеў увесь край, які спаіў Лўгуст II». Глядзеў па панскі шабаш селянін, і ў яго, як шсаў ананімны паэт, узнікала жаданне выпіць:
Будзем роўныя з панамі
I таксама як папы Піць гарэлку збанамі
I гуляць так, як яны.
I г?та было яшчэ паўбядой у параўнанні з сапраўднай бядой. Зразумела, дурны прыклад шляхты адмоўна ўплываў на астатняе насельніцтва краю, але на сумленні паноў і панкоў ляжыць значна большае злачынства—наўмыснае спойванне народа дзеля сваіх карысліваганебных мэт, галоўнай з якіх была нажыва.
Ьунная шляхта была не толькі асноўным спажыўцом гарэлкі, але і яе галоўным вытворцам. He было большменш значнага маёнтка каб у ім не чадзіў комін бровара, a то і некалькіх адразу. Іўаб пераканацца ў гэтым дастаткова перагарнуць тагачасныя інвентары У Смаргонскш маёнтку, напрыклад, адначасова працавалі дзесяць бровараў і саладоўняў. У інвентары 1788 г. прыведзена падрабязнае апісанне гэтага прамысловага збудавання і яго абсталявання.
He адставала ад землеўласнікаў і духавенства, у першую чаргу каталіцкае. У адрознена^т пРаваслаЎнага яно карысталася ў XVI— XVIII стст. падтрымкай дзяржаўнай улады і мела шэраг прывілеяў. Па вытворчасці сівушнан атруты каталіцкая царква трывала займала пасля шляхты другое месца ў Вялікім княстве Літоўскім. Святы апостальскі касцёл,
94
які паўсюдна выстаўляў сябе бескарыслівым абаронцам інтарэсаў працоўнага люду і адзіным ахоўнікам маралі і чысціні нораваў, у сапраўднасці быў жорсткім і буйным землеўладальнікам і прыгоннікам і ўсімі магчымымі спосабамі і сродкамі, у тым ліку амаральнымі і антычалавечнымі, бессаромна ўзбагачаўся за кошт паднявольнай працы прыгонных сялян. Аднаму толькі віленскаму капітулу, дзве трэці зямельных уладанняў якога знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі, належала 600 вссак са шматлікім прыгонным насельніцтвам.
Да ўсяго на тэрыторыі Беларусі былі яшчэ і розныя каталіцкія манастыры і ордэны. Кляштары дамініканцаў, баніфратаў, кармелітау, картэзіянцаў, піяраў, бернардзінцаў, бенедзікцінцаў, капуцынаў, трынітарыяу, брьіптак, сакраментак, марыявітак і іншых аплялі краіну і бязлітасна цягнулі жылы з беларускага народа. _ т
Возьмем, да прыкладу, «Таварыства Ісуса», злавеснай памяці каталіцкі. ордэн езуітаў. Упершыню прыхільнікі «чорнага папы» Ігната Лаёлы з’явіліся на этнічных беларускіх землях у 2й палавіне XVI ст., у 1651 г. у адным толькі віленскім дзіяцэзе ўжо былі 93 езуіцкія кляштары. На тэрыторыі Беларусі яны звілі 79 сваіх асіных гнёздаў — розных рэзідэнцын, калегій, місій, мелі больш як паўмільёна дзссяцін ворнай зямлі і без малога 50 гысяч цалкам залежных ад іх сялян.
Як такое магло атрымацца?
Тыя, хто да крывавых мазалёў высякаў лес і апрацоўваў зямлю, не толькі нв меу яе, алс і трапіў у няволю да прыгонпікаў у езуіцкіх сутанах. Тыя, што жылі тут спрадвеку, заста
9Е
ліся жабракамі, а прыблуды за якое стагоддзе набылі незлічонае багацце. Як ні дзіўна, але адказ на гэта пытанне па іроніі лёсу знаходзіцца ў дэвізе саміх жа езуітаў, якім яны кіраваліся ў сваёй дзейнасці: «Мэта апраўдвае сродкі». I гэта сапраўды так. У эксплуататарскім грамадстве, як трапна гаварыў народ «ад мазалёў праведных не набудзеш палат каменных». Кроў, пот і слёзы прыгонных сялян сцякалі ў кішэні сквапнага каталіцкага кліра^нястрымным залатым струменьчыкам.
I ўсё гэта, калі паслухаць святых айцоў рабілася не дзеля ўзбагачэння каталіцкага касцела і яго служак, пачынаючы ад пр.ымаса ’„ каўчаючы вікарыем у заняпалай беларускан вёсачцы. Адбывалася гэта быццам бы выключна дзеля выратавання аблудных душ самон жа паствы, бо, як тлумачылі прыгоннікі ў расах, хутчэй «вярблюд пралезе цераз вушка іголкі, чым багаты трапіць у вечнае царства божае». Крывадушна прыкрываючыся клопатамі аб братах сваіх неразумных, аб іх грэшных душах, аб будучым жыцці ў «чертогах господннх», святыя пастары абдзіралі сваіх духоўных дзяцей як ліпку. Заклікалі да памяркоунасці і стрыманасці галоднага, да ахвяравання на касцёл —абрабаванага, да утанмавання грахоўнай плоці — нядужага.
. М1 ж верныя слугі папы рымскага, намесніка святога Пятра на грэшнай зямлі, не хацелі задавальняцца малым, бо добра ведалі, што ніякага раю няма, і жылі па прынцыпу «лепш сініца ў руцэ, чым журавель у небе».
. „як аДДаваліся яны ўцехам на гэтым свеце і ўмелі цешыцца зямным жыццём, можна пераканацца, паглядзеўшы на іх партрэты,
96
што захоўваюцца ў музеях: тлустыя, бы раздутыя пухіры, чырвоныя шчокі, заплыўшыя тлушчам вочы, адвіслыя аж да жыватоўцэбраў падбародкі. Адразу ж відаць, як елася, пілося і спалася святым айцам. Дарэчы, слова «атлусценне» медыкі і цяпер пішуць палатыні «адзіпозіс», што ў дакладным перакладзе абазначае «асвіньванне», бо паходзіць ад лацінскага слова «адзіпс» — свіння. Наколькі «асвіньванне» было распаўсюджана сярод ксяндзоў, сведчыць той факт, што яно знайшло адлюстраванне ў вуснай народнай творчасці. Беларуская народная казка «Як ксяндзы вылечыліся» пачынаецца так: «Жылібылі тры ксяндзы. Растаўсцелі яны так, што бяда. Што ні рабілі, якіх лекаў ні ўжывалі — нічога не памагае...» А фальклор, як вядома, ніколі не закранаў адзінкавыя факты, а ^адлюстроўваў заўсёды толькі тыповыя, распаўсюджаныя з’явы.
Просты люд тым часам пух ад голаду. Нават люстратар Полацкай езуіцкай калегіі Г. Абранпальскі, якога нелыа западозрыць у перабольшванні, а хутчэй наадварот, пісаў, што сялянства езуіцкіх вёсак жыло ў «крайняй галечы», харчавалася пустазеллем і пры першым зручным выпадку ўцякала ад святых дабрадзеяў куды вочы глядзяць.
He адставалі ад сваіх калег мужчынскага полу і хрыстовы нявесты. Манашак гродзенскага кляштара святой Брыгіты, будынак якога захаваўся да нашых дзён, забяспечвалі харчаваннем ажно чатыры фальваркі: Князева, Задвор’е, Шылавічы і Крамяніцы. У 1795 г. толькі з апошняга з іх на ўтрыманне 20—25 брыгітак былі прывезены 3 валы, 3 ця
7. Зак. 1875
97
ляці, 24 бараны, 14 свіней, 64 парасяці, 96 гусей, 64 індыкі, 120 качак, 80 каплуноў, 380 курыц, 20 фасак масла і г. д. Святыя брыгіткі нажываліся і на спойванні народа. За здачу ў арэнду корчмаў яны ў 1760—1767 гг. атрымалі 38 544 злотых. Амаральны пералік чорных спраў каталіцкіх манашак карануе гандаль людзьмі. Гаспадарчыя дакументы кляштара, якія і цяпер захоўваюцца ў Гродзенскім філіяле Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР, сведчаць, што брыгіткі прадавалі ў 2й палавіне XVIII ст. сваіх братоў і сясцёр па веры ў сярэднім па 116 злотых за адну душу.
Каталіцкім манахіням належалі не толькі вёскі, а нават цэлыя гарады. Так, сёстрыбернардзінкі з 1609 па 1805 г. валодалі Старым і Новым Лепелем, а таксама вёскамі Бароўна, Залессе, Слабада, Новая Слабада, Зорніца, Жэзлін, Паўсвіж.
Любілі манашкі і ў бутэльку заглянуць, іншыя співаліся да таго, што без чаркі дня не маглі пражыць. He вызначаліся дзявочай цнатлівасцю і праваслаўныя сёстры. Скляпы некаторых манастыроў нагадвалі віннагарэлачныя склады багатых купцоў. I так было не толькі на Беларусі. У канцы XVII ст., напрыклад, у Новадзявочым манастыры ў Маскве «захоўвалася віно венгерскае, бургонскае, французскае, валошскае, якое было наліта на венгерскі лікёр, і іншае віно цэлымі бочкамі; водка лімонная, анісавая і інш. куфамі, у тым ліку адна куфа з сасновымі парасткамі, а другая з ландышам; віпінёўка, піва, паўпіва і медавуха, таксама бочкамі». Багатыя манашкі мелі свае запасы хмельных напіткаў. Пасля
98
Еўдакіі Лапухінай, першай жонкі Пятра I, якую ён ў 1698 г. саслаў у манастыр, засталося аднаго толькі простага віна 473 вядры.
Урэшце, нічога дзіўнага тут няма: каб узносіць малітвы за душы бліжніх сваіх, трэба было мець добрае здароўе, а для гэтага неабходна смачная і спажыўная ежа. Маліцца — не касой махаць ці хадзіць, пасвістваючы, за плугам...
Аднак таго, што адбіралі ў народа ненасытныя божыя служкі, было мала. Касцёл нажываўся і на спойванні тых, хто іх карміў і паіў. Капітулы, манастыры і нават ксяндзыпробашчы арандавалі корчмы, а многія з іх самі займаліся вырабам атрутнага пітва. Бровары Слуцкай езуіцкай калегіі пераганялі хлеб на сівуху ў Замосці і Усах. У Бярозе манахікартэзіянцы, якія звалі сябе самотнікамі, гэта значыць людзьмі, што адракліся ад усяго зямнога, ціснулі гарэлку ажно ў 8 броварах. Мела свой бровар і уніяцкая царква ў Лепелі.
He заставаўся ўбаку і вялікі князь, ці, як ён афіцыйна зваўся, гаспадар Вялікага княства Літоўскага. Амаль ва ўсіх эканоміях і дзяржавах няспынна цурчэў хмельны струменьчык. Акрамя таго, з кожнай карчмы, каму б яна ні належала, у карысць вялікага князя спаганяліся падаткі: чаповы (бочкавы) па аднаму грошу за піва і мёд, па два за гарэлку,, і капшчызна (акцыз) па капе грошай. За запіс у рэестр бралі так званыя рэестравыя: па 4 пенязі з піўных і мядовых корчмаў і 30 грошай 2 пенязі за продаж гарэлкі.