• Газеты, часопісы і г.д.
  • У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі

    У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 160с.
    Мінск 1988
    69.27 МБ
    1 Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2е нзд. Т. 2. С. 336.
    61
    рызму і пазней: «Школы больш шкодныя, чым корчмы»; «Гарэлка — лепшы сродак супраць захаплення палітыкай». Першае выказванне належыць К Лявонцьеву, вядомаму прадстаўніку рускага кансерватызму, другое, у што нават Цяжка паверыць,— міністру асветы Расійскай імперыі.
    Аналізуючы прычыны п’янства, Ф. Энгельс цалкам ускладаў адказнасць за спойванне народа на пануючыя колы. Ён пісаў, што пры капіталізме «п янства перастала... быць заганай, за якую можна асуджаць таго, хто ёю заражаны; яно становіцца неабходнай з’явай, непазбежным вынікам пэўных умоў... Няхай за гэта нясуць адказнасць тыя, хто ператварыў рабочага ў такі аб’ект»2.
    Алкагольная атрута, бы чарнільная пляма ^г^РаМакатЦы’ усё шырэй распаўзалася ў ст. і ў сельскай мясцовасці. Але праведзеныя даследаванні паказалі, што «горад п’е ў трьічатыры разы больш за вёску, прамысловыя і сталічныя гарады — больш за правінцьіяльньія, значная частка сельскага насельніцтва ўжывае спіртное менавіта ў гарадах, пасля продажу сваёй прадукцыі».
    На сяле ў першую чаргу ахвярамі «зялёнага цмока» станавіліся беднякі і тыя, хто шукаў кавалак хлеба ў адыходніцтве і доўга знаходзіўся ў адрыве ад сям’і і звыклага асяроддзя. На старонках тагачаснага друку ўсё часцей і часцей сустракаюцца словы «п’янства» і «п’яніца» ў сувязі з тым ці іншым дачыненнем да сяла. Але пераважная большасць вясковага люду знаходзіла маральныя сілы для супра
    2 Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2е нзд. Т. 2. С. 337.
    62
    ціўлення сівушнай пошасці. Традыцыйны імунітэт быў адной з дзейсных заслон на шляху п’янства. А яно, за невялікім выключэннем, не было ўласціва асноўнай масе нашага народа. Згодна валасным звесткам, у Магілёўскай губерні ў 1890 г., напрыклад, «не назіралася павальнага п’янства, хоць ёсць нямала асоб, якія аддаюцца гэтай загане».
    Ці так гэта было ў сапраўднасці?
    Сумненне ўзнікае ў сувязі з тым, што ў XIX ст. на Беларусі, як і ва ўсёй Расійскай імперыі, склалася своеасаблівая «традыцыя» адзначаць кожнае свята з віном. А іх разам з нядзелямі збіралася ў год нешта каля 92 дзён. Нездарма ў 1909 г. на адной з камісій III Дзяржаўнай думы разглядаўся законапраект аб скарачэнні агульнай колькасці праваслаўных свят, але супраць яго з пенай на губах выступілі дэпутатыклерыкалы: высокаправялебны Арсеній, правялебны Нікан, протаіерэй айцец Буткевіч і інш.
    Азнаямленне з іншымі крыніцамі, у прыватнасці са статыстычнымі матэрыяламі, пацвердзіла факт большменш памяркоўнага спажывання моцных алкагольных напіткаў на Беларусі. Па даных даследавання рускага этнографа А. Туна, які ў 1857 г. вывучаў спажыванне віна сялянамі Вілейскага і Дзісенскага паветаў Віленскай губерні, кожная сям’я выпівала ў год прыкладна 1—2 вядры гарэлкі. 3 яго матэрыялаў вынікае, што колькасць выпітага на працягу года залежала не ад эканамічнага становішча сям’і, а ад традыцыі адзначаць святы з віном.
    Аналізуючы сабраныя на Беларусі матэрыялы, вучоны адзначае: «Да гонару гэтай
    63
    Спажываннегарэлкі сялянамі в. Маньковічы ў 1857 г. (у вёдрах)
    Сям'я батрака без надзела	Сям^я батрака з надзелам	Двор з 5 сямей і 12 , дзесяцін зямлі	Двор з 3 сямей і 21 дзесяціны зямлі	Двор з 2 сямей і 25 дзесяцін зямлі
    1—2	1—2	5—10	36	1—4
    краіны мы павінны канстатаваць, што ў ёй спажьіванне віна ўтрымліваецца яшчэ ў даволі сціплых межах».
    Аднак перш чым закончыць гаворку пра тое, як пілі нашы продкі, неабходна высветліць яшчэ адзін аспект так званай прыроджанай схільнасці ўсходніх славян да алкаголю, тым больш што менавіта яго, разлічваючы на гістарычную бяспамятнасць людзей, упарта замоўчваюць рознай масці «знаўцы» славянскай душы і саветолагі. Гэта дазволіць не толькі аднавіць праўдзівую карціну мінулага, але і вызначыць такое далёка не рытарычнае пытанне, як «А суддзі хто?»
    Для гэтага неабходна ўдакладніць, каму належыць прыярытэт масавай вытворчасці моцных алкагольных напіткаў, у прыватнасці гарэлкі, і дзе яе спажыванне, зноў жа ўпершыню ў свеце, дасягнула памераў, для характарыстыкі якіх выраз «павальнае п’янства» будзе занадта сціплым.
    Да якой гістарычнай крыніцы мы б ні звярнуліся, у кожнай сустрэнеш адно і тое ж сцвярджэнне^ спажыванне гарэлкі ў Вялікім княстве Літоўскім, у складзе якога да канца XVIII ст. знаходзілася Беларусь, пачалося
    64
    толькі тады, калі мутныя хвалі алкагалізму наўсцяж захліснулі ўсю Заходнюю Еўропу. Па даных вядомага польскага этнографа і гісторыка 3. Глогера, які добра ведаў і матэрыяльную культуру Беларусі, гарэлка трапіла на нашы землі з Германіі. Тое ж самае пацвярджаюць гісторыкалінгвістычныя матэрыялы. Першапачаткова гарэлку на Беларусі называлі не інакш, як «нямецкая водка»: «Прысмакі і розныя нямецкія водкі».
    Яшчэ тады, калі ў нас прывазную гарэлку маглі піць нават далёка не ўсе прадстаўнікі пануючай эліты, на Захадзе, а менавіта ў Германіі, гарэлка прадавалася літаральна на кожным вугле. У гісторыі Германіі XVI ст. з прычыны неймавернага п’янства атрымала красамоўнае найменне «п’янае стагоддзе». Заснавальнік лютэранства Марцін Лютэр, між іншым сам заўзяты аматар піва, пісаў у 1541 г.: «На жаль, уся Германія зачумавана п’янствам; мы прапаведуем і крычым, але гэта не дапамагае». Ва ўнісон яму з горыччу ўторыць другі дзеяч Рэфармацыі Маланхтон: «Мы, немцы, п’ём да канчатковага знясілення, да страты памяці і здароўя».
    Аналагічнае становішча склалася і ў Англіі. У 1570 г. пастар Уільям Кэт скардзіўся: «Мае парафіяне кожнае нядзелі ўсе смяротна напіваюцца». У XVII ст. у Лондане амаль у кожным доме была карчма. Шыльды гасцінна запрашалі наведвальнікаў, абяцалі за танную цану добрую выпіўку і ахапку свежай саломы для тых, хто, як кажуць у народзе, набярэцца сівухі, як жаба мулу. А ў Германіі шынкарскі сервіз дасягнуў такога ўзроўню, што кульнуць чарку можна было прама ў божым храме. 1 гэ
    5. Зак. 1875
    65
    та нягледзячы на тое, што некалі, як сведчыць Святое пісанне, сам Хрыстос выганяў гандляроў з іерусалімскіх храмаў.
    He палепшылася становішча на Захадзе і ў наступныя стагоддзі, наадварот, у першай чвэрці XIX ст. крывая вырабу гарэлкі падскочыла ўгору. Наконт шырокага распаўсюджання гарэлкі ў Гсрманіі пісаў у рабоце «Пруская гарэлка ў германскім рэйхстагу» Ф. Энгельс: «...гарэлачная прамысловасць прускіх юнкераў была створана літаральна на грошы, адабраныя ў сялян. I яна бойка развівалася, асабліва з 1825 года. Ужо праз два гады, у 1827 г., у Прусіі выраблялася 125 млн. гарнцаў гарэлкі, г. зн. 10 1/2 гарнца на душу насельніцтва. ...з таго часу ўся Германія... была простатакі затоплена бурным патокам прускай бульбяной сівухі... П’янства... цяпер стала штодзённа даступным нават самым небагатым людзям» 3.
    Нават у пачатку XX ст. быццам бы «п’яная спрадвеку Расія» па колькасці выпітых на душу насельніцтва вёдзер гарэлкі сціпла стаяла ў хвасце еўрапейскіх краін, займаючы ажно дзесятае месца ў статыстычнай табліцы па даных 1905 г.:
    Францыя...........................4,76
    Бсльгія ..........................2,49
    Лнглія............................2,05
    Швейцарыя.........................1,94
    Германія..........................1,87
    Італія............................1,87
    АўстраВенгрыя....................1,76
    Злучаныя Штаты Амерыкі .	.	.1,43
    3 Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 19. С. 42.
    66
    Швецыя..................................0,71
    Расія...................................0,57
    Нарвегія..............................  0,38
    I гэта нягледзячы на тое, што спажыванне гарэлкі ў Расіі ў параўнанні з XIX ст. павялічылася і нязменна працягвала расці: у 1907 г. было выпіта 83 млн. вёдзер гарэлкі, у 1912 г.— 96, у 1913 г.—104 млн. вёдзер, або 0,66 вядра на душу.
    У 1895 г. царскі ўрад узяў гандаль спіртнымі напіткамі ў свае рукі. Вінная манаполія рэкламавалася як адзін з дзейсных сродкаў стрымлівання п’янства. Аднак яна аказалася тым фігавым лістком, якім урад імкнуўся закамуфліраваць сваё свядомае імкненне да павелічэння фінансавых паступленняў у казну за кошт так званых «п’яных» грошай.
    У сувязі з гэтым У. I. Леніп пісаў: «Якіх толькі даброт ні чакала ад яе (піцейнай манаполіі.— С. Ц.) наша афіцыйная і афіцыёзная прэса: і павелічэння казённых прыбыткаў і наляпшэння прадукту і памяншэння п’янства! А на справе замест... памяншэння п’янства — павелічэнне колькасці месц тайнага продажу віна, павелічэнне паліцэйскіх прыбыткаў з гэтых месц, адкрыццё вінных лавак насуперак волі насельніцтва, якое хадайнічае аб супрацьлеглым, узмацненне п’янства на вуліцах» 4.
    Прагрэсіўныя прадстаўнікі тагачаснага грамадства адмоўна прынялі ўвядзенне манаполіі. 3 рашучымі пратэстамі выступалі Л. Талстой, А. Іўоні, У. Бехцераў, М. Кавалеўскі і многія іншьтя, хто прадбачыў, да чаго гэ
    4 Леннн В. Н. Случайные заметкн // Полн. собр. соч. Т. 4. С. 421.
    5*
    67
    та можа прывесці. А царскі ўрад мала дбаў пра тое, што, як пісаў публіцыст М. Меншыкаў, «мы ідзём да алкагалізацыі ўсяго нашага народа — вось жах, значэнне якога затушоўваецца толькі агульным глыбокім невуцтвам».
    Але справа заключалася не ў адным толькі невуцтве, а ў антынароднай сутнасці тагачаснага ўрада, які дзеля грашовых прыбыткаў ішоў на прамое злачынства — падрыў здароўя свайго народа. А. Тун пісаў: «Руская сістэма падаткаў грунтуецца менавіта на спажыванні алкаголю масаю народа», без «п’яных» грошай «не было б ні варварскага паходу ў І\ітай, ні ганебнага ўціхамірвапня Персіі, ні пяслаўнай вайны з Японіяй».
    Прадстаўнікі расійскага фінансавапрамысловага капіталу, яшчэ не дарваўшыся да ўлады, паказалі сваё эксплуататарскае нутро. Паказальны ў гэтых адносінах наступны факт. У той час, калі III Дзяржаўная дума абмяркоўвала законапраект аб мерах барацьбы з п’янствам, бюджэтная камісія ў 1911 г. запланавала павелічэнне даходаў ад віннай манаполіі на 12 млн. рублёў больш, чым гэта прадугледжвалася нават казённым упраўленнем. Вось вам і народныя прадстаўнікі, абаронцы працоўных! Дэпутаты Думы, абараняючы класавыя інтарэсы буржуазіі, што ірвалася да ўлады, паказалі сябе большымі рабаўнікамі, чым урад.
    Чаму такое адбывалася, мы раскажам у наступных раздзелах, у якіх чытач знойдзе адказы на такія пытанні: чаму людзі насуперак шматвяковай традыцыі пачалі піць больш? чаму п’янства ў XIX ст. рэзка пайшло ўгору?