• Газеты, часопісы і г.д.
  • У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі

    У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 160с.
    Мінск 1988
    69.27 МБ
    ^адставалі ад гарадскіх багацеяў і святыя анцы. Пянства і маральная разбэшчанасць божьіх^ служак не сумяшчаліся з элементарнымі ўяўленнямі аб святасці і духоўнай чысціні, якою быццам бы вызначаліся божыя пастыры. Тураўскае духавенства да таго распілося і пусцілася ў распусту, што патрабавалася неадкладнае ўшчуванне князя КанстанЦіна^Астрожскага. У 1576 г. ён з абурэннем • пісау: «Вы не захоўваеце прыстойнасці згодна стану сванго святарскага... ходзіце па корчмах, піццё без меры ўжываеце».
    54
    Недалёка ад іх адышоў і магілёўскі клір, які па самыя вушы заграз у п янстве і блудзе. А парафіяне Камянца ў 1589 г. выгналі сванго духоўнага настаўніка за «непаважньія» паводзіны і адносіны да сваіх абавязкаў. Схільнасць боскіх пасрэднікаў да «чортавага зелля», як у народзе здаўна называлі гарэлку, мае даўнюю гісторыю. Яшчэ ў XIV ст. аРх1' дыякан Станіслаў вымушаны быў афіцынна забараніць ксяндзам гуляць у корчмах з сялянамі на грошы і піва, а ў XV ст. у Польшчы ў народзе спявалі песню, у якой гучалі наступныя словы: «Каплане, сваёй душы дабро зрабі, не гавары часта: «Піва налі!»
    П’янства боскіх служак так было распаусюджана, што знайшло сваё адлюстраванне ў многіх творах беларускага фальклору. П яніцамі паказаны не толькі папы і ксяндзы, але і святыя. У казцы «Як Мікола . і Петр конен куплялі» гэтыя святыя не змаглі прансці міма карчмы і прапілі ўсе богавы грошы, _ а конен са спрытам прафесійных канакрадау укралі. У другой казцы паходжанне на зямлі «чортавага зелля» звязваецца непасрэдна з самім богам, які паслаў заўсёды прагных на выпіўKV Міколу і Пятра да чорта вучыцца гнаць гарэлку. Адсюль, маўляў, і пачала звацца сівуха «чортавым зеллем». Цікавая, між іншым, акалічнасць: у фальклоры некаторых народау Заходняй Еўропы таксама бытуюць метафапычна асэнсаваныя назвы гарэлкі («дэман», <<кроў сатаны»), і ўсе яны маюць адмоуны характар.	х
    Міф аб татальным і непрабудным п янстве ўсходніх славян не мае пад сабой ніякан гістарычнай асновы. Працоўны люд, які ва
    55
    насеімХ f^^3^ пеРаважнУЮ большасць ’ зау?еды адмоўна ставіўся да РЭДка ток^Г^ “абыя “'"“' """' Sax A S У абРадавых мэтах і па вялікіх ? НЫ ШЬІР°К1Х народных мас да наншлі сваё абагульненае адлюстЕяй тНе амаль па усіх жанРах вуснай народнан творчасці. Дзеля прыкладу возьмем некалью прыказак: «Хто гарэлку любіць той It^SVS^’ <<ГаРэлка ‘ віно —усякаму ®^у зл°», «Гаспадар у карчме п’е і скача —
    Я..У хаРе плача», «Шынок пры дарозе' цяг®/“■ што ў воз». Колькі „есень сыадзвна “₽а «яшчасную долю жанчын, мужы якіх траН^НаЖЭРНЫЯ лапьі «зялёнага цмока»!
    1	У 1Х жаночага стогну і жальбы! Вось маладая гаспадыня скардзіцца ў песні «Позна, позна з вечара сядзела»:
    Мой жа мужык дужа ненавісны: карчму ідзець — як мак расцвітаець
    А з карчмы ідзець — як ліст ападаець, Дамоу прыдзець — сям’ю разганяець.
    Зразумела, што любое каханне згасне v жаночым сэрцы, калі, як спяваецца ў песні «Праду, праду тонка, пагучываю звонка»;
    Прыдзе муж п’яніца, на кросенцы ўзваліцца Нітачку парвець, мяне, маладу, паб’ець. ’
    Істотную ролю ў стрымліванні п’янства адыгрывала грамадская думка, якая грунтавалася на звычаёвым праве і замацавалася ў фальклоры як этьічнамаральная сістэма бела русау. Надзвычай вялікая сіла выхаваўчага ўздзеяння фальклору заключаецца ў тым што выказаныя ў песнях, казках, прымаўках, ’жар
    56
    тах думкі і погляды не выклікалі ў слухачоў сумнення і ўспрымаліся як голас і мудрасць народа, чым яны ў сапраўднасці і з’яўляюцца. Засвоіўшы яшчэ з дзяцінства сістэму народных поглядаў, людзі кіраваліся назапашаньім народам вопытам як маральнымі нормамі паводзін і адносін паміж сабой. Значнай перашкодай на шляху распаўсюджвання п’янства выступала грамадская мараль, да якой працоўны чалавек, асабліва селянін, надзвычай чуйна прыслухоўваўся. Перш чьім зрабіць той ці іншы крок, ён заўжды прыкідваў: «А што людзі скажуць?» Суд людскі вызначаўся адкрытай шчырасцю, прынцыповасцю і бескампраміснасцю, перш за ўсё ў адносінах да амаральных учынкаў.
    Цвярозасць як бясспрэчная норма жыцця заўсёды выступала ў якасці маральнай ідэі ўсходніх славян. Як бачым, ні аб якім «традыцыйным п’янстве» нашага народа не можа быць і гаворкі. Пра гэта сведчаць і ўспаміны іншаземцаў, якія пасля наведвання Беларусі аб’ектыўна і сумленна выказалі свае ўражанні і назіранні. У 1538 г. у Швейцарыі выдадзена кніга Яна Бэмі «Пра норавы язычнікаў». У главе «Аб Літве і жыцці літвінаў» напісана літаральна наступнае: «Народ... п’е вельмі^рэдка. Трымае многа статка і дзеля гэтага ў яго ў вялікім ўжытку малочная страва. Мова гэтага народа славянская, падобная да польскай».
    Цяжкае эканамічнае становішча пераважнай часткі народа і высокая цана алкагольных напіткаў таксама стрымлівалі масавае ўжыванне гарэлкі бяднейшым насельніцтвам, як слушна адзначае доктар гістарычных навук
    57
    прафесар В. I. Буганаў. Каб не быць галаслоўнымі, спашлёмся на сведчанне відавочцаў, розных па паходжанню і нацыянальнасці С ' Герберштэйн, аўстрыйскі дыпламат: «Народ там няшчасны і прыгнечаны цяжкім рабствам... Яны штогод плацяць каралю пэўны грашовы падатак за ахову межаў... Апрача чыншу, яны працуюць на паноў шэсць дзён у тыдзень » Міхаіл Літвін, беларускі гуманіст і мысліцель:
    . ы бярэм падаткі на абарону дзяржавы толькі ад прыгонных нашых, у гарадах ад каморнікау, у селах ад хлебаробаў, пакідаючы уладароу вольнымі ад падаткаў, хаця яны атрымліваюць значныя даходы... ад працы ра
    1	Ра®ЬІНЬ>> Царскі саноўнік Д. Мярцвяга: «Многа праязджаў я такіх паселішчаў, дзе нельга было дастаць хлеба, а між тым у гарадах панавалі распусная раскоша і юрлівая лянота».
    • АЛ°«Ь запіс 3 дзённіка галоўнага начальніка ПаўночнаЗаходняга краю віленскага генералгубернатара Ф. Я. Мірковіча, які ён зрабіў па дарозе з Рэчыцы ў Мазыр: «Беднасць жыхароў — надзвычайная; у вёсках сяляне ад Новага года не маюць ужо хлеба... Як балюча бачыць, што народ, якога галоўным заняткам ёсць здабыванне жыццёвых прадуктау, амаль памірае з голаду, а хлеб, здабыты іх рукамі, уладальнікі ператвараюць у яд спірытуозны і, балюючы, п’юць шампанскае».
    He кожны мог вытрымаць спрадвечнай галечы і ўціску. Некаторыя страчвалі надзею на лепшую будучыню і цягнуліся да чаркі. Залівалі гарэлкай адчай і скруху. Абьг толькі забыцца. абы не бачыць галодных вачэй жонкі і дзяцей...
    58
    Праглядаючы архіўныя матэрыялы, мемуарную лігаратуру, статыстычныя матэрыялы, бачыш, як усе звесткі і лічбы паступова, але з нязменнай упартасцю падводзяць да адной цікавай высновы: п’янства ў эксплуататарскім грамадстве, у прыватнасці ў эпоху феадалізму і капіталізму, палярызуецца на двух супрацьлеглых грамадскіх полюсах — сярод пануючага класа і сярод бяднейшых пластоў працоўнага люду.
    На гэту парадаксальную з’яву яшчэ да рэвалюцыі звярнулі ўвагу даследчыкі праблемы алкагалізацыі насельніцтва Расіі: «Эмпірычныя даныя сведчылі пра масавую цягу да алкаголю людзей з самымі нізкімі прыбыткамі. Разам з тым павелічэнне матэрыяльнага дабрабыту суправаджалася ростам выдаткаў на алкаголь». Выклікалі здзіўленне даследчыкаў перыядычныя спады і ўздымы ў спажыванні ап’яняльных напіткаў. Урэшце яны прыйшлі да высновы, што ва ўсім вінаваты «пан Ураджай», які ўздымае пакупную здольнасць насельніцтва. У сапраўднасці ўраджай меў ускоснае дачыненне да гэтай праблемы. Галоўным віноўнікам распаўсюджвання п’янства быў «пан Капітал», пра што гаварылі многія прагрэсіўныя сацыёлагі яшчэ да рэвалюцыі. Аднак імпульсы, якія выклікалі празмернае спажыванне алкаголю, у эксплуататарскага класа і ў пралетарскіх мас былі рознымі: першыя пілі ад распусты, другія — ад галечы і адчаю. Прычым першыя свядома спойвалі другіх.
    Тэзіс буржуазных тзарэтыкаў аб традыцыйнай схільнасці нашага народа да п’янства, аб арганічнай сувязі з нацыянальнымі асаблівасцямі характару ўсходніх славян не вы
    59
    трымлівае сур’ёзнай крытыкІ, бо «ўстойлівыя рысы нацыянальнага характару, або, як пішуць этнографы, псіхічны склад народ’а, залежаць не столькі ад традыцый, колькі ад існуючых грамадскагістарычных умоў». Гэта агульнавядомая ісціна, якую, дарэчы, прызнавалі далёкія ад марксізму, але сумленныя заходнія даследчыкі: «Рознае становішча народаў у значна больш выразнай ступені залежыць ад змен у іх супольным ладзе жыцця і наогул ад знешніх уплываў, чым ад іх прыроджаных здольнасцей».
    Бясспрэчнасць гэтага палажэння пацвярджаецца далейшым павелічэннем спажывання алкаголю ў XVIII і асабліва ў XIX стст. У гэты час назіраецца інтэнсіўнае распаўсюджванне п янства, якое набывае пагражальныя памеры ў сярэдзіне XIX ст. У нетрах феадалізму выспявае капіталізм, па меры яго ўзмацнення і пранікнення ва ўсе сферы жыцця паскараецца пралетарызацыя насельніцтва, узрастае эксплуатацыя, пагаршаецца эканамічнае становішча працоўных, асабліва пралетарыяту. Жабрацкае існаванне, хранічны недахоп са“аг? неабходнага, антысанітарныя ўмовы, няўпэўненасць у заўтрашнім дні, роспач і расчараванне ў няздзейсненых надзеях, рэзкае павелічэнне вытворчасці моцных алкагольных нашткаў і адносная іх таннасць — вось асноўныя прычыны ўзмоцненай алкагалізацыі насельніцтва.
    Гаворачы аб першавытоках п’янства, Ф. Энгельс пісаў у рабоце «Становішча рабочага класа ў Англіі»; «Рабочы прыходзіць з працьі дадому стомлены і знясілены; ён трапляе ў няўтульнае, вільготнае, няветлівае і
    60
    бруднае жыллё; яму пільна неабходна развеяцца, яму трэба штонебудзь, дзеля чаго варта было б працаваць, што змякчала б для яго перснектыву заўтрашняга цяжкага дня; яго стомленасць, незадаволены і змрочны настрой, выкліканы ўжо часткова хваравітым станам, у асаблівасці нязварваемасцю страўніка, узмацняецца да апошняй мяжы ўсімі астатнімі ўмовамі яго жыцця... яго патрэбнасць у грамадстве можа быць задаволена толькі ў карчме, бо няма іншага месца, дзе ён мог бы сустрэць сваіх сяброў. Як жа яму пры ўсім гэтым не адчуваць страшэннай цягі да віна, як яму ўтрымацца ад спакусы?» 1 Менавіта гэта і прываблівала людзей у карчму, бо толькі там, як з боллю ў сэрцы заўважыў А. П. Чэхаў, працоўны чалавек «працверажаецца ад усяго кашмару».
    Цяпер агульнавядома, што кожнае эксплуататарскае грамадства зацікаўлена ў спойванні народа. Акрамя неймаверна вялікіх фінансавых прыбыткаў ёсць яшчэ адна прычына, якая звычайна не афішыруецца. Яе ў свой час, не тоячыся, выказала Кацярына II: «П’яным народам лягчэй кіраваць». I гэта не выпадковае выказванне, кінутае ў кампаніі прыдворных дзеля прыгожага слоўца, а свядомы прынцып кіравання дзяржавай. Яшчэ Іван Грозны выкарыстаў яго супраць непакорных ноўгарадцаў. «Каб знясіліць народ» і зламаць яго волю да супраціўлення, ён заснаваў у заваяваным Вялікім Ноўгарадзе корчмы. Амаральны і антынародны па сваёй прыродзе і сутнасці «метад кіравання» верна служыў ца