• Газеты, часопісы і г.д.
  • У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі

    У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 160с.
    Мінск 1988
    69.27 МБ
    Дзе ж, скажыце, дэградацыя і выраджэнне ў чацвёртым пакаленні? Лухта ўсё гэта. Байкі. Калі б было так, як пішуць, дык ужо даўно па нашай зямлі адны толькі звяры блукалі. Нашы прашчуры не былі манахамі, не горш нас з вамі маглі выпіць. Ды яшчэ як!»
    Чуеш такія разважанні і дзіву даешся: хто
    3.	Зак. 1875
    33
    і калі так бессаромна абылгаў нашых далёкіх продкаў, усіх разам, агулам?
    Падобныя погляды, як правіла, грунтуюцца ў асноўным на застарэлых стэрэатыпах буржуазнай прапаганды, якая яшчэ і сёння надаедліва мусіруе не адпаведны гістарычным фактам тэзіс аб спрадвечным п’янстве ўсходніх славян, узводзячы яго да ўзроўню спадчыннай уласцівасці нацыянальнага характару нашага народа. У нашы дні фікцыя пра неадольную схільнасць да алкаголю выкарыстоўваецца рознымі «знаўцамі» славянскай душы для «навуковага» абгрунтавання яшчэ большай маны — прыроднай «буйнасці» і «ваяўшчасці» савецкага народа. Што пра нас толькі не пішуць! Ад адных толькі назваў кніг заходніх спецыялістаў па рускаму пытанню ў заходняга абывацеля валасы дыбам узнімаюцца. Дж. Білінгтон, напрыклад, назваў сваю кнігу аб нашай краіне «Ікона і сякера». Прачытаеш такое і не заснеш — усю ноч перад вачыма будзе шчэрыцца патлаты дзікун з сякерай над галавой. Страх і мана нараджаюць падазронасць і недавер, ад іх, як вядома, адзін крок да варожасці. А менавіта гэта сямутаму, хто зза кулісы тузае за матузок механічнай лялькі, якраз і трэба. На якія ж гістарычныя аргументы спасылаюцца так званыя саветолагі?
    Летапіснае выказванне князя Уладзіміра «Русн веселье пнтье. He можем без того бытн» саветолагі падаюць як галоўны аргумент і неабвержнае сведчанне традыцыйнага п’янства русічаў. Сапраўды, «Аповесць мінулых гадоў» пад 986—987 гг. змяшчае расказ аб выбары князем веры, калі ён на прапанову па
    34
    слоў мусульманскага імама «Да веруй у закон наш і пакланіся Магамету» вымавіў гэту фразу. Аднак выкарыстоўваць яе ў якасці важкага і бясспрэчнага доказу не асмеліўся б ні адзін сур’ёзны даследчык без боязі дыскрэдытаваць сябе як сумленнага вучонага. Справа ў тым, што дакладнасць летапіснага паведамлення, запісанага да ўсяго праз 126 гадоў, выклікае вялікае сумненне, бо, як агульнавядома, звесткі пра падзеі да XI ст. «фальклорнага паходжання і маюць легендарны характар». Таму выказванне Уладзіміра Святаславіча не можа служыць ні абвінаваўчым сведчаннем гісторыі, ні апраўдальным афарызмам закаранелых п’яніц.
    Другім важкім доказам п’янства ўсходніх славян, з пункту погляду замежных даследчыкаў, з’яўляецца летапіснае апавяданне пра помсту Вольгі драўлянам за забойства свайго мужа Ігара. На трызне, якая ператварылася ў бойню, княжацкія дружыннікі перабілі пяць тысяч ап’янелых драўлян. Ухапіўшыся за слова «ап’янелых», буржуазныя прапагандысты і яго ўсунулі ў падмурак сваёй ілжывай тэорыі аб п’янстве нашых далёкіх продкаў. Даўно вядома, што выхапленую з кантэксту цытату, тым больш адно слова, пры пэўным вопыце можна прыстасаваць да самай бессаромнай хлусні. Другі ўлюбёны прыём фальсіфікатараў гісторыі — свядомае замоўчванне адных і выпінанне другіх, звычайна неістотных фактаў.
    Давайце паглядзім на гэты трагічны эпізод гісторыі аб’ектыўна, вачыма непрадузятага чалавека і будзем зыходзіць з факта, што драўляне сапраўды перапіліся да непрытом
    з»
    35
    насці і ўпокат валяліся на зямлі. Колькі трэба было нарыхтаваць пяціградуснай медавухі, каб нанаіць да знясільвання і страты свядомасці пяць тысяч чалавек? Здаровых, моцньіх, а калі яны да ўсяго былі аматарамі выпіць, дык і трывалых да алкаголю. Такі вып’е цэлы літр і, як кажуць, не маргне вокам. Ачалавека непітушчага гэта доза можа і з ног зваліць. Нават пры такім варыянце неабходна было нарыхтаваць загадзя пяць тон медавухі.
    Але будзем лічыць, што мёду было больш чым дастаткова. I ў гэтым разе факт ап’янення драўлян нельга трактаваць як сведчанне закаранелага п’янства. У такім выпадку ўзнікае пытанне: «Чаму драўляне перапіліся? Чаму яны пілі звыш меры?» Вось тут і выплывае акалічнасць, якую ўпарта абыходзяць маўчаннем заходнія даследчыкі нашай гісторыі. А справа ў тым, як паведамляе летапісец, што Вольга яшчэ перад трызнай «загадала отракам сваім спаіць іх».
    Драўляне не здагадаліся пра яе крывавы намер, а, наадварот, каб загладзіць сваю віну за забойства Ігара, усяляк стараліся дагадзіць вялікай княгіні. У кожным неабдуманым слове і неасцярожным учынку Вольга магла ўбачыць адсутнасць шчырасці ў спачуванні яе ropy і западозрыць затоеную варожасць. Драўляне баяліся ўгнявіць магутную ўладарку і ва ўсім выказвалі згоду і пакорлівасць. Ім патрэбна было замірэнне, і яны, зразумела, пазбягалі абвастраць становішча. Да ўсяго жыхары Корасценя адчувалі сябе не зусім ёмка і ў псіхалагічным плане. Як ні круці, a яны кругом былі вінаваты перад Перуновай
    36
    унучкай: і як перад вялікай княгіняй, і як перад жанчынай, якая з іх ласкі страціла мужа і стала ўдавой.
    Супастаўленне паасобных фактаў з розных гістарычных крыніц выклікае сумненне ў верагоднасці знішчэння пяці тысяч драўлян. Наогул ва ўсёй корасценскай гісторыі многае не стыкуецца і супярэчыць нормам элементарнай логікі. Вядомы рускі гісторык Д. I. Празароўскі яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. заўважыў: драўлянскія «старэйшыны не былі знішчаны, а ўзяты ў палон». Больш таго, засталіся жывымі князь Мал, яго сын Дабрыня і дачка Мала (Малуша) — будучая жонка Святаслава і маці Уладзіміра. Калі галоўныя віноўнікі выступлення супраць Кіева і забойства Ігара не былі пакараны смерцю, дык навошта было секчы ажно пяць тысяч корасценцаў, па сутнасці, сляпых выканаўцаў княжацкай волі? He верыў гэтым летапісным эпізодам і М.. М.. Карамзін. У сваёй «Гісторыі дзяржавы Расійскай» вялікі гісторык пісаў: «ГІраўдзівае здарэнне, ачышчанае ад неймаверных акалічнасцей, заключаецца, здаецца, адзіна ў тым, што Вольга... зброяй сваёй зноў заваявала гэты народ». Цікавае ў гэтых адносінах і назіранне акадэміка Б. А. Рыбакова: «У былінным эпасе няма... знакамітай серыі помслівых дзеянняў Вольгі». Масавая крывавая расправа прыпісана Вользе пазней у інтарэсах кіеўскай дынастыі. Вось так выглядае адваротны бок медаля.
    Аднак нашы продкі не былі святошамі, як, між іншым, і не былі аскетамі. Яны былі такімі ж жывымі людзьмі, як і мы. Любілі жыццё ва ўсіх яго шматгранных праявах і часам
    37
    прыкладваліся да келіха. Але пілі мала і рэдка, і толькі з паважнай нагоды. Аднак лепш звернемся да непрадузятага сведкі — яе высокасці гісторыі.
    Паколькі адсутнічаюць пісьмовыя крыніцы пра звычаі, норавы і побыт плямён, што да V ст. жылі на тэрыторыі, якая неўзабаве «начася прозыватн Руская зямля», застаецца адно — звярнуцца да этнаграфічных прац аб матэрыяльнай культуры адсталых у сваім гістарычным развіцці этнічных груп іншых рэгіёнаў свету і пры дапамозе такога прыёму даследавання, як экстрапаляцыя, уявіць адносіны ўсходніх славян да ап’яняльных напіткаў напярэдадні ўтварэння Кіеўскай дзяржавы. Сучасныя этнографы могуць хоць сёння зрабіць падарожжа ў далёкае мінулае і на свае ўласныя вочы ўбачыць, як жылі людзі нават некалькі тысячагоддзяў таму назад. Каля 300 млн. чалавек не карыстаюцца дасягненнямі цывілізацыі і дагэтуль жывуць ва ўмовах першабытнага ладу, а міногія наогул знаходзяцца на ўзроўні каменнага веку. Час ад часу вучоныя адкрываюць не толькі невядомыя дагэтуль невялічкія этнічныя групы, але і цэлыя плямёны. Некалькі гадоў назад італьянская экспедыцыя знайшла на інданезійскай частцы вострава Новая Гвінея пасяленні людзей, пра якіх ніхто не меў абсалютна ніякага ўяўлення. Жывуць яны ў пасёлках па 60—70 чалавек, займаюцца паляваннем, рыбалоўствам і збіраннем расліннай ежы. Прылады працы і зброя, якімі яны карыстаюцца, зроблены з косці, дрэва і каменя. Матэрыяльная культура гэтых людзей, па сведчанню кіраўніка экспедыцыі Джанкарло Лігабуэ, падобна на
    38
    тую, што мелі «нашы продкі многа тысяч гадоў назад, у эпоху палеаліту».
    Як мы ўжо гаварылі, чалавек пазнаёміўся з хмельным пітвом выпадкова і ў параўнанні з усёй гісторыяй чалавецтва ў 3 млн. гадоў пачаў ужываць атрыманае шляхам браджэння віно зусім нядаўна, усяго якіх шэсць, магчыма, восем тысяч гадоў назад. Напачатку людзі не толькі не ведалі прычын узбуджальнага дзеяння віна, але нават не здагадваліся аб яго шкодным уздзеянні на арганізм і хутчэй за ўсё спажывалі хмельныя напіткі без усякай меры і кантролю. Магчыма нават, што іх забаўлялі тыя дзівосы, што вырабляў алкаголь з імі і іх супляменнікамі.
    А раніцай наступнага дня прыходзіла цяжкае пахмелле. Наступала тое, што медыкі называюць прастрацыяй: прыгнечаны стан, заняпад сіл і духу, абыякавасць да ўсяго навакольнага. Пакутавала і цела — нудзіла пад дыхавіцай і круціла косці, трашчала, аж расколвалася, галава, выварочвала ўсё нутро. На Усходнім Палессі праз некалькі тысячагоддзяў, а менавіта ў XIX ст., пра такіх добраахвотных пакутнікаў будуць з пагардай гаварыць: «Няма гідшага чалавека, як той, што, напіўшыся, як свіння брагі, дзярэ казлы». Пэўна, і ў неаліце падобныя сцэнкі не выклікалі станоўчых эмоцый, а абуджалі зусім іншыя пачуцці. Чалавеку ад прыроды ўласціва гідзіцца ўсякага бруду.
    На якімсьці пераломным этапе гісторыі людзі нарэшце ўсвядомілі ўсю глыбіню шкоды ад злоўжывання хмельным і прынялі адпаведныя захады: увялі цэлую сістэму часавых, палавых і ўзроставых абмежаванняў і забарон,
    39
    якія ў першабытным грамадстве хутчэй за ўсё былі ўвасоблены ў розных табу і абрадах.
    Разуменне неабходнасці ўвядзення абмежавальных санкцый прыйшло, зразумела, не адразу, а пасля назапашвання і абагульнення шматлікіх адмоўных вынікаў няўмеркаванага і бескантрольнага спажывання алкагольных напіткаў на працягу доўгага часу. А яны, калі меркаваць па характару ўсталяваных мер, дасягнулі крытычнага ўзроўню і выяўляліся не толькі ў сацыяльнай дэмаралізацыі і псіхічнай дэградацыі, але і ў выраджэнні патомства.
    Разнастайны этнаграфічны матэрыял пераконвае, што так званыя прымітыўныя этнічныя супольнасці разумелі адмоўны ўплыў і шкоду некаторых фактараў на біялагічную спадчыннасць і сур’ёзна дбалі аб фізічным і псіхічным здароўі маладога пакалення. Доказ гэтаму — бескампрамісная забарона браць шлюб блізкім па крыві родзічам. Кровазмяшэнне асуджалася яшчэ ў часы матрыярхату. Этнаграфічныя даныя дазваляюць лічыць, што адмоўнае стаўленне да п’янства сфарміравалася яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Гэта меркаванне пацвярджаецца наяўнасцю забароны пітных звычаяў у народаў усіх кантынентаў зямлі. Вучоныя і падарожнікі, якія доўга жылі сярод абарыгеннага насельніцтва Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі, амаль аднадушна адзначаюць адну агульную акалічнасць — рэгламентаваны характар рытуальнага спажывання ап’яняльных напіткаў. Індзейцы, напрыклад, пілі па святах, але не ўсіх, а толькі тых, на якіх выконваўся абрад выклікання дажджу.