• Газеты, часопісы і г.д.
  • У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі

    У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 160с.
    Мінск 1988
    69.27 МБ
    Тагачасны буржуазны друк і царква, як праваслаўная, так і каталіцкая, абвясцілі антыалкагольнае выступленне народа вынікам сваёй дзейнасці і нястомных клопатаў аб маральнай чысціні ўсёй паствы. Але шматлікія сведчанні сучаснікаў гэтых падзей і архіўныя матэрыялы гавораць аб іншым. М. Дабралюбаў слушна заўважыў, што не друк, не царква, а само жыццё падказала сялянам выйсце. Рэвалюцыйны дэмакрат, артыкуламі якога зачытвалася ўся прагрэсіўная Расія, першапрычыну актыўнага пратэсту бачыў у голадзе і холадзе, парушэнні справядлівасці, хабарніцтве чыноўнікаў і паліцыі, дэспатычным свавольстве памешчыкаў, адкрытьтм рабаўніцтве адкупшчыкаў, гэта значыць у фактарах сацыяльнаэканамічных і палітычных. Антыалкагольны рух меў ярка выражаную класавую сутнасць, увасобленую знешне ў маральна
    130
    этычнай форме. Такой жа думкі трымаліся і даследчыкі, якія былі добра знаёмы з праблемамі алкагалізму. «Усё гэта, павінны цянер прызнацца,— пісаў, у прыватнасці, 1. Р. Прыжоў,— рабілася толькі па адной ініцыятыве народа».
    Духавенства да руху цвярозасці мела такое ж дачыненне, як муха да ворыва, у час якога сядзела на выгнутым дугою валовым розе, а потым пахвалялася: «Мы аралі!» Народныя вытокі «бунту» пацвярджалі нават тыя, хто ў гэтым не быў зацікаўлены, напрыклад дзяржаўца акцызных збораў па Гродзенскай губерні А. Вяснін, гродзенскі земскі спраўнік. і чыноўнік па адмысловых даручэннях Савіцкі. Усе яны пры высвятленні прычын узнікнення руху цвярозасці па гарачых слядах не знайшлі фактаў удзелу духавенства ў стварэнні брацтваў цвярозасці і намаўлення сялян байкатаваць корчмы. У дакладных і рапартах афіцыйных асоб адзначаецца, што сяляне «з уласнага пераканання», «па асабістаму ўсведамленню» прысягалі не піць віна.
    Да такога ж пункту погляду прыйшоў пасля інспекцыйнай паездкі па ПаўночнаЗаходняму краю нават віленскі генералгубернатар У. I. Назімаў. У разгорнутай дакладной запісцы на імя Аляксандра II ён пісаў: «Намовы духавенства і іх дзеянні складалі заахвочванні другараднага значэння... неабходнасць устрымання ўсвядомілася ім (народам.— С. Ц.) поўнасцю, духавенства ж дало толькі слабы штуршок гэтай думцы». He было сумнення наконт сапраўднай прычыны народнага руху і ў міністра ўнутраных спраў С. С. Ланскога,
    9’
    131
    якую ён з безапеляцыйнай упэўненасцю выказаў настунным чынам: «Імкненне народа да канчатковай адмовы ад ужывання гарачых напіткаў».
    У чым жа канкрэтна заключаўся ўдзел духавенства ў антыалкагольным руху, калі, на думку У. Назімава, «цвярозасць распаўсюджвалася сама па сабе», а роля царквы мела другараднае значэнне? У парафіях з беларускім насельніцтвам каталіцкага веравызнання Віленскай і Гродзенскай губерняў у касцёлах захоўвалася кніга з тэкстам прысягі на рускай і польскай мовах. Кожны адмоўнік уносіў пад прысягай сваё прозвішча і гэтым замацоўваў ужо прынятае рашэнне не піць гарэлкі. Непісьменных запісваў хтонебудзь з касцельных служак. Адбывалася, па сутнасці, толькі рэгістрацыя. Арыгінал такой прысягі захоўваецца і цяпер у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літоўскай ССР.
    У праваслаўных парафіях, дзе народныя традыцыі былі мацнейшымі, адмова піць гарэлку ў пераважнай большасці замацоўвалася на сходках грамады. Вось адзін з тэкстаў такога абяцання: «Па нашаму разважнаму меркаванню і ў гэты ўрачысты дзень... мы абавязаліся не піць гарэлкі, што і выканаць у дакладнасці». У некаторых вёсках прысягу давалі ў цэрквах, але з гэтага зусім не вынікае, што менавіта свяшчэннікі пераконвалі прыхаджан адмовіцца ад хмельнага. Звычай прысягаць у храмах мае старадаўнюю традыцыю і звязаны з практыкай копных судоў — грамадскага інстытута абшчыны, які не меў нічога агульнага з хрысціянствам. Прынамсі,
    132
    да яго прыняцця ў X ст. прысягі прыносіліся на язычніцкіх капішчах перад ідаламі багоў.
    Магчыма, свяшчэннікі распалялі нянавісць да гарэлкі палкім словам свайго красамоўства ці адварочвалі п’яніц ад корчмаў вобразнымі карцінамі жудасных пакут у пекле? Такіх звестак амаль што няма. I не магло быць, бо святыя айцы самі любілі заглянуць у бутэльку, што не было сакрэтам для іх паствы. Акрамя таго, яны самі мала верылі ў здольнасць мужыка назаўсёды зрачыся гарэлкі, таму ў асноўным заклікалі парафіян толькі да стрыманасці, да піцця ў меру. Такая пазіцыя не супярэчыла інтарэсам адкупшчыкаў і галоўнага кабатчыка краіны — самадзержца ўсерасійскага. Ім добра было вядома: вып’е чалавек адну чарку, вып’е другую, а там і трэцяя пойдзе. Таму Мікалай II, ніколькі не баючыся за казну, крывадушна абавязаў свяшчэннікаў усіх веравызнанняў не менш чатырох разоў у год «павучальнымі словамі адхіляць (народ.— С. Ц.) ад празмернага спажывання гарачых напіткаў». За шырмай уяўнага клопату аб народзе царбацюхна ў сапраўднасці раздзімаў полымя алкагалізму і ўсяляк заахвочваў адкупшчыкаў да павелічэння продажу гарэлкі. Кіраўнік акцызнымі зборамі ў Гродзенскай губерні калежскі асэсар Макараў, напрыклад, «за асаблівую клапатлівасць і стараннасць у павышэнні пітнога прыбытку» атрымаў грашовую ўзнагароду ў памеры 5000 руб. серабром. На гэтыя грошы можна было купіць цэлы табун коней, без якіх пакутавалі многія сяляне. У 1859 г. Расія была аплецена густой сеткай кабакоў, шынкоў, чарачных і іншых пітных устаноў. У ад
    133
    ной толькі Беларусі было 13 688 «пнтейных заведеннй», па аднаму на кожныя 320 жыхароў. У сярэднім па памерах сучасным гарадскім доме жыве прыкладна 300—400 чалавек. Уявіце, колькі было б у Мінску кабакоў і што з гэтага атрымалася б?
    Цану «памяркоўнаму» піццю добра ведалі і адкупшчыкі. Калі разгарэлася барацьба сялян з віннымі водкупамі, адзін з іх, а менавіта віленскі, звярнуўся да міністра ўнутраных спраў з просьбай абавязаць свяшчэннікаў «публічна абвясціць, што абяцанні не піць гарэлку датычацца толькі п'янства, а памяркоўнае спажыванне віна неабходна».
    Выступленне супраць п’янства выклікала паніку сярод адкупшчыкаў. Міністр фінансаў паведаміў цару пра зніжэнне фінансавых паступленняў у дзяржаўную казну. Яго вялікасць пажадаў выказаць манаршае незадавальненне, але яго супакоілі: «Пагуляюць мужычкі ў цвярозасць і зноў пацягнуцца ў карчму». Скептыцызмам і адсутнасцю веры ў здаровыя маральныя сілы народа патыхала ад многіх карэспандэнцый кансерватыўнага друку. Пры гэтым рабіліся спасылкі на цяжкую працу, клімат і нават традыцыі. «Рускае вяселле без чаркі віна! — іранізаваў адзін з такіх аўтараў.— Дык гэта ж курам на смех...» Але неўзабаве народ пасароміў такіх знаўцаў сялянскай душы. У снежні 1859 г. земскі спраўнік паведаміў з Брэстчыны: «3 мая месяца да цяперашняга часу адбылося больш як 60 вяселляў, на якіх звычайна спажывалася вялікая колькасць гарачага віна... але... толькі на 9ці ўжывалася гарачае віно».
    Звесткі з Беларусі ўсё больш і больш тры
    134
    вожылі ўрад. Антыалкагольны рух імкліва разгортваўся. У Віленскім і Дзісенскім паветах, напрыклад, літаральна за некалькі дзён далі зарок не піць ажно 50 тыс. чалавек. Рух цвярозасці ахопліваў адну вёску за другой. У 1859 г. прысягнулі не піць ап’яняльных напіткаў 474 143 сельскія жыхары: у Віленскай губерні — 140 003 чалавекі, у Віцебскай — 30 000, у Гродзенскай — 220 140, у Мінскай — 84 000 чалавек. Нехта Валынец паведамляў з Беларусі: «I дзе гэта толькі здаралася, сяляне аб гэтым не шкадуюць, за выключэннем хіба некалькіх заўзятых і горкіх п’яніц». У некаторых мясцовасцях на адступнікаў накладвалі даволі значны штраф. Далей Валынец у той жа карэспандэнцыі падводзіць першыя вынікі масавага адмаўлення ад спіртных напіткаў: «Адразу ж адчуваецца ацвярозванне народа. Адначасова са змяншэннем п’янства... назіраецца значны ўздым самасвядомасці і яго матэрыяльнага дабрабыту». Пазней гэта пацвердзіць і A. К. Кіркор: «Сляды іх (таварыстваў цвярозасці.— С. Ц.) відны яшчэ шмат у якіх месцах і да гэтага часу: некаторыя жыхары, даўшы зарок не піць віна больш дваццаці гадоў назад, трымаюцца яго і цяпер».
    Пра актыўнасць і ўпартасць сялянскага супраціўлення сівушнай чуме пераканаўча сведчаць і статыстычныя даныя. У 1859 г. у Мінскай губерні было прададзена 110 179 вёдзер гарэлкі, а ў 1860 — усяго толькі 75 818, на Віленшчыне продаж спіртнога скараціўся на 40,3%, у Гродзенскай губерні за сем месяцаў 1859 г.— на 1/3 у параўнанні з адпаведным перыядам 1857 г.
    У агульнай плыні барацьбы з п’янствам
    135
    вьтступіла значная частка жыхароў павятовых гарадоў і асабліва мястэчак. Гэту адметную рысу руху цвярозасці на Беларусі адным з першых заўважыў М. Дабралюбаў. У артыкуле «Народная справа» ён у якасці дакументальнай ілюстрацыі прывёў паведамленні з Ашмян, дзе з 1725 жыхароў 900 далі зарок устрымання. У Брэсце ў таварыствы цвярозасці ўступілі 2/3 жыхароў, у Пружанах — палавіна. У Слоніме, згодна рапарту гараднічага, «народанасельніцтва хрысціянскае, за малым выключэннем, амаль усё кінула піць віно, а з яўрэеў не менш 1/3 часткі».
    Станоўчы ўплыў на штодзённы побыт народа масавай адмовы ад ужывання хмельнага вымушаны быў прызнаць у сваёй справаздачы за 1861 г. нават сам гродзенскі губернатар. Ды, уласна кажучы, праўда абганяла афіцыйныя паведамленні і даволі хутка трапляла на старонкі пецярбургскіх, варшаўскіх, маскоўскіх і віленскіх газет. Інтэрпрэтацыя друкам падзей у «цвярозых» губернях была рознай і залежала ад грамадскапалітычнага напрамку таго ці іншага выдання. Аднак факталагічны бок паведамленняў з месц асвятляўся аб’ектыўна, калі зрабіць скідку на тагачасную цэнзуру. Дарэчы, першую назву артыкула М. Дабралюбава «Народная справа» давялося змяніць, а найбольш вострыя выказванні і меркаванні аўтара апусціць.
    Выступленне сялян не было, як прадракалі некаторыя скептыкі, кароткатэрміновай эмацыянальнай успышкай на засілле адкупшчыкаў, а з’явілася глыбока ўсвядомленай неабходнасцю барацьбы з распаўсюджваннем згубнай і шкоднай пошасці. Насуперак тым
    136
    прадстаўнікам «адукаванага саслоўя», што з безапеляцыйным апломбам сцвярджалі: «Хутчэй народ жыцця зрачэцца, чым ад сівухі адмовіцца, хутчэй дзяцей з голаду загубіць, а ўзбагачаць адкупшчыка не перастане», народ выказаў здзіўляючую сілу духа і настойлівасць у дасягненні сваёй мэты — назаўжды пакончыць з п’янствам. У знак сваёй рашучасці ўкраінскія сяляне з вёскі Крэшава ў Заходняй Галіцыі наладзілі ўрачыстае пахаванне гарэлкі, а на сімвалічнай магіле паставілі ўвенчаны крыжам абеліск з выявай бутэлькі і чаркі на невялікай дошцы.