• Газеты, часопісы і г.д.
  • У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі

    У фокусе канкрэтнага факта: Праўда і мана пра ап’яняльныя напіткі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 160с.
    Мінск 1988
    69.27 МБ
    А ў Беларусі тым часам пашыралася і ўмацоўвалася цвярозасць. М. Дабралюбаў пісаў, што на Гродзеншчыне цяпер цяжка сустрэць п’янага. Шмат у якіх мясцовасцях наогул спыніўся гандаль спіртным. Адна за другой зачыняліся корчмы. У адным толькі Кобрынскім павеце, паводле архіўных даных, 70 корчмаў стаялі пустымі з забітымі дошкамі дзвярыма.
    Помнік на сімвалічнай магіле гарэлкі
    137
    Антыалкагольны pyx у цэлым на Беларусі адбываўся мірным шляхам, але не заўсёды абмяжоўваўся байкотам пітных устаноў і адкупных служачых. Часам барацьба набывала даволі востры характар. Там, дзе прыгавор грамады сустракаў супраціўленне, сяляне дазволенымі і недазволенымі сродкамі выкурвалі карчмароў з вёсак. Найбольш упартных і зацятых гандляроў сівухай збівалі, грузілі разам з дамашнім скарбам на воз і вывозілі за межы пасялення. У корчмах выбівалі вокны, мазалі вароты і дзверы дзёгцем.
    У некаторых вёсках, асабліва на Кобрыншчыне, дашчэнту руйнавалі асіныя гнёзды падману і распусты. У в. Доўгі Лог Гродзенскага павета абураныя нахабствам карчмара сяляне літаральна сцерлі з твару зямлі карчму, вылілі ўсю гарэлку долу, папсавалі, каб немагчыма было карыстацца, і выкінулі карчмарскае начынне.
    Назапашаны шматвяковым уціскам і здзекам гнеў іншы раз выліваўся ў крайнія формы сацыяльнага пратэсту і набываў ваяўнічы характар. У верасні 1858 г. у маёнтку Кацярынадорф на Полаччыне забілі сваякоў шынкара, а некалькі месяцаў перад гэтым той жа трагічны лёс спасціг арандатара карчмы ў Слуцкім павеце. У 1859 г. мясцовыя сяляне разграмілі ў Мсціславе шынок памешчыцы Шышковай, а карчмара збілі да непрытомнасці. Па начах часта ўспыхвалі пажары, зыркае полымя помсты ўзвівалася над корчмамі і памешчыцкімі броварамі.
    Брацтвы цвярозасці праіснавалі на Беларусі ў асобных мясцовасцях да 90х гадоў XIX ст. У в. Белая Дуброва Чэрыкаўскага па
    138
    вета, напрыклад, 21 лістапада 1884 г. грамада забараніла карчмару гандляваць віном па нядзелях і ў святочныя дні, а жыхары в. Кукрыўка таго ж павета ў 1885 г. наогул выгналі карчмара. У в. Бароўкі сяляне адчынілі ў «нацыяналізаванай» карчме школу, нанялі настаўніка, які вучыў мужыцкіх дзяцей грамаце. У Гродзенскай губерні ў 1890 г. дзейнічала і вызначалася актыўнасцю і баявітасцю таварыства в. Брашэвічы Кобрынскага павета, магчыма, апошні асяродак руху цвярозасці славутай антыалкагольнай эпапеі на Беларусі.
    Спачатку царскія ўлады скрозь пальцы глядзелі на рух цвярозасці — падвялі самаўпэўненасць і стэрэатып мыслення чыноўнікаў. Але падзеі развіваліся ў непажаданым для іх напрамку. Масавы характар і апантанасць удзельнікаў руху пачалі выклікаць трывогу. Яна ўзмоцнілася яшчэ больш, калі пачаў нарастаць бюджэтны дэфіцыт. Была зроблена спроба звярнуцца за дапамогай да царквы, спадзеючыся, што яна здолее ўтаймаваць стыхійнае выступленне сялянства і скіраваць яго ў рэчышча «законностн й благопрйстойностй». Пад гэтай слоўнай формулай разумелася так званае памяркоўнае спажыванне віна.
    Аднак, калі казна пачала несці адчувальныя стратьт, палітыка ўрада змянілася карэнным чынам. Першымі забілі ў звон адкупшчыкі і «мноства іншых асоб, якія прама або ўскосна» нажываліся на водкупах. Чаго толькі ні рабілі, каб зноў загнаць сялян у прапахлую сівухай і ржавымі селядцамі карчму. Земскія спраўнікі ездзілі па сёлах і намаўлялі, дзе словам і пагрозай, дзе запалохваннем
    139
    і кулаком, адмовіцца ад зароку. Але ўсё было дарэмна. Тады пачалі зніжаць цэны. У Віленскай губерні гарэлку прадавалі па 8 кап. за кварту замест 14, затым па 2,5 кап. Спрабавалі спакусіць людзей дармовай выпіўкай, для чаго ў вёсках выстаўлялі поўныя вёдры віна. Разлік быў просты: вып’е чалавек, пасквапіўшыся на дармаўшчыну, а там яго зноў закруціць у хмельным угары. Арганізаванасць сялян вытрымала хрышчэнне спакусай. Зразумела, некаторыя пачалі вагацца. Але, яксведчаць шматлікія матэрыялы, такіх было мала, іх хутка прыводзілі да розуму выпрацаванымі самімі ж сялянамі мерамі выхавання і пакарання (папярэджанне, грашовы штраф, хлоста).
    Аднак усё ж антыалкагольны рух быў падаўлены царызмам. Супраць бяззбройных сялян кінулі войска на чале з генераламі, надзеленымі надзвычайнымі паўнамоцтвамі. Больш як 11 тыс. сялянскіх актьтвістаў, у тым ліку 780 у Беларусі, апынуліся ў турмах. Многія з іх загінулі ў Сібіры. Падводзячы вынікі антыалкагольнага руху ў Расіі, К. Маркс адзначаў: «Усякая спроба ўзняць іх (сялян.— С. Ц.) маральны ўзровень караецца як злачынства. Дастаткова вам толькі напомніць аб урадавых рэпрэсіях супраць таварыстваў цвярозасці, якія імкнуліся выратаваць маскавіта... ад гарэлкі»1.
    Вось так свядома і мэтанакіравана фарміраваліся на сацыяльнай глебе сацыяльнаэканамічныя ўмовы для пашырэння п’янства. Гнеўна гучаў на чужыне герцанаўскі «Коло
    1 Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 16. С. 207.
    140
    кол»: «Мала было ім абараняць трон і алтар, памешчыцкія дубцы і чыноўніцкае рабаўніцтва _ давялося цяпер абараняць кабак, з яго штофным і распівачным продажам».
    Ілжэтэорыя аб прыроднай схільнасці ўсходніх славян да п’янства не вытрымлівае аб’ектыўнай гістарычнай праверкі. Пад цяжарам пераканаўчых і неабвержных фактаў яна развальваецца як картачны домік. Але буржуазныя даследчыкі, абараняючы класавыя інтарэсы пануючых колаў, упарта не заўважаюць таго, што алкаголь заўсёды быў і сёння застаецца зброяй эксплуататарскіх класаў, зброяй эканамічнага, палітычнага і сацыяльнанацыянальнага ўціску і закабалення. He заўважаюць насуперак відавочным фактам. Яшчэ горш тое, што некаторыя аматары чаркі падпяваюць ім па сваёй недасведчанасці, распаўсюджваюць хлуслівыя чуткі і звесткі, якія не маюць нічога агульнага з нашай гісторыяй. Што можа быць больш агідным, чым чорны паклёп на сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў?! На саміх сябе, урэшце...
    Дарагі чытач!
    Вось і закончылася наша кароткае падарожжа ў мінулае вытворчасці і спажывання ап’яняльных напіткаў нашымі далёкімі і больш блізкімі продкамі. Па дарозе мы наведалі нашых суседзяў, зазірнулі да іншых народаў, у тым ліку і да тых этнаграфічных груп, што яшчэ дагэтуль жывуць на ўзроўні каменнага веку. I ўсюды, куды ні заводзіў нас пошук параўнальных матэрыялаў, працоўны люд адмоўна ставіўся да п’янства і асуджаў яго. Ва ўсіх заснаваных на эксплуатацыі чалавека чалавекам супольнасцях п’янства звязана не з нейкімі ўяўнымі этнічнымі асаблівасцямі народа, а з канкрэтнымі сацыяльнаэканамічнымі і палітычнымі ўмовамі, якія дазвалялі пануючым колам бяскарна выкарыстоўваць алкаголь у якасці сродку эксплуатацыі і нажывы. Менавіта таму вядомы даследчык алкагалізму ў Расіі С. Пярвушын ліквідацыю п’янства звязваў са знішчэннем прыватнай і ўсталяваннем грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці.
    Няма і ніколі не было больш або менш схільных да ўжывання алкагольных напіткаў народаў. Прырода ўсіх людзей стварыла роўнымі. Працоўны люд заўсёды бачыў у алкаголі сацыяльнае зло і ўсведамляў неабходнасць
    142
    барацьбы з ім, але, як пісаў А. Шылаў, рускі грамадскі дзеяч, «яму перашкаджаюць у яго імкненні да працвярэжвання вышэйшыя класы». Мы на канкрэтных фактах пераканаліся, што кожная спроба працоўных скінуць алкагольныя путы атаясамлівалася з антыдзяржаўнай дзейнасцю і адпаведна жорстка каралася. Людзей літаральна бізуном заганялі ў корчмы і кабакі, а тых, хто адмаўляўся піць царскую гарэлку і заклікаў да цвярозасці, ссылалі ў Сібір. А масавы антыалкагольны рух, што ў XIX ст. ахапіў усе беларускія губерні, царскаму ўраду ўдалося задушыць толькі пры дапамозе рэгулярнага войска.
    Вось так у сапраўднасці выглядае «спрадвечнае п’янства» ўсходніх славян. Антынавуковыя тэорыі буржуазных фальсіфікатараў гісторыі не вытрымліваюць супастаўлення з мінулым, з іх можна было б толькі пасмяяцца, каб легенда аб прыроджанай схільнасці нашых продкаў да спіртнога не была накіравана на падрыў маральных перакананняў і здароўя нашых людзей. Міф аб адвечным п’янстве не толькі рэанімуе стэрэатыпы, што склаліся ва ўмовах прымусовага спойвання народа, але і распаўсюджвае антынавуковыя погляды аб традыцыйнасці і непазбежнасці п’янства.
    На жаль, зламысным выдумкам аб мінулым нашага народа яшчэ недастаткова супрацьпастаўляецца гістарычная праўда, больш таго, яны да нядаўняга часу ў той ці іншай форме даволі энергічна папулярызаваліся са старонак друку і экранаў тэлебачання рознымі дамарослымі гісторыкамі. Вось што, напрыклад, пісаў адзін з іх: «Праклятае пытанне
    143
    Першая беларуская антыалкагольная кніга
    «піць ці не піць?» проста не існуе. Паўтараю, віно нарадзілася разам з чалавецтвам і заўсёды будзе яго спадарожнікам», Здзіўляе не столькі безапеляцыйны апломб ваяўнічага невуцтва, колькі тое, што прыведзенае выказванне належыць чалавеку з прафесарскім званнем, якое падмацоўвае гістарычна беспадстаўнае сцвярджэнне аўтарытэтам навукі. Камукаму, а прафесару вінаробства варта было б ведаць, што чалавецтва ўзнікла некалькі мільёнаў гадоў таму назад, а віно існуе толькі некалькі тысяч гадоў.
    Спробы паказаць нашу краіну «самай п’янай» у свеце асаблі'ва актывізаваліся цяпер,
    144
    калі савецкі народ па прыкладу сваіх продкаў распачаў рашучы наступ на п’янства. У ход ідзе ўсё — бессаромная падтасоўка фактаў, фальсіфікацыя мінулага, статыстычных даных і нават прамая мана, што падаецца ў форме ўражанняў відавочцаў і рэпартажаў нядобрасумленных замежных журналістаў. Буржуазная прапаганда разлічвае на гістарычную недасведчанасць нашых людзей, асабліва моладзі, і, калі быць аб’ектыўным, дэзінфармацыя нярэдка асядае ў іх свядомасці атрутным сурагатам ісціны. I гэта заканамерна — прырода не любіць вакууму.
    Як паказваюць даныя апытвання, большасць насельніцтва нашай рэспублікі шчыра пераканана, што нідзе столькі многа не п юць, як у нашай краіне. А пераважная частка апытаных атаясамлівае «піцейныя» звычаі з ^народнымі традыцыямі. Піць у нас сапраўды сталі больш, і гэта ні для каго не сакрэт, але адкуль такое шырокае распаўсюджванне поглядаў, якія не пацвярджаюцца ні мінулым, ні цяперашнім нашым жыццём? На нашу думку, памылковыя ўяўленні абумоўлены дзвюма прычынамі: недастатковасцю інфармацыі і, мякка кажучы, недаравальным няведаннем гісторыі свайго краю і ўсёй краіны ў цэлым. У нас многа пісалі пра так званую культуру піцця і памяркоўнае спажыванне спіртнога. Сухое віно прапагандавалася не інакш, як «здаровы гігіенічны напітак», які засцерагае ад склерозу і прыносіць чалавеку «радасць, бадзёрасць і даўгалецце». He пісалася толькі пра тое, колькі людзей сухое віно зрабіла закаранелымі алкаголікамі і колькі з іх штогод гіне ад цырозу печані. Чамусьці сарамліва за