У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
А колькі загінула і ляжыць у чужых землях!
Перад вайною 1812 года на Беларусі насаджаліся сілаю аракчэеўскія ваенныя пасяленні.
У Бабыляцкім старостве Клімавіцкага павеіу быў кавалак зямлі, які мясцовыя сяляне арэндавалі паводле дагавору. Гэты дагавор скасавалі, а зямлю аддалі батальёну Ялецкага палка, які, апрацоўваючы яе, павінен быў карміць яшчэ два батальёны таго ж палка.
Цяжкі лёс напаткаў сялян, сагнаных з зямлі: яны па загаду цара павінны былі перасяліцца ў Новарасійскі край, у неабжытыя засушлівыя стэпы Украіны. 4000 сялян, змушаныя перасяляцца, прадалі, амаль за нішто, сваю небагатую маёмасць і пехатою пайшлі ў далёкі і незнаёмы край. Іх касцямі ўслана тая дарога выгнання. Палова выгнаннікаў так і загінула, не дайшоўшы да чужыны.
Батальён таксама набіраўся з мясцовых сялян. Ім былі створаны нечалавечыя ўмовы жыцця і працы, а таму людзі часта падымалі паўстанні і гінулі ад куляў сваіх жа саслужыўцаў — салдат Ялецкага палка.
Іх косці і душы прымала з уздыхам ужо родная беларуская зямелька.
У дзявятым, беларускім, томе славутага даследвання В. П. Сямёнава «Россня: полное географнческое опнсанне нашего отечества» пра нас пішацца: «Беларус адрозніваецца
светлым колерам скуры, а жанчыны вельмі часта маюць тонкія рысы твару. Светлыя ці светла-русыя валасы пераважаюць сярод беларускага насельніцтва, гэтак жа як шэры альбо блакітны колер вачэй...»
Шэры колер вачэй у нас ад нашай зямлі — беларус часцей за ўсё, працуючы, бачыў яе перад сабою. А блакітны — канечне ж, ад неба калі мы разгіналіся, і яшчэ ад васількоў, якія заўсёды раслі побач з намі,— беларус бачыў іх і ў жыце, і ля дарогі, і ля свайго ганку.
А белыя, светлыя ці светла-русыя нашы валасы хутчэй за ўсё з’явіліся ад чысціні, светлаты і цнатлівасці нашых добрых і ласкавых дзяўчат, жанчын, іх душ і сэрцаў.
Белае адзенне ў свой час адрознівала беларусаў ад іншых народаў.
Рускія краязнаўцы ў XIX стагоддзі паўночную частку Чарнігаўскай губерніі — гэта сучасная Браншчына — вылучалі ў асобны этнаграфічны рэгіён.
«Тут,— сцвярджае вядомы даследчык нашай мінуўшчыны Васіль Цітоў,— спакон веку пражывала беларускае насельніцтва, патомкі радзімічаў, ці, як іх яшчэ называлі, ліцьвіны. Ужо ў горадзе Бранску, пісала «Жывапісная Расія», на базарах пераважае белая магерка, класічны беларускі каўпак, ці капялюш без палёў, і тая «кароценькая і вузенькая світа, што адрознівае беларуса ад малароса». Такая ж розніца заўважаецца і ў гаворках».
Тады беларусы-ліцьвіны складалі аснову насельніцтва ў вёсках Суражскага, Мглінскага, Навазыбкаўскага і Старадубскага раёнаў. А пазней паводле Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 года ў былой Чарнігаўскай губерні пражывала 151 465 беларусаў, якія размаўлялі на беларускай мове і лічылі яе роднай.
«Увогуле,— чытаем мы ўсё ў тым жа, згаданым вышэй, выданні,— беларусы ўяўляюць сабой ці не самы чысты тып славянскага племя. Гэта тлумачыцца тым, што беларускае племя ў сваім гістарычным мінулым не злівалася з іншымі народнасцямі».
Рускія змешваліся з угра-фінскімі плямёнамі, украінцы — з цюркскімі народнасцямі, палякі — з немцамі. А мы, калі і
змешваліся, дык часцей за ўсё толькі з рускімі, украінцамі ды палякамі. Са сваімі славянскімі суседзямі.
Таму ў нас больш за ўсё і лепш за ўсё захаваўся гістарычны славянскі тып. I яшчэ таму, што Беларусь, беларуская народнасць «ніколі не заваёўвалася неславянскім племем».
У размове са Львом Талстым французскі публіцыст і гісторык Анатоль Леруа-Балье казаў, што «беларусы — чыстыя славяне», а маларусы і вялікарусы, на яго думку,— «помесь з татарамі і чуддзю».
Выдатны рускі пісьменнік Іван Бунін нібы дапаўняў яго, сцвярджаючы, што ў беларусаў «у найболып чыстым выглядзе захаваліся несапсаваныя рысы славянскай расы. У іх бачна парода».
Ці не з гэтай прычыны столькі чыста славянскіх прыгажунь можна сустрэць сёння на вуліцах беларускіх гарадоў і вёсак.
Так, мы, беларусы, старажытны народ. Сваю зямлю мы пачалі абжываць сорак тысяч гадоў таму назад.
Помнім апошні ледавік, які разам з абломкамі скал ссунуўся на нас са Скандынавіі і растаў на нашых землях, пакінуўшы па ўспамін пра сябе шмат валуноў ды азёраў.
Помнім, як у сваім дагістарычным дзяцінстве карміліся тым, што збіралі ў лесе, як палявалі на звяроў і лавілі рыбу. Як прыручылі потым коней, кароў ды курэй, як навучыліся вырошчваць жыта.
Помнім, як пабудавалі столькі прыгожых замкаў і храмаў, што іншаземцы дзівіліся імі і называлі нашу зямлю краінай замкаў і храмаў.
Словам, беларусы — гэта ўсё: наша дагледжаная зямля і наша чыстая, як сляза, вада, нашы добраўпарадкаваныя вёскі і гарады, нашы цудоўныя архітэктурныя шэдэўры, узнесеныя нашымі рукамі, нашы прыгожыя жанчыны і мужныя мужчыны.
Бо беларусы — гэта не толькі людзі, але і ўсё тое, што пабудавана і дагледжана імі.
I, вядома ж, беларусы — гэта славутыя і самыя звычайныя людзі, якія стварылі ў стагоддзях гонар і славу нашай зямлі.
Вось як хораша пра нас гаварыў, да прыкладу, Уладзімір Мулявін, стваральнік і кіраўнік славутых «Песняроў» — чысты екацерынбуржац, патомны рускі чалавек:
«Я астаўся тут пасля арміі і зусім не шкадую. Хоць запрашэнняў было вельмі шмат, асабліва пасля першых гастроляў у Штатах. Але я ўжо не магу без Беларусі... У свой час я тут астаўся, таму што быў уражаны чысцінёй, чысцінёй людзей, адносін, любові. Беларусы — унікальны народ. I я болей нідзе не сустракаў такога народа, як у Беларусі».
Уладзімір Мулявін разам са сваімі «Песнярамі» памагаў нам вяртаць з даўніны і забыцця нашы непаўторныя народныя песні. I стаў для нас славутым. I сваім.
Сваім быў для Беларусі сын серба і ўкраінкі Уладзімір Іванавіч Пічэта, вучоны, першы рэктар нашага ўніверсітэта, які палюбіў наш народ і нашу зямлю, а беларуская мова стала для яго роднай: на ёй ён чытаў лекцыі і пісаў навуковыя працы. За што і быў арыштаваны як нацдэм, і толькі сусветная вядомасць уратавала яго ад расстрэлу.
А колькі беларусаў сталі і сваімі, і славутымі ў іншых землях! Гэта і Ігнат Дамейка — народны герой Чылі, якому ў Сант’яга пастаўлены помнік з надпісам: «Вялікаму асветніку»; і Мікалай Судзілоўскі — прэзідэнт Гавайскіх астравоў; і Восіп Кавалеўскі — прафесар Казанскага і Варшаўскага ўніверсітэтаў, аўтар «Кароткай граматыкі мангольскай кніжнай мовы», «Мангольскай хрэстаматыі» і «Мангола-руска-французскага слоўніка»; Іван Чэрскі, які добрым успамінам застаўся назаўсёды на зямлі — яго імем названа сістэма горных хрыбтоў у Сібіры, у Забайкаллі і інш.; Тадэвуш Касцюшка — герой грамадзянскай вайны ў Амерыцы і кіраўнік паўстання 1794 года, помнікі якому пастаўлены ў Кракаве, Лодзі, Вашынгтоне, Чыкага, Мілуокі, Кліўлендзе, у швейцарскім Салюры, а яго імем названы гара ў Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы. Сэрца Тадэвуша Касцюівкі захоўваецца ў каралеўскім палацы ў Варшаве, цела — у каралеўскім замку Вавель у Кракаве, а душа несумненна жыве на Радзіме, у адноўленай сядзібе Мерачоўшчына, што каля мястэчка Косава, якое цяпер знаходзіцца ў Івацэвіцкім раёне.
Адукаваны палачанін Сімяон Полацкі вучыў дзяцей расійскага цара Аляксея Міхайлавіча, стаў першым у Расіі прафесійным пісьменнікам, па творах якога славуты Міхайла Ламаносаў вучыўся вершаскладанню.
Беларуская зямля нарадзіла Казіміра Семяновіча, вынаходніка шматступенчатай ракеты, і Якуба Наркевіча-Ёдку, які ўпершыню адкрыў электраграфію і бяздротавую перадачу электрычных сігналаў.
Сярод нашых землякоў — нацыянальны герой Грэцыі Зыгмунт Мінейка, які нарадзіўся ў вёсцы Зялёны Бор Ашмянскага раёна, скончыў Акадэмію Генштаба ў Парыжы і ўдзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт. Дарэчы ён быў сярод інжынераў і будаўнікоў, якія ўзводзілі алімпійскія арэны для Першай Алімпіяды 1896 года ў Афінах, і стаяў на трыбуне сярод ганаровых гасцей у час адкрыцця гульняў. А Аляксандр Булатовіч, нашчадак старажытнага беларускага роду з Гродзеншчыны, ваяваў за незалежнасць Эфіопіі і быў сябрам цара цароў Менеліка, які ўзнагародзіў яго залатымі ілчытом і шабляю.
Барыс Кіт, вядомы амерыканскі спецыяліст у галіне ракетнай тэхнікі, Павел Сухі, славуты авіяканструктар, стваральнік вядомых самалётаў «СУ», якія і цяпер знаходзяцца на ўзбраенні беларускай арміі,— таксама нашы землякі.
А тры нашы суродзічы ўшанаваны Нобелеўскай прэміяй — найвышэйшай адзнакаю іхніх навуковых даследаванняў: вядомы амерыканскі фізік-тэарэтык, сапраўдны член Нацыянальнай акадэміі ЗША Шэлдан Глэшаў, у дзяцінстве Глухоўскі; бельгійскі фізік і хімік, сапраўдны член Бельгійскай АН, дырэктар Міжнароднага інстытута фізікі і хіміі, замежны член НАН Беларусі Ілля Прыгожын; а таксама Жарэс Алфёраў — віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, замежны член НАН Беларусі.
Вядома, каб яны працавалі для роднай Беларусі, каб, да прыкладу, Адам Міцкевіч ці Фёдар Дастаеўскі пісалі па-беларуску, нам было б прыемна, аднак жа і тое, іпто напіы землякі спатрэбіліся чалавецтву і сталі ў ім знанымі,— таксама не менш ганарова: працуючы для ўсяго свету, яны працавалі і для Беларусі.
А нас y свеце ведаюць як краіну, як зямлю, якая нарадзіла славутых Еўфрасінню Полацкую і Кірылу Тураўскага, Францішка Скарыну і Пятра Мсціслаўца, Льва Сапегу і Кастуся Астрожскага, Касіуся Каліноўскага і Валерыя Урублеўскага, Станіслава Манюшку і Міхася Забэйду-Суміцкага, Янку Купалу і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка...
Беларускія разьбяры па дрэве Арсеній па прозвішчу Старац і Іёраська Укулаў родам з Дуброўны, якіх рускі цар Аляксей Міхайлавіч, нашчадак аршанскага баярына Андрэя Кабылы, наведаўшы ў 1656 годзе Куцеінскі манастыр пад Оршай, звёз у Маскву, здабылі там славу выдатных майстроў.
Арсеній аздабляў Збройную палату Маскоўскага Крамля, стварыў драўляную «іярданскую сень», якая цяпер знаходзіцца ў саборы Раства Багародзіцы ў Суздалі, кіраваў арцелямі беларускіх разьбяроў, што аздаблялі Каломенскі палац цара.
Старац дасягнуў такіх недасягальных вяршыняў у беларускай разьбе па дрэве, што аздоблены ім Каломенскі палац пачалі праслаўляць як восьмы цуд свету — сучаснікі называлі яго «цацачкай, вынятай са шкатулачкі».
Аб’ёмна-ажурная разьба беларускіх майстроў была непаўторная — лёгкае перапляценне пышных раслінных парасткаў з гронкамі і лістамі, у якія ўплецены фігуры птушак, жывёл, чалавека, радавала, здзіўляла, выклікала захапленне.