У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
Дзе Нарач, Белавежа — Гаюча так і свежа.
Суладна і супольна, Гасцінна, хлебасольна.
I радасна на дзіва, Бо гэта ўсё — РАДЗІМА!..
ВАНДРОЎКА Ў ЧАСЕ
Блукаем берагам ракі. Як воўк, Вятрыска вые.
I расступаюцца вякі, Нібыта вартавыя.
Іскрацца дзіды
I мячы
Ад сонечнай кароны. Сцякаюць продкі-крывічы Крывёю абароны.
Яшчэ трымаюцца, Яшчэ
Крывіцкі дух трывалы, Дзе разбіваюцца ушчэнт Варожыя навалы.
Як конь, Галопам дзень бяжыць Удалеч 3 намі разам, He заўважаючы мяжы Між тым
I гэтым часам...
Блукаем берагам ракі. Як воўк, Вятрыска вые.
I расступаюцца вякі, Нібыта вартавыя.
ФРАНЦІШАК СКАРЫНА
«Нам кніга, як сонца, Асветліць абшар»,— Так думаў Скарына — Першадрукар.
У Полацку родным Сніў кнігу начамі I следам за марай Ішоў палачанін.
У слыннай Еўропе Вучыўся навукам, Каб думкі даверыць Сваім першадрукам.
Каб ведалі Вільня,
I Кракаў, і Прага: Да кнігі спрадвеку Любоў і павага.
СЫМОН БУДНЫ
Чым горад Нясвіж Спакон веку вядомы? Тут жыў Сымон Будны — Друкар і вучоны.
Ён шчыра змагаўся
За мір і за роўнасць
I, выдаўшы кнігу, Набыў бессмяротнасць.
Раскажа ў Нясвіжы Пра Буднага помнік.
Мінулае трэба Нам ведаць і помніць.
РАГНЕДА
Ты прыходзіш з мінулых вякоў, Як багіня, зямная кабета.
Я імя тваё звонам падкоў Высякаю, што іскры,
Рагнеда.
Вобраз твой, як абраз, намалю,
Што,
здаецца, падораны Богам.
Ты сышла на святую зямлю Нашай памяці зорнай дарогай.
Толькі ўбачу пагляд твой здалёк, Як адразу знікае туга ўся.
Мо ў цябе я, нібы матылёк
У сінечу нябёс, закахаўся.
Зноўку іскры з-пад конскіх падкоў, Нібы знічкі, ляцяць над планетай,
Каб прыйшла ты з мінулых вякоў Як маё ратаванне,
Рагнеда.
КАЛЯ ПОМНІКА САФІІ СЛУЦКАЙ
Знянацку
Слуцкая княгіня Сышла з нябёс, Нібы багіня.
Святая,
Родная жанчына, Нам дарагая, Як Айчына.
Глядзіць
Світальнымі вачыма,
А памяць
Плача за плячыма.
Глядзіць на нас — I не міргае, Ад забыцця Аберагае.
Знянацку Слуцкая Сафія Зачаравала, Як стыхія.
АДКРЫЦЦЁ
Нарэшце
Я таксама
Убачыў Мірскі замак,
Нясвіжскі, Навагрудскі...
А потым — Пояс слуцкі.
Гляджу зачаравана: Уся аперазана, Нібыта паясамі, Стагоддзяў галасамі Любімая Айчына.
Здаецца, За плячыма Я адчуваю Крылы.
А вы
Свой край Адкрылі?..
3 ВАРАГАЎ У ГРЭКІ
Iсёння
Помняць рэкі 3 варагаў шлях У грэкі.
Займальны шлях, Паходны, He сухапутны — Водны,
Якім
Спрадвеку продкі Ганялі стругі — Лодкі 3 гандлёвым Мірным грузам.
На радасць беларусам Ішоў
Па нашых рэках 3 варагаў шлях Да грэкаў.
ПОЛАЦКУ
3 даўно мінулых дзён Ідуць да нас Прыдзвіннем Францішак, Сімяон,
Святая Ефрасіння.
Як гледзячы ў ваду, Спыняюцца у Полацку, Каб перавесці дух, Як волаты, Па-волацку.
I паўстаюць з імглы
У санцадайным золаце Сафіі купалы
У старажытным горадзе.
У памяці жыві, Вялікімі праслаўлены, Дзе кропкі ўсе над «і» Пакуль што не пастаўлены.
БАРЫСАЎ КАМЕНЬ
3 сівое даўніны
Адбіты
У дрогкай сіні Заходняе Дзвіны Легенды Ефрасінні.
На строме,
У кастры, Варушыцца вуголле.
Бяздомныя вятры Сабакамі скуголяць.
А памяці агонь
Гарыць,
Пячэ балюча, Каб не забыў каго Я тут,
На гэтай кручы...
На дахі
Льецца звон
Праз сцішанасць Начную.
Вякоў мінулых скон Збалелым сэрцам
Чую.
Тварыў вось тут Народ
Гісторыю — вякамі...
Ці час
He ў наш гарод
Шпурнуў Барысаў камень?..
ВІЦЕБСК
Дрыготкім полымем Шугала
Сінеча ранішніх нябёс, Калі палотнамі Шагала Маю дупіу апанавала Карціна горада Наскрозь.
Тваіх музыкаў
I паэтаў
Вітала песняю Дзвіна
На вечы сонечнага лета, Дыханнем вечнасці сагрэтым, Дзе міг
Стагоддзі паяднаў.
РУІНЫ НАВАГРАДСКАГА ЗАМКА
Бліжэй да сэрца Прыгарну я Сівых стагоддзяў даўніну, Дзе ранак Сонцам карануе У неба ўзнятую сцяну.
Нам расказаць Пра ўсё павінны,
Дадаць
Адвечнага цяпла Руіны велічнай краіны, Што лёсам дадзена была.
Руіны,
Што дасюль маўчалі, Распачынаюць гаварыць Пра тых, Каго даўней вянчалі Тут непахісныя муры.
Бліжэй да сэрца Прыгарну я
Сівых стагоддзяў даўніну, Дзе ранак
Сонцам карануе У неба ўзнятую сцяну.
НЯМІГА
Няміга,
Калідор пусты Метро начнога.
Цераз стагоднія пласты Бруіць дарога.
Нырае
У котлішча вякоў 3 вышынь прагрэсу. Зямля —
Па волі землякоў — Зняла завесу...
Няміга, Станцыя метро. Гудок світальны.
Вось-вось
Падземнае нутро Раскрые тайны.
А там — Бяссонная рака Забытым гулам Напомніць хоча Мінчукам Аб іх мінулым.
ВЫТОКІ
Адкуль, адкуль твае вытокі, Няміга вечная, скажы?
У падзямеллі ты глыбокім Распята, нібы на крыжы.
Хаця тваё пагасла сонца, Гамоніш светла па начах.
I пачынаешся бясконца —
У нашых сэрцах і вачах.
ПОМНІК АДАМУ МІЦКЕВІЧУ Ў МІНСКІМ СКВЕРЫ
Раманаўская Слабада.
Як храм,
Ля Нямігі скверык
Наведаў Міцкевіч Адам — Айчыннай духоўнасці вернік.
Застыла на міг
Слабада.
У выстылай апранасе, Малітвамі вершы шаптаў
Прыродай расчулены Класік.
Стамлёна
На лаўцы прысеў.
Здалося,
Здарожаны геній, Як лісце, Збіраў пакрысе Рассыпаныя імгненні.
Затым —
У самоце застыў, Бо недзе
У нябесным харале ЦІ свечкі, Ці, можа, лісты, Сагрэўшы душу, Дагаралі.
ГУБЕРНАТАРСКІ САД
Былы
Губернатарскі сад Глядзіцца ў люстэрка ракі. Нібы
Дзвесце вёсен назад, Спяшаюць сюды мінчукі.
I я
Паміж весніх прысад Блукаю, Згубіўшы спакой, Калі
Губернатарскі сад Шапоча лісцём над ракой.
У ГАРОДНІ
Тут ява
3 казкаю мяжуе, А згадка — Сэрца апячэ.
На Нёман велічны Гляджу я, А ён цячэ, Цячэ, Цячэ...
Маўкліва
3 вечнасцю гаворыць Між гонкіх сосен Трапяткіх.
Услед за ім Бягуць да мора, Глыбінь шукаючы, Радкі.
А дзень праменны, Дзень пагожы Бярэ, чаруючы, У палон...
Дзе гэта:
У сэрцы ЦІ ў Каложы Прачнуўся звон?..
* * *
Іду па вуліцах Гародні, Дзе сонейка — Ярчэй паходні — Усе высвечвае двары, I новы горад, I стары.
Іду па вуліцах Гародні
I адкрываю
Край свой родны, Шырокі
I ў вяках глыбокі, Нібыта Нёман сінявокі.
Іду па вуліцах Гародні, Дзянёк вітаючы пагодны, Што прывядзе мяне
Iзаўтра — Да храма, Замка
I тэатра...
БЕЛАЯ ВЕЖА
Тут,
як згадкі, стагоддзі жывуць.
Вежу гэтую
Белай завуць: Пабялела
ад гора
не раз...
I, здаецца,—
як светлы абраз, Міраточыць
барвовай крывёй, Нібы ў нас
чорны грэх перад ёй.
МІРСКІ ЗАМАК
I я спяшаюся таксама
У Мір,
Нібы цікаўны госць,
Дзе самы мірны —
Мірскі —
Замак
Адкрыў стагоддзяў прыгажосць,
Каб хоць на хвілю дакрануцца Да абарончай моцы сцен, Да нашай велічы вярнуцца 3 часоў мінулых перамен,
Цераз вякі
Зірнуць навокал
Вачыма вежавых байніц, Каб берагчы як зрэнку вока Сваю Радзіму,
Бараніць.
Сабе нанова прапісныя Адкрыем ісціны быцця, Дзе продкаў вежы крапасныя Бароняць нас ад забыцця.
БЕРАСЦЯНКА
Ты не заснеш ізноў да ранку, Нібыта вецер у трысці, Калі згадаеш берасцянку
У старажытным Берасці.
Яна спускалася з аблокаў На гістарычныя пласты, Дзе з глыбіні зямных вытокаў Дамы ўставалі і платы,
Дзе адкрываліся сакрэты Часін далёкіх і падзей, Нібы другіх, Як горад гэты, Няма на свеце анідзе.
Жадаеш ты бесперастанку, Што намі згублена, знайсці, Калі згадаеш берасцянку У старажытным Берасці.
СЫНКАВІЦКАЯ ЦАРКВА
Адвечная крэпасць-царква. Аблокаў-анёлаў світа, Якую вітаў колісь Вітаўт, А потым — уся Літва.
Відаць, не пярэчыў Хрыстос Высокай князевай волі, Каб змог невядомы нам дойлід Узнесці храм да нябёс.
Чырвоная цэгла, што кроў, Вярэдзіць забытыя раны. Байніцаў пагляд скіраваны У душы сівых святароў.
I нам не адвесці вачэй Ад гэтых глыбокіх байніцаў, Дзе нашым нашчадкам яшчэ Маліцца — ад зла бараніцца.
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА
Ад мора да мора (Грызі краязнаўства!) Сягала прастора Вялікага Княства.
Яднала хаўрусам
I рэкі, і гоні, Каб жыць беларусам У цэнтры ягоным.
На грам памыліцца He можа здагадка: Вірыла сталіца Між сцен Наваградка.
Шукалі спакон мы Да шчасця маршруты, Пісалі законы Прымалі Статуты,
Давалі у свеце Бой рознай навале, Таму нас суседзі Спрадвек шанавалі.
Успыхне яскрава У памяці панства Забытая слава Вялікага Княства.
ЗГАДКА ПРА ВІЛЬНЮ
He зачыняйце дзверы шчыльна, Хай памяць выслізне туды, Дзе нас чакае горад Вільня — Узнёслы,
Светлы, Залаты...
Навошта выдумкі і гульні — Падзелы душ, Падзелы рэк,—
Калі гісторыяй агульнай Мы паяднаныя навек.
Нямала часу праляцела, Але і сёння нам баліць, Што ўсе мінулыя падзелы Хацелі сэрцы падзяліць.
А ў Вільні Колас і Купала Шукалі еднасці найперш, Дзе «Наша ніва» акрыляла I вольны дух, I мужны верш.
Глядзім у далі часу пільна I бачым прашчураў сляды, Дзе нас чакае горад Вільня — Узнёслы, Светлы, Малады...
АДКРЫЎШЫ ЗАНАВА НЯСВІЖ
Ты, хадою натомлены, Спіш.
Табе сніцца славуты Нясвіж, Дзе мінуўшчына моцна здзівіла, Як скарбонка князёў Радзівілаў.
Табе сняцца былыя часы,
Што сатканы,
Нібы паясы,
3 успамінаў
I светлых надзей,
У сагрэты адкрыццямі дзень.
Недзе ў Альбе шчыруюць майстры, Каб у памяці нашай стварыць Залатыя, як сон,
Паясы
Незвычайнай і рэдкай красы.
Шолах ветру
Ці аркушаў кніг
Адаб’ецца,
Што спынены міг,
Трапятаннем начным увушшу, Навылёт пранізаўшы душу.
Нібы ў казку вярнуўшыся, Спіш.
Пошчак крокаў палохае ціш.
Хто ідзе там у цемры наступны? — Сымон Будны!
ВОСЬМЫ ЦУД СВЕТУ
Паклон табе, Нясвіжчына, Што зберагла,— He знішчыла, Нашчадкам адрадзіла Багацці Радзівілаў.
У душах экскурсантаў Гучыць, Нібы саната, Чароўная мелодыя Кірылы і Мяфодзія.
Мы будзем захапляцца Шэдэўрамі палацаў, Што сталі ў хвілю гэту Нам восьмым цудам свету.
БЕЛАРУСКІ НАПАЛЕОН
3 паўзабытай мінуўшчыны ён Нам адкрыўся, Як воблік на фрэсцы.
Беларускі Напалеон
Паланіў нашы прагныя сэрцы.
Адрадзіў людзям памятку дзён Непаўторных, Што гукі ці фарбы.
Беларускі Напалеон
Нам вярнуў старадаўнія скарбы.
Патрыётам радзімы здавён Пачуваўся і шчодра, Iгорда
Беларускі Напалеон
3 дзіўным імем
I прозвішчам Орда.
Ён пакінуў свой оперны плён
У Парыжы
I ў пушчах галёкаў. Беларускі Напалеон Да палескіх вярнуўся вытокаў.
Захапіў нашы сэрцы ў палон, Бо прыйшоў, Калі шчыра прызнацца, Беларускі Напалеон He з мячом,
А з высокім мастацтвам.
ВЯРТАННЕ ВЯЛІКАГА ГАННЕНСКАГА КІРМАШУ
Рэальнасць,
Прагнаўшы міраж, На змену сумненням прыходзіць: Вяртаецца ў Зэльву кірмаш 3 далёкіх мінулых стагоддзяў.
3 шыкоўнай карэты сышоў, На плошчу спяшаецца пехам, Каб лепшы адкрыць з кірмашоў, Што Ганненскім клічуць, Сапега.
Дзябёлы,
Як бульбы капец, Рахманы,
Як конь зацугляны, Стаіць разамлелы купец I строіць багатыя планы.