• Часопісы
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Прамысловыя расолы прыпяцкага прагібу, з якіх Беларусь будзе здабываць ёд, бром і іншыя каштоўныя элементы, якія мы за валюту купляем за мяжою.
    Радовішча жалезнай руды з утрыманнем у ёй 36% жалеза, якое адкрылі беларускія геолагі пад Стоўбцамі.
    Жыткавіцкае і Брынёўскае радовішчы бурага вугалю хаваюць у сабе дзясяткі мільёнаў тон, а агульныя запасы беларускага вугалю складаюць 1,5 мільярда тон.
    I нарэшце — алмазы! Беларусь можа стаць краінай алмазаў. У Жлобінскім раёне вядуцца разведачныя работы алмазных радовішчаў, бо па аналізу нашых нетраў характэрныя для алмазных трубак мінералы-спадарожнікі ўтрымліваюцца ў іх амаль на 40 працэнтах тэрыторыі нашай краіны.
    Праўда, мы і цяпер прадаём ужо на сусветным рынку свае алмазы. Масай да 2 каратаў. Збіраемся прадаваць і большыя монакрышталі — да 5 каратаў. Аднак яны — сінтэтычныя. Штучныя. Вырашчаныя, сінтэзаваныя ў нашых лабараторыях. A то будуць сапраўдныя! 3 нашых беларускіх алмазных трубак!
    I яшчэ ў нас ёсць вялікая надзея на золата і іншыя каляровыя металы. I не толькі надзея, але і сцверджанні шмат якіх беларускіх геолагаў.
    I яшчэ: нашы скарбы — у нашай зямлі. Як кажуць археолагі, беларуская зямля — самы велізарны сейф з багаццямі ў Еўропе: у нас знойдзена і зарэгістравана больш за 1100 скарбаў, якія, схаваныя даўно, засталіся нам ад іншых стагоддзяў.
    Аднак калі б у нашай зямлі ўсяго гэтага і не было, мы б усё роўна любілі яе так жа, як любім і цяпер — самааддана і захоплена. Якіх толькі добрых слоў не напрыдумваў беларус пра сваю карміцельку! 3 якім замілаваннем ён заўсёды гаварыў, гаворыць і будзе гаварыць пра яе:
    Зямелька — матка наша: і корміць, і поіць, і адзявае нас.
    Родная зямелька— як зморанаму пасцелька.
    На роднай зямельцы і вароты пірагом падпёрты.
    Жыта, ячмень, пшаніца, авёс, гарох, боб, бульба, морква, буракі — таксама нашы карысныя выкапні.
    I лён — зноў жа з зямлі. Ен таксама наша каштоўнасць. Нездарма рымскі пісьменнік Апулей называў яго адным з лепшых пладоў зямлі. Нездарма яго ў нас купляюць Расія,
    Полыпча, Германія, Літва, Балгарыя, Румынія, Славакія, Чэхія, Эстонія і іншыя краіны. Прадаём свой лён у свет, але яго яшчэ і сабе застаецца. Нашаму Аршанскаму льнокамбінату, ільняныя вырабы якога таксама любяць за мяжою.
    Наш лён — нашы грошы. I не толькі нашы — еўра, еўрапейская папяровая валюта, робіцца з дабаўленнем нашага беларускага лёну!
    Лён — наш скарб. Хоць ён — расліна старажытная і быў вядомы яшчэ ў Асірыі і Вавілоне. Егіпецкія жрацы насілі адзенне з ільнянога палатна — як сімвал чысціні і святла. Муміі фараонаў загортваліся ў ільняныя тканіны. Ільняны кужаль, падараваны Афіне Радоскай, па сведчанні Герадота, быў сатканы з ільняных нітак, кожная з якіх была скручана з 360 танюсенькіх валаконцаў. Такая тканіна была на вагу золата: на адну чашу вагаў клалі тканіну, на другую — залатыя зліткі.
    I яшчэ беларус разумее, што зямля і не тоне, і не гарыць. I таму самы надзейны і самы шчыры яго заступнік і абаронца — родная зямля, да халаднавата-ласкавай шчакі якой так і хочацца прыгарнуцца шчакой у любую часіну года.
    Прылашчыцца даверліва да яе пылу. Хоць гэты пыл можа ўжо быць і не толькі нашым — у ім можа згубіцца пясчынка з барханаў Каракумаў, варсінка вярблюджай шэрсці з пустыні Сахара, калючая макулінка горных парод з Гіндукуша. Узнятыя ветрам і ўроненыя на нашу зямлю, яны таксама сталі нашымі.
    Мы гаворым: «Зямля святая, яна наша маці, яна нас жывых корміць, а па смерці да сабе прыхіляе».
    Мы разумеем: зямлю нельга калупаць ботам, нават босаю нагой, яе нельга біць палкай, сцябаць пугаю, недаравалыіа пляваць на яе са злосцю.
    Бо мы спрадвеку лічылі сваю родную зямлю святыняю, сакральным сімвалам жыцця і роду. Для нас яна заўсёды была крыніцаю ўсяго жывога ў прыродзе і нават атаясамлівалася з самой прыродаю. Мы ад сівой даўніны ўяўляем яе вяршыняй дасканаласці і гармоніі.
    Таму пачатак веснавых палявых работ быў і ёсць для нас вельмі вялікім святам.
    Таму беларус, калі выпраўляўся куды далёка, абавязкова браў з сабою хоць жменьку роднай зямлі — яна нібыта звязвала яго з Бацькаўшчынай і дапамагала пераадолець настальгію па родным краі. Яна была яго вераю, што ён абавязкова вернецца дадому.
    Таму мы верылі, што падчас ліхалеццяў і нацыянальных трагедый зямля пакутуе, стогне разам з людзьмі, і яе стогны нават могуць пачуць вельмі чуллівыя людзі.
    Зямля, як багіня Гея свайму сыну Антэю, дае нам усім сілу-моц.
    На яе, нашу зямельку, мы ўпершыню становімся босенькімі ножкамі і ў яе, як у калыску, кладземся, пражыўшы жыццё, назаўсёды.
    Наша зямля — самае дарагое для нас багацце.
    Мы самыя багатыя на яе ў Еўропе: Беларусь адзіная на кантыненце краіна, якая мае аж 60 сотак зямлі на кожнага чалавека. У той час, як на кожнага галандца прыпадае ўсяго толькі 6 сотак...
    Ніхто не ведае, колькі дакладна каштуе зямля. Але ўсе ведаюць: яна бясцэнная.
    Наша зямля — гэта наша радзіма. Наша дзяржава. Наша жыццё. Нашы звычкі і песні.
    To ж пра яе, наіпу зямельку, Максім Багдановіч пісаў:
    «Не пакінем свае гаворкі, сваіх песняў, сваіх звычаяў,— свайго кроўнага, спрадвечнага, беларускага. He адрачэмся, не забудзем, не кінем на глум, будзем шанаваць, бараніць, дзецям сваім пра тое запаведаваць».
    I яшчэ раз пра скарбы. Наша паэтэса Цётка гаварыла: «Скарб, які ніхто і ніколі адабраць у нас не зможа, гэта любоў да айчыны, да свайго народа, да роднай мовы».
    «I да роднай зямлі»,— хочацца дадаць ад сябе.
    Бо менавіта Зямлёю называлі мы ў старажытнасці сваю першую дзяржаву — Полацкая Зямля.
    НАШЫ ЛЮДЗІ
    Пра нас звычайна пішуць і гавораць: «Беларусы — народ добры, шчыры, цярплівы, мудры, памяркоўны, спагадлівы, працавіты, паслухмяны, дабрадушны, сумленны».
    Усё гэта правільна. Але ж толькі такіх характарыстык для нас малавата. Мы ж яшчэ і вясёлыя, і гордыя, і непрымірымыя. Мужныя і ваяўнічыя. Хоць самі ні на кога не нападалі, ні з кім не пачыналі войнаў. Ніколі! Заўсёды толькі абараняліся. Але абараняліся спрадвек апантана, шчыра.
    У такім неспакойным месцы ляжыць наша зямля — на самым скрыжаванні дарог і шляхоў у Еўропе. Як кажуць, на ўсіх скразняках.
    Часцей за ўсё на ёй, нашай зямлі, ваявалі іншыя. Ці не ўся Паўночная вайна, якую вёў рускі цар Пётр I са шведскім каралём Карлам XII за панаванне над Балтыйскім морам, прайшла на беларускіх землях — Полацк, Орша, Копысь, Магілёў, Чэрыкаў, Гомель і іншыя гарады. Што стапталі адны, што спалілі другія, што разграбілі разам.
    А мы — адбудаваліся!
    Двойчы па Беларусі прайшла — на Маскву і назад — напалеонаўская армія. Зноў стапталі зямлю, паламалі хаты і храмы, разграбілі архівы і бібліятэкі.
    А мы зноў адрадзіліся!
    А Першая сусветная вайна? Памятаеце, Брэсцкі мір? A другая? Памятаеце, Беларусь-партызанка? У гэтай вайне страцілі мы кожнага чацвёртага, а ў Віцебскай вобласці — кожнага трэцяга. Беларусь, мужнасці якой здзівіўся ўвесь свет, стала заснавальніцай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
    На нашай зямлі біліся немцы і рускія, шведы і рускія, палякі і рускія, французы і рускія. Усё спальвалі, разбуралі.
    А беларусы зноў адраджаліся, адбудоўваліся. I жылі!
    Самае старажытнае княства, якое пабудавалі беларусы,— Полацкае. Яно — адно з самых ранніх дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Потым было Вялікае Княства Літоўскае,— па сутнасці, як лічаць некаторыя гісторыкі, беларуская дзяржава сярэднявечча са сталіцаю ў Наваградку, з дзяржаўнаю беларускаю моваю.
    Нашы першыя імёны, якія збераглі летапісы,— Рагвалод і Рагнеда. Князь і яго дачка. Сваіх багоў і бостваў мы звалі паважліва і па-свойску: Белабог, Род, Чур, Доля, Зюзя, Цёця.
    Самі ж, калі мы былі язычнікамі, зваліся між сабою так: Васілёк і Браніміра, Валадар і Дубраўка, Ірвідуб і Купалінка, Сінявок і Вераніка, Купала і Гражына, Машэка і Анея, Шэраш і Дабранега, Цішук і Ялінка.
    Нашы ж князі бралі сабе іншыя імёны: Вітагосць, Любамір, Святаполк, Мсціслаў, Усевалад, Уладзімір. Моцныя, смелыя людзі атрымлівалі і моцныя імёны — Зубр, Мядзведзь, Тур, Мацак, Воін, а слабейшыя — адпаведныя мянушкі: Няпёка, Дохля, Стома, Таміла, Някрас.
    3 увядзенпем хрысціянства на нашых землях царква падаравала нам новыя імёны, незразумелыя на той час беларусам. Арцемій, Васілій, Гаўрыіл, Варвара, Мяфодзій, Дар’я — гэтыя і іншыя імёны святары прывезлі нам з Візантыі.
    Чужыя імёны мы стараліся зрабіць сваімі, каб лягчэй прывыкнуць да іх, так Лаўрэнцій рабіўся ў нас Лаўрэнам, Антоній — Антосем, Еўстафій — Астапам, Іуліяна — Вуллянаю...
    А яшчэ нас называлі крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі — па назвах старажытных плямёнаў, з якіх мы выраслі. I яшчэ нас лічылі венедамі, антамі, дулебамі. Славяне мы і па сённяшні дзень.
    Напрыканцы пазамінулага XIX стагоддзя на тэрыторыі беларускіх губерняў, уключаючы Смаленскую і Віленскую, нас, беларусаў, жыло 4 769 032 чалавекі, што складала на той час 70 працэнтаў ад усяго насельніцтва гэтых зямель.
    А на заканчэнне XX стагоддзя ў сённяшняй Беларусі паводле перапісу 1999 года беларусаў ужо налічвалася 8 159 000 чалавек, што складае 81,2 працэнта ад усяго насельніцтва краіны. Таму пра Беларусь можна гаварыць як пра этнічна цэласную дзяржаву, якую памагаюць нам будаваць шмат якія іншыя нацыянальнасці, з якімі ў дружбе і сяброўстве мы жывём і працуем,— рускія, украінцы, палякі, яўрэі, татары і інш.
    А каля 4 мільёнаў беларусаў, што знаходзяцца за межамі нашай краіны, памагаюць жыць і працаваць іншым народам у іншых краінах — у Заходняй Еўропе, у ЗША, Канадзе,
    Аўстраліі, Расіі, Полыпчы, Казахстане, Літве, Латвіі, на Украіне, у Карэліі. У Расіі, да прыкладу, беларусаў больш як 1 мільён, у Полыпчы — звыш 200 тысяч, на Украіне — 450 тысяч, у Казахстане — 170 тысяч, у Латвіі — 100 тысяч, у Літве — каля 60 тысяч... 500 тысяч беларусаў — у ЗША, 100 тысяч у Канадзе, дзясяткі тысяч — у Аргенціне, Аўстраліі, Бразіліі, Францыі, Бельгіі, Іёрманіі, Уругваі і Парагваі.
    Толькі з 1896 па 1912 год у Сібір з Беларусі перасялілася 717 тысяч беларусаў. Падчас Другой сусветнай вайны Беларусь страціла больш як 300 тысяч сваіх сыноў і дачок, якія апынуліся ў Нямеччыне, Аўстрыі, Чэхіі і іншых заходнееўрапейскіх краінах.
    Кожны чацвёрты беларус жыве на сёння па-за межамі роднай краіны.