У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
I Збройную палату Крамля, і царскі палац у Каломенскім разам са сваімі землякамі ўхарошваў і Герасім Укулаў. Апрача гэтага ён — адзін са стваральнікаў разных іканастасаў у трох цэрквах Ізмайлаўскай сядзібы цара, а таксама іканастаса царквы Пятра і Паўла ў Маскве.
Прыгонныя сялянкі ГІелагея і Кацярына Азарэвічы, таленавітыя балерыны Шклоўскага тэатра Зорыча, якіх у ліку 14 салістаў у 1800 годзе вывезлі са Шклова і перадалі дырэкцыі Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў, таксама набылі там вядомасць, сталі яркімі зоркамі пецярбургскай сцэны. Улюблёнкамі тэатральнай публікі былі і дочкі Кацярыны — актрысы Надзея і Марыя Азарэвічы, а сына Пелагеі Васіля Жывакіні, акцёра, якога газеты называлі светлым комікам,
вельмі паважалі Гогаль і Астроўскі. Ён — родапачынальнік сям’і рускіх акцёраў Жывакіных.
Беларуская дзяўчына Соф’я Галыпанская, якую Вітаўт сасватаў Ягайлу ў Друцку, зрабілася каралеваю Польшчы і, нарадзіўшы каралю сыноў-спадкаемцаў, пачала пашаноўную для палякаў дынастыю Ягелонаў Сын Соф’і і Ягайлы Казімір княжыў 52 гады! Чатыры іх унукі — Уладзіслаў II, Ян I Ольбрахт, Аляксандр і Жыгімонт Стары — чатыры разы засаб станавіліся каралямі Польшчы.
Яе ўнук — вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Стары — вылучаўся апрача ўсяго незвычайнай фізічнай сілаю, быў сапраўдным асілкам: мог ламаць падковы і рваць моцныя вяроўкі.
Наогул у нас было шмат волатаў — і сярод князёў, і сярод звычайных людзей,— якія зубамі падымалі сталы, рукамі гнулі жалеза, на сваіх плячах насілі коней.
Слыннага ваяводу Вялікага Княства Літоўскага Юрая Радзівіла сучаснікі звалі Геркулесам. I не толькі за сілу, але і за мужнасць: з трыццаці сур’ёзных бітваў ён выходзіў пераможцам; з невялікім корпусам узяў крыжацкія замкі Голанд, Квідзын, Мелшак, Любаву, Брандэнбург, пасля чаго Тэўтонскі ордэн папрасіў міру.
Пасля смерці Кастуся Астрожскага Юраю Радзівілу аддалі булаву вялікага гетмана, і ён узначаліў беларускае войска.
На беларускай зямлі, у вёсцы Старое Сяло пад Віцебскам, у 1878 годзе нарадзіўся самы высокі чалавек на нашай планеце. Велікан Фёдар Махноў меў рост каля трох метраў (285 сантыметраў), яшчэ падлеткам гнуў падковы і закручваў у спіраль металічныя пруты, у сталым узросце лёгка падымаў на драўлянай платформе цэлы аркестр, а ў яго вялікіх ботах маленькія дзеці хаваліся з галавою. Мы дзівіліся з велікана самі, а таксама паказвалі яго ў Еўропе і на іншых кантынентах зямлі.
Канферансье, прадстаўляючы яго, інтрыгавалі публіку: «Панове! Дзіва прыроды, найвялікшы чалавек у свеце! Яго рост 285 сантыметраў, ступня даўжынёй 51 см, далонь — 31 см, а губы... Яго губы, паны і пані, піырынёй 10 сантыметраў!»
Бацьку велікана даводзілася падаўжаць ложак, паднімаць столь і страху хаты. Жонка Фёдара, настаўніца Ефрасіння Лебедзева, была ніжэй за яго на цэлы метр. Дарэчы, з-за яго Віцебск, як горад, дзе жыў велікан, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.
Мы вельмі шануем пачуццё справядлівасці. Любім парадак, сям’ю, законнасць, волю.
Мы не злыя, не агрэсіўныя. Мы — іншыя: шчырыя, здольныя, натуральныя, высакародныя.
Беларус не адчувае радасці ад чужога гора. «Дапамажы!» — ці не найпершы наш водгук на людскую бяду. Дапамажы і блізкім і далёкім, і сваім і чужым. Наша спагадлівасць і нарадзіла, мусіць, наша агульнае свята — талаку, калі мы ўсёю вёскаю ставілі сабе хаты, рабілі іншую цяжкую работу.
Італьянскі ж гітарыст Даменіка Лафашана, які з гастролямі пабываў у 25 краінах свету і да прыезду ў Беларусь ведаў толькі, што ў нас вельмі холадна і вельмі прыгожыя дзяўчаты, пабываўшы ў нашым краі сярод нашых людзей, гаварыў:
«Увогуле беларусы прыемна здзівілі мяне сваім багатым унутраным светам... Вы, беларусы, нечым падобныя да фінаў — цёплыя, чуллівыя людзі, у якіх яшчэ жыве чалавечнасць. А ў многіх еўрапейскіх краінах людзі губляюць, страчваюць чалавечнасць. Першае, што яны ўмеюць,— гэта быць фальшывымі. Фальш забівае чалавечнасць».
I праўда — мы шануем чалавечнасць. I не любім фальшу.
Для свету мы партызаны і працалюбы, клапатлівыя гаспадары і разважлівыя людзі.
Вядома, і ў нас, як на іншы погляд, ёсць шмат недахопаў. А назавіце мне хоць адзін народ, у якога тых недахопаў няма!
Аднак нашы чысціня, дабрата і справядлівасць, наша вера ў сябе здзіўлялі, здзіўляюць і, спадзяемся, будуць здзіўляць усіх, хто з добрай душою і шчырым сэрцам жадае нам вечнасці.
Гэта добра ведаў і Фёдар Дастаеўскі, які пісаў пра нас, сваіх суродзічаў:
«Без народнай веры ў сябе і свае сілы не ўстояў бы, напрыклад, на працягу вякоу беларускі народ і не выратаваў бы сябе ніколі».
Мы жывём надзеяй, што гэтай веры ў сябе хопіць нам і назаўтра, і назаўсёды.
Кажуць, што мы жылі на зямлі, якая стане потым Беларуссю, ужо 300 тысяч гадоў назад.
Аднак рэшткі нашай культуры, выяўленыя каля вёсак Свяцілавічы Веткаўскага, Абідавічы Быхаўскага і Падлужжа Чачэрскага раёнаў, дзе былі нашы стаянкі, адносяцца да пазнейшага часу, да так званай мусцьерскай культурна-гістарычнай эпохі. Гэта было 120—40 тысяч гадоў таму, і зваліся мы тады яшчэ неандэртальцамі.
А засялілі мы Беларусь ужо ў мезаліце, 10 тысяч гадоў назад. Пра гэта сведчаць нашы старажытныя паселішчы Юравічы і Бердыш.
I зваліся мы тады краманьёнцамі. Як і тыя, перпіыя людзі, астанкі якіх разам з крамянёвымі прыладамі знайшлі ў Францыі, у горадзе Кра-Маньён.
Цяпер мы завемся беларусамі.
А беларусы — гэта і Ліля Цвяткова з Вялікай Кракоткі, якая, жывучы на Украіне, каб пабачыць «Песняроў», пехатою прыйшла з Акермана ў Адэсу і прывітала землякоў на роднай мове, пасля чаго вялікая адэская зала ўстала і, стоячы, дзякавала ёй гэтак жа шчыра, як і самім спевакам.
Гэта і Юля Несцярэнка з Брэста, «белая маланка», якая ў 2004 годзе на Алімпіядзе ў Афінах прымусіла трыбуны апладзіраваць ёй — у спрынтарскім бегу яна атрымала залаты медаль, упершыню за многія гады перамогшы заўсёдных фаварытак — чарнаскурых спартсменак.
Гэта і альпішстка Ірына Велянкова, адзіная жанчына ў свеце, якая выжыла пасля начоўкі ў зоне смерці — на выпіыні 8 тысяч метраў пры саракаградусным марозе — у Гімалаях, а пасля ампутацыі пальцаў на абедзвюх нагах зрабіла ўзыходжанне на Эльбрус.
Гэта і ўдзелыпкі духоўнага хору «Крынічка» Мінскага палаца дзяцей і моладзі, якіх напрыканцы II тысячагоддзя запрасіў на аўдыенцыю Папа Рымскі. Аўдыенцыя прайшла на плошчы Святога Пятра ў Рыме. Пантыфік вітаў іх на беларускай мове, дзеці спелі для яго некалькі духоўных твораў. Ян Павел II быў уражаны спевамі, казаў, што яму здалося,
быццам гэта спяваюць анёлы, і блаславіў дзяцей і ўвесь беларускі народ.
Гэта яшчэ і дзесяцігадовая гарэзніца — беларусачка Волечка Сацюк з Кобрына, якая сярод 16 удзельнікаў з розных краін хоць і заняла толькі чацвёртае месца ў Міжнародным конкурсе «Еўрабачання» для юных выканаўцаў эстраднай песні, аднак песні і танцы яе так спадабаліся датчанам, гаспадарам свята, што яны доўга скандзіравалі пашаноўнае імя нашай краіны: «Беларусь! Беларусь! Беларусь!»
А Ксенія Сітнік, якая на такім жа конкурсе ў бельгійскім горадзе Хосельта заняла першае месца, навучыла, прымусіла выгаворваць нязвыклае слова «Беларусь» вядучага бельгійскага тэлебачання і той прызнаўся: «Я дрэнна вучыў геаграфію, таму не ведаю, дзе знаходзіцца Беларусь, але само імя краіны мне вельмі падабаецца».
А, як цяпер кажуць, брэндам Савецкай Беларусі доўгі час была гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Вольга Корбут — «дзіва з коскамі»,— якую ўвесь свет насіў на руках.
НАША МОВА
Сярод 2977 жывых моў, на якіх размаўляюць на планеце Зямля людзі, беларуская мова займае пашаноўнае месца.
Есць мовы, што дапамагаюць мець між сабою зносіны ўсяго нейкай сотні-другой чалавек. Аднак ніводная мова ў свеце не можа быць абражана ці дыскрэдытавана толькі за тое, што на ёй гаворыць няшмат людзей: калі сваёю моваю карыстаецца нават усяго толькі дзесяць чалавек — гэта ўжо многа: для дзесяці ж чалавек яна родная!
На беларускай мове гаворыць больш як 8 мільёнаў чалавек — па дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі, які адбыўся ў 1989 годзе, 82 працэнты насельніцтва сваёй роднай мовай назвалі беларускую. Нават прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў прызналіся, што гавораць па-беларуску: рускія, татары, яўрэі.
Мова беларусаў адносіцца да індаеўрапейскай моўнай сям’і, што мела некалі адну прамову, якая распалася 3—2,5 тысячы гадоў да н. э. на асобныя гаворкі.
Але адтуль, з тых далёкіх стагоддзяў беларуская мова памятае, да прыкладу, слова «веды» са старажытнаіндыйскай мовы, ведычнага санскрыта. 3 санскрыта ўзялі, збераглі і захавалі слова «дзякуй» наша мова і галоўная мова Індыі — хіндзі. Памятаеце наша аканне і яканне, дзеканне і цеканне, па якіх і цяпер пазнаюць нас, беларусаў? Яно таксама адтуль, з нашай вечнасці.
Яна, наша мова, даўным-даўно называлася стараславянскаю. Пазней — старажытнарускаю. Моваю ўсіх усходніх славян: рускіх, украінцаў, беларусаў.
Аднак да якіх бы моў ні адносілася наша мова, яна заўсёды, як магла, захоўвала свае асаблівасці, непаўторнасць, заставалася беларускаю.
Пра гэта сведчыць наша бытавая пісьменнасць — на старажытных пячатках, пасудзінах, крыжах, прасліцах, камянях, на берасцяных граматах XIII—XIV стагоддзяў, што знойдзены ў Віцебску і Мсціславе.
Як, да прыкладу, вось гэтае, віцебскае, пісьмо на бяросце:
«Ад Сцяпана к Няжылу. Калі ты прадаў адзенне, то купі мне жыта на 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі ж прадаў, то, дабрадзею мой, купі мне жыта».
Пра тое ж гавораць і летапісы, граматы, дамовы XII—XIV стагоддзяў з Полацка, Віцебска і цесна звязанага з імі Смаленска. Як тая ж дамова смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгаю, з Гоцкім берагам 1229 года, у якой захоўваюцца паасобныя фанетычныя рысы беларускай мовы.
Старабеларускую мову ведалі і карысталіся ёю латгалы, даннікі Полацка, а таксама замежныя гандляры з ганзейскага гандлёвага саюзу.
У XII стагоддзі з’яўляюцца арыгінальныя беларускія творы, такія, як «словы», казанні, павучанні, малітвы Кірылы Тураўскага, «Жыціе Еўфрасінні Полацкай», зборнік візантыйскіх багасловаў, якія ўшаноўваюць беларускае слова.
Наша мова XIV—XVIII стагоддзяў ужо называецца старажытнабеларускай. Яе развіццю спрыяла тое, што ў Вялікім