У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
— He ведаю, хто вы,пасля доўгага маўчання загаварыў Рашат,— Я хачу верыць вам і не магу. Легенды сцвярджаюць іншае: таго, хто захварэе, выратаваць нельга.
Рашат гаварыў павольна, нібы сам быў сведкай усіх тых падзей і зараз аддаваўся ўспамінам. Ен нават прыжмурыў свае вялікія вочы, каб не рассейваць увагу на дробязнае і неістотнае, што акружала яго.
Вось яго расказ, які пераклаў робат.
«Гэта здарылася тады, калі ківі жылі па-за кальцом Вялікіх гор. У іх былі прыгожыя паселішчы, разумныя машыны. Яны жылі вольна, у дастатку, без ніякіх турбот. Ніводная хмара не закрывала ім Аал. Але ківі гэтага здавалася мала. Яны хацелі немагчымага.
У той час жьгў юнак па імені Катса. Прыгожы, разумны, няўрымслівы. I была ў яго сяброўка Ляйя. Таксама прыгожая, але вельмі гордая. I сказала яна аднойчы Катсу:
— Я хачу мець зорку. Вунь тую, што заўсёды пачынае свяціць на чорным небе раней за ўсіх.
Катса адказаў:
— Зоркі не належаць ківі. Ніхто яшчэ не кранаўся іх.
Лайя пакрыўдзілася:
— Ты ж казаў, Катса, што ўсё можаш, Ты хвалько, я не веру больш табе.
Катса быў ганарысты не менш за Ляйю. Ён не сказаў ёй ні слова ў адказ на папрокі. Павярнуўся і пайшоў. А потым знік.
Дзесяць разоў абярнулася Мега вакол Аала, а яго ўсё не было. I не ведала Ляйя, дзе ён, і ніхто не ведаў. Толькі Ляйя нават не цікавілася гэтым і хутка знайшла сабе новага сябра. Але ў той дзень, калі Ляйя нарадзіла сына, нечакана з’явіўся Катса. Узмужнелы, пасталелы і яшчэ болып прыгожы.
— Ты хацела зорку,— сказаў Катса,— вазьмі яе, Ляйя,— і падаў ёй камень іскрысты, як сама зорка.
— Цябе вельмі доўга не было, Катса,— раўнадушна адказала Ляйя.
Катса імгненне глядзеў на сваю сяброўку і раптам зрабіў тое, чаго не рабіў ніхто на Мезе. Катса ўзлаваўся. Гнеў яго быў такі моцны, што ён не вытрымаў і з усёй сілы ўдарыў каменем аб падлогу.
Усё навокал загуло, загрымела, і многа-многа, як кропелек дажджу, разляцелася іскарак-асколачкаў таго каменя. Наляцеў вецер, падхапіў іх і панёс па Мезе. А там, дзе стаялі Ляйя і Катса, засталася глыбокая яма, поўная вады.
Ківі былі вельмі разумныя, усё ведалі. Але і яны не адразу разгледзелі, якую страшную хваробу разнёс вецер разам з каменнымі іскаркамі. Ды гэта і не дзіўна. На Мезе даўно ніхто нічым не хварэў. А калі смерць пачала забіраць ківі, вучоныя спахапіліся, але зрабіць ужо нічога не змаглі.
Загінулі амаль усе. Толькі нямногім удалося схавацца за кальцом Вялікіх гор, куды нават вецер не здолеў занесці іскарак каменя...»
Рашат паглядзеў на слухачоў, быццам хацеў пераканацца, якое ўражанне зрабіў яго расказ. Убачыўшы іх засяроджаныя твары, ён працягваў:
«3 таго часу і жывуць ківі тут. Кожны раз, як Мега робіць дзясяты абарот вакол Аала, самы смелы юнак адпраўляецца ўніз, у раўніны. Але ніводзін ні разу не вярнуўся. Хвароба ўсё яшчэ ўладарыць над Мегай.
Вы першыя прыйшлі адтуль, адкуль да нас можа прыйсці толькі гора».
Рашат замоўк, пакорлівы перад нягодамі і цяжкім лёсам, які выпаў на долю ківі.
— Што яшчэ хочуць ведаць прышэльцы? — пасля працяглага маўчання, відаць, стомлены расказам, спытаў Рашат.
— Многа ківі жыве тут? — Волгін паказаў на горы, якія акружалі даліну.
— Паданні гавораць, што выратавалася па адным ківі з кожнай вежы.
— Што за вежы? — не зразумеў Андрэй.
— У вежах жылі ківі. Вежы былі ў паселішчах.
— А тут вас многа? — паўтарыў пытанне Волгін.
Рашат падумаў і няўпэўнена адказаў:
— Ківі жывуць па ўсім Кальцы, а Кальцо вялікае.
— А машыны ў вас засталіся? — спытаў Волгін.
— Машыны загінулі,— Рашат павярнуўся да сцяны, зняў нешта падобнае на сякеру і малаток адначасова.— Ад іх застаўся матэрыял, і мы робім сабе, што трэба.
— Дзе іншыя ківі, Рашат, з твайго паселішча? — спытаў Волгін.
— Там,— Рашат выглянуў з пячоры і паказаў рукой на горы, парослыя густым хваёвым лесам,— там жывуць ківі. Я тут адзін. Успамінаю паданні, думаю пра наша жыццё. Потым раскажу, што ведаю, маладзейшаму. А ён некалі перадасць другому. Ківі будуць ведаць пра сваё жыццё.
Рашат нахіліўся, нібы даючы зразумець, што ён сказаў усё. Або не ведаў, або не хацеў больш гаварыць: ён жа быў хавальнікам сакрэтаў народа з такім трагічным лёсам.
Касманаўты развіталіся і вярнуліся да гравіплана. A поўныя нявыказанай тугі вочы Рашата, здавалася, засталіся разам з імі. Ад гэтага позірку было неяк няёмка, быццам у нечым яны падманулі надзеі чалавека Мегі, усіх астатніх ківі. I абодва ведалі, што гэтага позірку ім ужо ніколі не забыць.
— Дык што ж усё-такі здарылася, як сталася, што істоты высокай цывілізацыі ў нашым разуменні гэтага слова за тысячу гадоў вярнуліся ледзь не да першабытнага ладу? — не мог супакоіцца Андрэй.
— Пачакай, дай мне апрытомнець,— папрасіўся Волгін,— Ты толькі падумай, што адбылося. Мы сустрэлі чалавека іншай планеты! He, не трэба спяшацца. Я павінен абдумаць.
Касманаўты сядзелі ўжо ва ўтульнай каюце. Скрозь шырокія ілюмінатары лілося цемнаватае святло ранняга вечара. За ілюмінатарамі шумеў лес, чарнелі на барвовым небе высокія скалістыя горы. Усё было амаль як на роднай Зямлі, і ад гэтага трагедыя Мегі ўспрымалася неяк асабліва блізка, як свая.
— Думаю, што самае страшнае для іх мінула, хоць яны і жывуць усе гэтыя гады пад вялікай пагрозай.— Волгін сядзеў узрушаны і нязвыкла неспакойны.— Цывілізацыя адродзіцца. Самастойна. Нават калі мы і не ўмяшаемся і не дапаможам ім. Тым, што выжылі, захавалі арганізаванасць у такім гаротным становішчы, ківі даказалі гэта. А на тваё пытанне, што здарылася, мы павінны самі знайсці адказ. I вось, на маю думку, чаму. Тых, хто ведаў сапраўдную ісціну, даўно ўжо няма. Ісціна перажыла іх не намнога. Яна хутка абрасла дадатковымі дэталямі і ператварылася ў легенды, адну з якіх мы сёння пачулі.
— 3 таго, што я ведаю, можна зрабіць вывад,— сказаў Андрэй.— Вірус наўрад ці касмічнага паходжання. Думаю, і тут, на шчаслівай Мезе, нехта паспрабаваў вывесці страшны вірус. Некаму, мусіць, хацелася гэтага...
— Можа, і так,— Волгін уздыхнуў, устаў і ўзяў з паліцы чорную скрыначку, пакратаў кнопкі, якія былі на яе вечку, і зноў сеў у крэсла.
Па каюце, раптоўна парушыўшы ўстаялую цішыню, паплылі магутныя гукі. Волгін заплюшчыў вочы, увесь аддаючыся музыцы. Гэта быў самы любімы яго твор — сімфонія «Гімн Чалавеку». Ен заўсёды слухаў яе ў хвіліны глыбокага роздуму. Сімфонія была напісана амаль два стагоддзі назад і з таго часу ўладарыла на Зямлі. Але асабліва яе любілі астралётчыкі. Яна стала для іх як талісман, які яны заўсёды бралі з сабой, адпраўляючыся ў прастору. Сімфонія нібы ўваскрашала ўсю цяжкую і складаную гісторыю чалавецтва, пошукі і перамогі, няўдачы і надзеі, якія не маглі не прывесці і ўрэшце прывялі да ўзвышэння чалавека і над прыродай, і над самім сабой.
Прагучаў фінал. Волгін нехаця расплюшчыў вочы, выпрастаўся, нібы сеў за камандны пульт, і загаварыў:
— Вернемся да самага пачатку. Той невядомы герой, які ахвяраваў сабой, каб данесці праўду падзей да нашчадкаў, і Рашат сыходзяцца на адным: бяда прыйшла нечакана, раптоўна.— Волгін перавёў дыханне і, не адводзячы вачэй ад нейкай, толькі аднаму яму бачанай кропкі на гладкай і белай сцяне каюты, працягваў: — Шчасце яшчэ, а гэта ўстанавіў ты, Андрэй,— тут Волгін упершыню за ўвесь дзень усміхнуўся і з вялікай прыязнасцю паглядзеў на таварыша,— што вірус не перадаецца ад чалавека да чалавека, а гіне, зрабіўшы сваю чорную справу. Таму і выжыла частка ківі, перабраўшыся ў высакагорны раён...
— 3 гэтым я згодзен,— нецярпліва перабіў капітана Андрэй,— але ж яны павінны былі захаваць свае веды, тэхніку, нарэшце, пісьменнасць.
Волгін зноў усміхнуўся, цяпер ужо сумна:
— He, не маглі. Сякія-такія машыны яны перавезлі, некаторы час карысталіся імі. Але не было магчымасцей для рамонту і ўзнаўлення, не было энергіі для рухавікоў. Машыны зрабіліся мёртвымі, хаця, відаць, надоўга перажылі і сваіх стваральнікаў, і тых, хто мог імі кіраваць.
— Дапусцім, гэта праўдападобна,— не здаваўся Андрэй,— такое магло здарыцца, тым болып што раён Вялікіх гор paHeft, напэўна, не быў заселены. Ну, а веды? Для іх захавання не трэба ж заводаў ці майстэрань?
— 3 ведамі, напэўна, было яшчэ горш,— уздыхнуў Волгін.— Болыпая частка вучоных, спецыялістаў, я ўпэўнены ў гэтым, засталася на сваіх пастах, шукаючы, як перамагчы вірус. I загінула. А калі некаторыя апынуліся за Кальцом гор, то што яны маглі зрабіць без лабараторый, машын? Веды ў гэтых умовах ператварыліся ў абстракцыю. Для жыцця ў тутэйшых умовах патрэбна было нешта прасцейшае. Яны і вымушаны былі пачынаць з яго, каб забяспечыць існаванне ўцекачоў. I гэтага яны дабіліся. Ківі выжылі. Але ўсе вялікія здабыткі навукі, якія былі раней, сышлі разам з вучонымі ў магілу.
Волгін змоўк. Ён быў сам уражаны прыдуманай гіпотэзай, у якой трагедыя ківі набыла яшчэ болып змрочныя фарбы. Потым дадаў:
— Таму, што заняпала навука, відаць, садзейнічала і адсутнасць пісьменнасці ў ківі.
— Як? — здзівіўся Андрэй,— цывілізацыя і непісьменнасць? Ну, ведаеш...
— Так. Напэўна, так. Звярні, Андрэй, увагу на адну акалічнасць. Летапісец, які хоча захаваць звесткі аб трагедыі, карыстаецца не прыладай для пісьма, а машынай, якая працуе на аснове біятокаў. Гэта, прынамсі, дзіўна. Але ж ён меў на ўвазе не нас, прышэльцаў з іншага свету. Ён, напэўна, клапаціўся аб ківі. Ніводнага намёку на пісьмо не зрабіў і Рашат. Ён гаварыў толькі пра памяць, сваю і іншых хавальнікаў гісторыі. Думаю, што машыны біятокаў засталіся на раўніне. Усе.
— Вось бы Рашата запрасіць з сабой, у той горад...— Андрэй, не закончыўшы фразы, асекся.
— Ты што? — уважліва паглядзеў на яго Волгін.
— А раптам яны недзе там схавалі свае навуковыя здабыткі. Вось каб знайсці і вярнуць іх ківі,— Андрэй гаварыў, а Волгін адчуваў, што яго сябрам раптам авалодала нейкая іншая думка.
— Для гэтага ім трэба выйсці за Кальцо,— асцярожна заўважыў ён.
— А што,— Андрэй сказаў гэта неяк разважліва,— я...
— He гавары глупства,— узлаваўся Волгін.— Ты! — ён пачынаў здагадвацца, куды хіліць Андрэй.
— Так, капітан, я. Іменна я застануся тут, а вы вернецеся на Зямлю. I я ўсё прадумаў. He пярэч, выслухай. Зараз мне трыццаць. Бадай столькі ж пройдзе, пакуль экспедыцыя вернецца па мяне.— Андрэй, пачаўшы сур’ёзна і ўбачыўшы трывогу на твары Волгіна, загаварыў, нібы жартуючы: — A што? Недзе пад восемдзесят я вярнуся на Зямлю. Я адзінокі, і мне ўсё роўна, дзе працаваць. А з усіх нас я адзін змагу зрабіць галоўнае — вывесці ківі з палону гор. Ну, а калі што такое, дык і вы на зоркалёце не гарантаваны. Ты ж ведаеш, смерць з разведчыкамі ходзіць побач.