У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
I выпусціў з лап кіпцюрыстых каршун той качынае яйка.
Упала яно з вышыні на пеністы грэбень хвалі,
Упала яно і разбілася на роўныя дзве палавіны.
I з верхняй яго палавіны стварылася неба, а ў небе:
I месяц, і зоркі, і хмары, і ў хмарах вясёлка.
3 другой палавіны, з ніжняй, стварылася цвердзь зямная,
А ў цвердзі: лясы на ўзгорках, у нізінах азёры і рэкі,
I розная жыўнасць лясная, балотная і вадзяная.
3 жаўтка ж утварылася сонца, святло і цяпло людзям даўшы...
Скончыў дзед свой спеў-паданне, і ціха стала ў хаціне. Толькі чуваць было, як скрабецца ў сцяне мыш.
Закіпела ў гаршку вада. Маці ўсыпала ў кіпень некалькі жмень мукі, укінула з дзясятак сушаных рыбін. Паабедалі, сёрбаючы варыва касцянымі лыжкамі. Пасля абеду дзед прылёг на ляжанку адпачыць, а дзеці заняліся сваімі няхітрымі гульнямі.
— Быццам завіруха скончылася,— сказаў бацька, прыслухоўваючыся. Ен падышоў да сцяны, выцягнуў анучыну з адтуліны-акна і зірнуў на вуліцу.
Хоць неба было па-ранейшаму нізкае і захмаранае, але снег ужо не падаў. Вецер сціх. Паміж хацінамі праляглі першыя ланцужкі чалавечых слядоў. На возеры каля берага некалькі постацей разграбалі снег, збіраючыся прабіваць цяжкім каменем у лёдзе дзірку, каб лавіць рыбу.
Бацька зняў з аленевых рагоў на сцяне, якія былі за вешалку, берасцяны калчан са стрэламі і лук, выцягнуў з кута авальныя кароткія дошчачкі з раменьчыкамі — лыжы.
— Прайдуся краем лесу,— сказаў ён жонцы, падаючыся да дзвярэй.— Пэўна, ужо і зайцы вылезлі з-пад ялінак кары пагрызці.
НА ВОЗЕРЫ
Чатыры з паловай тысячагоддзі назад. У Беійанковіцкім раёне на Віцебшчыне
Прасторнае возера з нізкімі, там-сям забалочанымі берагамі. Лясы навокал, у нізіне — альховыя, бярозавыя ды яловыя, а на паўднёвым высокім беразе сінее непраходны бор. На выспах пасярод возера, на сушэйшых грудках каля берага размясцілася некалькі вёсачак новакаменнага веку. Хаткі па дзве — чатыры ў кожнай.
У навакольных лясах ды на балотах шмат рознай дзічыны, і туды нярэдка кіруюцца паляўнічыя, але ўсё ж большасць свайго часу жыхары праводзяць на возеры. He толькі мужчыны, але дзеці і нават жанчыны. I ўсё таму, што азёрныя затокі багатыя рыбай, шмат яе і ў рэчцы, што выцякае з возера.
3 берага каля лазовых кустоў вудзяць рыбу малыя. Вуды ў іх тонкія, з арэхавых прутоў, і касцяныя кручкі несамавітыя, маленькія. Але ўсё ж кручкі як мае быць — з вушкам, за якое прывязваецца валасяная лёска, і з зазубнем, на якім звіваецца чарвяк.
Дарослыя вудзяць з чоўна на глыбіні, за трыснягом. Вуды ў іх моцныя і касцяныя кручкі — не кручкі, а сапраўдныя гакі з насаджанымі на іх жыўцамі. А на жыўца вудзіцца не якая там малеча, а пудовыя шчупакі і вусатыя, учарнелыя на бездані самы. Паміж зубамі такой здабычы свабодна кладзецца чалавечы палец. Калі шчупак, заглынуўшы жыўца, знянацку рване ўбок, то вузкі човен-даўбёнка можа і кульнуцца.
А вось рыбакі перагарадзілі затоку сплеценай з лубяных суканых нітак сеткай з берасцянымі трубачкамі-паплаўкамі і глінянымі грузіламі. Рыбакі пахапаліся за вяроўкі і дружна цягнуць сетку на мелкаводдзе. На беразе ўжо чакаюць з кошыкамі і торбамі жанчыны, дзеці, і па тым, як натужваюцца
рыбакі, як віруе вада каля сеткі, ужо здагадваюцца, што ўлову хопіць на доўгі час.
Вясною, калі рыба ідзе на нераст у залітыя вадою прыбярэжныя балоты ці ў возера па рэчцы з недалёкае Дзвіны, яе б’юць касцянымі гарпунамі, прымацаванымі да доўгіх дрэўкаў. У каго ўпэўненая рука і меткае вока, страляюць рыбу з лука, калі тая адпачывае блізка ля паверхні вады. Але раненая рыбіна можа ўцячы ўглыбіню разам са стралою. А гэта шкада, бо нрападуць і страла, і крамянёвы наканечнік — майструй тады новыя.
Нашы продкі, канешне ж, лавілі ракаў і ў вялікай колькасці. Бо ў тым каменным веку ў крыштальна чыстай вадзе азёр і рэчак ракаў было безліч. Паспрабуйце ўявіць сабе, як іх выцягваюць з сеткі і засоўваюць у мех. А той ужо амаль поўны. I калі прыслухацца, чуваць шоргат у мяшку — гэта труцца хіцінавыя панцыры ракаў. Хлопчыкам падабаецца такі занятак. Яны скачуць па краі берага, выганяючы ракаў з нор, хапаюць вусачоў за спінкі і выкідваюць на траву. Потым збіраюць іх і нясуць да вогнішча. Спечаныя на вуголлі, пачырванелыя, духмяныя — якая гэта смаката!
ПЕРАМОЖАЦ АКУНЯ
Чатыры з лішнім тысячы гадоу назад. На адным з мядзельскіх азёр
Лепшага рыбака, чым Другак, сярод хлопцаў прыазёрнага паселіпіча не было. Возера і рака тыя ж самыя і вуды ва ўсіх аднолькавыя, а вось у Другака і клюе часцей, і рыба за кручок хапаецца болыпая.
А яшчэ ён налаўчыўся лавіць рыбу і рукамі, ныраючы пад карчы, пад абрывісты бераг або абмацваючы густыя водарасці. I часам цягаў такім спосабам плотак ці язёў больш, чым іншы няўдаліца вудай. Праўда, можна было па памылцы засунуць руку ў нару да вадзянога пацука...
Зайздросцяць Другаку суседскія хлопцы, а некаторыя навыдумлялі, што гэта дзядуля шапнуў яму чароўнае слова, якім
можна прывабіць рыбу. Толькі ніякага такога слова Другак не ведае. Проста ён вельмі любіць быць каля вады і вывучыў усе звычкі рыбы: і калі жыруе, і якую казюрку ці чарвяка больш падабае, і якія ёй прынаднейшыя мясціны. Таму вось і не вяртаецца дадому з пустымі рукамі.
Але сёння... Гэта ж трэба, каб так не пашанцавала! Насадзіў на касцяны кручок самага тлустага чарвяка, расправіў, каб не заблыталася, моцную лёску, ссуканую з валасоў хваста ляснога каня, і закінуў вуду ў рэчку пад чаромхавы куст, дзе крыху закручвала ваду і паміж водарасцямі была прагаліна.
Доўга і не чакаў. Рыбіна глынула спажыву амаль адразу ж і дала нырца ўглыбіню — паплавок толькі боўтнуў і знік пад вадою. Другак мацней ухапіўся за вудзільна, яно ажно выгнулася пад цяжарам здабычы, але... на бераг выцягнулася адна лёска, без рыбіны і нават без кручка. Стрыжань кручка, праўда, застаўся, зазубень жа быў адламаны.
Другак асцярожна зірнуў у ваду і прыкмеціў, як паміж водарасцей плавае вялізны акунь — чарвяк яму спадабаўся. Бачна, чакаў другога. Хлопчык прывязаў да лёскі запасны кручок, начапіў яшчэ тлусцейшага чарвяка. I ўсё паўтарылася спачатку — рыбіна зноў адламала зазубень і глынула разам з чарвяком...
У сапсаваным настроі Другак паглядзеў у бакі. На беразе рэчкі сцішана сядзелі з вудамі іншыя хлопчыкі. Бліжэйшыя краем вока цікавалі за ім. Некаторыя, здавалася, нават пасміхаліся.
Хлопчык скруціў вуду і падаўся да возера. Пачынала прыпякаць. Рыба і так зараз не будзе брацца, да таго ж не было запасных кручкоў. Другак паплаваў каля трыснягу, а потым лёг на прыбярэжны цёплы пясок. Чакаў, пакуль сонца падымецца ў самую вышыню. Тады рыба пачне хавацца пад карчы, у траву.
He цярпелася, бо прыкрае здарэнне з кручкамі не давала супакоіцца. Нарэшце рыбакі з вудамі на плячах і з нізкамі рыбы на лазовых дубцах перайшлі мелкаводдзе каля вытоку рэчкі з возера і падаліся ў паселішча.
Другак перачакаў, калі агюшнія хлапчукі зніклі за прыбярэжнымі вербамі, і вярнуўся на рэчку да таго ж чаромха-
вага куста. У прагаліне паміж водарасцямі было пуста. Акунь адпачываў недзе ў схованцы, ператраўляючы спажыву і Другаковы кручкі.
Хлопчык скінуў рубашку, зайшоў вышэй па цячэнні ад куста некалькі крокаў і даў нырца. Цячэнне паволі зносіла ўніз, і ён уважліва аглядаў пад вадою кожны корч і вымоіну ў беразе. Пад каранямі чаромхі прыкмеціў пячорку, а ў ёй тоўсты акунёвы нос. Рыбіна драмала.
Ніжэй куста Другак, як паплавок, выскачыў на паверхню — не хапала паветра. Вылез на бераг, аддыхаўся. Затым нырнуў яшчэ раз. Зараз плыў проста да вымоіны пад чаромхай. Асцярожна прасунуў у яе руку і ўхапіўся за слізкае цела акуня. Рыбіна магутным рыўком тузанулася са сваёй схованкі і кінулася ўглыбішо, цягнучы за сабою хлопчыка, які не адпускаў рук. Другак боўтаў нагамі, стараючыся зачапіцца за які корч. У лёгкіх не хапала паветра, і, як толькі рыбак адпусціў адну руку і пачаў выграбаць на паверхню, акунь крутануўся яшчэ мацней і вырваўся.
Змучаны, абколаты вострымі плаўнікамі акуня, Другак доўга сядзеў на беразе, адпачываючы. Рукамі хлопчык мог лавіць рыбу не горш, чым вудаю, але зараз вельмі ж буйная трапілася. Адпачыўшы, хлопчык накіраваўся ў паселішча.
— А дзе ж рыба? — здзівіўся бацька.
— Сарвалася...— неахвотна адказаў хлопчык,— Дай, тата, кавалак старой сеткі. Хачу зрабіць сачок на акуня.
Вярнуўшыся на рэчку, хлопчык асцярожна, каб не плёскаць, апусціўся ў ваду. Учапіўшыся адной рукой за чаромхавы корань, другой падвёў сачок да пячоркі з акунём. Затым засунуў у акунёвую схованку палку, і адтуль, прама ў сачок, кінулася рыбіна. Хлопчык перахапіў сетку каля кольца, і здабыча апынулася ў пастцы. Яна ўжо не магла даць волі дужым плаўнікам і пацягнуць рыбака ўглыб. Другаку даволі лёгка ўдалося вынырнуць на паверхню і, чапляючыся за галіны куста, выбрацца на бераг. Да грудзей ён моцна нрыціскаў сачок з рыбінай.
Хлопчык паважна ішоў праз паселішча, несучы за спінаю сачок, у якім яшчэ зрэдку біў хвастом акунь.
Падыходзілі суседзі, мацалі рыбіну і прыгаворвалі:
— Вось малайчына, такога акуня злавіў!
А хлопчыкі беглі следам і прасілі: — Дай пранесці!
Але Другак не звяртаў на іх увагі.
ЗБІРАЛЬНІЦА ЗЁЛАК
Чатыры тысячы гадоў назад.
Каля Спораўскага возера, што на Брэстчыне
Цёплая і светлая чэрвеньская ноч. Ружавее паўночны небасхіл, за якім у вогненным чоўне праплывае нябачнае зараз сонца, што дае жыццё ўсяму існаму на зямлі. Паступова гэта ружовасць перасунецца на ўсход, там яшчэ больш пасвятлее неба. I так будзе святлець, ажно пакуль сонца не выгляне з-за калматых ялін. I тады настане дзень — самы доўгі ва ўсім годзе, пасля самай кароткай ночы.
Ноч гэта асаблівая, напоўненая цудамі, калі духі даюць людзям таемную ўладу над раслінамі, звярамі і птушкамі. Праўда, не ўсім, а толькі выбраным, «пасвечаным». Такою «пасвечанаю» і была старэнькая бабулька, якая гэтай ноччу хадзіла па лясных прагалінах непадалёку ад паселішча і збірала лекавыя расліны.
Прыглядаецца старая, разгортвае зараснікі травы, ірве расліны і засоўвае іх у палатняную торбу, павешаную праз плячо. Нізка нагінаецца да зямлі, бо падслепаватыя старэчыя вочы бачаць слаба, і ўсё нешта мармыча сабе пад нос. Калі б падысці бліжэй, то можна было б пачуць, што гэта бабулька кажа замовы. Але падыходзіць нельга, бо ад чужога вока зёлкі страцяць сваю чароўную моц.