• Часопісы
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    — Не,— не дазволіў Волгін,— трэба шукаць іншае рашэнне.
    — Але ж нашы прыборы не здольны зазірнуць праз гэтыя сцены,— не здаваўся Генадзь.— Іншага ж спосабу няма.
    — Будзем шукаць,— паўтарыў капітан.
    Яны пайшлі далей, уважліва аглядаючы кожную пабудову. I ўсюды бачылі адно і тое: будынкі, як знарок, былі надзейна захаваныя ад пранікнення чужога вока.
    — Колькі ж яны вось так прастаялі? — сказаў Круміньш,— Год, стагоддзе, два?..
    — I дзе тыя, хто збудаваў іх? — дадаў Генадзь.
    Неўзабаве яны натрапілі на будынак, сцяну якога зверху данізу разразала шчыліна. Андрэй падбег да яе, прасунуў руку і, учапіўшыся ў сцяну, патрос.
    — Сцеражыся! — пачуў ён голас Круміныпа.
    Кавалак сцяны адваліўся і рассыпаўся. Абвал адкрыў уваход усярэдзіну. Там была пустата — празрыстая, гулкая, і вецер ужо гаспадарыў у ёй.
    — Андрэй, можаш увайсці. Астатнія застаюцца тут,— распарадзіўся Волгін.
    Андрэй з радасцю нырнуў у пралом, агледзеўся. Ён здаўся сабе маленькім і нікчэмным у гэтым памяшканні, светлым, нібы не было ў ім сцен, высокім-высокім, што аж кружылася галава, калі ён задзіраў яе ўгару.
    Андрэй зрабіў крок-другі, асцярожна ставячы ногі на чорную бліскучую падлогу. Ціхі шолах пачуўся ў паветры і, узнімаючыся да грознага гулу, знік недзе пад шпілем вежы.
    Нейкі час Андрэй з цікавасцю азіраўся і раптам, не зважаючы на рэха крокаў, узняў кінакамеру і пабег у дальні кут.
    — Што? — чамусьці шэптам спытаў Волгін.
    — Чалавек?! — няўпэўнена і таксама шэптам адказаў Андрэй.
    — Іду да цябе,— сказаў капітан.
    У зацемненым кутку, так, што і не адразу заўважыш, каля выступа, падобнага на стол, сядзеў... шкілет.
    Касманаўты застылі як скамянелыя, уражаныя гібеллю гэтай чужой і чымсьці блізкай ім істоты. Андрэй усхвалявана прамовіў:
    — Што ён рабіў, калі быў яшчэ жывы?
    — Та-ак...— апамятаўся Волгін і паклікаў Круміньша: — Давай, мазгуй, фізік. А ты, Андрэй, паглядзі, ці не пакінула смерць якіх-небудзь слядоў.
    Знешні агляд нічога не даў, а дакрануцца да рэшткаў істоты Андрэй не адважваўся — раптам рассыплецца.
    — Здаецца, цэлы, не траўміраваны.
    Гэта быў адзіны вывад, які мог зрабіць Андрэй.
    — Паспрабуем уявіць сабе, што ўсё-такі здарылася,— сказаў Волгін,— Яго не забілі. Гэта, бадай, дакладна. Думаю, ён памёр, не пакідаючы свайго месца за сталом.
    — Але дзеля чаго? — спытаў Андрэй.
    — Вось гэта для нас загадка.— Волгін адышоў крыху ад шкілета, агледзеў яго збоку, раздумліва сказаў: — Хутчэй за ўсё, ён застаўся тут, як на варце, калі ўжо нікога іншага не было. Яму трэба было нешта такое зрабіць. Можа, нават ён спяшаўся і не закрыў уваход. Іменна таму, магчыма, утварылася шчыліна, што дазволіла нам трапіць сюды. I ён не паспеў ажыццявіць задуманае. Смерць апярэдзіла.— Памаўчаўшы, папрасіў: — На цябе, Артур, надзея. Шукай...
    На выступе, які яны назвалі сталом, не захаваліся ніякія рэчы. Толькі зляжалы слой пылу — верны сведка часу і разбурэння. Такі ж пыл быў наўкола: і на падлозе, і на сценах.
    Круміньш спрабаваў абпраменьваць іх. Але без выніку. Прамяні розных спектраў вязлі ў сценах, не вяртаючыся. Тады ён узяўся за выступ, за якім сядзела істота, паклаў рукі так, як гэта некалі, напэўна, рабіў мярцвяк, і паварушыў пальцамі, нібы хацеў намацаць уяўныя клавішы. Тоўстыя ахоўныя пальчаткі заміналі, і ён папрасіў:
    — Дазволь зняць, капітан!
    Волгін падумаў і ажывіўся:
    — Імітуй біятокі, накіруй на паверхню.— Ідэя яго так захапіла, што ён подбегам сам прынёс Круміньшу прыбор.
    На стале засвяціўся маленькі экран. Потым на ім узніклі контуры вежы, у якой яны знаходзіліся. Яшчэ праз імгненне з’явіліся невыразныя, дрыготкія абрысы постаці, падобнай на чалавечую. Хвіліну-другую было ціха, і раптам пачуўся перарывісты шолах. Ен мацнеў і вось ужо загучаў, аддаючыся магутным рэхам у высокіх скляпеннях.
    — Стоп! — скамандаваў Волгін.
    Круміньш выключыў біяімітатар. Экран патух, недзе ў вышыні заціхлі адгалоскі рэха.
    — Няўжо мова? — У Андрэя радасна заблішчалі вочы.
    — Падобна на тое,— сказаў Волгін,— Давайце зноў паслухаем.
    Яны абпраменьвалі стол некалькі разоў, і кожны раз чулі адны і тыя ж гукі, падобныя па тону і тэмбру, і ледзь прыкметныя паміж імі паўзы рознай працягласці. Гэтага было яшчэ недастаткова, каб кібернетычны мозг зоркалёта здолеў расшыфраваць сэнс гукаў. Але заўсёды, калі на экране з’яўляўся адбітак фігуры, чулася адно і тое: «Туа». Гэта была ўжо зачэпка.
    — Вернемся на базу,— прапанаваў Волгін.
    — Дазволь, я застануся,— папрасіў Андрэй,— Гэта ж адна, толькі першая знаходка.
    — He, Андрэй,— сказаў капітан.— Нешта не падабаецца мне тут. Можа, калі даведаемся што-небудзь больш пэўнае, тады прадоўжым пошукі ў гэтым горадзе.
    Зноў касманаўты неахвотна падпарадкаваліся рашэнню капітана. Іх цікавілі рэшткі чужога жыцця, а ўсё астатняе здавалася неістотным. Бо што магло пагражаць ім, усясільным зямлянам, узброеным самай дасканалай тэхнікай? A Волгіным кіравала толькі асцярожнасць.
    Магутная лічыльная машына зоркалёта працавала дваццаць шэсць гадзін. На планеце надышла ўжо другая ноч, калі нарэшце знясіленыя чаканнем людзі пачулі:
    «Туа... Наступным. Цемень нясе Мегу буну. Вежы не ратуюць. Ківі спяшаюцца... поўначы Мегі Нябесныя горы. Туа застаўся...»
    Дынамік змоўк.
    — Небагата,— расчаравана прамовіў Крумінын.
    — Але ж у гэтым адчуваецца пэўны сэнс,— ад хвалявання Андрэй не мог уседзець на месцы,— яго трэба толькі зразумець.
    — Малавата тэксту,— паківаў галавой Юрзінаў, далучаючыся да Круміньша,— Як думаеш, капітан?
    — А дзе ўзяць больш? — усміхнуўся Волгін.— Мы павінны абысціся тым, што маем.
    — Вядома,— горача загаварыў Андрэй.— Адно можна сказаць ужо з пэўнай падставай: жыхара планеты, які пакінуў нам свой голас і рэшткі якога мы знайшлі, звалі Туа.
    — I не толькі гэта. Упэўнены, што планета ў іх называлася Мега,— падказаў Волгін.
    — А ён, Туа, папярэджваў кагосьці,— зрабіў вывад Андрэй.
    — Але каго і аб чым? — не здаваўся Крумінып.
    — Вось аб гэтым мы павінны здагадацца.— Твар Волгіна пасуровеў— Туа, мне здаецца, не толькі папярэджваў. Пра небяспеку, відаць, ведалі і без яго. Магчыма, ён запісваў падзеі і мімаволі стаў для нас летапісцам.
    Волгін павярнуў лімб тэлеўстаноўкі. На экране ўзнік горад, якім яны яго бачылі,— прыгожы і мёртвы, поўны невыказнага суму.
    — Летапісцам нейкіх трывожных, бадай, трагічных падзей,— ціха сказаў Волгін,— Звярніце ўвагу на фразу: «Цемень нясе Мегу буну». Мега — планета, а што такое буну?
    — He абавязкова,— загаварыў раптам Юрзінаў— Дзіўна, каб, напрыклад, мы сказалі: «Цемень нясе на Зямлю небяспеку» або яшчэ лепш — «На поўначы Зямлі Ледавіты акіян».
    — Урэшце, Мега ці не, не гэта галоўнае. 3 таго, што мы ўбачылі, можна зрабіць такі вывад: планету спасцігла няшчасце, катастрофа, пасля якой жыхары пакінулі свае паселішчы. Ці пайшлі яны на поўнач і засталіся там, ці загінулі — мы пакуль не ведаем. Але абавязаны даведацца. Будзем рыхтавацца ў дарогу. Пойдзем мы з Андрэем,— Волгін гаварыў сурова, быццам яму ўжо былі да канца вядомы і прычына, і вынікі катастрофы.— Генадзь, пакажы нам здымкі поўначы планеты. Дзе тыя Нябесныя горы? I прашу, не, нават загадваю быць вельмі асцярожнымі. Што гэта такое «буну»?.. Андрэй, абследуй усіх, і з гэтага дня назначаю абавязковую праверку. Буну... буну...
    — У такім харастве? — Генадзю стала смешна ад перасцярог капітана.— Мы ж маем даныя прыбораў.
    Волгін уважліва паглядзеў на яго і прамаўчаў. А Андрэй папракнуў:
    — He блазнуй.— Яму не падабалася Генадзева ўзбуджанасць, якая межавала з ліхаманкавасцю. I той учынак, недаравальны для навічка, а тым болып для вопытнага астралётчыка. Што гэта: стома, нервы? А можа... Андрэй так усхваляваўся, што ледзь дачакаўся, пакуль застаўся з капітанам удвух.
    — Кепска,— сказаў Волгін, выслухаўшы яго.— Прыборы былі і ў жыхароў планеты,— успомніў ён спасылку Юрзінава і паўтарыў: — Кепска. Трэба неяк ізаляваць Генадзя на некалькі дзён.
    — Але ж ён і так...
    — Бачу,— перабіў яго Волгін,— і не магу здагадацца, чаму. У палёце, здаецца, усё было нармальна.
    — Планета вельмі падобная на Зямлю,— уздыхнуў Андрэй,— А мы так даўно не былі дома...
    Волгін падышоў да таварыша, пагладзіў яго па плячы, сказаў ласкава:
    — Такі ўжо наш лёс...
    Ад таго, што ён сказаў так проста, без узнёсласці і нібы сам сумуючы, Андрэю стала лягчэй. Каб выказаць сваю ўдзячнасць капітану за гэта, ён паабяцаў:
    —	Я знайду спосаб. Генадзь не пакрыўдзіцца.
    —	Вось і цудоўна. Дабранач...
    А назаўтра Генадзь захварэў. Спачатку яму крыху нездаровілася, і гэта заўважыў не ён сам, а прыборы, паказаўшы нязначныя адхіленні частаты пульсу і дыхання. Але не прайшло і некалькі гадзін, як ён адчуў сябе вельмі дрэнна. I самае горшае было тое, што Андрэй не мог знайсці прычыну, якая выклікала хваробу. Было ясна, што яна ўзнікла пад уздзеяннем знешняга асяроддзя, бо захварэў толькі Генадзь, які здымаў гермашлем. Але і фізічны, і хімічны аналізы не паказалі якіх-небудзь шкодных для чалавека прымесей у наваколлі.
    —	I ўсё-такі трэба шукаць,— зазначыў Волгін.— Успомніце словы таго летапісца: «Цемень нясе Мегу буну». Можа, гэта была эпідэмія, а магчыма — і атрута, што выдзелілася ў атмасферу ў час якога-небудзь доследу. Тады яна павінна быць вельмі стойкай, бо і цяпер, праз стагоддзі, захоўвае сваю сілу.
    —	Я таксама займуся пошукамі,— прапанаваў Круміньш.
    He адразу Андрэю з Артурам удалося выявіць маленькае, нават для мікрасвету, жаўтаватае іншароднае цельца. Яно было нерухомае і не падавала прыкмет жыцця. Але варта было змясціць яго ў кропельку крыві, як цельца ажыло і стала падобна на вірус.
    Ён быў моцны, гэты вірус, нібы акружаны бранёй: ён выстаяў нават супраць уздзеяння жорсткіх рэнтгенаўскіх прамянёў, не страціўшы сваёй жыццядзейнасці.
    Пакуль яны разважалі, мінула з паўгадзіны. А калі пасля Андрэй зірнуў у бінакуляр, дык аж ахнуў ад здзіўлення: вірусы размножыліся.
    Ад роспачы Андрэй быў гатовы скласці рукі. I тады Волгін прапанаваў пусціць вірус у клетку, узятую са слізістай тканкі жывога арганізма і падвержаную ўздзеянню моцных антывірусных прэпаратаў.
    Так і зрабілі. Вірус нечакана абмяк, абяссілеў пры сустрэчы з самым звычайным лякарствам. Толькі ў клетцы пасля яго засталіся шкодныя ферменты.