У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
Ноч перайшла ў раніцу, і вось-вось павінна выкаціцца сонца. Тады старая разгінаецца і ідзе ў паселівіча — зёлкі можна збіраць толькі ноччу.
У паселішчы старая заходзіць у свой будан, што стаіць наводшыбе. Кладзе ў кут торбу, папраўляе посцілку, якой прыкрыта ўнучка. Затым і сама кладзецца на ляжанку, засланую шкурамі, і стомлена засынае.
Старэчы сон кароткі, таму не паспела сонца яшчэ ўгрэць зямлю, а жанчына прачнулася. На агнішчы перад хацінаю ў
вастрадонным гліняным гаршку пыхкала развараная ячная каша. Каля агнішча сядзела ўнучка і драўляным апалонікам з доўгай ручкай памевівала варыва.
— Добра, што прачнулася,— прыўзнялася з каменя дзяўчынка.— Якраз і каша згатавалася.
— Адкуль жа ў нас ячмень? — здзівілася старая.
— Сусед прынёс. Скруціў яго боль у паясніцы, таму просіць якіх зёлак.
— Смачная каша,— радавалася бабуля.— Выберу яму найлепшых лекаў.
Калі драўлянымі лыжкамі даскрэблі на дне гаршка кашу, унучка прынесла з будана казінага малака.
Паеўшы і чыста аблізаўшы лыжкі, узяліся за працу. Старая беражліва выцягнула з торбы расліны і паклала іх на густы дзяцельнік перад хацінаю. Унучка ёй дапамагала. Яна складала траву пучкамі і звязвала іх: рамонкі з рамонкамі, валяр’ян з валяр’янам.
Дзяўчынка ўжо не першы раз дапамагала бабулі. Ведала і моц некаторых траў. Вось, напрыклад, святаяннік. Ён і ад прастуды, і ад болю жывата, і калі хворыя ныркі, і шмат яшчэ ад якіх хвароб. А адварам рамонак трэба прамываць раны, каб не гнаіліся, ці паласкаць у роце, калі баляць зубы.
Але бабуля зёлак розных назбірала шмат, і дзяўчынка часам пытае:
— А што гэта такое з ярка-жоўтымі кветачкамі?
— Сокам гэтай травы, бач, выступіў аранжавы, лечацца скулы і розныя іншыя хваробы скуры. Таму яна і завецца чыстацелам. Але ёю можна і атруціцца.
Нарэшце ўсе травы ўпарадкаваны, пучкі іх падторкнуты пад жэрдкі, на якіх трымалася чаротавая страха.
Потым бабуля пакорпалася ў адной з вялізных гліняных пасудзін, што стаялі ў куце хаціны, і дастала адтуль малюсенькі гаріпчок з нейкаю цёмнаю маззю.
— Гэта жывіца, змешаная са змяінай атрутай. Занясі суседу і скажы, каб кожны дзень нанач націраў хворую паясніцу... А потым можаш пайсці і пагуляць са сваімі сяброўкамі.
ТУРЫХА
Амаль чатыры тысячы гадоў назад.
Дзесьш ў нізоўях Пцічы
Дзень для паляўнічых выпаў надзвычай удалы. У хмызняках на старых выгарках трапнаю стралою паклалі вялікага лася. I сонца яшчэ не паспела прайсці палову свайго нябеснага шляху, як паляўнічыя, нагружаныя шкураю і мясам, ужо вярталіся ў паселішча. Непадалёку ад ракі маладзейшыя завярнулі да берага, дзе былі лоўчыя ямы,можа што трапілася, і хутка прыбеглі з крыкам, што там маладая турыха.
Турыха была знясілена спробамі вырвацца з земляной пасткі, куды яна ўвалілася, ідучы раніцою на вадапой. Убачыўшы людзей, яна затузалася зноў, абсыпаючы пясок, але хутка заціхла, скарыўшыся лёсу.
Малады паляўнічы замахнуўся дзідаю, але яго перапыніў каржакаваты мужчына — старэйшы.
— He спяшайся, Крак. Ласіны хопіць надоўга, а калі зараз заб’ём турыху, мяса можа сапсавацца. Вельмі ж цёплыя стаяць дні.
— Дык што, выпусціць яе? — загарачыўся малады.
— Навошта выпускаць,— спакойна працягваў старэйшы.— Трэба патрымаць жывою. Памятаеш, як летась мы так зайчанят падгадавалі?
Астатнія паляўнічыя падтрымалі старэйіпага. Закруцілі турысе на рогі лыкавыя вяроўкі, паднатужыліся і выцягнулі яе з ямы. Жывёліна хацела вырвацца з учэпістых рук, але была вельмі саслабелая. Мужчыны з дружнымі воклічамі перакулілі яе на бок і аблыталі ногі вяроўкамі. Затым усклалі здабычу на жэрдкі і панеслі ў паселішча, да якога было ўжо падаць рукою.
У паселішчы турыху зацягнулі ў пусты будан і развязалі. Дзеці нарвалі свежай травы і сталі кідаць праз шчыліну ў сцяне. Але паланянка толькі цяжка дыхала, не звяртаючы ўвагі на ежу.
— А вы ёй спачатку піць дайце,— параілі старэйшыя.
Дзеці прынеслі ў драўляным карыце вады. Але турыха не зачапіла і яе.
А калі раніцою зазірнулі ў будан, убачылі, што і трава ўся з’едзена, і вада выпіта.
Так вось і сталі карміць і паіць дзеці турыху. Праз два месяцы жывёліна пачала браць траву з рук, а адной дзяўчынцы дазваляла нават пачухаць сябе па шыі. Прызвычаілася турыха да дзяцей, акрыяла, паправілася. Дзеці таксама прывыклі да паланянкі, асабліва дзяўчынкі.
Пад зіму турыха ацялілася — была, аказваецца, цельная. I прывяла яна лабасценькага бычка на тонкіх ножках, якія дрыжэлі і раз’язджаліся ў бакі. Бычок падгадаваўся і стаў зусім свойскім — бегаў, падбрыкваючы, па паселішчы, забаўляўся з малымі.
3 часам у паселішчы ўжо быў цэлы статак свойскіх тураў. Суседзі ўбачылі, як гэта зручна — мець пад рукою такія вось жывыя запасы мяса, і самі перайшлі да гадоўлі жывёлы. Да таго ж ужо чулі, што за ракою, якая зараз называецца Прыпяццю, здаўна ведаюць гэты занятак.
Вось такім чынам, мабыць, нашы продкі і прыручылі, зрабілі свойскімі дзікіх дагэтуль жывёлін. Пачалі жыць і размнажацца ў загонах, а потым і хлявах каровы, авечкі, козы, свінні, коні.
Але самай першай свойскай жывёлінай стаў сабака. Яго прыручылі яшчэ ў сярэднім каменным веку — у мезаліце. Сабака быў вартаўніком, дапамагаў на паляванні.
Земляробства зарадзілася на поўдні, дзе меліся дзікарослыя продкі культурных раслін, і адтуль распаўсюдзілася на іншыя тэрыторыі. Жывёлагадоўля ж магла ўзнікнуць самастойна і на тэрыторыі Беларусі, бо ў лясах над Дняпром, Прыпяццю, Нёманам, Дзвіною вадзіліся некаторыя продкі свойскіх жывёлін — тур, дзікая свіння, лясны конь.
ШАХЦЁРЫ КАМЕННАГА ВЕКУ
Больш як чатыры тысячы гадоў назад.
Каля сучаснага пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне
Стараецца рака Рось, падмывае на паваротах пясчаныя берагі, хоча хутчэй, напрасткі трапіць да недалёкага адсюль Нёмана. У левабярэжжы высокія ўзгоркі падступілі да самай
ракі, а з правага боку яны ўзвышаюцца зводдаль, кіламетраў за пяць. Рачны поплаў зарос хмызняком і вербамі, а ўзгоркі шчаціняцца хвоямі, кучаравяцца ліпамі, грабамі і дубамі.
У рэдкалессі паміж дубоў цягнецца да святла гонкі арэшнік, на якім ужо пачалі цвярдзець арэхі. У зацені гушчару сцелецца па доле зялёным дываном заечая капуста. Даспяваюць на схілах узгоркаў маліны, добра ўжо прарэджаныя мядзведзямі і птушкамі. На прагалінах наліваецца травазуброўка таемнымі сокамі зямлі. I над усім гэтым у ясным небе шчыруе жыццядайнае сонца.
Паміж узгоркаў таксама лес, нізкарослы і рэдкі, бо тут амаль на самай паверхні залягае крэйда. Нізіны ў многіх мясцінах перакапаны, завалены грудамі крэйды, навокал — мноства бітага крэменю. Такое ўражанне, што тут папрацавалі лычамі нейкія казачныя дзікі-веліканы. I лес моцна высечаны, а там-сям і выпалены.
У нізінах шмат шахтаў-капальняў па здабычы крэменю, які цэлымі пластамі залягае ў крэйдавай тоўпічы. Шахты капаюць даўно, можа, ужо з паўтысячы гадоў, але залежы крэменю ў тутэйшай зямлі не бяднеюць. Яго хапае ўсім.
Які-небудзь прышэлец з далёкага Падзвіння, дзе нават маленькі крэмень — рэдкая знаходка, вельмі здзівіўся б: «Навошта капаць шахты, калі навокал пад нагамі (за жыццё не пазбіраеш!) валяюцца вялікія і малыя кавалкі белага ад крэйды крэменю».
Канешне, розныя дробныя прылады — скрабкі, нажы, праколкі можна было рабіць і з гэтага «падножнага» матэрыялу. Але для якой буйной рэчы — цясла або сякеры — такі крэмень не падыходзіў, ён быў высахлы і крохкі. Для такіх мэт першабытны чалавек шукаў крэмень, які залягаў у зямной тоўшчы і быў «мокры».
Калі свежаадкапаны крамянёвы камень разбіць і памацаць расколіны, пальцы адчуваюць вільготную паверхню. А як цудоўна такі крэмень расколваецца! Нават ад слабага ўдару. Са звонам, як шкло. На вялікія пласціны або кавалкі з роўнымі плашчынямі і вострымі краямі.
На схіле бліжэйшага да вады ўзгорка ў зацені дрэў бачна некалькі буданоў. Гэта часовы пасёлак старажытных max-
цёраў, якія прыйшлі сюды з блізкіх і далёкіх мясцін здабываць крэмень. Сцены буданоў аплецены галлём, стрэхі накрыты трыснягом, кавалкамі кары, старымі шкурамі.
Перад буданамі гарыць вялікае вогнішча, над якім смажацца нанізаныя на дрэўка дзіды кавалкі мяса. Пасля снедання некалькі маладзейшых мужчын з лукамі і дзідамі падаліся ў пушчу на паляванне. Ім трэба здабыць свежай дзічыны на заўтрашні дзень. Астатнія мужчыны, закінуўшы на плечы скруткі раменных вяровак, скураныя мяшкі з шахцёрскімі інструментамі, пайшлі да выпрацовак у суседняй даліне.
Яшчэ дні тры назад у крэйдзе выкапалі вертыкальны калодзеж — шахтны ствол у два чалавечыя росты. Калі дасягнулі крэмняноснага пласта, пачалі яго выбіраць, пашыраючыся ў бакі,— выкопвалі падбоі, як норы. А паміж падбоямі пакінулі выступы — цалікі. Гэта, каб не абвальвалася скляпенне. У адным месцы такою доўгаю нарою дасягнулі суседняй глыбокай шахты. Атрымаўся праход — штрэк.
...Вось адзін шахцёр ударамі кайла з рога высакароднага аленя адбівае крэйду, яна з ціхім шоргатам сыплецца на дно шахты. Другі зграбае друз і сыпле яго ў скураны мяшок. Мяшок нарэшце напоўнены. Гукнулі памагатым наверх. Напялася вяроўка. Пачаў падымацца цяжкі груз, закрываючы блакітны кружок неба ў вусці шахтавага калодзежа. Наверсе друз высыплюць, а парожні мяшок зноў апусцяць у выпрацоўку — толькі паспявай напаўняць.
Чалавек з кайлом ужо прытаміўся, але мяняцца з суседам не хоча, бо са сценкі капальні паказаўся цёмна-шэры бок крэменю. Зараз шахцёр адклаў кайло, узяўся за завостраны адростак рога — капач — і пачаў ім адкалупваць крэйду вакол каменя. Потым, крэкнуўшы ад натугі, вылузнуў крэмень са сценкі.
— Ого,— падступіўся бліжэй другі шахцёр.— 3 такога «кавалачка» з дзясятак сякер выйдзе...
Даследаваць крэмнездабыўныя шахты археолагу адна асалода. Крэйдавы друз лёгка выграбаецца з засыпаных выпрацовак, і тады агаляюцца сценкі з мноствам глыбокіх баразёнак і драпін, якія засталіся ад удараў гарняцкім інструментам. Вузкія ўваходы ў падбоі і штрэкі зашмальцаваны вопраткаю, дно шахты шчыльна ўтаптана нагамі. А на скляпеннях бачны
закураныя пісягі — ачышчалі ад вуголля лучыны, якімі асвятлялі цямнейшыя куткі выпрацовак.
Улезеш у такую расчышчаную шахту, глядзіш і дзівуешся на плён працы далёкага продка — усё быццам учора зроблена.
На Беларусі старажытныя шахты па здабычы крэменю знойдзены ў Ваўкавыскім раёне на Гродзеншчыне каля населеных пунктаў Краснасельскі, Рось, Карпаўцы. Пэўна, існавалі яны і ў іншых багатых крэйдаю і крэменем мясцінах — у ваколіцах Гродна, каля Песак на рацэ Зальвянцы, у нізоўях Дзітвы. Тут сустракаецца мноства крэмнеапрацоўчых майстэрань, якія амаль заўсёды спадарожнічалі шахтам.