У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны. А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба з-за акна,—
I думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна;
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора...
I тчэ, забыўшыся, рука Заміж персідскага узора Цвяток радзімы васілька.
У сярэдзіне XVIII стагоддзя князі Радзівілы заснавалі ў горадзе Слуцку мануфактуру шаўковых паясоў. Па іх запрашэнні сюды прыехалі на працу з поўдня вопытныя ў ткацкай справе майстры пад кіраўніцтвам Яна Маджарскага. Спачатку паясы ткаліся на ўзор персідскіх. Адсюль і паходзіць назва майстэрні — персіярня.
Але большасць слуцкіх ткачоў (працавалі на мануфактуры толькі мужчыны) была з навакольных вёсак. Яны шанавалі сваё рамяство як высокае мастацтва, цанілі прыгажосць роднай прыроды, таму выводзілі на паясах «заміж персідскага узора цвяток радзімы васілька». Прытым арнамент у іх заўсёды меў шмат самых розных варыянтаў.
Тут быў распрацаваны новы від пояса — слуцкі, назва якога з гэтага часу стала сінонімам усіх доўгіх шаўковых паясоў. А ткаліся яны даўжынёю ад двух да чатырох з паловай метраў, шырынёю да сарака сантыметраў з шаўковых, залатых і срэбных нітак. Правы бок некаторых паясоў быў цалкам затканы залатымі ніткамі, затуляючы шаўковую аснову. Яны выглядалі металічнымі і таму называліся «літымі». Насілі такія паясы, што каштавалі нямала грошай, магнаты і заможная шляхта.
Слуцкая мануфактура дзейнічала ў Беларусі з сярэдзіны XVIII да сярэдзіны XIX стагоддзя (да 1844 года). Шаўковыя паясы, аналагічныя слуцкім, вырабляліся таксама ў Гродне, Альбе пад Нясвіжам, Ружанах...
Слуцкія паясы з’яўляюцца бясцэнным скарбам беларускага народнага мастацтва. Сёння іх можна ўбачыць у самых вядомых музеях свету.
Беларусы ганарацца сваімі слуцкімі паясамі. Бо тут, як кажуць, сапраўды ёсць чым ганарыцца. Але, на вялікі жаль, да нашых дзён захаваліся толькі лічаныя адзінкі гэтых цудоўных твораў ткацкага мастацтва. Таму сягоння ў Беларусі збіраюцца адрадзіць свой нацыянальны брэнд — аднавіць вытворчасць слуцкіх паясоў.
СТАЛІЦА ШАПАВАЛАЎ
Вядомы беларускі паэт Сцяпан Гаўрусёў у адным з вершаў сказаў: «Сталіца шапавалаў — Дрыбін...»
Чаму гарадскі пасёлак на Магілёўшчыне названы сталіцай шапавалаў? Ведае гэта, мабыць, не кожны. Давайце пашукаем адказ у гісторыі нашага краю.
Дрыбін вядомы з XVI стагоддзя. У 1569 годзе ён згадваецца ў Літоўскай метрыцы. Уваходзіў у Мсціслаўскае ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1772 годзе далучаны да Расійскай імперыі. За сваю гісторыю Дрыбін быў цэнтрам маёнтка Цеханавіцкіх, цэнтрам воласці, пасля — раёна. Тройчы быў спалены — расійскімі, французскімі, германскімі войскамі.
Мясцовыя жыхары займаліся земляробствам, рознымі промысламі — сталярным, бандарным, ганчарным, кавальскім, пашывам адзення і абутку, выраблялі пячную кафлю. Але найбольш знакамітым быў валяльны промысел, альбо шапавальства.
Шапавальства ў Беларусі было развіта здаўна. 3 воўны выраблялі галаўныя ўборы, валёнкі, лямец для конскай вупражы. Гэты саматужны промысел у 1880-я гады ахапіў Чавускі, Мсціслаўскі, Рагачоўскі, Магілёўскі, Рэчыцкі і іншыя паветы. Але найбольш — мястэчка Дрыбін і навакольныя вёскі. Тутэйшыя ўмельцы вызначаліся высокім майстэрствам. Валенне шапак і дало назву — дрыбінскія шапавалы.
Пасля ўборкі ўраджаю на палях, недзе з сярэдзіны верасня, майстры хадзілі па вёсках і працавалі ў дамах заказчыкаў. 3 сабою насілі прылады працы: брынду — палку для рыхлення воўны, жалезныя шчоткі для расчэсвання ворсу, правідлы для надання вырабу патрэбнай формы.
Купцы з Горак, Мсціслава, Магілёва скуплялі тавары тых шапавалаў, што аседла працавалі дома.
Падчас вандровак дрыбінскія майстры карысталіся сваёй мовай, якая атрымала назву — катрушніцкі лемязень. Рабілася гэта для таго, каб захаваць у сакрэце тое, пра што ішла гаворка. Як засведчыў вядомы этнограф і фалькларыст Еўдакім Раманаў, мова шапавалаў налічвала каля 915 слоў. Часам яе не ведалі нават усе члены сям’і, якія займаліся шапавальскім рамяством. Авечку, напрыклад, называлі мерхля, шапку — катруха, вяроўку — крутака, сукно — югно...
Паступова заняпала шапавальства. Некаторыя валеныя вырабы выйшлі з ужытку. Але ж валёнкі па-ранейшаму карыстаюцца попытам.
Для вывучэння і захавання сакрэтаў старажытнага майстэрства пры Дрыбінскім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі створана аматарскае аб’яднанне «Шапавал». Яго ўдзельнікі — мясцовыя майстры і навучэнцы Дрыбінскай сярэдняй школы — і сягоння лічаць свой райцэнтр сталіцай беларускіх шапавалаў.
«А ЁН ВІРЫЎ, УЛАСНЫ ЛЕЙПЦЫГ...», АЛЬБО
ВЯЛІКІ ГАННЕНСКІ КІРМАШ У ЗЭЛЬВЕ
Напэўна, многія з вас чулі пра нямецкі горад Лейпцыг, які здавён славіцца сваім вялікім кірмашом. Але, відаць, не ўсе ведаюць, што ў XVIII стагоддзі на тэрыторыі Беларусі быў адзін з найбуйнейшых кірмашоў у Еўропе. «А ён вірыў, уласны Лейпцыг...» — трапна заўважыў сучасны беларускі паэт Юрка Голуб.
А ўсё пачалося з таго, што 20 мая 1720 года вялікі князь літоўскі і польскі кароль Аўгуст II Моцны выдаў князям Сапегам прывілей на правядзенне штогадовых кірмашоў. I невялікае па тым часе мястэчка Зэльва, што на Гродзеншчыне, пачало ператварацца ў буйны цэнтр міжнароднага гандлю.
Вы толькі ўявіце: у Зэльву з’язджаліся купцы з Расіі, Украіны, Полыпчы, Францыі, Саксоніі, Баварыі, Нідэрландаў,
Аўстрыі, Прусіі, Італіі, Даніі, Швецыі і іншых краін Еўропы. Тавары, прывезеныя на Зэльвенскі кірмаш, былі самыя разнастайныя. Напрыклад, футра, цукар, чай, мыла, баваўняныя тканіны, фаянсавы і парцалянавы посуд тут можна было набыць у расійскіх купцоў. Шоўкавае, ільняное палатно, швейцарскі сыр, напоі і бакалейныя вырабы прапаноўвалі гандляры з Еўропы.
Асноўным прадметам гандлю было сукно, якое пастаўлялася са слонімскай, ружанскай, косаўскай, заблудаўскай і кнышынскай фабрык. У беларускіх купцоў можна было набыць таксама цукар, чай, тытунь, мыла, галантарэйныя вырабы...
Тут ішоў бойкі гандаль буйной рагатай жывёлай і коньмі. Мясцовыя князі Сапегі нават мелі свой конны завод, дзе было каля паўтары тысячы галоў англійскай, дацкай і турэцкай парод.
На Ганненскі кірмаш у Зэльву, названы ў гонар Святой Ганны, прыязджала каля пяці тысяч купцоў. Доўжыўся ён штогод ажно цэлы месяц: з 25 ліпеня да 25 жніўня. На гэты час насельніцтва Зэльвы павялічвалася ў некалькі разоў.
Адбываўся кірмаш на вялікім гасціным двары недалёка ад ракі Зальвянкі, тут мясціліся каля двухсот лавак, крытых дахоўкай, два леднікі для прадуктаў, а таксама калодзеж, які быў проста неабходны спякотным летам у выпадках пажаратушэння.
Апрача гандлю тут заключаліся кантракты на дастаўку розных тавараў, на арэнду маёнткаў, фальваркаў, прамысловых прадпрыемстваў. Прыязджалі на кірмаш не толькі гандляры, але і рамеснікі — аптавікі, бакалейшчыкі, майстры гадзіннікаў, пазалотчыкі, пераплётчыкі, рэзчыкі па дрэве і косці, токары, шаўцы, якія тут жа прымалі і выконвалі заказы. Шляхта збіралася на свае з’езды станаў. У Зэльве выступалі акрабаты, жанглёры, фокуснікі, цыганы з дрэсаванымі мядзведзямі, тэатральныя калектывы. 3 Парыжа купцы прывезлі сюды гульню ў рулетку, якую мясцовыя жыхары празвалі «фартунай».
Зэльвенскі кірмаш меў вялікае міжнароднае значэнне, бо з’яўляўся сувязным звяном паміж Усходам і Захадам. Слава і веліч Ганненскага кірмашу доўжыліся больш як стагоддзе.
Да 750-гадовага юбілею Зэльвы ў цэнтральным гарадскім скверы адкрылі помнік каню. Менавіта гэта свойская жывёла адлюстравана на гербе раённага цэнтра Гродзенскай вобласці — як напамін пра славуты Ганненскі кірмаш.
НАПАЛЕОН 3 БЕЛАРУСІ
Напэўна, многія з чытачоў, убачыўшы гэту назву, запярэчаць: імператар Напалеон прыйшоў з Францыі, а на беларускай рацэ Бярэзіне пацярпеў буйное паражэнне.
Але айчынная гісторыя памятае і іншага Напалеона, які нарадзіўся ў Беларусі, жыў у Парыжы, а потым зноў вярнуўся на радзіму. Таму давайце пра ўсё па парадку.
Напалеон Орда з’явіўся на свет 11 лютага 1807 года ў сям’і маршалка шляхты, інжынера-фартыфікатара Міхала Орды ў маёнтку Варацэвічы (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці). ГІершую адукацыю атрымаў дома ад бацькоў і ў Свіслацкай гімназіі. Пасля была вучоба на фізіка-матэматычным факультэце славутага Віленскага ўніверсітэта.
Як актыўны ўдзельнік паўстання 1830—1831 гадоў у Беларусі і ў Полыпчы, Орда быў вымушаны эміграваць за межы радзімы. А іначай яго чакалі б астрог ці катарга ў Сібіры. Таму амаль на чвэрць стагоддзя надзейным прытулкам яму стаў Парыж.
Тут малады чалавек выявіў у сябе асаблівыя здольнасці ў музыцы і жывапісе. Сваё музычнае майстэрства ўдасканальваў у самога Фрэдэрыка Шапэна, а мастацкае — у вядомай студыі П’ера Жэрара. Яго меладычныя і віртуозныя паланэзы, вальсы, серэнады, мазуркі былі ўхвалены славутымі кампазітарамі Ф. Шапэнам, Ф. Лістам, С. Манюшкам. У сярэдзіне 1840-х гадоў Напалеон Орда быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.
Але яго заўсёды няспынна цягнула на радзіму. Калі ў 1856 годзе расійскім урадам была абвешчана амністыя былым паўстанцам, ён неадкладна вярнуўся ў родныя Варацэвічы. Потым жыў у Гродне і Пінску. Даваў урокі музыкі, пісаў для фартэпіяна. Шмат падарожнічаў: абышоў і аб’ездзіў усю Бела-
русь, адкрываючы для сябе яе прыгажосць і непаўторнасць. Усё ўбачанае — храмы, палацы, замкі, сядзібы, гарады, мястэчкі — натхнёна замалёўваў, каб захаваць для нашчадкаў.
Няўмольны час, на вялікі жаль, знішчыў многія гістарычныя і архітэктурныя помнікі Беларусі. I ўсё ж, да нашай вялікай радасці, яны захаваліся на цудоўных малюнках Напалеона Орды, якіх налічваецца каля дзвюх соцень. Дзякуючы таленавітаму мастаку мы сёння маем рэальную магчымасць убачыць колішні твар нашай радзімы. У Мінску выдадзена кніга-альбом «Беларусь у малюнках Напалеона Орды».
Імператар Напалеон пакінуў свой след у гісторыі агнём і мячом. Наш суайчыннік, мастак і кампазітар Напалеон Орда, зрабіў гэта сваім мірным мастацтвам.
Восьмы цуд свету
БЕЛАРУСЬ
Ад Нёмана да Сожа — Так светла і прыгожа.