У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
I сонца да нас прыходзіць не адначасова: калі ў Хоцімску, на ўсходзе, яно ўжо даўно свеціць на ўсю моц, у заходніх Каменюках яшчэ зусім цёмна.
Беларускі гісторык Адам Кіркор пісаў пра сваю зямлю:
«Беларусь — край магіл, курганоў, гарадзішчаў, гарадкоў, урочышчаў, замкаў, замкавішчаў,— край, дзе ледзь не на кожным кроку вы сустрэнеце сляды мінулага ў помніках, паданнях, песнях».
Нездарма ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА мы самі прапаноўваем уключыць аж 50 аб’ектаў беларускай архітэктуры, сярод якіх — Каложская (Барысаглебская) царк-
ва XII стагоддзя ў Гродне, Сынкавіцкая царква-крэпасць XV— XVI стагоддзяў у Зэльвенскім раёне, Спаса-Еўфрасіньеўская царква XII стагоддзя ў Полацку, руіны Наваградскага XIV— XVI стагоддзяў і Крэўскага XIV стагоддзя замкаў у Гродзенскай вобласці.
А на карце бацькі картаграфіі Клаўдзія Пталамея (90— 168 гг.) Беларусь змешчана ў вялікую прастору паміж Чорным, Балтыйскім і Белым марамі, якая называецца Еўрапейскай Сарматыяй. На яго картах зямлю нашу займаюць у асноўным лясы і рэкі.
Так, як мы ўжо казалі, у нас шмат лясоў, рэк і азёраў. Таму і на сённяшніх картах свету мы амаль заўсёды зялёныя. 3 блакітнымі ўкрапінамі — гэта нашы азёры. Іх у нас налічваецца каля 11 тысяч. Асабліва шмат азёраў на поўначы — іх пасля сябе пакінуў нам апошні ледавік, які раставаў якраз на нашай зямлі. Каля 10 працэнтаў нашай тэрыторыі займаюць азёры — блакітныя слёзы ледніка.
А рэкі? Іх таксама шмат. Агульная даўжыня нашых рэк каля 50 тысяч кіламетраў. Значыць, імі мы маглі б аперазаць Зямлю па экватары. I яшчэ б засталося. Бо экватар мае крыху болей за 40 тысяч кіламетраў.
Рэкі беларускія — розныя па даўжыні. Такія ж, як ва ўсім свеце. Да прыкладу, Свіслач мае даўжыню каля 300 кіламетраў — такую, як самыя доўгія рэкі Англіі. Свіслач, на якой размешчана сталіца Рэспублікі Беларусь Мінск, адпавядае даўжыні ракі Тэмзы, на якой размешчана сталіца Англіі Лондан. Рака Сена, на якой стаіць Парыж, праўда, на нейкую сотню кіламетраў даўжэйшая за нашу, Бярэзіну, але ж Барысаў, горад які жыве на ёй, хоць ён і не сталіца, добра ведаюць у Францыі.
Дняпро цячэ з поўначы на поўдзень — ён чамусьці прытрымліваецца трыццатага мерыдыяна. А Прыпяць нясе свае воды з захаду на ўсход — і зноў жа, як прывязаная, далёка не адыходзіць ад 52-й паралелі. Дзвіна, якая пачынаецца ў Расіі (на картах там яе называюць Заходняй Дзвіною), упрыгожвае нангу Віцебшчыну, а Нёман, які крынічкаю прабіваецца на Стаўбцоўскай раўніне і ўпадае ў Куршскі заліў Балтыйскага мора, радуе не толькі напгу з вамі зямлю. 3 вялікіх нашых рэк
толькі ён бярэ пачатак на радзіме, а таму падарожжа па Нёмане — гэта заўсёды падарожжа па Беларусі.
Сож, Бярэзіна, Пціч, Ясельда, Друць, Гарынь, Бася, Вілія — рэкі меншыя, і таму, можа, даражэйшыя, цяплейшыя для душы. Яны ж зусім родныя, свае. Як і сама малая радзіма. Яны цякуць, здаецца, ля самага нашага сэрца. Ёсць і зусім крынічкі-ручайкі, толькі адно ўпамінанне пра якія змушае ўсхвалявана біцца нашы сэрцы.
Напіы суседзі: на ўсходзе — Расія, на поўдні — Украіна, на поўначы — Літва і Латвія, на захадзе — Польпіча.
А там і Францыя непадалёку — ад Мінска да Парыжа ўсяго нейкія два сантыметры. На карце свету. 3 маштабам 1:130 000 000.
Вось такая наша Беларусь. Вось такое шчаслівае, раскошнае месца на планеце, дзе жывуць беларусы. Такая зялёная плямка на карце свеіу, што выглядае то кляновым лістком, то магутным зубрам, якога, ужо паміраючага, чалавек збярог якраз у нашай Белавежскай пушчы.
«Можа, хто спытае: дзе ж цяпер Беларусь? — задумваўся наш руплівы Мацей Бурачок, мудры абуджальнік свайго народа Францішак Багушэвіч,— Там, братцы, яна, дзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, дзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак...»
А выдатная польская пісьменніца Марыя Канапніцкая, якая шчыра любіла беларускую зямлю і беларусаў, была ўпэўнена:
«Тое, што там народзіцца калісьці паміж народам,— не будзе гэта Полыпча, ні Літва — а Беларусь».
I Янка Купала, нібы прадаўжаючы яе думкі, пісаў:
«Помніма, братцы, ці мы католікі, ці мы праваслаўныя,— мы беларусы, а Бацькаўшчына наша — Беларусь. He мяшайма справы рэлігіі з нацыянальнасцю».
Адна са шматлікіх нашых замежных турыстак неяк сказала пра нашу зямлю:
«Беларусь з’яўляецца адзінай з вядомых мне краінаў, дзе неба займае найболыпую частку дасяжнага воку кругагляду».
А доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Васіль Бернік, які разам са сваім вучнем Віктарам Берасневічам упершыню ў сусветнай практыцы стварыў тэорыю, якая прымяняецца пры рашэнні цэлага класа задач тэорыі лічбаў, прызнаўся: «Мне запомніўся плакат, што стаяў ля дарогі ў Аўстраліі: «Ганаруся тым, што я аўстраліец». Хачу, каб выраз «Ганаруся тым, што я беларус» таксама стаў дэвізам маіх суайчыннікаў».
НАША ЗЯМЛЯ
Зямля, на якой жывуць беларусы, займае дзвесце сем тысяч шэсцьсот квадратных кіламетраў. Гэта значыць, што на нашай тэрыторыі магло б размясціцца аж пяць Швейцарый. Ці Літва, Латвія і Эстонія разам узятыя. 1 яшчэ б на Люксембург месца хапіла. I нават крыху засталося б.
Зямля Беларусі ляжыць паміж Чорным і Балтыйскім марамі. 3 поўначы на поўдзень яна працягнулася на 560 кіламетраў, з захаду на ўсход — на 650 кіламетраў.
Самая паўночная пядзя нашай зямлі знаходзіцца каля Асвейскага возера, самая паўднёвая — на Дняпры каля Камарына, самая заходняя — на рацэ Буг, а ўсходняя — непадалёк ад пасёлка Хоцімск.
Наша зямля займае захад Усходне-Еўрапейскай раўніны. Яна ляжыць на старажытнай платформе, якая мае вельмі паважаны ўзрост — 2 мільярды 600 мільёнаў гадоў.
Мы жывём на раўніне. Гор і цяснін, якімі ганарацца горныя народы, у Беларусі няма. Праўда, ёсць у нас Прыпяцкая ўпадзіна, але ж гэта зусім не цясніна. Праўда, маем мы сваю беларускую граду — паласу градава-ўзгорыстага рэльефу, якая цягнецца паміж Дняпром і Дзвіною. Але ж гэта яшчэ не горы.
Самая высокая наша гара — Койданаўская. Яна знаходзіцца на Мінскім узвышшы — найвышэйшай частцы Беларускай грады. Галоўная наша Джамалунгма ўзвышаецца над узроўнем мора аж на 346 метраў! Есць і іншыя, высокія ў нашым разуменні, горы — Лысая (342 м), Маяк (335 м), Мілідаўская (320 м), а таксама Міндоўгава каля Наваградка, Пышная каля Лепеля, Аршанска-Кубліцкае, Лукомскае ўзвышшы.
Але ж гэта — усяго толькі ўзгоркі. Дзе ім да тысячнікаў ды васьмітысячнікаў! Таму вельмі хочацца зразумець, дзе слынны географ старажытнасці Пталамей убачыў на нашай зямлі высокія «ланцугі гор», з якіх цякуць паўнаводныя рэкі?
Хаця ўсё можа быць: у валынскі геалагічны час у паўднёва-заходняй частцы сучаснай Беларусі адбывалася інтэнсіўная вулканічная дзейнасць, а вулканы ж, як вядома, нараджаюць горы. Але гэта было яшчэ да таго, як наша зямля ў канцы геалагічнага перыяду венду ў чарговы раз выйшла з-пад мора.
Нашы пагоркі — гэта нашы горы.
Таму і стварылі мы каля Лагойска свой горналыжны курорт «Сілічы». Крэсельныя пад’ёмнікі падымаюць горналыжнікаў на вышыню. Пяць гарналыжных трас, да якіх вядуць канатныя дарогі. Чатыры снежныя гарматы падтрымліваюць трасу спуску ў цудоўным стане аж да мая.
Нашымі гарамі сталі Эльбрус і Кіліманджара. А таксама самая высокая гара Паўднёвай Амерыкі — Аканкагуа, якую старажытныя інкі называлі «каменным вартавым». Беларускія альпіністы пакарылі гэтыя горы, занеслі на іх свой сцяг, таму яны цяпер — і нашыя. Як і вяршыня гары Чо-Ойю ў Гімалаях, на якую ўзышлі нашы альпіністы. Яе вышыня 8 848 метраў. На ёй шмат снегу, нізкія тэмпературы — аж да 50 градусаў марозу, а моцныя і хуткія вятры перасягаюць 200 кіламетраў за гадзіну. I Гімалаі цяпер таксама нашы!
А «бацька гісторыі» Герадот, які яшчэ за чатыры стагоддзі да новай эры пісаў пра нашых продкаў, што жылі яны ў басейне ракі Прыпяць, быў перакананы: прыпяцкая ўпадзіна — гэта мора. Столькі было тут вады. Таму ўслед за ім шмат хто і сёння называе Палессе Морам Герадота.
Шмат у нас і іншых нізін, раўнін, прагінаў: Стаўбцоўская і Верхненёманская, Суражская і Нарачана-Вілейская, Полацкая і Чашніцкая, Лідская і Аршанска-Магілёўская раўніны, a таксама Цэнтральна-Бярэзінская нізіна, што ляжыць у басейне рэк Друць, Бярэзіна і Пціч.
На адну трэць наша зямля ўзгорыстая, на дзве трэці — раўнінная.
Краявіды нашы спакойныя, мясцовасць — разнастайная, расліннасць на поўдні — вясёлая, на поўначы — задумлівая.
Раўніны — прывабныя, узгоркі — прыгожыя, забалочаныя мясціны — таямнічыя, лясы — супакаяльныя. Ландшафты — марэнныя, на нашай зямлі шмат азёраў і валуноў. Шмат балотаў.
Наша зямля — гэта пашы, лугі, лясы і вада. Гэта — збажына, трава, бярозы, ліпы і елкі, кветкі і матылі на іх. На сваёй зямлі мы аром і сеем, косім сена для сваіх хатніх жывёл. збіраем ягады, грыбы, ловім рыбу, будуем хаты.
Зямля наша не вельмі багатая, але і не бедная.
У нас амаль няма такой глебы, пра якую гавораць, што хоць ты яе на хлеб намазвай, хоць сам яе еж, хоць да раны прыкладай. Маўляў, дубец уторкнеш, а вырасце яблыня.
У нас мала чарназёму. Глеба наша пераважна дзярновападзолістая, забалочаная, тарфяна-балотная, гліністая ды пясчаная...
Але ж яна і такая, арошаная нашым потам, аплодненая нашай дабратою, упрыгожаная нашым працалюбствам і ўпартасцю, спрадвек карміла нас, корміць і, спадзяюся, будзе карміць і ў будучыні.
Тым больш, што яны не такія ўжо і бедныя, нашы землі. Нетры Беларусі багатыя на калійную і каменную солі, на будаўнічыя матэрыялы, на торф, нафту, гаручыя сланцы, на падземныя мінеральныя воды.
Адных тарфянікаў выяўлена 7 тысяч радовішчаў. Па плопічы — гэта 2,5 мільёна гектараў, па запасах каля 2 мільярдаў тон. А гаручыя сланцы, што знойдзены ў Прыпяцкім сланцавым басейне, які сфарміраваўся 270 мільёнаў гадоў таму, маюць запас у 800 мільёнаў тон.
Толькі за апошняе стагоддзе ў нас разведана каля 30 відаў карысных выкапняў, адкрыта больш за 4 тысячы радовішчаў і пакладаў.
Сярод іх — Мікашэвіцкі граніт, па моцнасці якому няма роўнага ў Еўропе.
Салігорскія мінеральныя ўгнаенні, якія саступаюць па якасці толькі нямецкім калійным солям. «Беларуськалій» займае ў свеце другое пасля Канады месца па экспарту калійных угнаенняў на сусветны рынак.